Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гукі ў квадратных дужках




Дата канвертавання01.05.2016
Памер54.39 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове

9 клас


(Лінгвістычны конкурс)


  1. Якімі гукамі адрозніваюцца наступныя пары слоў? Запішыце гукі ў квадратных дужках.

Валы – вялі

Раён – радон

Азбест – айсберг

Маса – мяса

Валы – вялы

Бочцы – лодцы






  1. Паставіць націск. Указаць словы з варыятыўным націскам.

Аб’інелы, валавы (даход), вусы, дэфіс, засцежка, межавы, на працягу, пісьменнасць, абыграны, дасуха, дачырвана, трызненне.


  1. Падбярыце да рускіх фразем беларускія адпаведнікі. Растлумачце іх значэнне.

Задавать тон, к морковкину заговенью, от горшка два вершка, турусы на колесах, и вся музыка.


  1. Назавіце слова, ад якога ўтвораны дадзеныя словы, назавіце спосаб утварэння.

Двоечнік, палкоўнічак, другагоднік, наслухаўшыся, непрыемны, хвалявацца.


  1. Утварыце словазлучэнні назоўнікаў з прыматнікамі, згрупуйце па роду назоўніка.

Фальш, Сож, бэр, балеро, папуры, лістаноша, Пціч, мікада, Мэры, бацька.



  1. Утварыце словазлучэнні, захоўваючы спецыфіку сувязі паміж словамі.

Паліць (печ), старэйшы (сястра), завесці (млын), бавіцца (цацкі), смяяцца (ён), дзівіцца (ён).


  1. Да слоў падбярыце беларускія адпаведнікі:

Абсурд (лац.), ядваб (польск.), ваяж (фр.), фартуна (фр.), азарт (фр.), апатыя (грэч.), скепсіс (грэч.).


  1. Выпішыце выдзеленыя словазлучэнні, перадаўшы лічэбнікі словамі. Дапасуйце да іх назоўнікі.

У 1895 (год)

3,4 (тысяча рабочых)

1,9 (мільён рублёў)

У 1913 (год)

У пачатку ХХ (стагоддзе)

1,5-2 (рубель)

11,5 (мільён рублёў)

70 (рубель)

Да 120 (рубель)

Не болей 1,5 (рубель)






  1. Падкрэсліце канструкцыі, якія знаходзяцца па-за межамі сістэмы словазлучэнняў.

Па-юнацку бадзёра, лататы даваць, рыхтавацца да алімпіяды, уздоўж лесу, горад Мінск, бадай поўны, іскрысты снег, паварот направа, адказваць на пытанні, дзень марозны, пайшлі адпачываць, жменя ягад.


  1. Раскрыйце дужкі і запішыце словазлучэнні.

Іграць на (раяль)

Цвіценне (рапс)

Па (вуліцы) гарадоў

Не было (адказ)

Пастроіцца па (ранжыр)

Выпечка (рахат-лукум)

З генералам (Марэсьеў)

Перамог у (сутычка)

Сустрэліся ў (тыл) ворага

Аб вядомым (цясляр)




Алімпіяда па беларускай мове
9 клас
(Лінгвістычны конкурс)
Ключы да заданняў


  1. Валы – вялі [в], [л], [ы] - [в’], [л’], [і]

Раён – радон [й] - [д]

Азбест – айсберг [с], [т] - [й], [р], [х]

Маса – мяса [м] - [м’]

Валы – вялы [в] - [в’]

Бочцы – лодцы [б] - [л].


3 балы (0,5 бала за слова)


  1. Аб’Інелы, валавЫ (даход), вУсы, дэфІс, зАсцежка, межавЫ, на працЯгу, пІсьменнасць/пісьмЕннасць, абыгрАны, дасУха, дачЫрвана, трЫзненне.

6 балаў (0,5 бала за слова)


  1. Задавать тон – весці рэй (быць завадатарам, верхаводзіць, аказваць уплыў на ход чаго-небудзь.

К морковкину заговеньюна святыя ніколі; на святыя Міколы; на тое лета, пасля абеда; гэткаю парою і інш. (невядома калі, ніколі).

От горшка два вершка – кату па пяту; раку па вусы; на раз аблізаць; кавалер – кату па каўнер і інш. (малы).

Турусы на колесах – журавель на хвойцы; мож і балота; лухта непадсяваная; смаляны дуб; смаляная кабыла; плот з лебяды; казаў Халімон рабой кабыле сон і інш. (недарэчнасць, небыліцы).

И вся музыка – і скрыпкі ў торбу; дуды ў мех і квіта; і квіта, дзядзька Мікіта; ужо і па клёцках; дый годзе і інш. (на гэтым усё скончана).

5 балаў (0,5 бала за фразему, 0,5 – за тлумачэнне)




  1. Двоечнік ← двойка, суфіксальны спосаб утварэння.

Другагоднік ← другі год, складана-суфіксальны

Палкоўнічак ← палкоўнік, суфіксальны

Наслухаўшыся ← наслухацца, суфіксальны.

Непрыемны ← прыемны, прэфіксальны

Хвалявацца ← хваляваць, постфіксальны.

3 балы (0,5 бала за слова)




  1. а) абразлівы фальш, паўнаводны Сож, недапушчальны бэр, вялікасны мікада, справядлівы бацька – назоўнікі мужчынскага роду;

б) прыгожая Мэры, ласкавая Пціч – назоўнікі жаночага роду;

в) палымянае балеро, любімае папуры – назоўнікі ніякага роду;

г) адказны лістаноша, адказная лістаноша – назоўнік агульнага роду.


  1. Паліць у печы, адказны за сястру, завезці ў млын, бавіцца з цацкамі (у цацкі), смяяцца з яго, дзівіцца з яго.

3 балы (0,5 бала за словазлучэнне)


  1. Абсурд (лац.) – недарэчнасць, бязглуздзіца.

Ядваб (польск.) – шоўк.

Ваяж (фр.) – падарожжа, паездка.

Фартуна (фр.) – удача, поспех.

Азарт (фр.) – задор, запал

Апатыя (грэч.) – абыякавасць, раўнадушша, вяласць.

Скепсіс (грэч.) – сумненне, недавер’е.

7 балаў (1 бал за слова)


  1. У тысяча восемсот дзевяноста пятым годзе

Тры цэлыя і чатыры дзесятыя тысячы рабочых

Адна цэлая і дзевяць дзесятых мільёна рублёў

У тысяча дзевяцьсот трынаццатым годзе

У пачатку дваццатага стагоддзя

Паўтара-два рублі

Адзінаццаць цэлых і пяць дзесятых мільёна рублёў

Семдзесят рублёў

Да ста дваццаці рублёў

Не болей паўтара рубля

5 балаў (0,5 бала за словазлучэнне)



  1. Лататы даваць – фразеалагізм

Уздоўж лесу – прыназоўнік з назоўнікам

Бадай поўны – часціца з прыметнікам

Дзень марозны – дзейнік і выказнік

(0,5 бала за правільна падкрэсленую канструкцыю,

мінус 0,5 бала за няправільна падкрэсленую канструкцыю)


  1. Іграць на раялі, цвіценне рапсу, па вуліцах гарадоў, не было адказу, растроіцца па ранжыру, выпечка рахат-лукуму, з генералам Марэсьевым, у сутычцы перамог, сустрэліся ў тыле ворага, аб вядомым цесляру.

5 балаў (0,5 бала за кожнае слова)

Тэкст для водгуку
* * *
Лёс. Дарога. Жураўлі –

Над дарогай, быццам метка...

Лапік выстылай зямлі,

На якім саджаю кветкі.


Кветкі самых розных дзён,

Сумных, радасных, турботных:

Кожны дзень цяпла жадзён

І змушае да работы.


Заўтра? Праз гады? Калі?

Зацвіце, усім надзіва,

Лапік выстылай зямлі,

Што заву сваёй радзімай.


Самаўпэўнена заву,

Самаўпраўна нават. Згодна.

Ды адзіна, чым жыву, -

Гэта вераю заўсёднай,


Што залежыць ад мяне

І цяпло ўсё, і цвіценне,

Што вясна не парміне

Абярнуцца летуценнем.


Лес. Дарога. Жураўлі...
Таіса Бондар



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка