Якія гукі выконваюць ролю адрознівальнікаў сэнсу ў наступных парах слоў? Запішыце




Дата канвертавання01.05.2016
Памер16.58 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове. 5 клас

  1. Якія гукі выконваюць ролю адрознівальнікаў сэнсу ў наступных парах слоў? Запішыце.

Баец – барэц, лёгка – лёжка, лясны – ясны, снег – смех, ёд – яд, рэдзька – рэдка.

Максімальная колькасць – 3 балы

  1. Запішыце назвы ягад па-беларуску.

Брусника, земляника, клюква, ежевика, черника, клубника.

Максімальная колькасць – 3 балы


  1. Што лішняе сярод слоў адпаведнага радка? Укажыце прычыну, па якой слова лічыцца лішнім.

а) Воблакі, азёры, вокны, вароты, вушы.

б) Дэпо, метро, кіно, акно, трыо.

в) Восень, гусь, радасць, боль, рунь.

Правільна вылучанае слова – 0,5 бала, абгрунтаванне – 0,5 бала,

Максімальная колькасць балаў – 3 балы.

4. Ад назваў мядзведзь, алень, авечка, карова ўтварыце назвы маладых
істот. З утворанымі словамі складзіце і запішыце па 1 сказе.


Максімальная колькасць – 4 6алы
5. Устаўце прапушчаныя літары.

Б…тон, зака...чык, інж…нер, мала...ьба, мес…ц, пя...чота, р...мень, с…мёра, тун...ль, дакла…чык.



Максімальная колькасць – 5 балаў
6. Падбярыце антонімы да прыметнікаў.

Свежы (хлеб), свежая (газета), ціхі (дзень), ціхі (голас), новы (дзень), новая (кніга).



Максімальная колькасць – 3 балы
7. Вызначце, да якога стылю адносіцца тэкст і абгрунтуйце свой выбар.

Даўжыня цела бусла 98–106 сантыметраў, маса 2,9–3,5 кілаграма. Апярэнне белае з чорным на крылах. Ногі і дзюба чырвоныя. Размах крылаў 2,25 сантыметра. Прылятае ў канцы сакавіка – пачатку красавіка. Гнездавацца пачынае з трохгадовага ўзросту. Гнёзды з галля высцілае сухой травой і мохам, будуе на дахах дамоў і гумнаў, на высокіх дрэвах, пераважна ў сельскай мясцовасці, выкарыстоўвае іх штогод. Адлятае белы бусел у жніўні-верасні. Зімуе ў Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы.



Максімальная колькасць – 3 балы
8. Запішыце словы ветлівасці, якія прынята ўжываць пры сустрэчы.

Адзін выраз – 0,5 бала


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка