Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка8/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Пісаць або не пісаць працу?

Абараніць добрае імя?

Перастаць баяцца?

Канфлікт

Барацьба персанажа з самім сабой

Барацьба паміж персанажамі

Барацьба персанажа з абставінамі

Вельмі эфектыўны прыём правядзення заключных заняткаў - параўнанне планаў, якія складаліся вучнямі ў працэсе аналізу твора, або планаў, якія вучні спецыяльна рыхтуюць да заключных урокаў.

Так, да прыкладу, праводзячы заключныя заняткі па паэме «Новая зямля» Я. Коласа, можна прапанаваць абмеркаванне і параўнанне наступных планаў.

В а р ы я н т 1

Пошукі зямлі і волі

1. Уступ

Адвечнае імкненне сялянства «з панскіх выпутацца пут».



2. Мара Михала “прыдбаць свой кут”, сваими руками здабыць шчасце

  • пакуты беззямелля;

  • прыніжэнне і абразы на панскай службе;

  • варожыя адносіны сялян;

  • барацьба за сваю чалавечую годнасць;

  • жаданне набыць уласную зямлю;

  • усе сілы - на ажыццяўленне мары.

3. Сумненні Антося: ці “будзе сэнс мець гэта м ука”

  • путы сацыяльнай несправядлівасці;

  • віленскія ўражанні: селянін «без права і без сілы.

4. Сапраўдны шлях да вызвалення

В а р ы я н т 2 Шчасце і грагедыя сялянскай сям’і

1. Лёс сям’і Міхала - тыповы лёс сялянскай сям’і.

2. Дружная працоўная сям’я.



  1. Міхал - добры муж, клапатлівы бацька, працаўнік.

  2. Антось - увасабленне таленавітасці і аптымізму.

  3. Ганна - руплівая гаспадыня і пяшчотная маці.

  4. «Чатыры хлопцы, тры дзяўчаці» - праца, вучоба, забавы.

3. Заняткі сям’і.

  1. Святы, вольны час.

  2. Светлыя мары аб сваёй зямлі і незалежнасці.

  3. Еднасць з хараством навакольнай прыроды.

4. Горкая доля беззямелля.

  1. Цяжар панскай няволі.

  2. Марныя намаганні набыць зямлю.

  3. Падарваны сілы, адабрана жыццё.

  1. Жыццёвасць і аўтабіяграфічнасць падзей у паэме «Новая зямля».

Вучням павінна быць цікава, яны павінны актыўна працаваць,

самастойна абараняць пэўную думку, пазіцыю, падсумоўваць веды.

Заключныя заняткі ў старшых класах будуюцца па тых жа прынцыпах, але на больш высокім узроўні: узмацняецца ступень самастойнасці, ускладняюцца заданні.

Так, з’яўленню ў вучняў агульнага погляду на твор часта дапамагае калектыўная праца над крытычным артыкулам, супастаўленне розных трактовак і поглядаў даследчыкаў, абмеркаванне рэфератаў.

Эфектыўнай з’яўляецца і падагульняючая міні-лекцыя настаўніка. Зместам яе могуць быць вывады па творах, усёй творчасці пісьменніка або дадатковы матэрыял. Запіс такой лекцыі вучнямі, нават самы кароткі, дапаможа ім пры паўтарэнні і асабліва пры падрыхтоўцы да экзаменаў.

Для замацавання ўзнаўлення цэласнасці ўспрымання твора пасля аналізу на заключных занятках можна практыкаваць маналагічныя разгорнутыя выказванні па адпаведных схемах. Адну з іх мы прыводзім ніжэй.



Схема цэласнага аналізу мастацкага твора

  1. Гісторыя стварэння.

  2. Тэматыка.

  3. Праблематыка.

  4. Ідэйная накіраванасць твора і яго эмацыянальны пафас.

  5. Жанравая своеадметнасць.

  6. Асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях.

  7. Цэнтральныя персанажы.

  8. Асаблівасці сюжэтабудавання.

  9. Пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, абставіны дзеяння.




  1. Маўленчы строй (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленні, разважанні, характарыстыкі).

  2. Кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў, а таксама агульная архітэктоніка твора.

12. Месца твора ў творчасці пісьменніка і ў нацыянальнай літаратуры.

Заключныя заняткі могуць праходзіць і як роздум пра жанр, адметнасць кампазіцыі, актуальнасць твора, вартасць яго экранізацыі (калі такая ёсць).

У залежнасці ад структуры вылучаюць абагульняючыя, праблемныя, паглыбляльныя (накіраваныя на больш поўнае разуменне характараў герояў, мастацкай адметнасці твора, яго ролі ў літаратурным працэсе) заключныя заняткі.

Змест заключных заняткаў, выбар метадычных прыёмаў і формаў правядзення залежыць ад іх тэматыкі, характару матэрыялу, акрэсленай настаўнікам структуры.

Найбольш эфектыўнымі для абагульняючых заняткаў з’яўляюцца віктарыны, міні-алімпіяды, конкурсы, надагульняючае слова настаўніка, франтальная работа з класам (па цікавых пытаннях і заданнях) і інш.

Н а п р ы к л а д, зместавая скіраванасць пытанняў і заданняў да франтальнай работы пасля вывучэння драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо» можа быць наступнай:

1. Што дапамагае ўбачыць рэалістычны і філасофскі план драмы?



  1. У чым бачыць Янка Купала прычыну дэфармацыі чалавека ў чалавеку?

  2. Чым сугучна нашаму часу драма «Раскіданае гняздо»?

  3. Што не губляе ў гэтым творы свайго значэння, і чым ён можа духоўна ўзбагаціць нас?

  4. Як вы патлумачыце апошнюю рэмарку аўтара «...знікаюць у цемры»?

Для праблемных заняткаў можна выкарыстоўваць гутарку або дыскусію па пытаннях, якія патрабуюць асэнсавання твора ў новым аспекце, прапаноўваць заданні на параўнанне, супастаўленне.

Вялікую карысць у правядзенні паглыбляльных заняткаў прынясе знаёмства з дзённікамі, успамінамі, мемуарамі; аналіз сугучных твораў сумежных відаў мастацтва, экспазіцый; абмеркаванне новых поглядаў на твор, крытычных артыкулаў, заслухоўванне творчых справаздач вучняў (па папярэдне дадзеных заданнях), напісанне сачыненняў, водгукаў.

Заключныя заняткі - гэта этап аналізу, дзе ўсе яго аспекты павінны знайсці сваё закончанае выражэнне.
ВЫВУЧЭННЕ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ

Школьнымі праграмамі па беларускай літаратуры прадугледжана вывучэнне фальклору. Вусная народная творчасць мае вялікае пазнавальнае значэнне, гэта своеасаблівы ключ да разумення канцэптуальна-эстэтычных напрамкаў у творчасці пісьменнікаў, якія будуць вывучацца ў старшых класах. Акрамя таго, разуменне агульначалавечых каштоўнасцей немагчыма без сувязі з традыцыямі свайго народа.

Урокі вывучэння фальклору дапамогуць вучням усвядоміць сябе як прадстаўнікоў нацыі з самабытнай культурай.

Такім чынам, задача настаўніка заключаецца ў тым, каб пазнаёміць вучняў



  • з жанравай разнастайнасцю фальклору;

  • мастацкай адметнасцю кожнага жанру;

  • багаццем ідэйнага зместу і паэтычнай вобразнасці;

  • уплывам фальклору на развіццё нацыянальнай культуры.

Пры вывучэнні розных жанраў народнай творчасці настаўнік павінен выбіраць аптымальныя метады і прыёмы.

Так, вывучэнне казак, легенд і паданняў неабходна пачынаць з уступнай гутаркі, прадаставіць вучням магчымасць прачытаць любімыя творы, скіраваць увагу на светабачанне і светаразуменне народа, адлюстраваныя ў іх, на жанравыя адметнасці твораў. Асноўныя прыёмы вывучэння - гэта чытанне (дзе можна - па ролях), мастацкае расказванне, ілюстраванне, назіранне над жанравай спецыфікай і мовай, інсцэніраванне.

Пры вывучэнні каляндарна-абрадавай паэзіі эфектыўна выкарыстоўваць грамзапісы, ствараць пэўны эмацыянальны настрой або заахвочваць да выканання народных песень на ўроках удзельнікаў школьнай самадзейнасці.

Каб вучні зразумелі прыроду каляндарна-абрадавай паэзіі, неабходна пазнаёміць іх з абрадавым календаром беларусаў, патлумачыць яго асноўныя цыклы. Пры гэтым пажадана выкарыстоўваць ілюстрацыйны матэрыял: прадметы побыту, матэрыяльныя элементы абрадаў (ручнікі, «каза», зорка і г.д.).

Вельмі важна патлумачыць вучням сутнасць дзеянняў абрадаў. Варта заахвочваць навучэнцаў рыхтаваць паведамленні пра мясцовыя абрады і фальклор. Але асноўная ўвага павінна надавацца назіранням над вобразнай сімвол ікай і паэтыкай народных песень, якія з’яўляюцца скарбніцай мудрасці беларускага народа, вытокам творчасці паэтаў і пісьменнікаў.

Пры вывучэнні прыказак, прымавак, загадак асабліва важна звярнуць увагу на мову. Трапнасць, вобразнасць, філасафічнасць мовы гэтых малых жанраў фальклору павінны дэталёва разглядацца вучнямі. Такі аналіз скіруе іх на ўзбагачэнне ўласнага слоўнікавага запасу. Улічваючы, што вывучэнне гэтай тэматыкі адбываецца ў сярэдніх класах, настаўнік павінен імкнуцца да таго, каб урокі былі цікавымі, яркімі, запамінальнымі, а таму актыўна выкарыстоўваць як мага больш нагляднасці, а таксама гульнявыя элементы, элементы спаборніцтва з прычыны таго, што само навучальнае дзейства ўплывае на засваенне матэрыялу.



СПЕЦЫФІКА ВЫВУЧЭННЯ ЛІРЫЧНЫХ ТВОРАЎ

Лірыка - своеадметны род літаратуры, яна мае свой прадмет у рэчаіснасці. Такім прадметам з’яўляецца ўнутраны свет чалавека ў яго руху - гэта працэс мыслення і ўнутраных перажыванняў, эмоцый. А таму ў лірычных творах увага аўтара звернута менавіта да таго, што адбываецца ў яго ўнутраным свеце. Гэты свет пазнаецца не ў форме падзей і характараў, а як спалучанасць пачуццяў, думак, роздуму. У спрадвечных спрэчках паміж рацыянальным і эмацыянальным, паміж мэтазгодным і душэўным парывам лірычная паэзія заўсёды сцвярджае прыярытэт высокіх ідэалаў і прыгажосці, звяртаючыся да вечных, экзістэнцыяльных тэм, якія звязаны з карэннымі аспектамі быцця. Лірыка, карыстаючыся словамі паэта А. Вярцінскага, далучае да «высокага неба ідэалу», да ўсеагульнага духоўнага жыцця, робіць асобу больш глыбокай і дасканалай.

Асноўнымі асаблівасцямі лірычных твораў, адзначанымі ў працах літаратуразнаўцаў, з’яўляюцца адлюстраванне характару ў асобным праяўленні, у канкрэтным перажыванні і суб’ектыўнасць гэтага адлюстравання, яго індывідуалізацыя. Непасрэднае перажыванне адсоўвае на другі план жыццёвыя сітуацыі; у лірычных творах, у адрозненне ад эпічных, адсутнічае разгорнуты выразны сюжэт, для іх характэрна па-мастацку арганізаваная ў цэласную выяўленчую сістэму вершаваная мова.

Новая канцэпцыя літаратурнай адукацыі, стаўка на гуманізацыю навучання павялічылі значэнне лірыкі ў школьным чытанні, бо лірыка, па словах Г. Гегеля, «народжаная бясконцым і Боскім пачаткам, які індывідуальнасць заключае ў сабе», найбольш арыентавана на дамінантнасць асабовага, індывідуальнага, на станаўленне свабоднай і духоўна багатай асобы, здольнай да самавыражэння і самарэалізацыі.

На вывучэнне лірыкі ў школьным курсе адведзена прыкладна трэцяя частка часу. Уключаныя ў праграму вершы вызначаюцца тэматычнай і жанравай разнастайнасцю.

Новымі праграмамі ўзмоцнены прынцып навуковасці, сістэмнасці, што дае магчымасць настаўніку, як падкрэсліваў акадэмік М. Лазарук, не ператвараць вывучэнне лірыкі ў «экскурсіі па літаратуры», дзе «ўсяго патроху», а даць цэласную суму ведаў, цэласны погляд на лірыку як род літаратуры.

Дакладна вызначаны ў праграмах і мэты вывучэння лірычных твораў.

Навучальная - раскрыць агульныя законы лірычнай паэзіі і эстэтычную спецыфіку яе жанраў праз знаёмства з лепшымі яе прадстаўнікамі і іх творамі, паказаць асаблівасці яе развіцця на розных этапах літаратурнага працэсу.

Развіваючая - падрыхтаваць удумлівых чытачоў паэзіі, развіць культуру чытання твораў гэтага літаратурнага роду, выпрацаваць уменне аналізаваць паэтычны тэкст, асэнсавана ўспрымаць аўтарскую пазіцыю; развіць уласныя творчыя здольнасці вучняў.


  • Выхаваўчая - спрыяць развіццю эстэтычнага густу, выхаванню высокіх пачуццяў, нацыянальнай і асабістай самапавагі, з’арыентаванасці на агульначалавечыя каштоўнасці.

  • Матывацыйная - выбіраць форму ўрока, метады і прыёмы, якія маглі б поўнасцю адпавядаць таму канкрэтнаму твору, які вывучаецца на ўроку, таму што і спасціжэнне верша павінна быць сапраўды мастацкім і адпавядаць вывучаемаму твору па эмацыянальным напружанні.

Пры вывучэнні лірычных твораў настаўніку ў першую чаргу неабходна зыходзіць з таго, што мастацкі тэкст уяўляе сабой складаную структуру. У творы вучні павінны асэнсаваць розныя і разам з тым узаемазвязаныя ўзроўні:

  • ідэйна-эстэтычны - увасабленне ў мастацкім тэксце ў адпаведнасці з аўтарскай задумай зместу (тэмы) твора як выніку эстэтычнага асэнсавання адлюстроўваемай рэчаіснасці. Гэты ўзровень разглядаецца як сацыяльны і ідэйны аспект. Аналізуючы яго, вучні раскрываюць ідэйна-эстэтычную задуму і змест літаратурнага твора, значэнне і ролю вобразаў;

  • жанрава-кампазіцыйны - гэта паэтычная структура, абумоўленая зместам і характарам жанру. Жанрава-кампазіцыйны ўзровень займае прамежкавае становішча паміж ідэйна-эстэтычным і моўным. Форму неабходна разглядаць на фоне зместавых аспектаў, якія лягчэй зразумець, але пры гэтым нельга асэнсаваць у поўнай меры без аналізу сродкаў выразнасці;

  • моўны - гэта сістэма мастацкіх сродкаў выразнасці, пры дапамозе якой выяўляецца ідэйна-эстэтычны змест літаратурнага твора.

Настаўнік павінен давесці вучням, што моўная выразнасць нібы «разліта» па ўсім тэксце. А таму нельга зводзіць працу над мовай твора толькі да выяўлення, распазнавання мастацкіх тропаў і фігур, трэба ўмець вылучыць і патлумачыць ролю, мастацкую нагрузку, якую яны выконваюць, бо галоўны ў вершы не выяўленчы план (тэмы і матывы амаль не мяняюцца на працягу стагоддзяў), а форма выяўлення.

Акрамя таго, каб у поўнай меры ахапіць шматстайнасць зместу і формы верша, неабходна звяртацца і да паняцця «лірычны герой». Аўтар у вершы часта гаворыць ад першай асобы (аднак ёсць і іншыя спосабы выяўлення). Настаўніку неабходна нацэльваць вучняў на ўсведамленне, што гэта не голас паэта, а голас створанага ім героя, для апошняга аўтарскі ўнутраны свет з’яўляецца прататыпным. Пры стварэнні вобраза лірычнага героя адбываецца псіхалагічны адбор, некаторыя рысы завастраюцца, абагульняюцца, выдзяляюцца, некаторыя адыходзяць на другі план. Для таго, каб характарызаваць лірычнага героя, неабходна абапірацца на шмат аспектаў: біяграфію паэта, адметнасць яго светаўспрымання, яго грамадзянскую пазіцыю, на адметнасць яго эпохі і г.д. Вобраз лірычнага героя, як правіла, акружаны іншымі вобразамі, патлумачыць спецыфіку якіх дапамагае зноў жа ўвага да формаў мастацкай выразнасці. Аналіз верша, такім чынам, уяўляе сабой складаны працэс разгляду мастацкага цэлага, створанага паэтам у пэўны перыяд творчасці, на аснове рэальных уражанняў ад акаляючай рэчаіснасці, ад іншых твораў, поглядаў, як вынік роздуму, перажыванняў.

Сучасная методыка назапасіла багаты арсенал шляхоў, формаў, метадаў і прыёмаў работы па вывучэнні лірычных твораў.

Выпрацавана схема парадку працы над лірычным творам:



  1. Падрыхтоўчая работа (экскурсія), папярэдняя гутарка.

  2. Чытанне, слоўнікавая праца.

  3. Каментарый (перад чытаннем, у час чытання, пасля чытання).

  4. Гутарка-аналіз, творчыя заданні.

  5. Абагульненне.

Створаны план-алгарытм аналізу лірычнага верша, у якім вылучаюцца наступныя аспекты:

  1. Тэма, галоўная думка (ідэя).

  2. Танальнасць і настрой твора.

  3. Карціны і вобразы, створаныя паэтам.

  4. Мастацкія сродкі і іх роля ў вырашэнні ідэі.

  5. Асабістыя думкі і пачуцці, якія ўзніклі ад чытання твора.

  6. Уласная інтэрпрэтацыя літаратурна-крытычных меркаванняў.

Аднак у старшых класах, улічваючы ўзровень літаратурнай падрыхтаванасці, варта прапаноўваць вучням схему цэласнага аналізу вершаванага твора, якая можа выглядаць наступным чынам:

  1. Час напісання верша.

  2. Рэальна-біяграфічны (калі ёсць) і фактычны каментарый.

  3. Жанравая адметнасць.

  4. Ідэйны змест:

  • вядучая тэма;

  • асноўная думка, праблема;

  • эмацыянальная афарбоўка пачуццяў (у дынаміцы або ў статыцы);

  • адметнасць інтанацыі.

5.Структура верша:

  • супастаўленне і развіццё асноўных моўных вобразаў (па падабенстве, асацыяцыі, кантрасце і інш.);

  • асноўныя сродкі выразнасці і іх роля;

  • асноўныя асаблівасці рыфмы, рытмікі і строфікі.

6.Уласныя ўражанні і ацэнкі.

Гэтыя метадычныя структуры павінны ўспрымацца як агульныя напрамкі, што патрабуюць творчага напаўнення, якое і павінен выбраць настаўнік, у першую чаргу зыходзячы з уліку ўзроставых асаблівасцеіі школьнікаў.

У малодшых падлеткаў (5-6кл.)успрыманнелірычных твораў неразвітае, невыразнае, спрошчанае. Творы ацэньваюцца пераважна на падставе знешняй прывабнасці апісваемых з’яў. Вучні могуць правільна вызначыць агульны настрой верша, але не здольныя пранікнуць у яго ідэйную, філасофскую сутнасць. Гарманічнасць формы, багацце і разнастайнасць сродкаў мастацкага выяўлення часта застаюцца па-за ўвагай. А таму настаўнік павінен абапірацца на жывую эмацыянальную ўражлівасць гэтага ўзросту, адводзячы асаблівае месца выразнаму чытанню як арганічнай частцы аналізу тэксту. Дарэчы, выразнае чытанне неабходна выкарыстоўваць ва ўсіх узроставых групах, але з розным аб’ёмам часу. Другое месца па эфектыўнасці ў 5-6 класах займае каментарый у час чытання. Акрамя таго, важна акцэнтаваць асобасныя матывы пры чытанні, ісці ад непасрэдных уражанняў. Напрыклад, перад знаёмствам з пейзажным творам варта абудзіць уласныя ўспаміны дзяцей, звязаныя з успрыняццем аналагічных карцін прыроды, прапанаваць вусна апісаць карціну, якая запомнілася. Калі гаварыць пра метад у цэлым, то перавага надаецца рэпрадуктыўнаму і эўрыстычнаму.

Успрыманне лірыкі ў 7-8 класах больш тонкае, глыбокае, вучні праяўляюць увагу да перажыванняў лірычнага героя, але саромеюцца выказваць свае пачуцці. Разам з тым школьнікі гэтага ўзросту любяць выступаць у ролі даследчыкаў. Настаўнік можа скарыстаць гэтае імкненне, прапаноўваючы вучням праблемныя пытанні і заданні, падаючы іх дэдуктыўным спосабам: ад агульнага - да назірання, ад прыватнага - да адкрыцця. Напрыклад, пры аналізе верша М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі» (7 клас) прапануецца засяродзіць увагу на кантрастных вобразах, якія супрацьпастаўляюцца ў вершы: сваё - чужое («ад родных ніў» - «у панскі двор»; персідскі ўзор - «цвяток радзімы васілька»). У такім калектыўным пошуку вучням лягчэй вылучыць ідэйны змест твора. Выкарыстоўваючы пошукавыя задачы і праблемныя сітуацыі ў аналізе лірыкі, нельга забывацца пра эмацыянальны фон урока, пра неабходнасць стварэння патрэбнага настрою ў класе. Так, пасля чытання, калі вучні яшчэ знаходзяцца ва ўладзе эмоцый і інтуітыўна ўспрымаюць лірычны тэкст, пажадана зрабіць паўзу, і толькі пасля гэтага варта прыступаць да аналізу.

У 9-11 класах цікавасць да лірыкі праяўляецца на больш высокім узроўні. Старшакласнікі здольны свядома і глыбока пранікаць у глыбіні паэтычнага слова, але працаваць з імі цяжка, паколькі іх юнацкі максімалізм праяўляецца літаральна ваўсім. Настаўнік павінен ажыццяўляць вельмі далікатнае кіраўніцтва аналізам, праяўляць дыпламатычнасць, бо гэты ўзрост, як адзначае А. Патабня, «імкнецца зразумець жыццё», а таму трэба раскрываць вучням магчымасць зрабіць гэта праз паэзію.

У працы з старшымі класамі на ўроках вывучэння лірыкі асабліва важным уяўляецца злучэнне лагічнага і эмацыянальнага пачаткаў. Такая стратэгія працы дае цікавыя формы пераходу ад вобразнага строю твора да сістэмы тэарэтычных паняццяў і наадварот на новым, больш высокім узроўні.

Дамінуючым з’яўляецца праблемнае навучанне, уключэнне элементаў дыскусіі.

Не менш важна, вывучаючы лірыку, пры выбары метадаў і прыёмаў працы зыходзіць непасрэдна са спецыфікі твора.

Пры гэтым неабходна арыентавацца, па-першае, на тое ўздзеянне, якое аказвае твор на чытача. Метадысты выдзяляюць чатыры асноўныя віды ўздзеяння:



1) слыхавое, калі багатая мелодыка твора кранае пачуцці вучняў, гукапіс уражвае, а таму вядучым прыёмам у ходзе ўрока будзе чытанне. Напрыклад, «Маёвая песня» М. Багдановіча;

  1. зрокавае, калі ўражвае майстэрства перадачы колеравай гамы навакольнага свету. Гэта найперш пейзажная лірыка. Вядучы прыём - вуснае маляванне, ілюстраванне. Напрыклад, урывак з паэмы «Сымон-музыка» «О, край родны, край прыгожы!..» Я. Коласа;

  2. сэнсавае, калі вучняў закранаюць праблемы, узнятыя ў творы. Гэта пераважна грамадзянская, філасофская, інтымная лірыка. Прыярытэт аддаецца гутарцы, каментарыям, разгорнутым разважанням, дыскусіі. Напрыклад, «Спадчына» Я. Купалы, «Шчасце» М. Танка, «Бывай» А. Куляшова;

  3. асацыятыўнае, калі важна засяродзіцца на сутнасці асацыяцыі, на параўнанні з’яў. Напрыклад, «Рэквіем па кожным чацвёртым» («Урок спражэння») А. Вярцінскага.

Па-другое, неабходна арыентавацца і на сюжэт верша. Выдзяляюцца чатыры віды сюжэтаў:

  • сюжэт як развіццё думкі, перажывання, роздуму, пачуцця, настрою аўтара. Такі верш нельга пераказваць. Аналіз грунтуецца на канцэпцыі «сатворчасці», калі верш не раскладаюць на кампаненты, а ствараюць яго мікра- і макравобразную структуру, следам за паэтам тлумачаць сувязь слоў і вобразаў, спасцігаюць глыбіню паэтычнага слова. Напрыклад, «А хто там ідзе?» Я. Купалы;

  • сюжэт як падзея, факт, з’ява. Такія творы варта пераказаць, бо пераказ з вершаванага цудоўна развівае маўленне вучняў. Таксама неабходна выкарыстоўваць каменціраванне, аргументаванне. Гэта творы баладнага характару. Напрыклад, «Маці» А. Куляшова;

  • камбінаваны сюжэт. У такіх творах спалучаецца і аўтарскае разважанне, і факт, і падзея. Напрыклад, «Слуцкія ткачыхі» М. Багдановіча;

  • двухслойны сюжэт. Найчасцей сустракаецца ў вершах, прысвечаных падзеям, якія могуць быць невядомымі або малавядомымі вучням. Выкарыстоўваецца гістарычны каментарый, разгорнутае паведамленне настаўніка. Напрыклад, «Балада пра Вячка, князя простых людзей» У. Караткевіча, «Бывай» А. Куляшова, «Зорка Венера» М. Багдановіча.

Вучні павінны не толькі свядома, актыўна ўспрымаць тыя веды, якія дае ім настаўнік, але і быць далучаны да культуратворчай дзейнасці, што можа выяўляцца праз творчыя заданні, прыёмы.

Да такіх прыёмаў можна аднесці:

1.Супастаўленне верша і адпаведных дзённікавых матэрыялаў, фактаў.


  1. Супастаўленне біяграфіі паэта, гісторыі напісання і верша.

  2. Супастаўленне розных варыянтаў верша.

  3. Параўнанне арыгіналу верша і яго перакладу на блізкароднасныя мовы.

  1. Параўнанне розных вершаў паэта на адну і тую ж тэму.

  2. Супастаўленне вершаў розных паэтаў на адну і тую ж тэму.

  3. Складанне «хрэстаматыі» з твораў паэта.

  4. Разгорнутае маналагічнае выказванне паводле афарыстычных радкоў верша.

9.Параўнанне верша і музычнага твора на яго аснове, вершаў і

твораў жывапісу.

10.Эфектыўныя прыемы, якія стымулююць уласную вершатворчасць вучняў.

Побач з навучальным аналізам, на які скіроўвалася ўвага вышэй, можна выкарыстоўваць і больш свабодныя формы працы, калі настаўнік абапіраецца перш за ўсё на чытальніцкую самастойнасць вучняў, пры гэтым не забываючыся скіроўваць ход вучнёўскай думкі да бачання ў адзінкавым перажыванні - агульнага, у эмацыянальных адносінах да канкрэтнага факту - тыповага. Гэта дасягаецца пры дапамозе пастаноўкі дадатковых задач-пытанняў, якія вядуць да разумення філасофскага сэнсу вершаў, да асэнсавання мастацкай думкі-эмоцыі. У старшых класах пры вывучэнні лірыкі ўключаецца аглядны аналіз асобных паэтычных тэм, агульных канцэпцый творчасці паэтаў, эвалюцыі поглядаў, ажыццяўляецца знаёмства з асноўнымі праблемамі паэтыкі, індывідуальнай адметнасцю таго або іншага аўтара.

Для паўнавартаснага ўспрымання паэзіі неабходны і тэарэтыка-літаратурныя веды пра верш. Гэтыя веды ў вучняў павінны ахопліваць тры асноўныя раздзелы: вобразнасць паэтычнай мовы, паэтычны сінтаксіс, асновы вершаскладання. Засваенне гэтых ведаў настаўніку неабходна скіроўваць па дзвюх лініях: пры чытанні лірычных твораў звяртаць увагу на вобразныя магчымасці паэтычнай мовы і інтанацыйна-рытмічную яе выразнасць. Паралельна з гэтым у кожным класе сістэматызуюцца асобныя назіранні вучняў, затым абагульняюцца і фармуюцца паняцці па тым ці іншым коле пытанняў, звязаных з вершам. Увогуле, тэарэтычны матэрыял падаецца ў паступовым ускладненні і сістэме. Аў цэлым сістэматэарэтыка-літаратуразнаўчых ведаў і паняццяў пра паэзію павінна скласціся і набыць завершанасць да канца школьнага навучання.

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка