Ялугін Эрнест Васілевіч
Н арадзіўся Эрнэст Васільевіч Ялугін на станцыі Асінаўка Дубровенскага раена Віцебскай вобласці. Бацькі працавалі на будаўніцтве БелГРЭС (Асінбуд). Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна бацьку прызвалі ў армію, маці з трыма дзецьмі пайшла на ўсход, дабралася толькі да Крычава, дзе ў прыгараднай вёсцы Бель, у хаце бацькавай сястры, знайшла прытулак да самага вызвалення Беларусі.
Пасля вайны засталіся жыць у Крычаве, дзе Эрнэст Ялугін скончыў сярэднюю школу (1954), затым працаваў рэдактарам радыёвяшчання пры Крычаўскай раённай газеце “Шлях сацыялізму”, літаратурным супрацоўнікам прамысловага аддзела гэтай жа газеты (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднання. Працаваў загадчыкам аддзела пісем, адказным сакратаром Мсціслаўскай раённай газеты (1957-1960). Скончыў завочнае аддзяленне філфака БДУ (1962), адначасова працаваў у Салігорску ўшматтыражнай газеце “За коммунистический труд” (1960-1961), адкуль быў пераведзены літаратурным супрацоўнікам у рэдакцыю газеты “Знамя юности”. 1966-1969 — перайшоў у рэдакцыю “Сельскай газеты”, дзе працаваў раз’яздным карэспандэнтам. З 1969 г. працаваў карэспандэнтам газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1972-1976 гадах – на творчай рабоце. З 1976 года літаратурны супрацоўнік аддзела прозы, загадчык аддзела крытыкі і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара ў часопісе “Нёман”. З 1984 года зноў на творчай рабоце. У 1991 г. – галоўны рэдактар штотыдневіка “Наша слова”.
Эрнэст Васільевіч Ялугін стварыў шмат цікавых нарысаў і апавяданняў, у якіх яскрава раскрыў многія жыццёвыя моманты сучаснасці, а таксама асаблівасці творчасці знакамітых беларускіх дзеячаў, у тым ліку Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Адама Мальдзіса, Міколы Улашчыка і інш.
Ён выдаў шырока вядомы раман «Мсціслаўцаў посах», у якім паказаў жыццёвы і творчы шлях аднаго з першых беларускіх друкароў і асветнікаў Пятра Мсціслаўца. Не менш папулярнымі былі яго творы «Камні Млечнага шляху», «Апошні князь» “Алжырская пастка”, і інш.
Кнігі аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:
Збор твораў у 3-хт. – Мн.: Выд В.Хурсік, 2007.
Острова:роман; Последний князь: истор. повесть – Мн.: Маст. літ., 1986. – 470с.
Сінбад вяртаецца: аповесці. – Мн.: Юнацтва, 1988. – 207с. іл. – (Б-ка прыгод і фантастыкі)
Только камни: повесть, эсе – Мн.: Маст. лит., 1989. – 3469с.
Аб жыцці і творчасці аўтара:
Лапата - Загорскі, А. Чытаць і перачытваць : // Роднае слова. - 2006. - № 11. - С. 5-7. |