Янка Кулала. «Курган» Мэта першага ўрока




Дата канвертавання07.05.2016
Памер449.72 Kb.
Янка Кулала. «Курган»
Мэта першага ўрока: аднавіць і замацаваць звесткі пра жыццё і пра вывучаныя ў папярэдніх класах творы Янкі Купалы; абудзіць цікавасць да яго паэмы «Курган», выявіць першаснае ўспрыманне твора; прааналізаваць I раздзел паэмы, акцэнтуючы ўвагу на паэтычных вобразах і сродках мастацкай выразнасці, якія дапамагаюць стварыць гэтыя вобразы; развіваць уменне асэнсаванага выразнага чытання.

Абсталяванне: ілюстрацыя да паэмы Янкі Купалы «Курган» мастака А. М. Кашкурэвіча. Фонахрэстаматыя з запісам паэмы.

Эпіграфам да ўрока могуць стаць радкі з верша Г. Бураўкіна:


Тут пад кожным курганам і каменем –

Ці быліна, ці казка чароўная.

Пачынаем урок з праверкі дамашняга задання. Вучні каменціруюць падрыхтаваныя ўласныя ілюстрацыі да эпізодаў з твораў Якуба Коласа “У яго быў свет цікавы..." і Генрыка Сянкевіча “Янка-музыка”.

Абагульніўшы выказванні вучняў, настаўнік скажа:



  • Вы пазнаёміліся з творамі пра мастакоў-музыкаў, таленавітых людзей, чулых ад прыроды, спагадлівых, гатовых прыйсці на дапамогу абяздоленым. Мы параўноўвалі нашых герояў, знаходзілі агульнае, вызначалі адрозненні. Героі твора, з якім мы пазнаёмімся сёння, увасобіў лепшыя рысы таленавітых сыноў беларускай зямлі, Тэма нашага ўрока – знаёмства з паэмай Янкі Купалы “Курган”.

Настаўнік пазнаёміць з партрэтам Яккі Купалы і раскажа, што пісьменнік паказаны такім, якім ён быў у час напісання паэмы “Курган”, Мастак­­­ – Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. Гэта адзін з лепшых псіхалагічных партрэтаў пісьменніка.

Звярніце ўвагу на партрэт. Якім вы бачыце паэта? На чым канцэнтруе ўвагу мастак? Якія колеры на партрэце пераважаюць?

Мастак паказаў пісьменніка ў хвіліны творчага роздуму. Здаецца, што Янка Купала пра нешта сур'ёзна задумаўся, таму твар яго засяроджаны і задуменны. Партрэт выкананы ў чорна-белым колеры. Мастак выбраў колер, каб акцэнтаваць усю ўвагу на натхнёным твары пісьменніка.


  • Імя Купалы вы сустракаеце не ўпершыню.Каб абагульніць звесткі па біяграфіі пісьменніка і папярэдне вывучаных творах, прапаную правесці літаратурную віктарыну.




  1. Сапраўдяае прозвішча Янкі Купалы…(Луцэвіч)

  2. Нарадзіўся паэт 25 чэрвеня 1882 г. (па новым стылі 7 ліпеня) у вёсцы(Вязынка).

  3. Выбар псеўданіма пісьменніка звязаны з народным святам… (Купалле).

  4. Бацька паэта быў…(Арандатар).

  5. Назавіце папярэдне вывучаны твор пісьменніка пра характары і звычкі, лад жыцця продкаў сучасных беларусаў… (“Як у казцы…”).

  6. Вызначце тэму вывучанага вамі верша “Спадчына”… (Тэма Радзімы).

  7. Янка Купала трагічна загінуў у Маскве напярэдадні свайго… (60-годдзя).

  8. Пахаваны пісьменнік побач з Якубам Коласам у горадзе... (Мінску).

  9. Як у Мінску ўшанавалі памяць пра песняра ўдзячныя патомкі7 (Помнік, тэатр, ст. метро, вуліца, парк)

♦ Прыгадайце найбольш цікавыя, на вашу думку, факты з біяграфіі пісьменніка.

Настаўнік можа зачытаць словы Якуба Коласа пра паэзію Янкі Купалы: «Паззія Янкі Купалы сваімі вытокамі выходзіць з глыбінь народнай творчасці. Яна насычае яго музу, дае ёй сапраўдную сілу народнага песняра-банна і выводзіць яго на вяршыню паэтычнага майстэрства».

♦ У чым бачыць Якуб Колас вытокі творчасці Янкі Купалы?

Пра пісьменніка і яго творы вы ведаеце шмат цікавага, сёння ж пазнаёмімся з новым для вас творам - паэмай «Курган». Пра жанр гэтага твора мы пагаворым пазней.

Паэма «Курган» была напісана ў 1910 г., калі паэт працягваў вучобу на агульнаадукацыйных курсах А.С. Чарняева ў Пецярбургу. А надрукавана была толькі праз два гады ў газеце «Наша ніва».

Паэма «Курган» стваралася паэтам у час, калі актыўна ішло самапазнанне народа, калі ў нетрах яго нараджалася мастацтва, прызначанае служыць чалавеку працы, а не пану. Народу, які абуджаўся да ўсведамлення сваёй годнасці, неабходна было даць магчымасці зазірнуць у мінуўшчыну і яшчэ раз прыгадаць гераічны выток змагання супраць прыгнёту. У абарону народнага мастацтва выступіў Янка Купала ў сваёй паэме, якая вызначаецца глыбокім драматызмам, напружаным развіццём дзеяння, вялікім эмацыянальным напалам.

Галоўны герой паэмы, як і героі папярэдніх твораў, - музыка-гусляр.

Гусляр – старажытнарускае слова. Людзі, што прысвяцілі жыццё складанню вершаў і выкананню іх пад музыку, вядомыя былі ў розных народаў свету яшчэ са старажытнасці. Паводле міфаў Старажытнай Грэцыі першым музыкам быў Арфей - сын бога Сонца, і таму яго імя перакладаецца, як «той, хто вылечвае святлом». Сваімі спевамі і музыкай ён уздзейнічаў не толькі на людзей і жывёл, а нават на камяні і рэкі. Гэты вобраз з'яўляецца сімвалам мастацтва. 3 тых часоў паслядоўнікі Арфея вандравалі па краінах і пад гукі музычных інструментаў (гусляў, ліры, гітары і інш.), выконвалі ўласныя ці фальклорныя творы. На Беларусі іх называлі яшчэ лірнікі. Усе гэтыя таленавітыя выканаўцы былі імправізатарамі. Яны хутка, без спецыяльнай падрыхтоўкі маглі складаць і тут жа выконваць вершы на пэўную тэму.

Трэба адзначыць, што гэта не першы зварот Янкі Купалы да тэмы мастака і мастацтва. Да таго як звярнуцца да напісання паэмы, пісьменнік ужо стварыў вобразы дудара, песняра як духоўных правадыроў народа. У гэтых вобразах паэт уславіў подзвіг мастака з народа, паказаў неўміручасць таленту, яго бязмерную сілу, здольнасць здзівіць увесь свет. Так, у вершы «Гусляр» Купала адводзіць герою ролю слугі і цара адначасова:

Ты слуга і цар,

Ты дудар-званар, -

Чуе, знае свет…

Але гусляр з паэмы «Курган» не проста вобраз героя, гэта - абагульненне ўсяго лепшага, што да таго часу было створана пісьменнікам. Гата роздум над лёсам народа, лёсам мастака. У вобразе гусляра Янка Купала апаэтызаваў мужнасць і адвагу, уславіў героя, здольнага загінуць за свой народ.

А зараз давайце звернемся да зместу паэмы.

Знаёмства з творам - гэта спроба ўваходжання ў свет пачуццяў аўтара, таму чытанне павінна быць эмацыянальным.

Настаўнік сам чытае твор. Каб не парушаць цаласнага яго ўспрымання, не давайце вучням папераджальных пытанняў і не спыняйцеся на незразумелых словах. Работа над імі будзе праведзена ў час аналізу твора.

♦ Ці спадабалася вам паэма? Чым? Якія пачуцці выклікалі ў вас яе героі?

Пасля абмену ўражаннямі звярніцеся да I раздзела паэмы.


  • Растлумачце значэнне слова «удзірванелы», словазлучэння «у нябыт уцяклі».

  • Назавіце мастацкія вобразы ў I раздзеле паэмы і зрабіце вусную ілюстрацыю да іх.

Гэта векавечны курган, які стаіць на беразе «ракі шумнацечнай» і мудра назірае за бегам часу: «хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз», тоячы, да пары, шматлікія гісторыі. Гэта і волат-дуб, які «галлё распусціў» і слухае пад стогн ветру гісторыі з мінуўшчыны.

  • Ці абуджаюць у вас гэтыя вобразы жаданне ўбачыць ўвачавідкі апісаныя мясціны? Калі так, то давайце паспрабуем вылучыць сродкі мастацкай выразнасці, з дапамогай якіх ствараюцца гэтыя вобразы.

  • Назавіце эпітэты і іх ролю ў стварэнні мастацкіх вобразаў.

Дзеці адшукаюць: рака шумнацечная - гэта бурлівая, хуткая рака, якая імкліва нясе свае воды; удзірванелы курган еекавечны, яму ўжо столькі гадоў, што не відаць насыпанай зямлі, яна пакрыліся дзірваном; дуб каранасты — ён таксама стары, яго карані, пэўна, не толькі ў зямлі, але відаць і на паверхні.

♦ Адшукайце ў тэксце і назавіце сродак мастацкай выразвасці, які прыпадабняе нежывы прадмет да жывой істоты або з'явы прыроды прыпадабняе да паводзін чалавека. Як ён называецца?

Сямікласнікі адшукаюць у тэксце: дрэмле памятка дзён, дуб галлё распусціў, вецер стогне ігалосе, сонца распускае косы, зоры глядзяць, хмары неба ўсцілалі, перуны білі.

Эпітэты і ўвасабленні дапамагаюць стварыпь велічную карціну прыроды. Звярніце ўвагу вучняў на тое, што трэба бязмежна любіць сваю зямлю, каб так пра яе пісаць.

Але паэт не толькі выклікае захапленне створанымі мастацкімі вобразамі; ён нам нібы падказвае, што гаворка пойдзе пра нешта сумнае ці нават трагічнае.

♦ Абгрунтуйце гэтае меркававне. Знайдзіце радкі ў тэксце, якія пацвердзілі б выказаную думку.

Аўтар гаворыць пра шумнацечную раку, пра стогн ветру з глухім уздыханнем, што стварае пэўную напружанасць і як бы рыхтуе да ўспрымання выразу «аб мінуўшчыне ў жальбах галосе». Гэтыя словы насцярожваюць і адначасова папярэджваюць, што гутарка пойдзе пра падзеі драматычныя.

П. I. Лявонава прапануе звярнуць увагу на даты беларускага народнага календара1. Гэтае заданне таксама дапаможа паказаць сувязь паэмы з фальклорам.

Якія народныя святы згадваюнца ў I раздзеле паэмы?

Купаллеадна са старадаўніх ўрачыстасwяў, вядомых пад рознымі назвамі ўсім народам свету. У старажытнасці гэтае свята было прымеркавана да летняга сонцастанння (пачынаецца з 23 на 24 чэрвеня. а па новым злічэнні ў ноч з 6 на 7 ліпеня). Паводле народных павер'яў, у самую кароткую купальскую ноч усялякая нечысць, ліхія духі, ведзьмы, чэрці, чараўніцы становяцца вельмі актыўнымі, таму ў гэты час нельга спаць, а трэба бараніць сябе, свой дом, жывёлу, увесь свой род. У такую ноч людзі збіраюцца перад наступам чорных сіл, каб супрацьстаяць злу, перамагчы яго ў цэлым свеце.

Звярніцеся да рэпрадукцыі карціны М. Чэпіка «На Купаллі».

Прыгадайце, якая роля ў час святкавання адводзілася агню.



Узнавіце веды пра час, які ў народным календары носіць назву Піліпаўка.

Прыгадайце вывучаны ў 4-м класе твор Янкі Купалы, звязаны з назвай Піліпаўка.



Дзеці назавуць твор «У Піліпаўку». Настаўнік нагадае, што гэты час звязаны з саракадзённым пастом, які цягнецца з 28 лістапада да Нараджэння Хрыстова (7 студзеня). Узнавіце радкі з твора, у якіх паказаны асаблівасці ў прыродзе:
Помню ў Піліпаўку гэта было.

Ой, спаганяў снег ахвоту!

Долы, дарогі як ёсць занясло;

Гурбы, як горы, ля плоту.

Страшную людзі цярпелі зіму:

Дзіка мяцеліцы вылі,



3 трэскам марозы гасілі ў сцяну,

Птушак у лёце глушылі...

Валіць ... Піліпаўка, ведама ўсім

Дню лік - гадзіна, не болей...



  • Адзначце характэрныя асаблівасці прыроды, якімі вызначаецца час Піліпаўкі, і прыгадайпе заняткі людзей у доўгія зімовыя вечары.

  • Уважліва перачытайце I раздзел паэмы. Якія радкі з яе можна выкарыстаць у якасці назвы?

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,

–Удзірванелы курган векавечны.

3 мэтай падрыхтоўкі вучняў да выразнага чытання і папярэдняй падрыхтоўкі да вызначэння вершаваных памераў прапануйце вучням наступнае заданне:


  • Звярніце ўвагу на мову паэмы. Знайдзіце словы, якія рыфмуюцца.

  • Напішыце на дошцы першае чатырохрадкоўе. Падзяліце словы на склады і пастаўце націск.

Прасачыце, каб вучні пісалі склад пад складам, каб захаваўся слупок.

Па-між пус-так, ба-лот бе-ларус-кай зямі,

На-ўзбя-рэж-жы ра-кі шум-на-цеч-най,

Дрэм-ле па-мят-ка дзён, што ў ня-быт у-цяк-лі,

Ўдзір-ва-не-лы кур-ган ве-ка-веч-ны.

♦ Замест складоў пастаўце рысачкі, захаваўшы націск. Звярніце ўвагу на супадзенне складоў у 1-м і 3-м і ў 2-м і 4-м радках. Месца націску таксама ўстойлівае.



___′│___′│___′│___′│

___′│___′│___′│_

_′│__′│___′│___′│___′│

___′│___′│___′│_

♦ А зараз прачытайце гэтыя радкі, прытрымліваючыся націску. 3 якой інтанацыяй, на вашу думку іх трэба чытаць?

Пасля выразнага чытання чатырохрадкоўя прапануйце вучням праслухаць I раздзел паэмы ў выкананні майстроў слова. Гэта можа быць чытанне паэмы артыстам В. Платонавым (фонахрэстаматыя). Акцэнтуйце ўвагу вучняў на ўрачыстай інтанацыі чытання.

На апошнім этапе ўрока, як абагульнекне, некалькі вучняў выразна чытаюць гэты раздзел. Звярніце ўвагу на тое, каб яны не імкнуліся капіраваць артыста. Чытанне павінна перадаваць праслуханы і асэнсаваны імі ўрывак з паэмы.



Дамашняе заданне. Падрыхтавацца да выразнага чытання I раздзела паэмы. Зрабіць ілюстрацыі да I раздзела.


Мэта другога ўрока: працягваць знаёміць вучняў з паэмай Янкі Купалы; аднавіць звесткі пра прыёмы стварэння мастацкага вобраза: партрэт, учынкі, адносіны да героя іншых персанажаў, аўтарская ацэнка свайго героя; выпрацоўваць уменне даваць ацэнку герою зыходзячы з яго ўчынкаў; шляхам кантрастнага супастаўлення раскрыць вобразы князя як прадстаўніка прыгнятальнікаў і гусляра – народнага песняра, выразніка думак народа; дапамагчы пераканацца ў маральнай перамозе гусляра над князем; падключыць нарыс Я. Пархуты «Апошні гусляр», каб паказаць адрозненні ў характарыстыцы галоўных герояў; вывучыць на памяць урывак (на выбар вучняў).

Абсталяванне: кантата «Курган» I. Лучанка (паводле паэмы Янкі Купалы).

Эпіграфам да ўрока могуць стаць радкі з верша Янкі Купалы «Я не для вас...»:


Я не для вас, паны, о не,

А я для бедных і загнаных,

Я з імі мучуся ўраўне,

Ў адных закут з імі кайданах...

Я не для вас, паны, о не!
Можна выкарыстаць і радкі з верша “Спроба актавы” таго ж аўтара:

Хто ж бедных бача паміж намі,

Хто чуў няшчасця плач і стогн?

Хто, хоць пачуці ўжо пара,

Паслухаў песню песняра?
Настаўнік пачынае ўрок з праверкі дамашняга задання. Вучні выразна чытаюць I раздзед паэмы «Курган» і дэманструюць падрыхтаваныя ілюстрацыі, тлумачаць іх змест і зачытваюць радкі з паэмы, якія былі выкарыстаны ў якасці назвы да малюнка.

Затым настаўнік прапануе пытанні, скіраваныя на аналіз тэксту.

♦ Чаму, на вашу думку, Янка Купала пачынае аповед пра падзеі менавіта са знаёмства з князем, яго жорсткасцю і бесчалавечнасцю, і толькі пасля - з гусляром? Якую сувязь з фальклорнымі творамі мае такі падыход?

Вучні павінны ўбачыць сувязь з фальклорам. Як і ў казцы, спачатку на людзей абрушваецца Зло, а толькі пасля з'яўляецца герой, які з ім змагаецца.

♦ Назавіце падзею, якая стала прычынай таго, што

Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб

Дворня князева ў хорам багаты;

Пасадаіла на ганку, між клёнаў і ліп,

На цагляным парозе магната.

♦ Якую ролю ў раскрыцці бяспраўнага становішча сялян і неабмежаванай улады князя выконваюць дзеясловы прывяла і пасадзіла?

Звярніце ўвагу вучняў на тое, што перш чым прывялі гуляра да княжаскага хорама, дакацілася туды слава пра яго. Купала паказвае незвычайны талент гусляра, сілу яго ўздзеяння на людзей. I гэта аб'ядноўвае яго з героямі раней прачытаных твораў.

Перш чым зачытаць радкі пра ўздзеянне гусляровай музыкі, настаўнік можа пазнаёміць вучняў з радкамі паэмы Я. Коласа «Сымон-музыка»:
Льюцца гукі ў лясной цішы

Срэбраплынным ручайком;

Лес замёр, стаіць, не дыша,

Не варушыцца лістком;

Прыпынілі спевы птушкі —

Скрыпцы ім не ўзяць у тон;

Толькі пчолкі, чмель і мушкі

Далучаюць сюды звон...

або

То не музыка — натхненне,

Сэрца жар, агонь душы,



Златаіскрае імкненне,

Песня зорнае вышы.
Прачытайце ўрывак і вызначце тое агульнае, што яднае гусляра з героямі папярэдне вывучаных твораў. Пералічыце гэтых герояў.
Кажуць, толькі як выйдае і ўдарыць як ён

Па струнах з неадступнаю песняй,



Сон злятае з павек, болю цішыцца стогн,

Не шумяць ясакары, чарэсні;
Пушча - лес не шуміць, белка, лось не бяжыць,

Салавей-птушка ў той час сціхае;

Паміж вольхаў рака, як штодзень, не бурліць,

Паплаўкі рыба-плотка хавае.
Прытаіцца да моху русалка, лясун,

Каня вечнага «піць» не заводзіць;

Пад звон-песню жывучых гусляравых струн

Для ўсіх папараць-кветка ўзыходзіць.
Як вы разумееце выраз «папараць кветка ўзыходзіць»?

Самыя таямнічыя і паэтычныя паданні авязавы з загадкавай раслінай папараццю, якая нібыта зацвітае на Купалле апоўначы і цвіце некалькі імгненняў. У адным са старадаўніх лячэбнікаў напісана: “Ёсць трава, чорна папараць бессардачная, расце ў лясах каля багнаў, у мокрых месцах, у лугах. Сцябло расце ў аршын і вышэй, а на сцябле - маленькія лісточкі, са споду вялікае лісцё. А цвіце яна напярэдадні Іванавага дня апоўначы. Такая кветка вельмі патрэбная, калі хто багатым і мудрым хоча быць. Да апоўначы між шырокага лісця папараці з'яўляецца светлалістая пупышка, бы клубок астральнага святла, памерам з яечны жаўток, якая ўздымаецца ўсё вышэй і вышэй. Рух яе няроўны, яна спыняецца, круціцца, дрыжыць… Роўна апоўначы пупышка з трэскам узрываецца, і перад вачамі ўзнікае чырвона-аранжавая кветка. Ад яскравасці яе святла балюча вачам. Кажуць, той, каму ўдаецца адшукаць кветку папараці і сарваць яе, набывае ўладу над царамі і нечысцю, можа рабіцца нябачным, ведае, дзе схаваны скарбы, і разумее размову звяроў і дрэў» (Якімовіч В. Купалле // Беларускоя мова і літаратура. 1995. №4). Сярод людзей лічылася, што той, хто знойдзе кветку папараці, будзе шчаслівы ўсе сваё жыццё. Песня гусляра прыносіла асалоду, якой не было ў жыцці, і дапамагала хоць ца нейкі час забыцца пра нягоды жыцця, пра знявагі і катаванні.

  • Успомніце іншыя народныя павер'і, звязаныя а гэтым святам. Напрыклад, змнн-мядзянка на Купалле набывае зрок; ведзьмы забіраюць у кароў малако і псуюць пасевы; лесуны палохаюць і збіваюць са шляху падарожнікаў.

  • Прыгадайце, як свята Купалле звязана з лёсам Янкі Купалы? (Пісьменнік нарадзіўся на Купале, узяў сабе псеўданім, звязаны з гэтым святам.)

Наступны этап урока - параўнальны анадіз вобразаў галоўных герояў.

Настаўнік адзначыць, што ў аснове паэмы “Курган” ляжыць канфлікт- сутыкненне князя як прадстаўніка прыгнятальнікаў і гусляра, народнага песняра, выразніка думак і пачуццяў народа. Паказана непрымірымае сутыкненне пакрыўджаных і крыўдзіцеляў. I ўвогуле, уся паэма пабудавана на супрацьпастаўленні, паэтычным кантрасце.

Такім чынам, перад намі два героі, і наша мэта – параўнаць гэтыя вобразы па паходжанні, сацыяльным становішчы, рысах характару, адносінах да сялян, параўнаць аўтарскае стаўленне да сваіх герояў.

Пры разглядзе вобразаў мы будзем карыстацца мастацкім прыёмам параўнання.

♦ Прыгадайце, што называецца параўнаннем. Пры неабходнасці звярніцеся да «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» у канцы падручніка.

Вучні адновяць звесткі пра параўнанне, у аснове якога ляжыць супастаўленне аднаго прадмета ці з'явы з другім. Звярніце іх увагу на тое, што гутарка на ўроку пойдзе не проста пра супастаўленне, а пра кантрастнае супастаўленне, растлумачце лексічнае значэнне слова кантраст – рэзкае супрацьпастаўленне.

Ствараючы вобраз князя, аўтар не дае апісання яго знешнасці, а выкарыстоўвае для характарыстыкі той жа прыём паэтычнага кантрасту.

♦ Адшукайце ў паэме радкі, у якіх з дапамогай паэтычнага кантрасту Янка Купала стварае вобраз князя з халодным сэрцам, пустой і цёмнай душой, паказвае яго грозным і недаступным.

Вучні зачытаюсуь радкі, знойдуць і назавуць параўнанні:



Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,

Недаступны і грозны, як хорам...

Сэрца маеш, як гэты цагляны парог,

А душу - як скляпоў гэтых сховы.
♦ Знайдзіце кантрастныя мастацкія вобразы, якія дапамагаюць убачыць і зразумець жыццёвыя каштоўнасці князя і тую цану, якую заплацілі за іх сяляне.

Вучні назавуць золата як адну з галоўных каштоўнасцей князя, здабытае чалавечай крывёю. Атласы і шоўк упрыгожваюць пакоі князя, іх цана страшнае катаванне людзей, яны нагадваюць пра кайданы і вісельні петляў. За смачную ежу і віно, якое ліецца ракою, заплочана слязьмі сірот. Прыгожы хорам пабудаваны непасільнай працай, якая многіх звяла ў магілу, таму цэгла і камень нагадваюць «памяткі-пліты з няўчасных магіл». Беламу хораму проціпастаўляюцца лёхі і падзямеллі.

Асалоду князю прыносіць «скочнай музыкі звон”, і гэтая музыка гучыць пракляццем князю і яго роду.

Такім чынам, падвядзе вынікі настаўнік, тое, што князь любіць, цэніць, чым карыстаецца, створана цяжкай працай прыгонных: яго багатае жыццё супрацьстаўляецца жабрацкаму існаванню беднаты.

Каб вучні лепш убачылі кантраснае супрацьпастаўленне, можна прапанаваць і такі від работы:

♦ Дапішыце кантрастныя вобразы, якім супрацьпастаўляюцца:



стогн пракляцця –

слезы нядолі сірочай

белых хорамаў п'яныя шумы

лёхі і падзямеллі
Улічваючы ўзровень падрыхтаванасці класа, можна прапанаваць і такое заданне.

♦ Выберыце і запішыце кантрастныя вобразы (яны папярэдне запісаны на дошцы).



песня-дума;

брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк;

белае, чырвонае віно;

вісельні петляў развіты шнурок;

слёзы нядолі сірочай;

белых хорамаў п'яныя шумы;

стогн пракляцця;

скочнай музыкі звон.

♦ Як характарызуюць князя словы, звернутыя да гусляра: «Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай?»

Вучні павінны растлумачыць, што выраз «цемра сярмяжная» – гэта зняважлівая мянушка бедных, цёмных сялян, якія насілі сярмягі (даматкавую вопратку); асаблівая назва гэтая паказвае незаслужана крыўдную і несправядлівую пагарду князя да сялян.

♦ Абгрунтуйце сцверджанне, што князь меў поўную ўладу над людзьмі, быў пераканавы, што мае права вяршыць лёсы людзей, упэўнены ў тым, што ён роўны Богу. Пры адказе выкарыстайце цытаты.


Для абгрунтавання вучні ўжываюць цытаты:

Хто хацеў, не хацеў - біў паклояы яму,

Спуску, ласкі не знаў непакорам.
Выдумлялі забаў новых кожнага дня,

Што хацелі - ўсяго госці мелі.
Ўзяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!

Знае хай, хто тут пан: я — ці неба!

♦ Падбярыце азначэнні, якія б давалі ацэнку загаду князя закапаць гусляра жывым у зямлю.

Азначэнні ахлівы, жудасны, злавесны, страшэнны, трагічны, вар'яцкі, нялюдскі і г.д.) у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці сямікласнікаў могуць быць запісаны на дошцы ў ліку іншых, вучні могуць толькі выбраць патрэбныя.


  • Як вы лічыце, ці заслужыў князь пракляцце людзей? Абгрунтуйце сваю думку.

  • Хоць аўтар і не дае апісання знешнасці князя, але па яго характарыстыцы ў вас склаўся нейкі вобраз героя. Якім вы яго ўяўляеце? Вусна намалюйце партрэт і апішыце князя ў тыя моманты, калі ён прапануе гусляру “поўны гуслі ... дукатаў» і калі ў яго пасля праслухвання песні гусляра “жуда, помста б’е з воч…”

Князю ў паэме супрацьпастаўляецца гусляр. У гэтым вобразе Янка Купала апаэтызаваў мужнага, адважнага чалавека, любімага народнага героя, гатовага загінуць за свой народ. Гэта не проста вобраз аднаго героя – гэта вобраз-абагульненне, глыбокі роздум паэта над лёсам мастака.

Пачынаецца гутарка пра гусляра са знаёмства з яго партрэтам. Настаўнік (ці вучні) нагадае, што партрэт – гэта мастацкае апісанне знешняга выгляду літаратурнага героя, і прапануе звярнуцца да слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў і зачытаць, якое тлумачэнне партрэта прапануецца ў ім.

Вучні зачытваюць, што партрэт – такое апісанне знешнасці персанажа, якое характарызуе яго як чалавека.

♦ Знайдзіце ў паэме партрэт гусляра. Як ён характарызуе героя?


Вучні зачытваюць:
Невыдумная світка - убор на плячах,

Барада, як снег белы - такая,

Незвычайны агонь у задумных вачах,

На каленях ляглі гуслі-баі...
Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах...
I сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед...

Партрэт расказвае пра сацыяльнае становішча гусляра: ён апрануты проста, як селянін; перадае пачуцці, настроі і думкі героя; па апісанні знешнасці мы можам вызначыць адносіны аўтара да свайго ге­роя – адчуваецца павага да чалавека, які “навёў тон у гуслях як след, не зірнуўшы на гулі ні разу»»

♦ Як вырашаецца ў паэме праблема выбару паміж «поўны гуслі насыплю дукатаў» і «канапляную возьмеш заплату»?

Знайдзіце ў тэксце і зачытайце радкі, у якіх аўтар вуснамі гусляра дае адказ на прапанову князя. Вучні зачытваюць:


Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;

Гуслям, княжа, не пішуць законяў:

Небу справу здае сэрца, думка мая,

Сонцу, зорам, арлам толькі роўна...

Звярніце ўвагу вучняў на тое, што метафара, выкарыстаная паэтам у радку «Скурганіў бы душу чырванцом тваім я», уносіць навізну погляду на навакольны свет, паэт раскрывае раней не заўважанае, і ў той жа час дае ацэнку з'яве.

♦ Успомніце аўтара наступных радкоў і назву твора:

Многа іх (крыўдаіцеляў народа) хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. (Апавяданне М. Багдановіча «Музыка».)

♦ Якая, на вашу думку, агульная рыса характару раскрываецца ў адказе гусляра князю і ў прапанаванай цытаце?

Вучні адзначаць, што мастакі з народа, а менавіта такімі з'яўляюцца гусляр і музыка, не прадаюць свой талент, сваё мастацтва за грошы, адзінае багацце для іх – служэнне свайму народу. Гэта яшчэ раз пераконвае ў непадкупнасці таленту мастака.

♦ Звярніце ўвагу на эпіграф да ўрока. Як вы разумееце сэнс гэтых радкоў? 3 вуснаў якога героя паэмы маглі б з поўным правам прагучаць гэтыя словы?

Гэтыя радкі гучаць як пратэст супраць тых, хто хацеў прымусіць паэта ўслаўляць уладу багатых, служыць ім. Яны гучалі б натуральна з вуснаў гусляра.

♦ Але наш герой выбірае не паміж багаццем і беднасцю, а паміж жыццём і смерцю. Ці ўсведамляе ён гэта?

Песня гусляра - адлюстраванне дум народа, іх нельга запалохаць, знішчыць ці закаваць у кайданы. Пра тое, што гусляр свядома выконвае сваю песню, гавораць радкі:

Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар!

Выбачай, калі спеў мо няўмела.

♦ Як успрынялі песню гусляра госці князя? Прачытайце ці ўзнавіце па памяці асобныя строфы, у якіх перадаецца рух пачуццяў і змена настрояў на вяселлі княжны. 3 дапамогай якіх сродкаў гэта адбываецца?

Сямікласнікі прыгадаюць строфы, у якіх аўтар апісвае вяселле да песні гусляра, у час яе і пасля (вяселле загуло - змоўкла - зноў загуло).

♦ Як успрымае песню гусляра князь? Чаму менавіта так рэагуе на песню, ён жа да гэтага часу не чуў «стогн пракляцця» цэлага народа?

У радках «Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч...» паэт праз успрыманне песні князем паказаў сілу і веліч мастацтва, прызначэнне якога - гаварыць праўду аб жыцці свайго народа і выклікаць водгук у сэрцах людзей.

Такім чынам, складваецца вельмі трагічная сітуацыя: князь раз'юшаны, а гусляр чакае прысуду.

♦ Знайдзіце ў слоўніку літаратуразнаўчых тэрмінаў тлумачэнне паняцця «трагічнае».

Пажадана было б праслухаць урывак з музычнай кантаты Ігара Лучанка “Курган”. Як правіла, музыка дапамагае глыбей адчуць канфлікт твора, сутыкненне Дабра і Зла, адчуць маральную перамогу гусляра. I тады натуральна прагучыць наступнае пытанне:



  • Гусляр жыццём заплаціў за сваю песню. Але за кім, на вашу думку, засталася маральная перамога?

  • Прывядзіце доказы, што смерць гусляра – гэта і крок яго ў бессмяротнасць, зачытайце радкі з твора.

На гусляравым наспе жвіровым

Палыны узышлі, вырас дуб малады,

Зашумеў непанятлівым словам.

♦ Які шлях да разумення “непанятлівага слова” прапаноўвае аўтар?

Адзіны шлях да разумення мастакоў — «слухаць душой».


  • Выкажыце вашы адносіны да герояў, якія ахвяруюць сабой у імя народа.

  • Як бы вы вызначылі аўтарскія адносіны да падзей і герояў паэмы?

Створаныя аўтарам характэрныя для тых часоў карціны жыцця народа выклікаюць у душы паэта вострыя перажыванні, пачуццё незадаволенасці, крыўды за свай народ і сваю радзіму.

У аснову паэмы пакладзены фальклорныя легенды пра незвычайнага музыку, якія настолькі ўразілі Купалу, што ён зрабіў гусляра галоўным героем твора.

Шматлікія эпітэты, параўнанні, метафары, выкарыстаныя для стварэння вобраза гусляра, падкрэсліваюць павагу аўтара да свайго героя і захапленне ім. Ужо пачынаючы з партрэта, аўтар падкрэслівае “незвычайны агонь у задумных вачах”, гаворыць пра яго: «сумны, як лунь, белы дзед», але як толькі пачуў загад кннзя, - «заікрыліся вочы сівыя» і «заплакалі струны жывыя».

Аўтар ужывае тыя ж сродкі мастацкай выразнасці і для стварэння вобраза князя, але перад намі наўстае зусім іншы герой, і адносіны аўтара да яго - супрацьлеглыя. Ужываючы параўнанні, аўтар гаворыць пра каменнае сэрда князя, яго пустую і халодную душу.

Абагульняючы выказванні вучняў, настаўнік падводзіць да вызначэння ідэі паэмы - услаўленне перамогі духу над сілай і багаццем.

Напрыканцы ўрока звярніцеся да самастойна прачытанага твора Яраслава Пархуты «Апошні гусляр» з мэтай супастаўлення герояў у высокапаэтычным творы Янкі Купалы і творы празаічна-бытавога зместу.

♦ Што яднае вобразы гусляроў у творах Янкі Купалы «Курган» і Ярасцава Пархуты «Апошні гусляр»?

Дамашняе заданне. Адказаць на пытанні да паэмы (1—4, 7, 9, 12). Вывучыць урывак (на выбар вучняў ці настаўніка) на памяць.

Мэта трэцяга ўрока: выпрацоўваць уменне чытаць і аналізаваць паэтычны твор, заўважаць адметнасці яго будовы, выдзяляць эпізоды, якія дапамагаюць зразумець камапзіцыю твора, вызначаць асноўныя прыкметы жанру паэмы: рамантычны характар сюжэта, глыбокія перажыванні аўтара і герояў; паказаць сувязь паэмы з фальклорам.

Эпіграфам да ўрока могуць стаць словы Міколы Гусоўскага з паэмы «Песня пра зубра»:


Я прысягаюся: скрозь, да апошняга слова,

Пець толькі праўду...
Пачынаць урок можна з праверкі выразнага чытаннн - вучні чытаюць урывак на памяць.

Для індывідуальнай работы можна прапанаваць наступныя заданні:

♦ Паэма Янкі Купалы “Курган” пабудавана на супрацьпастаўленні, паэтычным кантрасце. Дапішыце патрэбнае, каб гэтая думка гучала пераканаўча:

княжацкі хорам

вяселле-разгул

непадкупны голас народнага гусляра —

падзямеллі і лёхі


  • Пры аналізе паэмы былі вызначаны ўласцівыя гусляру рысы: чалавечая годнасць, смеласць, любоў да свайго народа і здольнасць аддаць за яго жыццё. Пералічыце асноўныя рысы, якімі аўтар надзяліў князя.

  • Як вы лічыце, чым уразіў паэта гусляр, што ён зрабіў яго галоўным героем паэмы?

  • Калі б вы былі мастаком і вам прапанавалі б стварыць абагульнены вобраз народнага песняра, якім бы ён быў? Якія б колеры пераважалі на вашай карціне?

Работу над сюжэтам твора прапануем правесці з дапамогай наступных заданняў і пытанняў:

  • Прасачыце ў тэксце за развіццём падзей. Знайдзіце і зачытайце радкі паэмы, у якіх гаворыцца пра час і месца, дзе адбываюцца падзеі. (Экспазіцыя.)

  • Вызначце эпізод, які дае штуршок далейшаму разгортванню сюжэта. (Завязка.)

  • Назавіце момант найвышэйшай напружанасці ў творы. (Кульмінацыя.)

  • Чым закончыліся падзеі ў паэме? Які этап у развіцці дзеяння будзе, на вашу думку, заключным і пасля якога развіццё дзеяння спынецца? (Развязка.)

  • Як расказаная аўтарам гісторыя паўплывала на людзей, якія паданні з'явіліся ў народзе? (Эпілог.)

Каб замацяваць веды пра будову твора, можна прапанаваць заданне.

На дошцы запісана экспазіцыя – завязка – кульмінацыя – развязка – эпілог.

Да якой сюжэтнай часткі вы аднеслі б ваступныя радкі паэмы?

а) Падхапілі, ўзялі гусляра-старыка,

Гуслі разам яго самагуды;

Па-над бераг круты, дзе шумела рака.

Павялі, паняслі на загубу.

Месца выбралі здатнае, вырылі дол.

Дол тры сажні - шырокі, глыбокі;

Закапалі, убілі асінавы кол,

Далі насып тры сажні высокі.


6) На гары на крутой, на абвітай ракой,

Лет назад таму сотня ці болей.

Белы хорам стаяў недаступнай сцяной.

Грозна, думна глядзеў на прыволле...


в) VII-ІХ часткі паэмы (песня маналог гусляра)

г) Выдумлялі забаў новых кожнага дня;

Што хацелі - ўсяго госці мелі.

Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну

Для дружыны пацеху-забаву:

Загадаў ён пазваць гусляра-старыну.

Гусляра з яго ведамай славай.
д) Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет,

Зацвілі пераказы ў народзе;

Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гусдямі дзед

3 Кургана, як снег, белы выходзе.
♦ Пастаўце цытаты ў той паслядоўнаеці, якая адпавядае развіццю сюжэта паэмы.

Звярніце ўвагу вучняў на мову паэмы, на выкарыстаны аўтарам прыём гукапісу; (больш падрабязна вучні з ім пазнаёмяцца пры вывучэнні раздзела «Загадкавая краіна паэзія».

♦ Пры апісанні ўздзеяння гусляровай музыкі (IV раздзел) яўна чуюцца паўторы аднаго гука.

Зачытайце радкі, назавіце гук ці спалучэнне гукаў і вызначце, з якой мэтай, на вашу думку, ужывае гэты прыём аўтар.

Вучні зачытаюць ад слоў «Пушча-лес не шуміць...» да канца раздзела. Назавуць паўтор гука і спалучэнняў гукаў. Аўтар ўжывае гэты прыём для ўзмацнення мілагучнасці мовы і надання ёй сэнсавай выразнасці.

♦ У гэтых жа радках назавіце падвоеныя назоўнікі-азначэнні (пушча-лес, салавей-птушка, рыба-плотка, папараць-кветка). Знайдзіце іх у іншых раздзелах паэмы. Вызначце іх ролю ў творы.

Янка Купала ўжывае гэтыя азначэнні (вяселле-разгул, хорам-астрог, пацеха-забава, дудар-званар, гуслі-баі, памяткі-пліты, шлюб-вяселле) для акрэслення істотнай прыметы назоўнікаў. Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна ахарактарызаваць назоўнік, даць яму ацэнку, канкрэтызаваць.

Акцэнтуйце ўвагу на такіх сродках мастацкай выразнасці, як рытарычныя пытанні і звароткі.

♦ Знайдзіце ў песні гусляра зададзеныя князю пытанні, якія не патрабуюць адказу, а самі па сабе сцвярджаюць пэўную думку.

А ці чуў ты, аб чым там араты пяе,

Дзе і як жывуць гэтыя людзі?

Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?

Кроў на золаце гэты людская блішчыць...
А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн,

Стогн пракляцця табе, твайму роду?!


♦ Знайдзіце такія ж пытанні, якія гучаць з вуснаў князя.

…хто цябе дзе хаваў?

Ты, знаць, вырадак цемры сярмяжнай...
Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў, песнябай,

Славай хат маіх подданых слаўны?!


♦ Знайдзіце ўжытыя аўтарам звароткі і вызначце іх ролю ў творы.

Гэй ты, князь!

Гуслям, княжа, яе пішуць законаў.

Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць.

Глянь у лёхі свае, ў падзямеллі глянь, квязь.

Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?

Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар?

Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар!


а таксама:

Што ж маўчыш ты, гусляр ніў, лясоў песнябай...

Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў...

Ты - шалёны, старык!


Звароткі ў першую чаргу называюць асобу, да якой звяртаюцца, але разам з тым у іх гучыць характарыстыка гэтай асобы, часам праз прыхаваную ўсмешку (іронію): (хорамны княжа, слаўны ўладар, слаўны княжа-ўладар). 3 дапамогай звароткаў мы можам вызначыць і аўтарскія адносіны да герояў.

♦ Якія творы, вывучаныя на ўроках рускай літаратуры, нагадвае паэма Янкі Купалы велічнасцю і ўрачыстасцю стылю?

Пажадана, каб вучні назвалі творы народнага быліннага эпасу.

Звяртаем увагу на тое, што ў творы можна выдзяляць асноўныя часткі, працаваць над сродкамі мастацкай выразнасці, але пры гэтым важна, каб вучні ўсвядомілі твор як адзінае цэлае, узаемасувязь у ім усіх элементаў. I таму павінен прагучаць вывад: мова таксама падпарадкавана раскрыццю асноўнага сэнсу мастацкага твора, які вынікае з усёй сістэмы вобразаў і карцін.

- На ўроку знаёмства з творам Янкі Купалы «Курган» мы выкарысталі тэрмін «паэма» і ўжываем яго ўжо працяглы час. Мы сустракалі гэтае паняцце і раней, калі знаёміліся з урыўкам з паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

♦ Прыгадайце назву гэтага твора. («У яго быў свет цікавы...»).

Звярніцеся да «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» (с. 374 падручніка) і зачытайце азначэнне паэмы.

Вучні зачытаюць азначэнне, а настаўнік можа дапоўніць, што галоўным героем у паэме заўсёды выступае асоба з моцным характарам, пра што сведчаць яго ўчынкі і ўсе падзеі твора.

Для паглыблення паняцця «паэма» можна прапанаваць наступны від работы:

♦ Успомніце вывучаны ў папярэдніх класах ці прачытаны самастойна верш, які вас найбольш усхваляваў.

Пажадана, каб настаўнік папярэдне напісаў на дошцы верш на блізкую тэму, што і паэма «Курган», каб вучні зрокава ўспрымалі яго.

Напрыклад, верш Алеся Пісьмянкова «Продкі».

Калі марнею ад нягод

I сэрцу цесна,

Я ўспамінаю радавод

I продкаў песні.

Яны ідуць за годам год

3 мячом і з плугам.

О, мой нязводны род

Ён моцны духам.

Імёны памяць берагла,

Вяла праз церні,

Каб я не сеяў зла,

А толькі - зерне,

Да іх іду я зноў і зноў,

Ім веру свята.

Таму й вяду сваіх сыноў

Да іх на раду.


♦ Параўнайце верш А. Пісьмянкова «Продкі» і паэму Я. Купалы «Курган» па тэме. Наколькі гучнымі яны з’яўляюцца? Абгрунтуйце сваю думку.

  • Параўнайце гэтыя творы па памерах.

  • Які з прапанаваных твораў мае выразна акрэслены сюжэт?

♦ У якім творы расказваецца пра важныя падзеі і галоўным героем выступае асоба з моцным характарам?

♦ Што яднае верш і паэму па форме?

Для замацавання ведаў пра жанравыя асаблівасці паэмы можна прапанаваць і такое заданне.

♦ Выберыце патрэбныя азначэнні для характарыстыкі розных твораў - верша і паэма.



Матэрыял для выкарыстання: вялікі верашаваны твор; часцей сюжэтны твор; невялікі па аб'ёме твор, напісаны вершаванай мовай; завершаны па думцы і форме твор; расказвае пра важныя падзеі; галоўным героем твора выступае асоба з моцным характарам; у творы выяўляюцца глыбокія перажыванні аўтара і яго герояў.

♦ Зачытайце азначэнні верша і паэмы, якія ў вас атрымаліся.

Верш - невялікі па аб'ёме, завершаны па думцы і форме твор, напісаны вершаванай мовай.

Паэма - вялікі вершаваны, часцей сюжэтны твор, які расказвае пра важныя падзеі, галоўным героем твора выступае асоба з моцным характарам, у паэме выяўляюцца глыбокія перажыванні аутара і яго герояў.

На ўроку пажадана выкарыстаць ілюстрацыі мастака М. Басалыгі, які стварыў серыю сюжэтных малюнкаў да паэмы «Курган».

Да гэтай паэмы звярталіся і іншыя мастакі, кожны па-свойму ствараючы абагульнены вобраз гусляра. (М. Бельскі. «Акалічны народ гуслі знаў гусляра»; Б. Цітовіч. «Апошні спеў старога Гусляра”; П. Сергіевіч. «Гусляр»; скульптура А. Ліпеня «Гусляр”.

Працуючы над ілюстрацыяй да твора ці скульптурным увасабленнем вобраза гусляра, настаўнік коратка раскажа пра змест, мастацкія асаблівасці, параўнае з тэкстам паэмы.

Якія асаблівасці знешняга выгляду, манеры паводзін, адзначаныя Янкам Купалам, перададзены на ілюстрацыі ці ў скульптуры?



Апошні этап урока — выразнае чытанне паэмы.

На гэтым жа ўроку мэтазгодна правесці тэматычны кантроль па пытаннях да твораў раздзела «Літаратура – мастацтва слова». Для яго правядзення прапануем рознаўзроўневыя заданні. Іх мэта - больш аб'ектыўна выявіць дасягнуты вучнямі ўзровень развіцця іх мысленчай і творчай дзейнасці. Настаўнік можа выбраць пытанні ў залежнасці ад ўзроўню падрыхтаванасці класа.

Уважліва прачытайце назвы твораў і прозвішчы аўтараў, якія гэтыя творы напісалі.

Максім Багдановіч. “Музыка”.

Якуб Колас. “У яго быў свет цікавы...”.

Генрык Сянкевіч. “Янка-музыка”.

Аднаго з герояў гэтых твораў завуць Сымонка. Назавіце твор.

Сярод пералічаных назавіце два творы, у якіх галоўны герой - «музыка».



Народная казка “Музыка-чарадзей”

Максім Багдановіч. «Музыка»

Янка Купала. Курган”
♦ Вам прапанаваны назвы вывучаных у раздзеле твораў. Назавіце сярод іх народную казку.

Максім Багдановіч. «Музыка».

Якуб Колас. «У яго быў свет цікавы...».

«Музыка-чарадзей».

Генрык Сянкевіч. « Янка-музыка».

Янка Купала. «Курган».

♦ Усе прачытаныя вамі творы ў раздзеле “Чара-дзейная сіла мастацтва” маюць аўтара. I толькі ў творы « Музыка-чарадзей» адсутнічае яго про

звішча. Чаму?

♦ Пералічыце герояў народнай казкі «Музыка-чарадзей», у вобразе якіх увасабляюцца цёмныя, злыя сілы.

♦ Суаднясіце пералічаныя паняцці з відамі мастацтва.

Мастацтва


музыка літаратура жывапіс
Словы для выкарыстання: загадка, слова, легенда, гук, мелодыя, фарба, апавяданне, колер, лінія.


  • Прыгадайце віды мастацтва і пералічыце сродкі, якімі яны карыстаюцца.

  • Пазнайце героя па апісанні знешнасці.

Невыдумная світка - убор на плячах,

Барада, як снег белы - такая,

Незвычайны агонь у задумных вачах,

На каленях ляглі гуслі-баі.

♦ Назавіце героя па прапанаваным урыўку. Успомніце назву твора і яго аўтара.

Так і жыў ён, гадаваўся,

Бы пры сцежцы той гарох:

Сам з сабою забаўляўся,

Бегаў, бавіўся ў палёх,



I размовы вёў з жытамі,

I складаў ён песні дню

3 матылькамі, бы з братамі,



Час дзяліў свой і гульню.

  • Аб'яднайце аўтараў і іх творы:

Генрык Сянкевіч «Музыка-чарадзей»

Якуб Колас «Курган»

Максім Багдановіч «У яго быў свет цікавы...»

Народная казка «Музыка»

Янка Купала «Янка-музыка »

  • Дайце азначэнне таленту. Прыдумайце эпітэты да яго.

  • Перачытайце I раздзел паэмы «Курган» і назавіце вобразы, створаныя пісьменнікам. Якія сродкі мастацкай выразнасці выкарыстаны пры гатым?

  • Паэма «Курган» пабудавана на паэтычным кантрасце. Дапішыце патрэбнае.

жабрацкае існаванне беднаты — ...

гусляр — ...

«белых хорамаў п'яныя шумы» — ...

прыганятыя — ...

♦ Растлумачце, як вы разумееце наступны выраз:



Не дае гуслярам сказу золата цвет,

Белых хорамаў п'яныя шумы.

♦ Назавіце сродак мастацкай выразнасці, выкарыстаны Янкам Купалам у наступных радках:



Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам –

Канапляную возьмеш заплату.

  • Якімі мастацкімі сродкамі ствараецца вобраз гусляра?

  • Як выявіліся аўтарскія адносіны да гусляра ў анісанні яго знешнасці, у заўвагах пра манеру трымаць сябе, гаварыць?

  • Прадоўжыце пералік рысаў характару, якія аб'ядноўваюць герояў усіх прачытаных у раздзеле твораў.

а) незвычайная адоранасць ва ўспрыманні свету;

б) служэнне вароду;

в)

г)

д)



і інш.

♦ Сфармулюйце галоўную думку паэмы Янкі Купалы «Курган».



  • Прывядзіце пераканаўчыя аргументы, якія б пацвердзілі думку: «Уздзеянне на чалавека, на яго пачуцці аб'ядноўвае розныя віды мастацтва».

  • Што яднае і адрознівае літаратурны твор ад іншых відаў мастацтва? На прыкладзе самастойна абраных твораў зрабіце параўнальны аналіз.

  • Што дало падставу аўтарам падручніка аб’яднаць вывучаныя вамі творы ў раздзел з назвай «Чарадзейная сіла мастацтва»?

1 Лазарук М.А., Лявонава П.І. Родная дітаратура ў 6 класе. С.26.


Логінава Т.У. Беларуская літаратура ў 7 класе: дапам. Для настаўнікаў / Т.У. Логінава, Т.І. Мароз. – Мн.: Сэр-Вит, 2005. – 306 с.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка