Які арганізуе заняткі для абітурыентаў па беларускай, рускай і замежнай мовах, літаратуры, а таксама праводзіць набор на курсы па вывучэнні замежных моў для студэнтаў універсітэта




Дата канвертавання01.05.2016
Памер70.26 Kb.

Крыху лічбаў

На філалагічным факультэце навучаецца больш за дзве тысячы студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў з Рэспублікі Беларусь, а таксама з краін блізкага і далёкага замежжа. Вучэбны працэс забяспечваюць 17 кафедр, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фалькло­ру, лабараторыя тэхнічных сродкаў навучання, 10 спе­цыялізаваных кабінетаў: беларускай, рускай, украін­скай, польскай, чэшскай, славацкай, кітайскай, італьян­скай, нямецкай філалогіі, кабінет аўдыявізуальных сродкаў навучання, а таксама Цэнтр філалагічнай пад­рыхтоўкі, які арганізуе заняткі для абітурыентаў па беларускай, рускай і замежнай мовах, літаратуры, а таксама праводзіць набор на курсы па вывучэнні замежных моў для студэнтаў універсітэта. На факультэце працуе больш за 30 прафесараў, дактароў навук і звыш 120 дацэнтаў, кандыдатаў навук.

За гады вучобы ва ўніверсітэце студэнты-філолагі атрымліваюць грунтоўныя веды па беларускай, рускай, сусветнай літаратурах, вывучаюць працэсы гістарычнага развіцця моў, даследуюць іх сучасны стан, а таксама спасцігаюць сакрэты асноў літаратурна-мастацкай дзейнасці, метадаў аўтаматычнай апрацоўкі тэкс­таў, тэорыі і практыкі перакладу, камп’ютарных тэхналогій. Студэнты славянскай, рамана-германскай, усходняй філалогіі праходзяць моўную практыку ў краінах вывучаемай мовы: Польшчы, Чэхіі, Германіі, Кітаі і інш.

Для студэнтаў і магістрантаў арганізавана каля 80 навуковых спецсемінараў па актуальных праблемах сучаснага літаратуразнаўства і лінгвістыкі, створаны ўмовы для свабоднага карыстання ў навучальных мэтах рэсурсамі Internet — абсталяваны 3 камп'ютарныя класы на факультэце і 3 міжфакультэцкія медыятэкі



Па жаданні студэнты вывучаюць дадаткова адну са славянскіх ці заходнееўрапейскіх моў на вячэрніх курсах, пасля чаго атрымліваюць адпаведнае пасведчанне. Апрача таго, нашым студэнтам прадстаўляецца магчы­масць паралельнага навучання на любым факультэце БДУ для атрымання другой спецыяльнасці: юрыста, эканаміста, псіхолага і інш.

Пасля 3, 4 курсаў, а таксама выпускнікі любога факультэта (спецыяльнасці) ВНУ Рэспублікі Беларусь могуць дадаткова прайсці перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Руская мова як замежная” з атры­маннем дыплома дзяржаўнага ўзору.

Калі вы захопленыя хараством роднай мовы, калі марыце быць настаўнікамі, дас­ледчыкамі беларускага слова, народнай куль­туры, літаратуры, а таксама стаць спецыя­лістамі ў галіне літаратурна-выдавецкай дзейнасці альбо жадаеце быць піянерам ў новым перспектыўным кірунку філалогіі, арыентаваным на камп'ютарныя тэхналогіі, а можа бачыце сябе супрацоўнікамі літара­турных музеяў ці самі адораны талентам пісьменніка, БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ — ВАШ выбар!
Зачараваных вытанчанасцю і універсаль­насцю рускага слова, велічнымі ідэямі класікаў рускай літаратуры, усіх, хто рашыў прысвяціць свой лёс служэнню рускай культуры, а таксама стаць спецыялістам ў галіне літаратурна-выдавецкай дзейнасці, выкладанні рускай мовы альбо рускай мовы як замежнай, хто жадае быць піянерам у новым перспектыўным кі­рунку філалогіі, арыентаваным на камп'ю­тарныя тэхналогіі, запрашае РУСКАЯ ФІЛА­ЛОГІЯ!
Тым жа, хто адчувае духоўную еднасць з народамі славянскага свету, хто прагне спазнаць музыку братніх моў, багацце культурнай спадчыны нашых суседзяў, гасцінна адчыняе дзверы СЛАВЯНСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ!
Тых, для каго ўвесь свет — родны дом, каго вабяць далёкія краі, хто апантаны імкненнем спасцігнуць сакрэты моў і скарбы культур далёкага замежжа, чакае РАМАНА-ГЕРМАНСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ!
Удумлівыя! Настойлівыя! Гатовыя іерогліф за іерогліфам прачытваць загадкавую кнігу старажытнай культуры Кітая, спяшайцеся стаць студэнтамі УСХОДНЯЙ ФІЛАЛОГІІ!

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт






ФІЛАЛАГІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

Закаханыя ў СЛОВА РОДНАЕ!

Улюбёныя ў СЛОВА КРАСНАЕ!

Зачараваныя СІЛАЙ СЛОВА!
Усе, хто прагне спасцігнуць таямніцы моў, літаратур, культур
СЛАВЯНСКІХ,

ЗАХОДНЕЕЎРАПЕЙСКІХ,

УСХОДНІХ,
філалагічны факультэт БДУ

ЧАКАЕ ВАС!
Наш адрас:

г. Мінск, вул. К. Маркса, 31.

Тэл. 222-34-21; 222-36-02

www.philology.bsu.by


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ:
I. Беларуская філалогія. Напрамкі:

1. Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць.



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

2. Камп'ютарнае забеспячэнне.



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Спецыяліст па камп'ютарнай філалогіі. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры.

3. Дзелавая камунікацыя



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Спецыяліст па дзелавой камунікацыі. Выкладчык беларускай мовы і літаратуры.
II. Руская філалогія. Напрамкі:

1. Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць.



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Літаратурна-рэдакцыйны супрацоўнік. Выкладчык рускай мовы і літаратуры.

2. Камп'ютарнае забеспячэнне.



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Спецыяліст па камп'ютарнай філалогіі. Выкладчык рускай мовы і літаратуры.

3. Дзелавая камунікацыя



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Спецыяліст па дзелавой камунікацыі. Выкладчык рускай мовы і літаратуры.

4. Руская як замежная.



Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Выкладчык рускай мовы і літаратуры, рускай мовы як замежнай.
III. Славянская філалогія:

- чэшская і беларуская;

- балгарская і руская;

- беларуская і руская

Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Перакладчык. Выкладчык славянскіх моў і літаратур (з указаннем моў і літаратур).

IV. Рамана-германская (англійская, нямецкая, французская, італьянская) філалогія*

Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Выкладчык замежных моў і літаратур (з указаннем моў і літаратур). Перакладчык.

V. Усходняя (кітайская) філалогія*

Кваліфікацыя (запіс у дыпломе): Філолаг. Выкладчык замежных моў і літаратур (з указаннем моў і літаратур). Перакладчык.
*студэнты дадзеных спецыяльнасцей вывучаюць па дзве замежныя мовы.

Асобны конкурс прадугледжаны пры пас­тупленні на рамана-германскую (англійскую) філалогію
Агульны конкурс прадугледжаны пры паступ­ленні на наступныя спецыяльнасці (па гру­пах):

Групы

Спецыяльнасці

I

1. Беларуская філалогія

2. Славянская філалогія

(чэшская і беларуская)


II

1. Руская філалогія

2. Славянская філалогія



(балгарская і руская;

беларуская і руская)

III*

1. Рамана-германская (нямецкая) філалогія

2. Рамана-германская (французская) філалогія

3. Рамана-германская (італьянская) філалогія

4. Усходняя (кітайская) філалогія




*Пры паступленні на дадзеныя спецыяльнасці рамана германскай (французскай, нямецкай, італь­янскай) і ўсходняй (кітайскай) філалогіі можна здаваць любую замежную мову. Далейшае вы­вучэнне замежнай мовы адпаведна выбранай спецыяльнасці (за выключэннем кітайскай і італь­янскай) магчыма альбо ў групе тых, хто працягвае яе вывучэнне, альбо з пачатковага ўзроўню.

Дыплом філолага

запатрабаваны!

У наш час, калі актыўна развіваюцца разнастайныя формы міжнароднага супрацоўніцт­ва, выдатная моўная, агульнакультурная падрых­тоўка дазваляе выпускнікам філалагічнага факуль­тэта БДУ паспяхова працаваць у якасці рэферэнтаў, маркетолагаў, перакладчыкаў у арганізацыях, установах, на прадпрыемствах народнай гаспа­даркі любога профілю, у рэкламных агенцтвах і турыстычных фірмах.

З укараненнем новых напрамкаў нашы спе­цыялісты сталі як ніколі запатрабаванымі ў выда­вецтвах, у рэдакцыях газет, часопісаў, на радыё і тэлебачанні.

Рознабаковая падрыхтоўка і высокая эруды­цыя дазваляюць ім упэўнена пачуваць сябе ў якасці аўтараў праграм, рэдактараў, а таксама вядучых самых рэйтынгавых перадач.

Сёння філалагі паспяхова працуюць у цэнтрах інфармацыйных тэхналогій, у навуковых і наву­кова-вытворчых цэнтрах, якія займаюцца пытан­нямі камп'ютарнай апрацоўкі тэксту і маўлення.

Судовыя спрэчкі па абароне аўтарскіх правоў, па абароне годнасці грамадзян невырашальныя без правядзення рознага роду экспертыз тэксту, вусных выказванняў і нават асобных слоў, што, у сваю чаргу, абумовіла неабходнасць прысутнасці філолагаў і ў сістэме праваахоўных органаў.



Глыбокая дасведчанасць нашых выпускнікоў у пытаннях сусветнай літаратуры і культуры, выдат­ная агульнагуманітарная падрыхтоўка забяспеч­ваюць нашым выпускнікам працаўладкаванне ў літаратурных музеях, архівах, аддзелах рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэк, а таксама ў сістэме народнай адукацыі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка