Якімовіч Дана Паўлаўна




Дата канвертавання24.06.2016
Памер11.64 Kb.

Якімовіч Дана Паўлаўна


Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут, курсы кіраўнікоў музычных калектываў. Сваю працоўную дзейнасць пачала ў 1961 годзе ў якасці бібліятэкара сельскага клуба в.Холстава, у 1962 г – старшая піянерважатая Тулаўскай 8-гадовай школы, 1964 г - старшая піянерважатаяМежырэцкай школы, 1971 год –арганізатар пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці гэтай школы. У 1975 годзе Дана Паўлаўна прыйшла ў Зэльвенскую шолу арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай дзейнасці , працавала настаўніцай геаграфіі.З 1991 года – намеснік дырэктара па вучэбнай дзейнасці

З 1971 года – пастаянны начальнік школьнага лагера працы і адпачынку.

Пачынала працаваць з настаўнікамі Семярнік Эміліяй Паўлаўнай, Іоськам Іванам Васільевічам, Лабунскай Н.З. Чыграй З.М., дырэктарам Сончыкам Яўгенам Васільевічам.

Працуючы на любой пасадзе, Дана Паўлаўна дасягала вялікіх поспехаў, лічыла сваім абавязкам падняць узровень школы, заражала аптымізмам, ініцыятывай, актыўнасцю ўвесь калектыў школы. Як настаўнік заўсёды прыходзіла сваім вучням на дапамогу, разумела і , калі трэба, суперажывала ім. Яе прадмет быў зразумелы і даступны для ўсіх вучняў. Таму настаўніцу з вялікай павагай успамінаюць былыя калегі па працы ,вучні, іх бацькі.



Узнагароды:

Шмат разоў атрымлівала граматы раённага і абласнога ўзроўню, міністэрства асветы іЦК ЛКСМБ, удзячнасці за плённую працу.



1979г. – узнагароджана знакам “Выдатнік народнай асветы”, дэлегат 6 з’ёзду настаўнікаў БССР ад Зэльвенскага раёна.

1975 г – уступіла ў Камуністычню партыю, з’яўлялася сакратаром партыйнай арганізацыі школы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка