Яны ж, нават моцныя, крышку мімозы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер110.85 Kb.
Яны ж, нават моцныя, — крышку мімозы...”. ТОП-7 жанчын у беларускай гісторыі

Яшчэ на самым пачатку нашага праекта хтосьці з навукоўцаў, якіх запрасілі да абмеркавання пытання, каго ці што лічыць цудам Беларусі, даволі слушна заўважыў: “Ці не з’яўляюцца галоўным цудам Беларусі нашы жанчыны?”. Чаму пра гэта ўспомнілі? Ды проста, рыхтуючы публікацыю “з нагоды” жаночага свята, зазірнулі ў кнігі гісторыкаў. І ахнулі! Якія лёсы, страсці, інтрыгі!.. Шэкспір адпачывае! І гэта пры тым, што ў летапісах жанчынам удзялялі ўвагі значна менш, чым мужчынам. Каб трапіць у рукапісную гісторыю, трэба было вельмі таго заслужыць: шчасцем — на зайздрасць усяму свету, няшчасцем — таму ж свету на гаворку, смеласцю, прыгажосцю...



Самая ганарлівая — Рагнеда Рагвалодаўна

Невядома, колькі гадоў было дачцэ знакамітага полацкага князя Рагвалода, калі палітычныя разлікі прывялі сватацца да яе кіеўскага князя Уладзіміра Святаслававіча. Ганарыстая і няўрымслівая князёўна ўспыхнула ад адной думкі, што сын рабыні (Уладзімір быў незаконным сынам князя Святаслава і паланянкі Малушы) адважыўся пасватацца да яе. Без усялякіх цырымоній кінула князю: “Не хачу разуці рабычыча...” Абражаны Уладзімір захапіў Полацк. Уся княжацкая сям’я загінула, а Рагнеду князь згвалтаваў прама на плошчы, а пасля забраў у Кіеў. Полацкая князёўна не скарылася і там — яна ўзняла на князя кінжал. Выратаваў яе ад пакарання смерцю толькі сын Ізяслаў. Скончыла жыццё непакорная княгіня ў манастыры ля Заслаўя пад іменем Анастасія.



Самая авантурная — Ганна Яраславаўна

Нягледзячы на прыгажосць, Ганна, сярэдняя дачка Яраслава Мудрага і ўнучка Рагнеды, засядзелася ў дзеўках аж да 25 гадоў. Выратаваў Ганну ад лёсу старой дзевы французскі кароль Анры І, які зрабіў яе сваёй каралевай. Але сапраўднае каханне прыйшло да яе пасля смерці мужа: Рауль, граф Крэпі і Валуа, даведаўшыся, што Ганна чакае ад яго дзіця, пасадзіў яе на каня і, як простую пастушку, звёз у сталіцу свайго графства. І хоць быў ужо жанаты (першую жонку Рауль выгнаў, даведаўшыся пра яе здраду), захапіў нейкага клірыка і абвянчаўся з Ганнай. Французы ахнулі, даведаўшыся пра ўчынак любай каралевы. Такое магла дазволіць сабе — абвянчацца з жанатым, усяго толькі графам, ды такім ганебным чынам! — толькі варварка. Але маладыя кахалі адзін аднаго і, нягледзячы нават на вымову самога Папы Рымскага, працягвалі жыць разам.



Самая непрыступная — Лізавета Яраславаўна

Яшчэ адна ўнучка Рагнеды апета ў сагах, вершах і прыгодніцкіх раманах як “Герда з Гарда”. Менавіта ў гэтую самую прыгожую і адначасова непрыступную дачку князя Яраслава Мудрага закахаўся малады нарвежац Харальд, які кіраваў княжацкай славянска-варажскай дружынай. Закахаўся, меў бяду. “Ты, Харальд, хлопец талковы і паходжання добрага, — сказаў яму Яраслаў. — Але ж у цябе ні дзяржавы, ні багаццяў. А калі так, то, каб шлюб твой не здаваўся няроўным, ты павінен праславіць сваё імя і здабыць багацце”... Харальд на развітанне падарыў каханай залатую грыўну і прасіў не здымаць, пакуль не вернецца. Хутка слава пра Харальда Суровага і яго баявыя поспехі разнеслася па ўсім Міжземнамор’і і наваколлях. Тым больш што ўсе свае перамогі Харальд, да таго ж выдатны скальд (бард), уславіў у сваіх песнях. Дарэчы, як і сваю непрыступную каханую: “...А руская дзяўчына з залатою грыўнай мяне не хоча”. Безумоўна, калі Харальд вярнуўся з караблямі золата і каштоўнасцей, маладыя згулялі вяселле.



Самая творчая — Францішка Урсула Радзівіл

Францішка з дзяцінства пісала вершы. Яна літаральна засыпала свайго мужа любоўнымі лістамі і рыфмаванымі прызнаннямі. Да літаратурнай дзейнасці дабавілася ў хуткасці тэатральная. У 1746 годзе Францішка ўзяла пад сваё кіраўніцтва нясвіжскі тэатр. Пісала для яго ўласныя п’есы, перарабляла французскія камедыі і трагедыі. Паспрабавала сябе нават у напісанні оперных лібрэта. Яе сталі называць Нясвіжскай Мельпаменай. Клапацілася князёўна і пра развіццё Нясвіжа. Дзякуючы ёй аднавіла дзейнасць замкавая друкарня, пачала выходзіць газета, узнікла “Кніга партрэтаў Радзівілаў”.



Самая няшчасная — Ганна Кобрынская

Ганна Сямёнаўна Кобрынская па дамове брата ў выніку палітычных перамоў была выдадзена замуж за князя Фёдара Іванавіча Бельскага. Аднак жонкай Бельскага, які ёй вельмі спадабаўся, хоць выбар рабіла не яна, Ганна пабыла ўсяго толькі адзін дзень. У шлюбную ноч малады князь уцёк, бо была раскрыта дзяржаўная змова: на вяселлі хацелі забіць караля, і жаніх быў сярод змоўшчыкаў. Уцёк Бельскі далёка — да маскоўскага князя. Маладая жонка Фёдара засталася дома, хоць і марыла раздзяліць лёс свайго суджанага на чужыне. Але Казімір Ягелончык — кароль, на якога і быў зроблены замах, пакінуў Ганну Кобрынскую-Бельскую у заложніцах, разлічваючы, што малады вернецца за ёю і тады будзе абавязкова схоплены і пакараны. За Бельскіх нават заступаўся маскоўскі князь Іван ІІІ, які патрабаваў выдаць Ганну яе законнаму мужу, аднак з Вялікага Княства Літоўскага прыйшоў адказ: “Няхай едзе і забірае”. Зразумела, што паехаць на радзіму князь Фёдар не мог — там яго чакала шыбеніца. Фёдар змагаўся за Ганну сямнаццаць гадоў — амаль трэцюю частку свайго жыцця. Палову жыцця, дваццаць адзін год, захоўвала вернасць каханаму Ганна. Інтарэсы дзяржавы аказаліся вышэй за пачуцці двух людзей.



Самая прыгожая — Барбара Радзівіл

Правільныя рысы твару, роўны нос, прыгожы абрыс броваў, глыбокія бяздонныя вочы колеру сапраўднага піва (так пісалі пра яе летапісцы)... Пра каханне Барбары і караля Жыгімонта, пра інтрыгі пры каралеўскім двары, ахвярай якіх стала нясвіжская прыгажуня, напісаны кнігі, пастаўлены спектаклі, дагэтуль ходзяць па зямлі беларускай незвычайныя легенды, так падобныя да праўды, што яно, можа, праўда і ёсць. Адна з такіх легенд — нібыта па загаду Жыгімонта, які смуткаваў па сваёй каралеве, на абразе Маці Божай Вастрабрамскай пры яго аднаўленні, твар святой напісаны з прыжыццёвага партрэта Барбары. Кожны, хто бачыў абраз, пагодзіцца: падабенства ёсць. Дый твар у Багародзіцы занадта зямны, незвычайна прыгожы і... крышачку грэшны...



Самая смелая — Эмілія Плятэр

Былі ў беларускай гісторыі і свае Жанны д’Арк. Дачка Вітаўта Соф’я, княгіня Маскоўская, падняла горад на абарону ад татар. А Эмілія Плятэр, маладзенькая рамантычная графіня, якая збірала беларускі фальклор і пісала вершы, далучылася да паўстання 1831 года, сваёй адвагай заслужыла павагу ў мужчын і цалкам рэальнае званне капітана. Памерла гераіня вельмі празаічна: не на полі бою, а ад звычайнай прастуды, якую падхапіла ў паходзе...

Што ж, мае рацыю класік: “Яны ж, нават моцныя, — крышку мімозы” ...А памятаеце, як далей: “Іх трэба любіць на гэтай зямлі...”

«Літвінкі» вызначаліся найперш свабодалюбівым разняволеным норавам і самапавагаю. Адначасна жанчына Вялікага княства Літоўскага была даволі стрыманай, сціплай, гаспадарлівай і схільнай да дабрачыннасці (А.Весялоўская, К.Лаза, К.Сапега). Напрыклад, Весялоўская перадала ў гарадскую казну грошы на нармалізацыю жыцця пасля чумы і голаду 1642- 1646 гадоў; іншыя магнаткі бралі на выхаванне дзяўчынак з бедных правінцыйных сем'яў, апекаваліся іх далейшым лёсам; асобныя вылучаліся экзальтаванасцю, што выклікала ў суайчынніц адначасна асуджэнне, зайздрасць і захапленне. Менавіта тагачасным норавам і жаночай псіхалогіі прысвяціла сваё рэалістычнае эсэ «Якая я ёсць» Ізабэла Чартарыйская.

Жанчыны ВКЛ, якія актыўна далучаліся да рэнесанснай культуры, немалую ўвагу ўдзялялі і новай для таго часу практыцы калекцыянавання мастацкіх узораў, чым займалася, да прыкладу, Алена Радзівіл. Менавіта інтэлектам выдзялялася яшчэ адна знакамітая жанчына сярэднявечча – Ганна Яблонская (з роду Сапегаў), чые заняткі ў галіне палітыкі, эканомікі, прыродазнаўчых навук, заалогіі і мінералогіі здзіўлялі нават вучоных. Яе фальварак у Сямяцічах наведалі імператар Аўстрыі Іосіф, імператар Павел І і іншыя знакамітасці.

Праз стагоддзі нам усміхаецца прыхільніца моднага ў тыя гады авантурнага жанру Саламея Пільштынова з Наваградка – першая жанчына-ўрач і пісьменніцца, геаграфія «падарожжаў» якой (ад Вены да Стамбула і затым Санкт-Пецярбурга) дастаткова пераканаўчая нават для сучасных турыстаў, не кажучы пра пісьменнікаў і ўрачоў.

Свой знакаміты верш «На смерць палкоўніка» Адам Міцкевіч прысвяціў менавіта адной з такіх дзёрзкіх жанчын, удзельніцы паўстання 1830-1831 гадоў Эміліі Плятэр. Яна сабрала атрад у 400 чалавек, які дзейнічаў на тэрыторыі Віцебшчыны. Загінула Эмілія ў 25 гадоў. Яе паплечнік, славуты Ігнат Дамейка сёння лічыцца нацыянальным героем Чылі. Імя легендарнай Эміліі Плятэр сёння ўсё часцей прыцягвае ўвагу паэтаў і мастакоў.

3 гэтым бунтарскім перыядам звязана дзейнасць Камілы Марцінкевіч, дачкі знакамітага паэта. Першая жанчына-дысідэнтка была нават змешчаная за свае палітычныя погляды, скіраваныя супраць царскіх уладаў, у багадзельню для вар'ятаў, але выпушчаная пасля маніфестацый пратэсту. Калі ўспыхнула паўстанне 1863 года, яна разам са сваімі каляжанкамі зноў выступіла супроць імперскага гвалту, вывеўшы жаночую дэманстрацыю ў нацьіянальных апратках і з адпаведнымі песнямі на вуліцы Варшавы. Арганізавала дапамогу арыштаваным паўстанцам, якіх адпраўлялі ў Сібір. Нібыта прадчувала ўласны лес.

Побач з палітычнай ссыльнаю К.Марцінкевіч з'яўляецца яшчэ адна каларытная фігура – Ева Філінская. 3 малалецтва асірацелая, яна актыўна і ўпарта займаецца самаадукацыяй, перамагаючы галечу і іншыя жыццёвыя нягоды, уключаецца ў барацьбу супроць імперыі насілля. Была арыштавана і разам з дзецьмі адпраўлена ў Сібір. Калі вярнулася на радзіму, напісала цікавыя ўспаміны, згадваючы свае пакутлівыя этапы і сустрэчы з рознымі людзьмі. Яе пяру належыць і двухтомная аповесць «Герсілія» (1849), створаная якраз у той час, калі іх аўтарка занялася справай адукацыі дзяцей.


Марыя Багушэвіч... Гэтае імя яшчэ адной выдатнай змагаркі супраць прыгнёту звязана са Случчынай. Памерла ад сухотаў па дарозе ў ссылку. Пакінула пасля сябе цікавы дзённік.
Спачуваннем простаму люду і асуджэннем лянівай шляхты, жорсткасці, што разбурае маральныя каштоўнасці, прасякнуты і мемуары Габрэлы Пузыні са Свіры.
3 воблікам многіх такіх прадстаўніц новай еўрапейскай жаночай грамадскай ментальнасці знітаваны рамантычныя нацыянальна-вызваленчыя ідэалы. Вядомая пісьменніца таго часу, «гродзенская самотніца» Элаіза Ажэшка, якая брала ўдзел у паўстанні 1863 года, згадала пра яго і сваіх сяброў-інсургентаў у эсэ «Глорыя вікціс!» – «Слава пераможаным!» Менавіта з такім падтэкстам Беларусь пачатку XX стагоддзя, забраная ў ланцугі нацыянальнага ўціску, уступала ў эпоху капіталізму. Уласна беларусы ўспрымаліся адміністратыўнай гайнёю як сялянская, «мужыцкая» нацыя «тутэйшых» без права на незалежную будучыню, без роднай мовы. У канцы XIX - пачатку XX стагоддзя, з развіццём грамадскіх супярэчнасцяў новага тыпу, аб чым сёння ярка сведчаць цэлыя тамы архіўнай дакументалістыкі, узнікла сітуацыя жаночага масавага процістаяння старым умовам, замшэламу сацыяльнаму дыктату. Новая беларуская жанчына кардынальна мяняла свой светапогляд, пачаўшы працяглую самасцвярджальную барацьбу за свае правы.
На памежжы стагоддзяў пачалі актывізавацца жанчыны-арыстакраткі. І асобае месца ў гэтым шэрагу займаюць прадпрымальніцы і мецэнаткі (графіня М.Патоцкая (нар. Сапега), княгіня І.Паскевіч-Эрыванская і інш.) Асобна адзначым, што для развіцця беларускай справы асаблівае значэнне мае дзейсная прыхільнасць Магдалены Радзівіл. У той жа час мацнее і шырыцца іншая жаночая змагарная хваля. На арэну барацьбы выходзіць яшчэ малавядомая, але моцная жаночая грамада – работніцы і вясковыя кабеты, якія шукаюць шляхі да вызвалення і адукацыі. Да адукацыі імкнуліся ўсе. Вось чаму пачынальніца масавага жаночага беларускага руху, паэтэса вольнага духу і «буры» Цётка была, акрамя ўсяго, і стваральніцай новай канцэпцыі нацыянальнай асветы, у тым ліку жаночай. Выступаючы за правы і годнасць кожнага чалавека як асобы, за незалежнае развіццё ўсёй беларускай нацыі, Цётка карысталася вялікай папулярнасцю ў прадстаўнікоў многіх нацыянальных, дэмакратычных і рэвалюцыйных партый і рухаў. Пры яе актыўным удзеле эпоха нацыянальнага адраджэння пачатку XX стагоддзя рашала задачы легітымізацыі беларускай мовы, прэсы і культуры. І жанчыны, якія ў гэтым удзельнічалі, былі натхнёныя найперш нацыянальнай ідэяй. Паўліна Мядзёлка, Зоська Верас, Надзея Шнаркевіч, Апалонія Гіркант, Канстанцыя Буйла, Палута і Марыя Бадуновы, Казіміра Яноўская, Леаніла Гарэцкая, Уладзіслава Мілковіч і іншыя лічылі сваім абавязкам не толькі змагацца за народную волю, але таксама будзіць нацыянальнае пачуццё дзяржаўнасці. Яны адчынялі першыя беларускія школы і чытальні, пісалі беларускія вершы для дзяцей, стваралі гурткі і хоры, ставілі перад сабою дабрачынныя мэты, адным словам, – пераносілі свае мацярынскія абавязкі ў сям'ю, прасторава-часавыя межы якой набывалі ўжо дзяржаўныя абрысы. Яны марылі абудзіць у беларускай жанчыне жаданне выхоўваць у новых пакаленняў цвёрдую волю і рашучасць змагання за новую незалежную радзіму.
Песня на мотив "Если Вы, нахмурясь, выйдете из дома…":
Если вы, нахмурясь, выйдете из дома,
Вспомните, что нынче праздничный денек!
Что готов поздравить вас любой знакомый
Или даже незнакомый встречный паренек!

И улыбка без сомненья


Вдруг коснется ваших глаз,
И хорошее настроение
Не покинет больше вас!

Нас в отделе вместе свел счастливый случай!


Наших милых женщин любим мы не зря!
Нежных, добрых, скромных, в общем - самых лучших!
Больше наших слов об этом взгляды говорят!

И мужское восхищенье


Вдруг коснется ваших глаз,
И хорошее настроение
Не покинет больше вас!

Если захотелось чаю спозаранку


Или пообедать время подошло,
Доставайте эту скатерть-самобранку!
Здесь, в подарке нашем, их немалое число!

Аппетит ваш, без сомненья,


Разыграется тотчас,
И хорошее настроение
Не покинет больше вас!
Сценка к 8 марта "Почему так хорошо быть женщиной?"

- Нас первыми спасли с тонущего Титаника

- Такси останавливаются, когда мы голосуем

- Мы не танцуем как изможденная лягушка в миксере

- Если мы забыли побриться, то вряд ли кто-то это заметит

- Мы умеем одеваться сами

- Если одна из нас собирается выйти замуж за партнера на 20 лет моложе, она ЗНАЕТ, что будет выглядеть старой перечницей

- Мы никогда не жалеем о том, что проколоты дырки в ушах

- Иногда шоколад действительно помогает решить все наши проблемы

- Мы свободно можем обсуждать мужские недостатки в присутствии мужчин, ведь они все равно никогда нас не слушают...



Такие разные женщины

Но... несмотря ни на что, мы все равно их любим!

Такие разные женщины…

Женщина HARD DISK:

Она запоминает все и всегда.

Женщина RAM:

Она забывает о вас немедленно, как только вы расстаетесь.

Женщина WINDOWS:

Все знают, что она ни одну вещь не может сделать правильно, но никто не может жить без нее.

Женщина EXCEL:

Говорят, она способна на многое, но вы используете ее для своих четырех основных потребностей.

Женщина SCREENSAVER:

Она забавная, но ни на что не годится.

Женщина INTERNET:

Труднодоступная.

Женщина SERVER:

Всегда занята, когда вы нуждаетесь в ней.

Женщина MULTIMEDIA:

Заставляет ужасные вещи выглядеть прекрасно.

Женщина CD-ROM:

Она все ускоряется и ускоряется.

Женщина E-MAIL:

Из десяти фраз, сказанных ею, восемь - абсолютная чепуха.

Женщина MODEM

Перед тем как что-либо сделать всегда побрюзжит.

Женщина FLESH CARD

Такой женщине иногда можно доверить самое сокровенное.

Женщина XEROX

Многодетная

Женщина VIRUS:

также известная как "жена"; когда вы не ждете ее - она приходит, самостоятельно располагается и пользуется всеми вашими благами. Если вы пытаетесь от нее избавиться - вы чего-то лишитесь, если вы не будете пытаться избавиться от нее - вы потеряете все...
Частушки

Мы бабуси-веселушки

Пропоем для вас частушки.

Исполняют бабушки, приготовьте ладушки.
1-ая:

В молодости я была

Очень видной дЕвицей…

2-ая:


Что-то глядя на тебя

В это мне не верится!

(хлопают в ладоши в месте со зрителями)
1-ая:

Раньше в хоре выступала,

Пела песенку одну…

2-ая:


А мы думали собака

Это воет на луну!

(хлопают в ладоши в месте со зрителями)
1-ая:

У меня 4 мужа было с регистрацией….

2-ая:

И еще 4 было по приватизации!



(хлопают в ладоши в месте со зрителями)
1-ая:

На тропе пенсионеров

Дедушка гулял седой…

2-ая:


Он, когда тебя увидел,

Убежал, как молодой!

(хлопают в ладоши в месте со зрителями)
1-ая:

Мне на конкурс красоты

Сделали табличку…

2-ая:


Ты народу поясни,

Что ты там техничка.

(хлопают в ладоши в месте со зрителями)
1-ая:

Жду в весенний этот день

Принца на коняшке..

2-ая:


Размечталась! Для тебя

Дед сойдет в тельняшке!

Обе:

Подошли к концу частушки,



Хлопайте в ладоши,

А пока пойдем плясать

С парнем тем хорошим!

(поклон)





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка