Як трапіць на неба? Якім чынам трапіць на неба?




Дата канвертавання17.05.2016
Памер10.27 Kb.
ЯК ТРАПІЦЬ НА НЕБА?
Якім чынам трапіць на неба?

Калі б мы паставілі пажарную лесвіцу, вышэйшую за самыя высокія, яна б сагнулася пад сваім уласным цяжарам, звалілася б, як Вавілонская вежа, і ніхто б не дабраўся па ёй да неба.

Не ўдалася б вандроўка на паветраным шары, бо паветраны шар падымаецца толькі настолькі высока, наколькі высока ёсць паветра. Не спосаб дабрацца да неба ракетай, бо ракета далятае да Месяца і трохі далей, але потым ужо толькі кружыць.

Толькі адна Маці Божая, узятая ў неба, вучыць нас, як туды трапіць. Маці Божая таму на небе, бо на зямлі была блізка да Езуса. Мела апеку над Ім у Віфлееме, хавала Яго ў выгнанні ў Егіпце, была з Ім у Назарэце, пайшла з Ім на вяселле ў Кану. Не пакінула Яго нават пад Крыжам.



Каб трапіць на неба, трэба прабываць з нябачным Езусам на зямлі. Так, як Маці Божая апекавалася над Сынам, так і мы павінны апекавацца над малодшай сястрой і братам, хворай сяброўкай. Так, як Маці Божая прабывала з Ім у Назарэце, так нам з Ім трэба прабываць на Святой Імшы ў нядзелю і на занятках рэлігіі. Так, як Маці Божая пастаянна з Ім сустракалася, так і мы павінны сустракацца з Ім у Святой Камуніі. Нам неабходна з Ім быць на забаве і тады, калі не можам ісці на забаву, бо павінны зрабіць урокі на наступны дзень.

Да неба лепш за ўсё давядзе Божая Маці, толькі трэба так, як Яна, старацца быць блізка да Езуса і не капрызіць. Таму, што Яна ўзятая ў неба, кожны акрайчык неба, пахмурнага і чыстага, як сляза, трохі нам Яе нагадваюць. Яна такая ж вялікая, як неба, і яшчэ большая.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка