Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах




Дата канвертавання18.06.2016
Памер21 Kb.
"Беларусь гэта...
Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах.

З якімі вобразамі і сімваламі зараз асацыюецца наша краіна, а якія

элементы культуры непапраўна забыты і не знаходзяць мейсца ў сённяшнім

жыцці?
Калі ты малады, крэатыўны, любіш сваю Радзіму і маеш што адказаць на

гэтыя пытанні - далучайся да праекту "Беларусь гэта....".

Кожнае меркаванне будзе пачутае, і магчыма менавіта твая ідэя будзе

ўвасоблена на новай сувенірнай прадукцыі.
Удзел у праекце не патрабуе адмысловых здольнасцяў. Гэта даступна для

кожнага і патрэбна ўсім нам, каб ведаць болей пра сваю краіну і

ганарыцца ёю.
НОВОШТА?
Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць

і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць

па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і

сакэ, Расію па самавару і матрошках.

А з чым у замежнікаў, а перад усім у нас саміх асацыюецца Беларусь? З

бульбай, трактарамі, ці наогул ні з чым?

У краіне з тысячагадовай пісьменнай культурай, з багацейшай

фальклёрнай спадчынай, рынак сувенірнай прадукцыі, скажам мякка, не

самы багаты і разнастайны. А часам ён і наогул мае адноснае дачыненне

да беларускай культуры.

Таму мы прапануем менавіта Вам, маладым беларусам, вызначыць, што

варта лічыць сваім, атаясамліваць з роднай краінай.


ШТО БУДЗЕ АДБЫВАЦЦА?
Цягам месяца мы будзем прымаць прапановы бачання вобразаў Беларусі,

каб пасля найбольш папулярныя выставіць на шырокае абмеркаванне і

галасаванне.

Па яго выніку будзе выраблена сувенірная прадукцыя з

сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе

мець магчымасць атрымаць сабе значак, бралок ці іншы сувенір з абранай

выявай. А аўтары трох лепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.
УМОВЫ КОНКУРСУ
Мы прымаем на конкурс тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць

пачынацца са словаў Беларусь гэта..., і далей мець назву і апісанне

той рэчы, з'явы якім, вы лічыце, беларусы могуць сапраўды ганарыцца. А

так сама утрымліваць абгрунтаваны адказ на пытанне чаму гэты сімвал

варты пашаны. Можна дадаваць і ілюстрацыі, але не абавязкова.

Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і рамесленыя

тэхналогіі, артэфакты розных сасловій і гістарычных эпох, міфалагічныя

персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае

ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Адзінае, яны мусяць быць

дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых

культурах), і не з'яўляцца дзеючай сімволікай арганізацый і устаноў.

Прапановы можна выкладаць тут http://vkontakte.ru/club19072840 ці

дасылаць на скрыню lubluganarus@gmail.com

Вашыя варыянты будуць адразу бачны ўсім ўдзельнікам і даступны для

абмеркавання. Але асноўны выбар будзе зроблены пазней, пад час

галасавання і з дапамогай журы конкурсу.


Распавядзіце ўсім, якая яна - Беларусь."


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка