Як ужо паведамлялася, 19 мая на сходзе ўпаўнаважаных ад працоўных калектываў нашага раёна былі абраны дэлегаты на V усебеларускі народны сход




Дата канвертавання06.07.2016
Памер31.72 Kb.
Як ужо паведамлялася, 19 мая на сходзе ўпаўнаважаных ад працоўных калектываў нашага раёна былі абраны дэлегаты на V Усебеларускі народны сход. Удзел у пасяджэнні прымалі старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік упраўлення Камітэта дзяржбяспекі па Віцебскай вобласці Сяргей Феакцістаў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Сівіцкая.

З прывітальным словам да прадстаўнікоў працоўных калектываў звярнуўся кіраўнік раёна Алег Пінчук, які адзначыў важнасць Усебеларускага народнага сходу, як пляцоўкі, для выпрацоўкі стратэгіі і плану сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на наступны пяцігадовы тэрмін. Старшыня райвыканкама пазнаёміў прысутных з вынікамі працы раёна за мінулую пяцігодку.

Ёсць чым ганарыцца вядучым прадпрыемствам нашага рэгіёну. Докшыцкім хлебазаводам праведзены тэхнічнае пераабсталяванне і мадэрнізацыя цэхаў. Прадпрыемства не толькі забяспечвае патрэбы мясцовых жыхароў, яго радукцыя прысутнічае на гандлёвых паліцах сталічных супермаркітаў, а таксама ў шэрагу суседніх раёнаў.

Эфектыўна працуе Бягомльскі завод “Ветразь”, які засвоіў выпуск інавацыйнай прадукцыі. Рэалізуецца сумесны з італьянскімі партнёрамі праект па выпуску дэталяў да ліфтавага абсталявання, ствараецца новая вытворчасць самарэзаў. Уся дзейнасць прадпрыемства накіраваны на імпартазамяшчэнне.

Прадукцыя прадпрыемстваў Докшыччыны ўпэўнена выходзіць на міжнародны рынак. Зараз яе экспартуюць у 11 краін свету. За гэты час якасць і канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі пацвердзілі прадпрыемства “Віцебскторф”, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” і іншыя.

Пэўныя здабыткі мае сельскагаспадарчая галіна. Уведзены ў дзеянне зернеачышчальна-сушыльны комплекс у ААТ “Таргуны”, здадзены даільна-малочны блок “Альхоўка” ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, завяршаецца будаўніцтва МТФ “Вецяра”. Па лізінгу закуплена больш за 30 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі на суму 54,3 млрд руб.

У галіне спажывецкай кааперацыі Докшыцкае райста з’яўляецца адным з вядучых у вобласці. Для поўнага задавальнення патрэб пакупнікоў адкрыта 15 гандлёвых аб’ектаў розных форм уласнасці і дзве кропкі грамадскага харчавання.

Многія жыхары раёна дзякуючы дзяржпадтрымцы станоўча вырашылі свае жыллёвыя праблемы. У эксплуатацыю ўведзены больш за 34 тыс. квадратных метраў жылля. Гэта чатыры кааператывы ў Докшыцах, адзін – у г.п. Бягомль, 17 дамоў у сельскай мясцовасці.

Актыўна працягваецца газіфікацыя нашага рэгіёну. Выгодамі камфортнага блакітнага паліва ўжо карыстаюцца жыхары 11 населеных пунктаў.

Стабільна функцыянуюць аб’екты сацыяльнай сферы. Толькі за 2015 год на рамонт і будаўніцтва ўстаноў аховы здароўя было выдаткавана 5,9 млрд руб. На 278 млн руб набыта новага абсталявання. Усе гэтыя меры станоўча паўплывалі на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі, якая характарызуецца зніжэннем агульнай смяротнасці насельніцтва і павелічэннем нараджальнасці.


У мэтах выхавання і развіцця творчых здольнасцей дзяцей і моладзі мэтанакіравана працуюць установы адукацыі, школы мастацтваў, Цэнтр дзяцей і моладзі, спартыўныя аб’екты. Многія выпускнікі становяцца студэнтамі ВНУ. Візітнай карткай раёна стаў водна-аздараўленчы цэнтр. Рэалізацыі гэтага і многіх іншых праектаў садзейнічаў спікер парламента, дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 Уладзімір Андрэйчанка.

Вынікі работы дазваляюць зрабіць выснову, што за пяць апошніх гадоў у раёне была захавана станоўчая дынаміка развіцця асноўных галін эканомікі.

У час вылучэння кандыдатур для ўдзелу ў V Усебеларускім народным сходзе прадстаўнікі працоўных калектываў выказаліся ў падтрымку будучых дэлегатаў. Па выніках галасавання на форуме наш раён прадставяць:

Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Докшыцкай выбарчай акрузе № 22;

Васіль Міхайлавіч Васюковіч, дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”;

Інга Мечыславаўна Журомская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;

Уладзімір Пятровіч Лаўцэвіч, трактарыст-машыніст ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”;

Алег Леанідавіч Пінчук, старшыня раённага выканаўчага камітэта;

Валянціна Уладзіміраўна Сівіцкая, старшыня раённага Савета дэпутатаў;

Павел Канстанцінавіч Хадаровіч, участковы ўрач-тэрапеўт УЗ “Докшыцкая ЦРБ”.

Пасля завяршэння работы сходу ўпаўнаважаных чакаў прыемны сюрпрыз – канцэртная праграма, падрыхтаваная лепшымі творчымі калектывамі раёна.


Наталля НАВІЦКАЯ.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка