Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка7/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13


ШЛЯХІ АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРА

Шлях вывучэння - гэта адметная (спецыфічная) паслядоўнасць разбору, своеасаблівы ход, «сюжэт» разгляду літаратурнага твора.

Сучасная методыка вылучае восем шляхоў аналізу мастацкага твора ў школе:



  1. «Следам за аўтарам»

  2. Павобразны

  3. Кампазіцыйны

  4. Праблемна-тэматычны

  5. Скрыты

  6. Аглядавы

  7. Свабодны

  8. Камбінаваны

Шлях «следам за аўтарам» самы распаўсюджаны. У аснове яго ляжыць аналіз асобных частак (эпізодаў, актаў, строф) у той паслядоўнасці, у якой яны размешчаны ў мастацкім творы. Чытаецца эпізод за эпізодам. Вучні сочаць за развіццём сюжэта, кампазіцыяй, вылучаюць цэнтральныя эпізоды, псіхалагічна матывуючы ўчынкі герояў. Пад кіраўніцтвам настаўніка яны вядуць назіранне над ідэйным зместам, мовай твора, прывучаюцца выяўляць адзінства часткі і цэлага, зместу і формы, асэнсоўваць узаемасувязь усіх элементаў твора, ідуць ад назіранняў над тэкстам да вывадаў і абагульненняў. Гэты шлях аналізу варта выбіраць, калі сюжэт твора мае паслядоўнае развіццё (без рэтраспекцый), калі твор складаны для самастойнага асэнсавання. Ён прыдатны пры вывучэнні лірыкі, драматычных, а таксама эпічных твораў.

Так, В.Я. Ляшук у дапаможніку для настаўнікаў «Іван Мележ у школе» (Мінск, 2008) прапануе выкарыстоўваць шлях «следам за аўтарам» пры вывучэнні рамана «Людзі на балоце». У перспектыўным планаванні (без уступнага і заключнага ўрокаў) гэта выглядае наступным чынам:



  1. Аналіз першай часткі рамана. Каханне Ганны і Васі.ія.

  2. Аналіз I—III раздзелаў другой часткі рамана. Палеская вёска 1920-х гадоў. Вобразы Міканора і Апейкі.

  3. Аналіз ІУ-У раздзелаў другой часткі твора. Яўхім і Халімон
    Глушакі.

4. Аналіз трэцяй часткі твора. Сватанне і вяселле Яўхіма і Ганны. Выдаткамі гэтага шляху з’яўляюцца яго неэканомнасць (патрабуе многа часу), тое, што вучні з аналітычнага даследавання могуць збівацца на простае каменціраванне або часам падмяняць аналіз пераказам, а таксама наданне перавагі падзейнаму аспекту твора.

Каб пазбегнуць ўзгаданых недахопаў, варта прапаноўваць вучням арыентацыйную схему, якая будзе накіроўваць іх, паказваючы, начым неабходна акцэнтаваць увагу пры аналізе. Гэта схема запісваецца на дошцы або вывешваецца як стацыянарная картка. Яна можа выглядаць наступным чынам:



Аналізуючы раздзел, скіроўвайце ўвагу на тое, як у гэтай частцы развіваюцца:

  • тэматыка;

  • праблематыка;

  • вобразы-персанажы;

  • асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях;

  • сюжэт і кампазіцыя;

  • моўны лад твора (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленне, разважанне).

Павобразны - самы традыцыйны шлях аналізу мастацкага твора, паколькі вобразы-персанажы выяўляюць пазнавальную і выхаваўчую функцыю мастацтва з найбольшай паўнатой. Праз герояў, іх узаемаадносіны пісьменнік раскрывае свае думкі, выяўляе ідэалы, ставіць і вырашае надзённыя праблемы. Кожны тыповы характар - гэта мастацкае адкрыццё. Такім чынам, дадзены від аналізу вядзецца так, што на першым плане аказваюцца вобразы герояў твора, маральныя калізіі, аднак усё астатняе таксама не застаецца па-за ўвагай.

Аналіз усіх кампанентаў твора павінен уплятацца ў назіранні над вобразамі, уводзіцца ў сістэму пытанняў і заданняў.

Гэты шлях мае і пэўныя недахопы. У школьнай практыцы звесткі разбору вобраза зводзяцца часам да называння асобных рыс герояў і ілюстравання гэтых рыс цытатамі. Падобная схема ў аналізе можа быць пераадолена, па-першае, разбурэннем замкнутасці аналізу характару героя, суаднясеннем персанажа з усёй сістэмай вобразаў, па-другое, знаходжаннем своеасаблівага ключа да кожнага героя і кожнага характару.

Напрыклад, пры вывучэнні ў 11 класе рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» павобразны шлях можа быць адлюстраваны ў наступным фрагменце перспектыўнага планавання.


  1. Алесь Загорскі і сяляне (Кагуты і Корчак).

  2. Алесь Загорскі і сям’я (Стары Вежа, Юры Загорскі, маці).

  1. Алесь Загорскі і дваранства (Чорны Война, Раўбіч, Клейна, Кроер, Хаданскія).

  2. Алесь Загорскі і канкрэтныя гістарычныя асобы (К. Каліноўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, Т. Шаўчэнка і інш.).

Кампазіцыйны шлях уключае ў сябе падрабязнае вывучэнне мастацкай арганізацыі матэрыялу ў творы. У 6-7 класах такі аналіз праводзіцца праз складанне плана твора (простае пералічэнне частак), а таксама праз назіранне таго, як у паасобных частках твора выяўляецца адзіная мэтанакіраванасць. Пазней уключаецца аналіз кампазіцыйных кампанентаў твора. Школьнікі вучацца бачыць ролю розных кампанентаў у выяўленні ідэйнага зместу твора. У сярэдніх класах кампазіцыйны аналіз можа праводзіцца з выкарыстаннем наступнай табліцы:


Пункты плана

Кампаненты кампазіцыі




Падзея, апісанне, пейзаж, успамін, дыялог, маналог, партрэт, дэталь, аўтарская характарыстыка, масавая сцэна і інш.

У час запісу пунктаў плана і кампанентаў абавязкова робіцца кароткі аналіз (высвятленне) ролі кожнага кампанента ў выяўленні ідэйнага зместу твора, спецыфікі вобразаў.

Кампазіцыйны аналіз садзейнічае раскрыццю глыбіні майстэства пісьменніка. Аднак выбраны для такога шляху твор павінен мець асаблівую кампазіцыйную аснову. Для ўзмацнення сэнсавага ўспрыняцця варта прапанаваць вучням пасля прачытання твора паспрабаваць скласці яго схематычную сюжэтна-кампазіцыйную структуру.

Школьная практыка паказвае, што пры выкарыстанні такога шляху аналізу паняцце кампазіцыі вучнямі часам усведамляецца толькі як развіццё сюжэта (экспазіцыя, завязка, развіццё дзеяння, кульмінацыя, развязка), што і з’яўляецца адным са слабых момантаў. Менавіта гэты аспект павінен быць пад пільнай увагай настаўніка, які, абіраючы такі шлях аналізу мастацкага твора, павінен давесці да сваіх навучэнцаў, з чаго складаецца паняцце кампазіцыі. Для гэтага можна выкарыстаць актуалізуючую схему-апору.

Кампазіцыя твора ўключае:


  • сюжэт;

  • групоўку вобразаў;

  • пазасюжэтныя элементы (лірычныя адступленні, апісанні);

  • устаўныя элементы (легенды, песні, лісты, дакументы і пад.);

  • чляненне твора на часткі;

  • апавядальніка і яго ролю ў творы;

  • назву твора;

  • прысвячэнні, эпіграфы і г.д.

Але нават пры выкарыстанні апоры настаўніку неабходна сачыць, каб не адбывалася накладка тэарэтычных кампазіцыйных паняццяў на тканіну твора, арганізоўваць працу так, каб вучні, аналізучы змест, заўважалі, як размешчаны эпізоды, якая іх роля, чаму менавіта так яны пададзены пісьменнікам. Важна, каб яны прыйшлі да высновы, што ў высокамастацкім творы ўсё гарманічна спалучана і нічога нельга апусціць або пераставіць, не парушыўшы арыгінальнасці аўтарскай задумы.

Праблемна-тэматычны шлях атрымаў сваё развіццё ў другой палове 1960-х гадоў XX ст. Ён дазваляе пранікнуць у глыбіню ідэйнага зместу твора і дае спрыяльную глебу для вучнёўскіх пошукаў і разважанняў. Пры праблемным вывучэнні мастацкага твора спалучаюцца два ракурсы: па-першае, увага канцэнтруецца на філасофскіх, сацыяльных, маральных, эстэтычных праблемах, якія раскрываюцца ў творы, па-другое, тэхналогія аналізу грунтуецца на праблемным навучанні, на стварэнні праблемных сітуацый, пастаноўцы праблемных пытанняў.

Праблемны аналіз варта пачынаць з вылучэння ў аснову разбору магістральнай праблемы твора, якая афармляецца ў цэнтральнае перспектыўнае пытанне. Вылучаная праблема павінна вырашацца ўсім ходам аналізу і весці да асэнсавання агульнай ідэйна-мастацкай канцэпцыі твора.

Сістэма ўрокаў пры гэтым аналізе ўяўляе ланцужок звязаных паміж сабой праблемных сітуацый, у ходзе вырашэння якіх вучні пад кіраўніцтвам настаўніка асэнсоўваюць ідэйны змест, вобразы, мастацкую арыгінальнасць твора.

Праблемная сітуацыя ствараецца шляхам пастаноўкі перспектыўнага праблемнага пытання і разгортваецца праз дабаўленне больш дробных (падпарадкаваных асноўнаму) пытанняў і заданняў. Гэтыя пытанні дапамагаюць не пакінуць без увагі ўсе аспекты твора.

Праблемны аналіз, такім чынам, будуецца на сувязі пытанняў, кожнае з якіх вырашаецца ў проціборстве думак і выхоўвае ў вучняў уменне аргументаваць, абараняць свой пункт гледжання, фармуляваць высновы. Літаратурны аналіз нібы выбудоўваецца намаганнямі саміх вучняў, іх творчага пошуку, але плённы ён тады, калі праблемныя пытанні патрабуюць увагі да сюжэта, кампазіцыі, вобразаў, аўтарскай пазіцыі і абуджаюць цікавасць вучняў.

Выкарыстоўваючы гэты шлях, неабходна памятаць і пра тое, што вучні (а часам і настаўнік), працуючы над пэўнай пастаўленай праблемай, могуць разважаць сумарна і некалькі адцягнена, пакідаючы па-за ўвагай цэласнасць мастацкага палатна і іншыя, больш вузкія, праблемы, узнятыя аўтарам у творы. Каб не дапусціць такіх недахопаў, настаўніку варта дэталізаваць і канкрэтызаваць вузлавыя праблемныя пытанні.

Адразу пасля прачытання твора павінна быць прапанавана пытанне (шэраг пытанняў), пошукі адказу на якое вызначаць увесь наступны аналіз твора. Такое пытанне з’яўляецца праблемным або вузлавым.

Так, напрыклад, сярод праблемных пытанняў пры вывучэнні аповесці В. Быкава «Знак бяды» могуць быць наступныя:



  1. У чым бачыў В. Быкаў маральныя асновы чалавечых паводзін, свабоду маральнага выбару ў самыя драматычныя моманты жыцця?

  2. Пятрок і Сцепаніда Багацькі: ахвяры ці героі?

  3. Выпадковы ці заканамерны прыход на службу да фашыстаў Гужа, Каландзёнка і Недасекі?

  4. 3 якой мэтай у творы выкарыстаны прыём рэтраспекцыі?

  5. Чаму В. Быкаў паставіў знак роўнасці паміж фашызмам і сталінізмам?

  6. Мастацкая сімволіка твора: якая і для чаго?

Скрыты шлях - гэта найменш традыцыйны шлях аналізу. Ён прымальны для невялікіх твораў. «Пранікненне» ў тэкст адбываецца праз стварэнне ілюстрацый (часам вусных) да яго або аналіз ужо гатовых, састаўленне кадрапланаў, кінасцэнарыя, інсцэніраванне, аналіз музычных твораў, спектакляў, палотнаў жывапісу, асновай якіх стаў літаратурны тэкст.

Напрыклад, пры вывучэнні ў 8 класе вершаў «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» М. Багдановіча ці «Бывай» А. Куляшова можна пачаць урок з праслухоўвання аўдыёзапісу музычных твораў на названыя вершы. Перад вучнямі будзе пастаўлена задача прасачыць інтанацыйную блізкасць, зліццё музыкі і тэкстаў, адметнасць сродкаў музычнай і паэтычнай выразнасці. Акрамя таго, аналізуючы твор М. Багдановіча, варта звярнуць увагу на розную інтэрпрэтацыю верша ў рамансах А. Багатырова, С. Палонскага, Р. Шырмы.

Пры выкарыстанні дадзенага шляху ёсць небяспека адыходу літаратурнага твора ў свядомасці вучняў на другі план. Гэта можа адбывацца з-за спецыфікі прыёмаў, паглыбленай увагі да выкарыстанай нагляднасці ці сумежных відаў мастацтва.



Аглядавы шлях выкарыстоўваецца ў асноўным для твораў, якія падаюцца для самастойнага чытання, на знаёмства з якімі адводзіцца зусім мала часу. Напрыклад, раман «Людзі на балоце» I. Мележа вывучаецца паўрочна, а з раманамі «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань» вучні знаёмяцца ў агульных рысах. Гаворка звычайна ідзе аб далейшым лёсе герояў, ідэйным змесце. Выбранае кола пытанняў, на якія нацэльвае вучняў настаўнік, разглядаецца ў агульных рысах без увагі да дэталяў.

Шлях свабоднага аналізу. Гэты шлях адрозніваецца ад аглядавага толькі тым, што вучні цалкам самастойныя ў асэнсаванні і ацэнках твора. Напрыклад, паўрочна аналізуецца першы раман У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», а аповесць «Зброя» вучням прапануецца прачытаць і выказаць свае ўражанні. Свободны аналіз можа выкарыстоўвацца і для твораў, прапанаваных праграмай для самастойнага чытання. Так, пасля вывучэння ў 9 класе манаграфічнай тэмы «Якуб Колас» (паэзія, паэма «Новая зямля», трылогія «На ростанях») для самастойнага чытання прапануецца паэма «Сымон-музыка», якую і можна разгледзець, выкарыстаўшы шлях свабоднага аналізу.

Камбінаваны шлях уяўляе сабой спалучэнне некалькіх шляхоў. Такі шлях аналізу выкарыстоўваецца пераважна пры вывучэнні вялікіх эпічных твораў.
ПРАЦА ПА ВЫВУЧЭННІ ВОБРАЗА-ПЕРСАНАЖА МАСТАЦКАГА ТВОРА
Адлюстраванне і пазнанне жыцця ў літаратуры выяўляецца праз мастацкі вобраз - вобраз-малюнак, вобраз-рэч, вобраз-сімвал, вобраз-перажыванне, вобраз лірычнага героя, вобраз-тып, вобраз-персанаж і інш.

Вобраз-тып - гэта персаніфікаваная ідэя, увасабленне ў канкрэтным лёсе пэўных сацыяльных прынцыпаў і нормаў.

Вобраз-персанаж - гэта мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі.

Пры аналізе мастацкага твора важным звяном з’яўляецца аналіз вобразаў-персанажаў, паколькі пранікненне ў «біяграфію» кожнай рысы асобы персанажа паглыбляе бачанне і разуменне ідэйна-мастацкага багацця літаратурнага твора. Пачынаючы працу па разглядзе вобраза-персанажа, настаўнік у першую чаргу павінен даць азначэнне, што такое вобраз-персанаж.

Разглядаючы генезіс асобы літаратурнага героя, пранікаючы ў глыбіню гісторыі яго жыцця, у таямніцу яго лёсу, настаўнік раскрывае перад вучнямі паняцце псіхалагізму ў літаратуры, выпрацоўвае ўяўленне пра тыповасць характараў. Вобраз-персанаж - гэта эпіцэнтр мастацкага твора, а таму нельга зводзіць яго аналіз да складання характарыстыкі, і ў той жа час характарыстыку нельга замяняць пераказам сюжэтнага лёсу героя або ўвогуле зместу твора. Вучні павінны бачыць мастацкую ролю персанажа. Малодшыя падлеткі павінны ўмець матываваць паводзіны герояў, а старшакласнікі - матываваць і тлумачыць не столькі паводзіны, колькі маральную пазіцыю, перакананні, псіхалогію, устанаўліваць прычынную сувязь паміжрысамі характару і паводзінамі героя, бачыць і тлумачыць уплывы эпохі і асяроддзя.

Для таго, каб вучні лягчэй усвядомілі гэта патрабаванне, можна прапанаваць іх увазе наступную схему:



Вобраз-персанаж

  • Гістарычная эпоха

  • Грамадскае асяроддзе

  • Падзеі і паводзіны

  • Якасці і асаблівасці

  • Рысы характару, якія вынікаюць з паводзін, фактаў

падзей

Аналіз вобразаў-персанажаў павінен быць з’арыентаваны на ўзроставыя асаблівасці вучняў. Зыходзячы з гэтага, неабходна ўлічваць наступныя патрабаванні працы над вобразам-персанажам:

5-6 к л а с ы

• Навучыць самастойна ацэньваць адну з’яву, адзін факт з паводзін персанажа, выводзіць з яго рысу характару і ацэньваць яе значэнне ў грамадскім жыцці;



  • з некалькіх фактаў выяўляць і абагульняць некалькі рыс;

  • самастойна знаходзіць 2-3 асноўныя рысы персанажаў;

  • параўноўваць і супрацьпастаўляць вобразы.

7-8 к л а с ы

  • Навучыць аналізаваць фарміраванне характару героя;

  • самастойна складаць план характарыстыкі героя;

  • здзяйсняць параўнальную характарыстыку па паралельнай і паслядоўнай схемах:

  1. паслядоўная характарыстыка: першы герой-усе рысы, другі герой-усе рысы;

  2. паралельная характарыстыка: першы і другі герой (рысы характарызуюцца паралельна);

  3. абагульненая характарыстыка: першы і другі герой (аднолькавыя рысы і розныя рысы).

Старшыя класы

  • Навучыць раскрываць характары праз прычынна-выніковыя сувязі;

  • бачыць герояў у кантэксце гістарычнай эпохі і грамадскага асяроддзя;

  • прасочваць спецыфіку раскрыцця характару героя з улікам аўтарскай індывідуальнасці пісьменніка.

Нягледзячы на тое, што кожны мастацкі твор, а значыць і кожны персанаж, адрозніваецца ад іншых, усё ж існуюць пэўныя тыповыя аспекты, на якія неабходна звяртаць увагу пры аналізе літаратурнага героя. Гэтыя аспекты і ўтвараюць цэласную характарыстыку вобраза-персанажа. Яе можна паказаць у выглядзе схемы-апоры:

Характарыстыка вобраза-персанажа

  1. партрэт

  2. учынкі героя

  3. пачуцці і перажыванні

  4. аўтарская характарыстыка

  5. ацэнка іншымі персанажамі

  6. мова героя

  7. інтэр’ер

  8. пейзаж

Гэту схему варта вывешваць на дошцы ў час працы над вобразам. Яна будзе садзейнічаць лагічнасці і мэтанакіраванасці вучнёўскіх назіранняў.

У падручніках не заўсёды змяшчаецца (гэта абумоўлена абмежаванасцю аб’ёму) дастатковая колькасць пытанняў, неабходных для ўсебаковага аналізу вобраза-персанажа. Асабліва гэта датычыць перажыванняў, настрояў і ўчынкаў героя, якія, як правіла, найбольш складана асэнсоўваюцца вучнямі. А таму настаўніку варта кіравацца шэрагам наступных пытанняў:



1. Перажыванні, настроі, думкі

Чаго хоча, чаго дабіваецца, да чаго імкнецца герой? Ці ёсць у яго мэта? Ці значная гэта мэта? Што ён можа? На што ён рэальна здольны? Ці ёсць у яго ідэалы, сіла волі? Як ставіцца герой да сябе? Ці здольны ён ацаніць сябе і сваё месца ў жыцці? Ці ўступае ў барацьбу сам з сабою, са сваімі недахопамі?

2. Учынкі

Што герой робіць, чым займаецца? У якіх падзеях прымае ўдзел? Ці адпавядаюць яго заняткі яго імкненням? Чаму ён гэта робіць? 3 якой мэтай? Якія матывы яго паводзін у кожным эпізодзе? Якія з’явы жыцця адлюстраваны ў вобразе героя?

Адказ на кожнае з пытанняў аргументуецца, падмацоўваецца спасылкай на тэкст.

Адказ падмацоўваецца праз паралельнае асвятленне пытанняў

Як гэта паказвае аўтар?

Як ацэньвае?

Якія пачуцці гэты паказ і ацэнкі выклікаюць у чытача?


Асаблівую ўвагу вучняў неабходна скіроўваць на аналіз мовы героя, паколькі вобраз-персанаж раскрываецца аўтарам праз індывідуалізацыю яго мовы. Гэта назіранне павінна ажыццяўляцца на аснове трох аспектаў. Для вучняў гэта можа быць прадстаўлена ў выглядзе наступнай схемы-псшяткі:

Мова

характарызуе

героя


Прычынна-выніковы характар

Логіка-сэнсавы бок

Форма выражэння зместу


Праз тое, чаму гаворыцца

Праз тое, што гаворыцца

Праз тое, як гаворыцца


Значную дапамогу вучням пры падрыхтоўцы вуснага разгорнутага адказу па характарыстыцы вобраза-персанажа акажа наступны план-алгарытм,

Характарыстыка мастацкага вобраза-персанажа

(Прыкладны план разгорнутага адказу вучняў)

Уступ. Праблема, якая прывяла аўтара да стварэння дадзенага вобраза і месца персанажа ў сістэме вобразаў твора.

Галоўная частка. Характарыстыка персанажа як пэўнага сацыяльнага тыпа.

  1. Фабульны лёс героя.

  2. Сацыяльнае і матэрыяльнае становішча.

  1. Своеасаблівасць светаўспрымання і светаразумення, кола разумовых інтарэсаў, схільнасцей і звычак:

  • характар дзейнасці і асноўных жыццёвых памкненняў;

  • уплыў на акружаючых.

4.Вобласць пачуццяў:

  • асаблівасці ўнутраных перажыванняў;

  • сімпатыі і антыпатыі.

  1. Аўтарскія адносіны да персанажа.

  2. Якія рысы асобы героя выяўляюцца ў творы:

  • з дапамогай партрэта;

  • у аўтарскай характарыстыцы;

  • праз характарыстыку іншых дзейных асоб;

  • з дапамогай прадгісторыі або біяграфіі;

  • праз ланцужок учынкаў;

  • праз моўную характарыстыку;

  • праз інтэр’ер;

  • праз пейзаж.

Заключэнне. Што хацеў сказаць аўтар праз увядзенне дадзенага вобраза.
ВЫВУЧЭННЕ ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ Ў ШКОЛЕ

Значэнне вывучэння тэорыі літаратуры

Вывучэнне тэарэтыка-літаратурных паняццяў у школе забяспечвае прынцып навуковасці ў выкладанні літаратуры. Веды па тэорыі літаратуры вучні засвойваюць у працэсе чытання і аналізу мастацкіх твораў.

Школьны курс літаратуры ўключае ў сябе тэарэтычныя паняцці, якія па характары засваення вучнямі падзяляюцца на два віды:


  1. паняцці, што засвойваюцца паступова як элементы навуковага падыходу да літаратуры. Іх ужывае настаўнік, калі тлумачыць матэрыял (аўтар, мастацкі твор, тэма і г.д.);

  2. паняцці, якія фармуюцца на аснове аналізу літаратурных з’яў (эпітэт, метафара і інш.).

Матэрыял па тэорыі літаратуры вызначаецца праграмай. Фармаванне тэарэтыка-літаратурных паняццяў вядзецца паступова:

Паняцце – назіранне

Паглыбленае азначэнне – вывучэнне

Падрабязны (усебаковы) аналіз – сінтэз



Вывучэнне тэорыі літаратуры ў 5-9 класах

У 5-9 класах засвойваюцца асноўныя групы паняццяў:



1група- мастацкі вобраз (апавядальнік, літаратурны герой, персз-
наж, лірычны герой);

II група - сродкі мастацкай выразнасці (параўнанні, эпітэт, г.д.);

III група - будова (сюжэт, кампазіцыя);

IVгрупа - родава-жанравыя асаблівасці;

Vгрупа - асаблівасці вершаскладання;

VI група - творчы метад (рамантызм, рэалізм).

Пры вывучэнні тэорыі літаратуры настаўнік можа выкарыстоўваць наступныя шляхі засваення паняццяў:



  • слова настаўніка, лекцыя;

  • эўрыстычны шлях (назіранне, гутарка, аналіз);

  • знаёмства з крытычнымі літаратурнымі артыкуламі;

  • самастойная даследчая праца;

  • выкарыстанне памятак, схем, табліц;

  • урок-блок;

  • інтэграваны ўрок.

У 9-11 класах вывучаюцца асновы гісторыі беларускай літаратуры, у сувязі з гэтым прадугледжваецца не толькі замацаванне і паглыбленне атрыманых у малодшых класах ведаў па тэорыі, але і фармаванне новых, больш складаных тэарэтычных паняццяў: творчы метад, народнасць, літаратурны тып, стыль пісьменніка і г.д.
ЗАКЛЮЧНЫЯ ЗАНЯТКІ

Заключныя заняткі - своеасаблівае падвядзенне вынікаў у сістэме працы над літаратурным творам. На іх сінтэзуюцца і абагульняюцца набытыя веды, выяўляецца трываласць і самастойнасць вучнёўскіх меркаванняў, адбываецца карэкцыя набытых ведаў і ўменняў і выкарыстанне іх у новай сітуацыі. Неабходна пераканаць вучняў у справядлівасці, правільнасці меркаванняў, якія склаліся ў класе, яшчэ раз актуалізаваць і абараніць высновы, да якіх прывёў сумесны аналіз, сфармаваць канчатковы варыянт ключавога абагульнення. Тут павінен выявіцца новы для вучняў ракурс погаяду на твор. Толькі ў такім выпадку школьнікі прыйдуць да паглыбленага асэнсавання літаратурнай тэмы ў цэлым, бо нават найлепшыя ўрокі па аналізе тэксту мастацкіх твораў не даюць жаданых вынікаў, калі не паклапаціцца аб паглыбленні і замацаванні. Для гэтага на заключных занятках неабходна стварыць умовы, у якіх школьнікам патрабуецца не проста паўтарыць вывучанае, але і асэнсаваць яго нанова.

Плануючы заключныя заняткі, настаўнік павінен кіравацца пэўнымі патрабаваннямі да ведаў, уменняў, літаратурнага развіцця, якія падаюцца ў праграме. Зыходзячы з гэтага, асабліва яскрава і дакладна ў новым ракурсе павінны быць яшчэ раз прадстаўлены як асноўныя аспекты:



  • ідэйна-тэматычная сутнасць;

  • аўтарская пазіцыя;

  • сістэма вобразаў;

  • ідэйна-мастацкая роля асноўных выяўленчых сродкаў;

  • уласная інтэрпрэтацыя літаратурна-крытычных меркаванняў. Не менш важна арыентавацца і на асноўныя задачы заключных заняткаў:

  • выпрацаваць погляд на твор у цэлым (пасля аналізу тэкста ў дэталях), прывесці вучняў да больш абагульненых высноў;

  • паглыбіць іх веды з дапамогай увядзення новага матэрыялу, новых ракурсаў аналізу, супастаўлення трактовак (часам розных) твора ў крытыцы і, калі ёсць, у сумежнывідах мастацтва;

  • падвесці вучняў да вырашэння больш складаных задач, да рэалізацыі даследчых і творчых здольнасцей на аснове набытых ведаў, уменняў і навыкаў праз стварэнне новых праблемных сітуацый;

  • дапамагчы класу самастойна знайсці ўнутраную мэту аўтара ў творы;

  • убачыць своеасаблівасць стылю, творчай індывідуальнасці мастака слова;

  • замацаваць трываласць перакананняў, якія склаліся ў вучняў у ходзе вывучэння твора.

Агульнае, што забяспечвае поспех усіх відаў заключных заняткаў, - гэта ўлік узроставых асаблівасцей. У сярэдніх класах на вывучэнне твораў пераважна адводзіцца 1-3 гадзіны, а таму заключныя заняткі найчасцей праводзяцца як фрагмент урока. Можна праводзіць іх пасля вывучэння некалькіх тэматычна аб’яднаных твораў, або выкарыстоўваць урокі развіцця мовы, сінтэзуючы іх спецыфіку са спецыфікай заключных заняткаў. Кіруючыся тым, што асноўная функцыя ўрокаў развіцця мовы - гэта навучанне розным відам і жанрам маналагічных выказванняў на літаратурную тэму, настаўнік павінен спраектаваць змест абагульняльнага матэрыялу на пэўны жанр.

Для гэтага варта карыстацца наступнай класіфікацыяй мшіалагічных выказванняў:



1. Рэпрадуктыўныя выказванні:

  • узнаўляючыя і творчыя пераказы мастацкага тэксту;

  • пераказы артыкулаў падручніка, фрагментаў літаратурна-крытычных крыніц;

  • пераказы мемуарных і эпісталярных матэрыялаў (напрыклад, пры падагульненні вывучэння давераснёўскай лірыкі М. Танка выкарыстоўваюцца «Лісткі календара»).

2. Прадуктыўныя выказванні:

  • разгорнуты адказ, паведамленне, даклад;

  • крытычнае эсэ, літаратурны агляд;

  • рэферат або даклад пра сувязь з сумежнымі відамі мастацтва (напрыклад, «Творы М. Багдановіча ў музыцы і жывапісе»).

3. Мастацка-творчыя выказванні:

  • водгукі на прачытаныя творы;

  • вуснае маляванне;

•уласныя вершы, апавяданні, замалёўкі вучняў.

Прадуманае выкарыстанне розных жанраў выказванняў дае магчымасць працаваць над вядомым матэрыялам па-новаму.

Плануючы такія ўрокі, настаўнік павінен не пакідаць без увагі пэўныя праблемныя аспекты і задачы і забяспечыць іх вырашэнне.

Па-першае, у малодшых падлеткаў, як правіла, узнікае адчуванне знаёмасці твора, калі ўсё ў ім здаецца вядомым, а далейшыя размовы пра твор уяўляюцца непатрэбнымі. Такая праблема здымаецца дзякуючы выкарыстанню новых форм працы (гэта намі адзначана вышэй), новых пытанняў, падключэнню твораў сумежных відаў мастацтва, краязнаўчага матэрыялу (напрыклад, да тэмы «Легенды і паданні» (5 клас) - «Легенды нашай мясцовасці»).

Па-другое, сучасныя падлеткі, як адзначаюць псіхолагі, вызначаюцца тэхнанізаваным мысленнем, паколькі інфармацыю атрымліваюць пераважна візуальна з электронных крыніц. Улічваючы гэта, варта шырока выкарыстоўваць графічную арганізацыю падагульняючага матэрыялу: табліцы, схемы, апоры, кластэры.

Напрыклад, падагульняючы працу над камедыяй К. Крапівы «Хто смяецца апошнім», варта яшчэ раз зрабіць акцэнт на бачанні вучнямі сутнасці канфлікту, бо ён аснова сюжэту і аснова выяўлення характараў. Для гэтага вучням можна прапанаваць дапоўніць і пракаменціраваць наступны кластэр:

Туляга

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка