Яслі-сад №13 г. Смаргоні




Дата канвертавання27.05.2016
Памер100.78 Kb.


АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ СПОРТУ І ТУРЫЗМУ СМАРГОНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “ЯСЛІ-САД №13 г.СМАРГОНІ”

КАНСПЕКТ ЗАНЯТКУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРШАЙ ГРУПЫ



«БЕЛАРУСЬ – ІМЯ НАШАЙ РАДЗІМЫ»

Выхавацель дашкольнай адукацыі

Кушнярук К.Ю.


Мір, Радзіма, мама –

Усяму аснова.

Мір, Радзіма, мама –

Нам святыя словы.

Замяніць і страціць

Нельга, немагчыма

Першыя паняцці:

Мама, мір, Радзіма.

В.Жуковіч
Праграмныя задачы: знаёмства з сімволікай нашай Радзімы, з картай Беларусі; выхаванне любові да Радзімы, павагі да яе сімвалаў, пачуцця гонару за сваю краіну; папаўненне і актывізацыя слоўніка наазоўнікамі і прыметнікамі, якія азначаюць геаграфічныя назвы на тэрыторыі Беларусі; практыкаванні ва ўтварэнні суфіксаў па назве мясцовасці; развіццё мовы дзяцей, умення весці дыялог.
Ход заняткаў

В ы х а в а л ь н і к. Дзеці, паглядзіце, гэта карта нашай Рэспублікі. Вось якая прыгожая наша Радзіма. Якога колеру больш на карце? (Зялёнага, таму што ў нас шмат лясоў, палёў, лугоў.) Чаму кажуць: “Беларусь мая сінявокая?” (Шмат рэк, азёр). Як рэкі і азёры адзначаны на карце? (Сінім колерам). “Усе рэкі Беларусі вельмі прыгожыя: і шырокі Днепр, і празрыстая Прыпяць, і Дзвіна з крутымі берагамі, і ласкавы Нёман, і невялікая Шчара”, - пісаў Уладзімір Караткевіч.

На колькі частак падзелена наша рэспубліка? (На шэсць.) Як завуцца гэтыя часткі? (Вобласці.) Бачыце, у кожнай вобласці ёсць вялікі кружок, які азначае галоўны абласны горад. Вось гэты кружок самы вялікі, таму што гэты горад галоўны сярод гарадоў. Як ён называецца? (Мінск.) Як яго можна назваць яшчэ? (Сталіца.) Назавіце абласныя цэнтры і вобласці па ўзоры: Мінск – Мінская (Гомель – Гомельская, Гродна – Гродзенская, Віцебск – Віцебская, Магілёў – Магілёуская, Брэст – Брэсцкая).


  • Хто жыве ў Мінску? (Мінчане. У Віцебску - віцебляне, у Магілёве – магілеўчане, у Брэсце – брэстаўчане, у Гомелі – гамяльчане, у Гродна – гродзенцы). У вас на сталах – мазаіка. Збярыце, калі ласка, з частак цэлае. (Дзеці збіраюць карту Беларусі.)

  • Паглядзіце, я правяду па контуры Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, на што падобная наша краіна? (На кляновы лісток.) Хто нашы суседзі? (Літва, Латвія, Расія, Україна, Польшча).Па назве краіны лёгка зразумець, хто ў ёй жыве. У Беларусі – беларусы, у Літве – літоўцы і г.д.

На зямным шары, дзеці, шмат дзяржаў, і кожная з іх мае свае знакі адрознення – сімвалы. Галоўная іх умова – яны не павінны паўтарацца. Сімваламі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Іх паважаюць як роднае слова, родную хату, родную культуру, таму што яны сімвалізуюць для кожнага чалавека Радзіму.

Я запрашаю вас падысці да беларускага кутка і ўважліва разглядзець герб нашай рэспублікі. Дапаможа нам у гэтым Чараўнік Дзялення. Памятайце, што ў падзорную трубу можна ўбачыць толькі адзін прадмет.

Д з е ц і (называюць):


  • Я бачу каласы.

  • Я бачу чырвоную зорку.

  • Я бачу кляновы лісток – контур нашай рэспублікі.

  • Я бачу чырвоныя кветкі канюшыны.

  • А я знайшоў блакітныя кветкі ільну.

  • У сярэдзіне знаходзіцца зямны шар.

  • А я бачу прамяні сонца.

  • Унізе чырвона-зялёная стужка.

  • Я бачу літары “Рэспубліка Беларусь”

В ы х а в а л ь н і к. Давайце паглядзім, як гэта ўсё звязана паміж сабой. Дапаможа нам у гэтым Чараўнік Аб’яднання.

Д з е ц і (расказваюць):



  • Над зямным шарам узыходзіць сонца.

  • На залатых прамянях сонца ляжыць контур Беларусі.

  • Кветкі чырвой канюшыны ўплеценыя ў вянок каласоў справа.

  • Блакітныя кветкі ільну ўплеценыя ў вянок каласоў злева.

  • Чырвона-зялёная стужка перавіла вянок каласоў унізе.

  • Залатымі літарамі ў два рады на стужцы напісана “Рэспубліка Беларусь”

  • Уверсе паміж каласамі знаходзіцца чырвоная зорка.

В ы х а в а л ь н і к. Так, рабяты, вы правіліна назвалі ўсе дэталі герба. Кожная з іх распавядае пра нашу родную Беларусь, яе працавіты народ. Прамяні ўзыходзячага сонца гавораць аб шчаслівым жыцці. Зямны шар – аб тым, што беларусы шануюць роўнасць усіх народаў. Яны гатовыя з імі сябраваць і гандляваць. Кожная краіна моцная працай сваіх жыхароў. Нездарма беларуская прымаўка гаворыць “Чалавек без працы, як птушка без крылаў”. Беларусь – краіна земляробаў. Вырошчваюць беларусы жыта і пшаніцу. З іх робяць хлеб – аснову жыцця. Менавіта гэта сімвалізуе на гербе вянок з каласоў. Другі важны занятак беларусаў – жывёлагадоўля. Коней, кароў, авечак разводзяць на Беларусі з даўніх часоў. Цяжка ўявіць наша жыццё без малочных прадуктаў. Коні патрэбны для працы па гаспадарцы. Разводзяць іх і для верхавой язды. Галоўная ежа для гэтых жывёл – на сенажаці. Вось пра гэта расказваюць на гербе кветкі чырвонай канюшыны. А блакітныя кветкі ільну сведчаць аб дабрабыце. Беларусы з даўніх часоў сеюць лён, з якога робяць адзенне, абрусы, сурвэткі, ручнікі. Чырвоная зорка на гербе – сімвал чалавечнасці і мужнасці нашага народа. Ён у цяжкія хвіліны адстаяў сваю свабоду і незалежнасць. Такім чынам, герб нашай краіны, як яркая кніга, расказвае пра беларускі народ.

А зараз паглядзіце ўважліва на Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Вазьміце ў канвертах на стале дэталі і збярыце цэлае, раскладваючы іх згодна з колерам сцяга. (Дзеці выконваюць.) Раскажыце, што ў вас атрымалася? (Злева – белая палоска з арнаментам, уверсе – шырокая чырвоная паслоска, унізе – вузкая зялёная).



  • Правільна, дзеці. Кожны колер сцяга Рэспублікі Беларусь мае свій сэнс. Чырвоны – знак адвагі, радасці і шчасця. Зялёны – сімвал нашай багатай прыроды. Белы – колер чысціні і мудрасці, сімвал волі, павагі да сваёй Айчыны. Арнамент, які складаецца з геаметрычных частак, паведамляе аб тым, што наш працавіты народ вырошчвае галоўнае багацце на зямлі – хлеб. Ромб – гэта старажытны малюнак багіні Зямлі і Урадлівасці. Маленькія ромбікі – знак засеянага поля.

Такім чынам, беларускі сцяг расказвае гісторыю нашага народа. Сцяг роднай краіны засцерагаюць ад любой знявагі. Выратаванне яго ў ваенны час з’яўляецца подзвігам. Калі сцяг схіляецца перад памяццю дастойных грамадзян, гэта паклон усяго народа.

“Мінск – прыгожая сталіца, ты – сэрца радзімы маёй…” Дзе б мы не знаходзіліся, мы адчуваем біццё гэтага сэрца. Голас Мінска можна чуць у любым кутку Беларусі кожны дзень: раніцай і позна ўвечар гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. Гімн – гэта гукавая эмблема дзяржавы, урачыстая хвалебная песня. Ён аб’ядноўвае народ ва ўрачыстыя і трагічныя гадзіны ісчнавання дзяржавы. Пры афіцыйным выкананні Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь прысутныя слухаюць яго стоячы, выказваючы сваю павагу да Радзімы.

Давайце і мы паслухаем гімн. (Уключаецца запіс гімна.) Грамадзяне Рэспублікі Беларусь абавязаны паважліва становіцца да сімволікі сваёй краіны.

Дадатковы літаратурны матэрыял

для папярэдняй работы, чытання, завучвання, гутарак
***

Мой родны Мінск,

Мая сталіца,

Табой заўсёды

Мне гнарыцца.

Мой родны Мінск –

Натхнёнасці крыніца.

Жыві і слаўся,

І красуйся,

Горад мой!


Кліча родны край
Як убачу ў полі жыта,

Залатыя каласы,

Ці бясконцы лён блакітны,

Ці адчую рай лясны –

Клічуць родныя мясціны,

Паўстае у харастве

Край жаданы, край адзіны,

Дзе з’явіўся я на свет.



М.Пазнякоў
Ты прасторны, чысты горад наш, герой.

Свеціш прамяніста зоркай залатой.

Кожнаму кварталу аддаём салют,

Любім дом Купалы – ціхі, родны кут.

Светлыя дарогі нас вядуць далей,

Плошча Перамогі слухае дзяцей.

Мы, як птушаняты,любім неба шыр,

Дзякуем салдатам за жыццё і мір.

Мы не знаем гора, добра ў Мінску нам,

За прыгожы горад дзякуем бацькам.



Э.Агняцвет

***


Жытнёвае поле, лясы і азёры,

Крынічка ў лузе і ў небе жаўрук –

Услухайся толькі, усё туі гаворыць:

Люблю цябе, Белая, Белая Русь…

Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца

І слухаць гаворку і бачыць зару,

Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца

К табе, мая чыстая Белая Русь.



У.Карызна
Адкуль узнік горад Мінск
Легенда расказвае, што горад гэты заснаваны нейкім асілкам і чарадзеем Менескам. Менеск нібыта пабудаваў на рацэ Свіслач млын на сямі колах. У яго млыне мука малолася не з жыта, а з камення. У поўнач ён раз’язджаў на сваім млыне па дарозе і збіраў дружыну з дужых людзей. З іх потым утварыўся цэлы народ, які пачаў сяліцца побач з млынам чараўніка.

Мясцовасць, дзе жыў гэты чарадзей, пачалі называць Менескам. А потым дзеля зручнасці ў гаворцы назва пачала гучаць як Менск, а затым і Мінск.


Мая Беларусь
Наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюь буслы. Іх многія і многія тысячы. Гнёзды паўсюль. І таму мне здаецца, зямлю нашу, Беларусь, можна назваць “зямлёю пад белымі крыламі”. Чаму “Беларусь”? Есць некалькі варыянтаў паходжання гэтай назвы. Першы: белыя адзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры. Другі. А ён аніяк не супярэчыць з першым. Калі на нашы старажытныя славянскія землі прыйшлі татара-манголы – здолелі адбіцца ад іх амаль адны толькі мы. Мы адбіліся. І менавіта таму мы “белая”, “чыстая ад нашэсця татараў” Русь.

Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі,што аглухлі ад птушынага звону, і пушчы, падобныя на храмы, пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя рэкі, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці. Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў, з пачатку дзён, грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы, дзеці Беларусі, ганарымся тым, што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Іншая справа, што яна заўсёды мужна і да канца бараніла сваю праўду і веру.

Есць і горкая памяць у маёй зямлі. Дый як іначай, калі кожны чацвёрты жыхар Беларусі загінуў у апошнюю вайну. Першай прыняла ўдары ворага і гераічна змагалася з ім разам з усім савецкім народам. У лясах амаль чатырыста тысяч партызан цаною жыцця адстойвалі ад ворага чысты водар Радзімы. Дзеля таго, каб зберагчы волю, веру, Бацькаўшчыну. Каб спустошаная вайной краіна ажывілася працаю тых, хто выжыў і перамог, заззяла радасцю і святлом, заквітнела садамі і здіўляла цудоўнымі будынкамі, зашумела нівамі, зазвінела адвечнай і неўміручай нашай песняй. Пранікніцеся любоўю да роднай Беларусі, дзеці. Велічная і гордая, яна таго вартая.

Паводле У.Караткевіча
Дзень Канстытуцыі
Канстытуцыя – Закон наш галоўны, наш асноўны.

Забяспечвае нам ён лёс шчаслівы, лёс цудоўны.

Канстытуцыя!

Па ёй дзеці нашае дзяржавы,

Як і ты, унучак мой, на вучобу маюць права.

Неўпрыкмет ляцяць гады.

Прыйдзе час за працу брацца.

Канстытуцыя тады права дасць табе на працу.

У нябеснай сінявы і пад восень – столькі ласкі…

Ёсць у нас з табой правы, але ёсць і абавязкі.

Абавязак першы твой, як і мой, унучак мілы,

Аддаваць зямлі сваёй веды,здольнасці і сілы.



А.Вольскі
Беларусь
Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён.

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён…

Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна,Буг, Дзісна…

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіцязь, Снуды, Свір…

Полацк – наш найпершы горад,

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір…

Тут умельцы вырабляюць

Слаўны трактар “Беларус”.

Тут ствараюцца БелАЗы –

Трохсоттонны везці груз…

Тут сыны лятуць у космас,

Песні матчыны пяюць…

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.



М.Пазнякоў
Герб і сцяг
Яны шчасліва паяднаны,

Ушанаваны, Герб і Сцяг.

І вызначаюць разам з намі

Дзяржаўны лад, дзяржаўны шлях.

У іх гісторыя адвеку,

У іх, бясконца дарагіх,

Збыліся мары чалавека

І наша будучыня ў іх.

Няхай жа сімвалы святыя

Нязменна асвячаюць лёс:

Яны – апора, крылы тыя,

Што падымаюць да нябёс.



Ю.Гусеў
Твая Беларусь
Мяжую з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой,

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь.



Ю.Свірка




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка