Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка9/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

СПЕЦЫФІКА ВЫВУЧЭННЯ ЭПІЧНЫХТВОРАЎ

Эпічныя творы складаюць значную частку школьнай праграмы. Эпас прадстаўлены ў школе разнастайнымі жанрамі (навела, апавяданне, аповесць, раман).

Пры аналізе твораў увага заўсёды канцэнтруецца на тых кампанентах мастацкага тэксту, якія з’яўляюцца істотнымі для эпічнага роду літаратуры. У школьных умовах гэта:


  • тэма, праблематыка, сюжэт (разглядаючы іх, вучні асэнсоўваюць адлюстраваныя ў творах жыццёвыя падзеі);

  • вобразы (знаёмячыся з імі, вучні ўсведамляюць разнастайнасць характараў, тыпаў, светапоглядаў);

  • вобраз аўтара (вучні спасцігаюць індывідуальнасць аўтарскага бачання, якая выказваецца ў кампазіцыі твора, стылі, мастацкіх сродках і г.д).

Каб разгледзець вышэйпазначанае, неабходна, выкарыстоўваючы багаты арсенал метадычных прыёмаў, спыніцца на важнейшых эпізодах, сэнсавых вузлах твора. Яны аналізуюцца глыбока і злучаюцца звязваючымі каментарыямі.

Калі размова ідзе аб вялікіх творах, то на падрыхтоўчым этапе важна выбраць шлях аналізу, эпізоды і акцэнціроўку ў іх інтэрпрэтацыі. Працэс аналізу складаецца з работы над эпізодамі. Тэкстуальны аналіз эпізодаў дае магчымасць зразумець увесь твор. Каб праца над эпізодам не разбурала ў свядомасці вучняў цэласнага ўяўлення пра твор, неабходна звязваць іх аналіз з усім творам і разнастайваць прыёмы працы над кожным эпізодам.

Сучаснай методыкай створаны прыкладны план-алгарытм працы над эпізодам (сцэнай):


  1. Чытанне ці пераказ.

  2. Абмеркаванне ўражанняў, якія ўзніклі ў вучняў.

  3. Вызначэнне месца дадзенай сцэны ў сюжэце твора, яе кампа-

зіцыйнай ролі.

4.Раскрыццё значэння эпізоду ў характарыстыцы персанажаў



  1. Тэкстуальны аналіз, асэнсаванне ролі мастацкіх сродкаў.

  2. Фармуляванне абагульненняў або канкрэтызацыя высноў.

  3. Тлумачэнне эпізоду як звяна ў цэласнай структуры твора.

У старшых класах, дзе вывучаюцца эпічныя творы вялікай формы, выкарыстоўваецца наступная метадычная схема аналізу твора:

  1. Агульная характарыстыка гістарычных абставін, у якіх або пра якія быў напісаны твор.

  2. Месца твора ў сістэме літаратурнай дзейнасці пісьменніка.

  3. Звесткі аб першай публікацыі твора, яго ўплыве на свядомасць чытача, аб крытычных ацэнках твора (звяртаецца ўвага і на новае прачытанне).

  4. Характарыстыка:

  • часу, падзей, персанажаў, якія апісваюцца ў творы;

  • асаблівасцей сюжэта, кампазіцыі, стылю твора;

  • праблематыкі, канфлікту;

  • мастацкіх сродкаў;

  • ідэйнага зместу твора.

  1. Аналіз філасофскай канцэпцыі аўтара.

  2. Месца твора ў гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры.


ВЫВУЧЭННЕ ДРАМАТЫЧНЫХ ТВОРАЎ

У адрозненне ад лірычных і эпічных драматычныя творы ў школьнай праграме прадстаўлены невялікай колькасцю. Складанасць драмы як літаратурнага роду і яе спецыфіка абумоўліваюць пэўную цяжкасць успрымання. Таму вельмі важна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання драматычнага твора.

Каб абудзіць актыўную разумовую дзейнасць, настаўнік павінен:


  • падрабязна патлумачыць падзеі, праблемы, якія знайшлі адлюстраванне ў творы;

  • паказаць погляды і пазіцыю драматурга і патлумачыць адметнасць выяўлення аўтарскай пазіцыі ў драматычным творы. На дошцы варта змясціць такую памятку:

Аўтарская пазіцыя выяўляецца:

  1. праз размяшчэнне і суаднесенасць частак твора;

  2. праз сітуацыі, у якія ставіцца герой;

  3. праз мову дзеючых асоб

  4. праз прадмовы і рэмаркі

  • даць характарыстыку адметнасці драматычнага жанру (фабула, рэпліка, дыялог, маналог, дзеючыя асобы, рэмаркі, канфлікт).

Асабліва важна спыніць увагу вучняў на канфлікце. Дзеля гэтага пажадана прапанаваць школьнікам наступныя памяткі:

Драматычны твор

    1. Сфера

    2. Выяўленне канфліктаў, жыццёвых супярэчнасцей

    3. Сюжэт

Канфлікт выяўляецца

  1. Праз напружануюбарацьбу персанажаў

  2. Праз барацьбу персанажа з абставінамі

  3. Праз барацьбу персанажа з самім сабой

На ўступных занятках перад вывучэннем п’есы важна расказаць аб яе сцэнічным жыцці, першых пастаноўках на сцэне, рэакцыі гледачоў і крытыкі.

I этап вывучэння драматычнага твора - ч ы т а н н е п’е с ы, бо першыя дзеі, як правіла, знаёмяць і з героямі, і з сутнасцю канфлікту. Чытаць па ролях можна толькі тады, калі настаўнік патлумачыць, што сабой уяўляюць персанажы.

II этап -назіранне над сцэнічным дзеяннем. Аналізуецца цэнтральная і «пабочныя» лініі. Паколькі дзеянне драматычнага твора праяўляецца ў характарах, уступаючых у канфлікт, то адначасова ідзе назіранне над вобразамі-персанажамі.

Для актывізацыі вучнёўскіх уяўленняў малююцца мізансцэны.

Назіраючы за паводзінамі, учынкамі, перажываннямі персанажаў у розных сітуацыях, школьнікі спасцігаюць сутнасць характараў, раскрытых драматургам. Асаблівая ўвага надаецца назіранню над мовай.

Прынцыповая схема, згодна з якой праводзіцца аналіз ключавых дыялогаў і маналогаў, уключае наступныя пытанні:



  1. У якіх абставінах пачаўся і вядзецца дыялог (маналог)?

  2. Якія яго прычыны?

  3. Які ягозмест?

  4. Якія рысы герояў раскрываюцца ў ім?

  5. Як паводзяць сябе героі?

III этап -абагульненне назіранняў. Яно праводзіцца пасля тэкстуальнага аналізу, назіранняў над праблемай і над вобразамі. Гэта праца ў кожным канкрэтным выпадку носіць слецыфічны характар, але ёсць і тыповыя пытанні:

  1. Якая роля дадзенага героя ў агульнай плыні падзей, адлюстраваных у п’есе?

  2. Якое яго месца ў канфлікце?

  3. Што пашырае нашы веды пра лёс героя?

  4. Як характарызуе героя той ці іншы ўчынак?

  5. Якую ацэнку даюць яму іншыя персанажы?

  6. Як характарызуе героя яго мова?

  7. У якім напрамку развіваецца характар героя?

  8. Якія эстэтычныя функцыі вобраза? Адначасова з аналізам сцэн, вобразаў неабходна тлумачыць і жанравую спецыфіку твора (Чаму драма? або Чаму філасофска-сатырычная камедыя?).

Самым эфектыўным шляхам аналізу драматычнага твора, як паказвае практыка, з’яўляецца шлях «следам за аўтарам».

ВЫВУЧЭННЕ БАЕК

3 байкамі вучні знаёмяцца яшчэ ў пачатковых класах. У праграме па літаратуры прадугледжана вывучэнне баек як ліра-эпічнага жанру.

Праца над аналізам байкі мае сваю адметную структуру. Яна складаецца з наступных этапаў.


  1. Чытанне байкі. Пачынаецца з выразнага чытання яе настаўнікам. Чытаць байку неабходна павольна, каб алегарычныя вобразы былі правільна ўсвядомлены вучнямі. Паколькі ў байцы амаль заўсёды ўжываецца дыялог, то перадаецца ён розным тэмбрам голасу, з эмацыянальнай афарбоўкай выразаў. Гэта дапамагае правільнаму ўспрыманню байкі.

  2. Праверка першаснага ўспрымання. Праверка першаснага ўспрымання праводзіцца ў форме гутаркі, аналізуюцца асобныя словы і выразы, скіроўваецца ўвага на тое, як вучні ўспрынялі змест і ўявілі сабе герояў.

  3. Аналіз сюжэтнай асновы. Паколькі сюжэт байкі - гэта, як правіла, эпізод, падзея, выпадак, мэтазгодна выкарыстоўваць пераказ, тым больш што пераказ з вершаванай мовы развівае маўленне вучняў, і каменціраванне, якое дазваляе вызначыць тэму і праблему байкі.

  4. Аналіз вобразаў. Спачатку аналізуюцца вобразы ў прамым значэнні, а потым іх алегарычная сутнасць. Звяртаецца ўвага на выбар аўтарам тых ці іншых алегорый (напрыклад, ліса - хітрасць, заяц - баязлівасць, баран - разумовая абмежаванасць і г.д.).

  5. Назіранне над мовай. Патрабуецца ўважлівы аналіз мастацкай мовы байкі, паколькі гэта сродак стварэння яркіх характарыстык герояў і канфлікту, які заўсёды ляжыць у аснове зместу такога твора.

  6. Праца над тэарэтычнымі паняццямі. Шляхам даследчых заданняў, эўрыстычнай гутаркі вучні вылучаюць у байцы рысы літаратурных родаў (эпасу і лірыкі) і прыкметы свабоднага верша.

  7. Каменціраванне маралі. Заканчваецца вывучэнне байкі разважаннем, каменціраваннем маралі.

Паглыбляе правільнае ўспрыманне байкі, надае цікавасць уроку і выкарыстанне такіх прыёмаў, як чытанне па ролях, інсцэніраванне, падрыхтоўка і аналіз ілюстрацый.

ВЫВУЧЭННЕ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ

Аглядавыя тэмы займаюць у школьным курсе літаратуры значнае месца. Яны прысвячаюцца характарыстыцы літаратурнага працэсу пэўнага перыяду. Вылучаюцца вялікім аб’ёмам і складанасцю матэрыялу. На вывучэнне аглядавых тэм школьная праграма вылучае па адной-дзве гадзіны.

Асноўным метадам вывучэння такіх тэм з’яўляецца лекцыя. Гэта форма правядзення ўрока дазваляе настаўніку з вялікага аб’ёму вучэбнага матэрыялу выбраць галоўнае і выкласці яго даходліва і лагічна. Яшчэ больш эфектыўныя лекцыі з уключэннем паведамленняў вучняў, чытання вершаў, урыўкаў з празаічных твораў, дзённікавых матэрыялаў, успамінаў. Актывізуюць успрыманне і элементы міні-гутаркі па загадзя падрыхтаваных пытаннях, якія таксама ўключаюцца ў структуру лекцыі. Канкрэтызуе ўяўленне вучняў і выкарыстанне разнастайнай нагляднасці. Пры магчымасці шырока падключаецца краязнаўчы матэрыял.

Пры вывучэнні аглядавых тэм могуць выкарыстоўвацца рэфераты і даклады, якія загадзя рыхтуюць вучні, справаздачы творчых груп па апераджальных заданнях.

Выбіраючы спосаб падачы аглядавай тэмы, настаўнік павінен памятаць, што яна мае традыцыйную структуру, і арыентавацца на яе.

Пры падачы матэрыялу неабходна прытрымлівацца наступнай паслядоўнасці:

І.Спачатку называецца эпоха (напрыклад, «Літаратура пачатку XX стагоддзя»), а пасля ўказваюцца яе часавыя межы.

2.Даецца агульная характарыстыка грамадска-палітычнага жыцця гэтага перыяду.

3.Раскрываецца адметнасць культуры дадзенай эпохі (тэатр, музыка, жывапіс і інш.).


  1. Характарызуецца літаратурны працэс (літаратурныя школы, кірункі, плыні, стылі, жанравая і тэматычная разнастайнасць, найбольш значныя імёны, творы).

Каб засвоіць аглядавую тэму, лекцыйнага матэрыялу недастаткова. Таму настаўніку варта прадумаць самастойную працу вучняў з падручнікам. Найбольш прадуктыўным у дадзеным выпадку з’яўляецца складанне схем, табліц, канспектаў. Напрыклад, азнаёміўшыся самастойна з матэрыялам падручніка «Жанры і тэмы беларускай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя», вучні павінны падрыхтаваць табліцы па наступнай форме:


Нумар

Жанры

Аўтары і творы

Тэмы














ВЫВУЧЭННЕ МАНАГРАФІЧНАЙ ТЭМЫ

Манаграфічныя тэмы вывучаюцца ў старшых класах. Манаграфічная тэма канкрэтызуе агульныя тэндэнцыі літаратурнага працэсу пэўнай эпохі на прыкладзе жыцця і творчасці аднаго пісьменніка, а таму і складаецца з біяграфіі пісьменніка і твораў, якія рэкамендуюцца для вывучэння праграмай. Дадаткова ў манаграфічную тэму ўваходзяць тэарэтыка-літаратурныя паняцці і крытычныя артыкулы.



Манаграфічная тэма можа вывучацца двума шляхамі:

1. Паслядоўны шлях:


1-шы ўрок

2-гі ўрок

3-ці ўрок

4-ты ўрок

5-ты ўрок і г.д.

Біяграфія пісьменніка

Твор або творы

Выбіраць гэты шлях мэтазгодна, калі вывучаецца творчасць празаіка і прапануецца для паўрочнага разгляду адзін твор (напрыклад, 11 клас, В. Быкаў «Знак бяды») ці калі аналізуюцца творы аднаго перыяду. Лірычныя творы ў такіх выпадках вывучаюцца па тэмах, праблемах, матывах.

2. Паралельны шлях:





1-шы ўрок

2-гі ўрок

3-ці ўрок

Біяграфія

I перыяд

II перыяд

III перыяд

Творы

Творы

I перыяду



Творы II перыяду

Творы III перыяду

Пры паралельным паэтапным разглядзе дасягаецца цэласнасць успрымання жыццёвай і творчай біяграфіі. Жыццёвы спосаб пісьменніка дае своеасаблівы ключ да разумення твораў. Гэты шлях найбольш прымальны, калі вывучаецца творчасць паэта цалкам або некалькі невялікіх твораў, якія адносяцца да розных перыядаў жыццёвага шляху пісьменніка.

Прыкладам такога шляху можа быць вывучэнне творчасці М. Танка:

Максім Танк — Давераснёўскі перыяд — Ваенны перыяд —* 50-70-я гг. — 80-90-я гг.

Праца над манаграфічнай тэмай не выключае, а прадугледжвае пэўную сувязь паміж творчасцю асобных пісьменнікаў, вывучэнне пераемнасці ў праблематыцы, вобразах, эстэтычных прынцыпах і ў ідэйным змесце твораў. Гэтай мэце садзейнічае размяшчэнне матэрыялу ў храналагічнай паслядоўнасці. Вывучэнне манаграфічнай тэмы завяршаецца падагульняючым урокам або падагульняючай гутаркай у межах апошняга ўрока. Добра сістэматызуюць веды і творчыя заданні па напісанні сачыненняў, эсэ, рэцэнзій, рэфератаў.



ВЫВУЧЭННЕ БІЯГРАФІІ ПІСЬМЕННІКА

У школьным курсе беларускай літаратуры немалое месца належыць вывучэнню біяграфіі таго ці іншага пісьменніка. Але разам з тым вывучэнне жыццёвых фактаў творцы не ёсць самамэта ў літаратурнай адукацыі, а каштоўны арыентацыйны матэрыял, які дапаможа ў далейшым школьнікам спасцігнуць сутнасць мастацкіх твораў дадзенага аўтара, зразумець яго індывідуальную адметнасць.

Вывучэнне біяграфіі пісьменніка адрозніваецца ў залежнасці ад узросту вучняў.

У 5-6 класах школьная праграма і падручнікі не прадугледжваюць вывучэнне біяграфіі і не ўтрымліваюць адпаведнага матэрыялу. Але гэта не выключае выкарыстання настаўнікам цікавых міні-аповядаў, краязнаўчых і ілюстрацыйных матэрыялаў, якія стануць своеасаблівай візітнай карткай пры знаёмстве з мастацкім творам пэўнага аўтара. Адзінае патрабаванне да такіх матэрыялаў - лаканічнасць.

Так, напрыклад, праграма, прапануючы вывучэнне верша Р. Барадуліна «Бацьку», падмацоўваецца ў падручніку невялікім матэрыялам з жыцця паэта.

Хаця вывучэнне біяграфіі і не прадугледжана ў гэтых класах, настаўнік мае права вельмі коратка паведаміць вучням пра жыццё пісьменніка, каб яны атрымалі ўяўленне пра гістарычныя вытокі твора.

У 7-9 класах падаецца невялікі эпізадычны матэрыял з біяграфіі, які раскрывае пісьменніка як асобу, паказвае яго мастацкае крэда або з’яўляецца матэрыялам для больш глыбокага разумення твора.

Каб заахвоціць вучняў да знаёмства з пэўным творам, зацікавіць асобай пісьменніка, для сярэдніх класаў варта выбіраць значныя і яркія прыклады з жыцця творцы, дзённікавыя матэрыялы або ўспаміны сучаснікаў, сяброў, мемуары.

У старшых класах творчасць пісьменніка і яго біяграфія вывучаюцца падрабязна і грунтоўна.

Практычным вопытам выпрацавана прыкладная метадычная схема вывучэння жыцця і творчасці пісьменніка. Яна складаецца з наступных пунктаў:



  1. Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, у які працаваў ці працуе пісьменнік.

  1. Асноўныя асаблівасці развіцця літаратурнага працэеу.

  2. Кароткія звесткі з біяграфіі пісьменніка.

  3. Характарыстыка творчасці пісьменніка:

а) пачатак літаратурнай дзейнасці;

б) этапы ці перыяды дзейнасці.

Можна выкарыстоўваць сінхраністычныя табліцы. Напрыклад, па біяграфіі М. Танка:

Даты (перыяд)

Адметнасць часу

Жыццё пісьменніка

Творы













в) агульная характарыстыка тэматыкі, праблематыкі і мастацкіх

асаблівасцей найбольш значных твораў і зборнікаў.

5.Пісьменнік і грамадства:

а)сацыяльная пазіцыя мастака, яго ўдзел у грамадскім жыцці;

б)уплывы грамадска-палітычных абставін на творчасць пісьменніка;

в)ацэнкі твораў або новае прачытанне ў сувязі са зменамі грамадска-палітычных абставін.

6.Значэнне дзейнасці пісьменніка і яго суаднесенасць з сусветным літаратурным працэсам.

Вывучэнне біяграфічнага матэрыялу павінна суправаджацца шырокім выкарыстаннем нагляднасці.

Сучасная метадычная думка прапаноўвае шэраг нетрадыцыйных метадаў вывучэння біяграфіі пісьменніка ў школе, у прыватнасці, - урок-экскурсія «Па жыццёвых сцежках Францыска Скарыны», дзе вучні выступаюць у ролі экскурсаводаў і ў экскурсійных паведамленнях з выкарыстаннем карты расказваюць пра жыццёвы лёс першадрукара; урок - завочнае падарожжа «Па старонках сямейнага альбома Багдановічаў», на якім знаёмства з біяграфіяй адбываецца на аснове фотаздымкаў; урок-выстава «Жыццёвыя сцежкі Янкі Купалы ў творах жывапісу», дзе лёс пісьменніка ад дзяцінства і да апошніх гадоў жыцця прасочваецца на аснове рэпрадукцый жывапісных палотнаў, і інш.

Плённай формай вывучэння біяграфіі з’яўляецца калектыўнае складанне табліц.

Улічваючы той факт, што падручнік па літаратуры не можа ахапіць усе моманты жыцця і творчасці пісьменніка, вучням прапаноўваецца выкарыстоўваць навуковыя, навукова-метадычныя працы, даведачную літаратуру, творы мастацкай літаратуры.

3 аб’ёмнага матэрыялу школьнікі мусяць выбраць і запомніцьтолькі найбольш вартаснае, г.зн. тыя факты з жыцця, якія прынцыпова паўплывалі на творчую свядомасць класіка. Такім чынам, адбываецца знаёмства не толькі з біяграфіяй пісьменніка, але і скіроўваецца ўвага на даследчую працу вучняў.

Акрамя навуковага падыходу да вывучэння біяграфіі пісьменніка, пажадана выкарыстоўваць і творчыя працы - сачыненне, водгук, эсэ і г.д.

Такі дыферэнцырываны падыход, зварот да шматлікай навуковай і дакументальнай літаратуры, выкарыстанне нагляднасці, а таксама разнастайныя творчыя працы дазволяць сучаснаму школьніку трывала засвоіць асноўныя звесткі з жыцця пісьменніка.


ВЫВУЧЭННЕ ЛІТАРАТУРНА-КРЫТЫЧНЫХ АРТЫКУЛАЎ

Артыкулам літаратурна-крытычнага зместу належыць важная роля ў змесце і структуры кожнай тэмы падручнікаў.



Літаратурна-крытычныя працы

1. Садзейнічаюць:

    • развіццю ў вучняў здольнасці правільна выяўляць ідэйна-мастацкі змест твора;

    • выпрацоўцы эстэтычных густаў і самастойнасці ў ацэнцы літаратурных з’яў;

    • даюць ідэйна-эстэтычныя ацэнкі творчасці пісьменнікаў, іх твораў;

    • разглядаюць пытанні бягучага літаратурнага жыцця.

2. Дапамагаюць:

  • усвядоміць ідэйны пафас творчасці пісьменнікаў;

  • асэнсаваць выхаваўчае значэнне мастацкіх вобразаў;

  • вызначаюць ролю і месца пісьменнікаў і іх твораў у сучасным літаратурным працэсе

Формы працы над крытычнымі артыкуламі залежаць ад спецыфікі матэрыялу, змешчанага ў падручніках, і ад узроставых асаблівасцей вучняў.

У 5-6 класах змест такіх артыкулаў звычайна складаюць ацэнкі тых ці іншых твораў, трапныя характарыстыкі майстэрства іх аўтараў іншымі пісьменнікамі ці крытыкамі. Дадзены матэрыял абавязкова зачытваецца і абмяркоўваецца. Можна даваць вучням заданне адшукаць у артыкулах змястоўныя выказванні пра твор, які вывучаецца, і выкарыстаць іх у сваіх адказах.

У 7-9 класах выкарыстоўваюцца падручнікі хрэстаматыйнага тыпу, але ў іх пададзены грунтоўныя артыкулы літаратуразнаўчага зместу. Задача настаўніка - праз чытанне, абмеркаванне, каменціраванне, самастойныя назіранні, канспектаванне дапамагчы вучням убачыць сувязь артыкула з мастацкімі творамі і мэтанакіравана выкарыстаць яго пры аналізе тэкстаў, раскрыць творчую індывідуальнасць пісьменніка, паглыбіць веды па тэорыі літаратуры. Настаўнік павінен даць узоры творчага выкарыстання артыкулаў у разгорнутых адказах на пытанні, пры выкананні пісьмовых прац.

У старшых класах вучні знаёмяцца з самім паняццем «літаратурная крытыка». Артыкулы навукова-метадалагічнага кшталту (напрыклад, артыкул К. Крапівы «Канфлікт - аснова п’есы») неабходна падрабязна аналізаваць на ўроках. Аглядавыя артыкулы трэба канспектаваць. Вучням варта даваць заданні складаць на аснове літаратуразнаўчага матэрыялу табліцы, схемы, апоры. Настаўнік павінен нацэльваць вучняў звяртацца не толькі да артыкулаў, пададзеных у падручніках, але і да тых, якія змешчаны ў зборніках і літаратурных часопісах.



ФАКУЛЬТАТЫЎНЫЯ ЗАНЯТКІ

Агульныя патрабаванні да правядзення факультатываў

На II з’ездзе настаўнікаў прагучала патрабаванне развіцця шырокай эксперыментальнай дзейнасці па абнаўленні зместу і метадаў навучання, захавання і развіцця ўжо напрацаванага вопыту. Да такіх напрацовак адносяцца і факультатыўныя заняткі.

Факультатыўныя заняткі з'яўляюцца эфектыўнай формай навучання і выхавання школьнікаў, мэта якой - паглыбленне і пашырэнне ведаў па асобных тэмах ці пытаннях вучэбнага прадмета.

Факультатыўныя заняткі па літаратуры павінны адпавядаць патрабаванням, што вызначаны ў дырэктыўных дакументах і ў праграме факультатыву:


  • паглыбляць цікавасць да літаратуры, навукі і мастацтва;

  • фарміраваць і ўдасканальваць навыкі свядомага ўспрымання літаратурных твораў;

  • развіваць творчыя здольнасці і інтарэсы, аналітычныя ўменні, мастацкія густы ў адпаведнасці з ідэйна-эстэтычнымі ідэаламі грамадства;

  • пашыраць, сістэматызаваць веды па тэарэтыка-літаратурных паняццях з улікам дасягнення навукі.

Факультатыў па беларускай літаратуры з’яўляецца, з аднаго боку, заканамерным працягам і развіццём некаторых раздзелаў асноўнага школьнага курса літаратуры. 3 другога боку, ён уключае і зусім новыя тэмы. Таму факультатыўныя заняткі займаюць прамежкавае становішча паміж урокамі літаратуры і шматграннай пазакласнай працай па прадмеце, захоўваючы пры гэтым сваю адметнасць.

Факультатыўныя заняткі ўключаюцца ў расклад урокаў, усе віды ўдзелу ў іх фіксуюцца настаўнікам, вядзецца журнал уліку наведвання і паспяховасці вучняў. У атэстаце выпускнікоў адзначаецца, які факультатыўны курс праслуханы. Вучні запісваюцца ў факультатыў па жаданні, але наведванне яго заняткаў абавязковае. Папярэднюю інфармацыю аб факультатыве (тэму, мэты, задачы, змест і формы працы) настаўнік мусіць паведаміць вучням загадзя, каб яны змаглі прааналізаваць яе і выбраць той ці іншы факультатыў.


Мэты і тэмы правядзення факультатываў

Пры правядзенні факультатыўных заняткаў настаўнік павінен арганізаваць навучальны працэс такім чынам, каб ён спрыяў арганічнаму развіццю асобы, поўнай рэалізацыі яе стваральных здольнасцей.

3 гэтай задачы вынікаюць і асноўныя мэты факультатыва:

1. Пашырыць і паглыбіць веды вучняў па беларускай літаратуры.

2. Больш грунтоўна пазнаёміць з творчасцю пісьменнікаў, якая прапануецца да вывучэння школьнымі праграмамі.

3. Развіваць інтэлектуальныя памкненні асобы, спрыяць фармаванню эстэтычных густаў, раскрываць светапоглядную, выхаваўча-гуманістычную сутнасць мастацага свету, адлюстраванага ў літаратуры, і на гэтай аснове фармаваць асобу вучняў, яе ідэалы, перакананні.

Сучасныя праграмы прадугледжваюць па некалькі факультатыўных курсаў у кожным класе на выбар настаўніка і вучняў. Змястоўная структура факультатыўных заняткаў і дысцыплін на выбар, методыка іх арганізацыі абумоўліваецца найперш тэматыкай.

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка