Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка6/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Заключныя заняткі.

  • Навучанне выразнаму чытанню (пры неабходнасці).




    1. Завучванне на памяць (пры неабходнасці).

    2. Творчыя заданні, пісьмовыя працы.

    Гэтыя агульныяметадычныя палажэнні павінны своеасабліва рэалізоўвацца ў кожным канкрэтным выпадку.
    УСТУПНЫЯ ЗАНЯТКІ
    Мэты, віды і методыка правядзення ўступных заняткаў

    Поспех вывучэння літаратурнага твора ў школе шмат у чым залежыць ад падрыхтаванасці вучняў да яго ўспрымання. Школьная праграма па літаратуры пабудавана такім чынам, што кожны твор знаходзіцца ў складаных і разнастайных узаемадзеяннях з іншымі, уяўляючы не асобнае звяно, а непарыўны ланцужок. Уступныя заняткі і забяспечваюць такую непарыўнасць. Аднак гэта толькі адзін аспект. Мэты правядзення ўступных заняткаў значна шырэйшыя.



    Мэты правядзення ўступных заняткаў:

    1. Стварыць інтэлектуальную настроенасць (падрыхтаваць вучняў да ўспрымання твора, кантрэтызаваць мэты, задачы, змест працы).

    2. Забяспечыць узаемасувязь вывучаемага твора з раней вядомым (фармаваць цэласнае ўяўленне пра літаратурны працэс, пісьменніка, твор і яго месца ў нацыянальнай літаратуры).

    3. Стварыць эмацыянальную настроенасць (забяспечыць правільнае ўспрыманне мастацкага твора, узбудзіць цікавасць да яго).

    4. Стварыць пазнавальную настроенасць (наблізіць настрой вучняў да таго мастацкага матэрыялу, які раскрываецца ў творы).

    Працягласць уступных заняткаў залежыць ад памеру твора і часу, адведзенага на яго вывучэнне: ад 3-20 хвілін да цэлага ўрока ў старшых класах. Настаўнік павінен арыентавацца на задачы, якія стаяць перад ім, і на мастацкую прыроду твора.



    Віды правядзення ўступных заняткаў залежаць ад іх зместавага напаўнення. Гэта можа быць:

    • гістарычны экскурс (дапамагае накіраваць вучняў на ўспрыманне твораў);

    • вызначальная падзея (паведамленне пра тое, што пабудзіла пісьменніка да напісання твора);

    • біяграфічная даведка;

    • дзённікавыя матэрыялы, мемуары, успаміны;

    • гісторыя напісання твора;

    • літаратуразнаўчыя звесткі;

    • лексічны каментарый;

    • зварот да сумежных відаў мастацтва;

    • камбінаваны (спалучэнне вышэйназваных).


    Методыка правядзення ўступных заняткаў

    Формы, метады і прыёмы

    1. Уступнае слова, лекцыя – інфарманыя вучням невядомая,

    матэрыял аб’ёмны.

    2. Выразнае чытанне – выкарыстоўваюцца ўступныя артыкулы, змешчаныя ў падручніках.

    3Гутарка – калі вучням матэрыял знаёмы з ранейшых урокаў па беларускай літаратуры або з іншых крыніц інфармацыі.

    4. Ілюстрацыйны метад – прагляд кінафільмаў або дыяфільмаў,


    ФОРМЫ, МЕТАДЫ


    I ПРЫЁМЫ

    нагляднасць і ТСН.

    5. Экскурсія –спрыяе актывізацыі асабістых уражанняў школьнікаў, аналагічных тым, якія выяўляюцца ў творы (пейзажныя творы).

    6. Самастойная праца – прыёмы працы з падручнікамі і дадатковай літаратурай могуць быць самыя разнастайныя: рэферат, даклад, разгорнутае паведамленне, мантаж.
    Вывучэнне ўспрымання мастацкага твора вучнямі
    Цэнтральным у курсе літаратурнай адукацыі ў школе з’яўляецца вывучэнне мастацкага твора, якое складаецца з чатырох асноўных этапаў: уступныя заняткі, чытанне, аналіз, заключныя заняткі. Кожны этап уключае ў сябе разнастайныя віды дзейнасці навучэнцаў. Аднак гэтыя этапы не з’яўляюцца строга размежаванымі. Наадварот, яны павінны ўзаемадзейнічаць, лагічна пераходзіць адзін у аднаго.

    Чытанне як этап вывучэння мастацкага твора займае асноўнае месца ў працы над творам. Таму дзеля паўнавартаснага ўспрыняцця і аналізу мастацкага твора настаўніку-літаратару неабходна асаблівую ўвагу звяртаць на ўспрыманне мастацкага твора вучнямі. Ад таго, наколькі зразумеюць ці не зразумеюць вучні той ці іншы праграмны твор, будзе залежаць і ўся праца над аналізам гэтага твора. Успрыняцце чытачом-школьнікам літаратурнага твора - гэта складаны і творчы працэс, апасродкаваны ўсім жыццёвым, эстэтычным, чытацкім і эмацыянальным вопытам вучня. Суаднесенасць працэсу чытання і вывучэння літаратуры не раз адзначалася ў айчыннай і расійскай метадычнай і псіхалагічнай навуках (даследаванні М.А. Лазарука, В.Я. Ляшук, Л.В. Асташонак, В.В. Галубкова, А.Н. Лявонцьева, П.М. Якабсона і інш.). Настаўніку-літаратару, які з’яўляецца своеасаблівым пасрэднікам паміж пісьменнікам і чытачом, варта не толькі ўлічваць у вучэбным працэсе характар вучнёўскага ўспрыняцця, але і імкнуцца актыўна на яго ўздзейнічаць, выкарыстоўваючы для гэтага разнастайныя аптымальныя варыянты аналізу літаратурнага твора. Разам з тым, ведучы размову пра чытацкае ўспрыняцце твораў мастацтва, неабходна мець на ўвазе, што галоўнае ў дадзеным выпадку «неўспрыняцце ў гнасеалагічным сэнсе, а, па сутнасці, - асэнсаваць твор, адрозніваючы ўспрыманне першаснае і другаснае, якое з’яўляецца вынікам аналізу».

    Кожны літаратурны твор - гэта твор мастацтва з пэўнай эстэтычнай функцыяй. Таму вучань павінен ўспрымаць твор, звяртаючы ўвагу на асноўныя эстэтычныя катэгорыі.

    На сённяшні дзень існуе некалькі асноўных аспектаў вывучэння ўспрымання вучнем прачытанага:



    • высвятленне папярэдніх уражанняў;

    • супастаўленне першапачатковых уражанняў з тымі, што
      фарміруюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках;

    • дамашняе заданне апераджальнага характару;

    • эксперыментальныя зрэзы;

    • сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў.

    Высвятленне папярэдніх уражанняў. Кожны мастацкі твор успрымаецца вучнямі, як правіла, арыгінальна, але часам не зусім правільна. Аднак менавіта ад таго, як успрыняў вучань мастацкі твор на этапе чытання, будзе залежаць яго праца над аналізам твора. Успрыманне мастацкага твора, як слушна заўважае Л.В. Асташонак, - «гэта ацэнкі і перажыванні. Чытаючы, мы заўсёды штосьці ацэньваем, аб чымсьці разважаем, суадносім свае пачуцці і думкі з тымі, якія выяўляюцца ў творы».

    Супастаўленне першапачатковых уражанняў з тымі, што фармуюцца ў працэсе аналізу і на выніковых занятках. Успрыманне твора на першасным этапе працы з ім і пасля яго аналізу не заўсёды аднолькавае. Думкі, уражанні, меркаванні школьніка могуць мяняцца пад уздзеяннем меркаванняў настаўніка ці іншых вучняў. Калі школьнік не зусім правільна зразумеў сутнасць твора, яго асноўны сэнс, не змог у поўнай меры ацаніць мастацкую вартасць, перад настаўнікам стаіць задача давесці да свядомасці навучэнца той асноўны змест і сэнс, што закладзены ў творы самім аўтарам. Гэта можа ажыццяўляцца праз слова настаўніка ці праз адказы іншых школьнікаў. Але нельга забываць і аб тым, што ўспрыманне любога мастацкага твора (літаратура, музыка, жывапіс, кіно, тэатр і г.д.) - справа абсалютна суб’ектыўная. Таму нельга «дыктаваць» правільныя адказы на тыя ці іншыя пытанні, якія ставіць перад чытачом аўтар. Праз разнастайныя прыёмы працы на ўроку настаўнік павінен дапамагчы вучню зразумець, што яго першасныя ўяўленні былі не зусім дасканалымі, правільнымі. Толькі праз свядомае ўспрыняцце тэматыкі і праблематыкі можна дасягнуць свядомага засваення праграмнага матэрыялу.

    Дамашняе заданне апераджалышга характару. Далёка не кожны мастацкі твор можна прачытаць на ўроку. I калі лірыку, невялічкія апавяданні варта чытаць на ўроку, то з творамі вялікай формы вучням неабходна пазнаёміцца загадзя. У такім выпадку на пачатку працы над гэтымі мастацкімі творамі настаўніку неабходна высветліць, па-першае, узровень і якасць прачытання твора вучнямі, па-другое, асаблівасці ўспрымання твора на першасным этапе працы над ім. Ад гэтага будзе залежаць спецыфіка працы на ўроку. Калі, напрыклад, твор не прачытаны ці прачытаны не ўсімі вучнямі або прачытаны не да канца, то і спецыфіка ўрочнай працы будзе зусім іншай. Праводзячы ўступныя заняткі па вывучэнні твора, настаўніку неабходна ў большай ступені звяртацца да зместу твора. А ад таго, як успрынялі твор вучні, будзе залежаць падача настаўнікам матэрыялу, расстаноўка пэўных акцэнтаў.

    Для праверкі дамашняга задання апераджальнага характару сучасная метадычная думка прапаноўвае наступныя формы:



    Гутарка


    Праз пытанні непасрэдна на ўроку выяўляе
    чытальніцкую рэакцыю


    Сістэма накіроўваючых пытанняў і заданняў


    Загадзя распрацоўвае сістэму пытанняў, алгарытмаў, якія дазволяць засяродзіць увагу вучняў на самым важным і вызначальным у мастацкім творы, ахапіць вялікі матэрыял і з’арыентавацца ў ім


    Пісьмовая праца


    Падбірае розныя жанры творчых прац, якія дапамагаюць высветліць дасведчанасць у змесце і індывідуальную пазіцыю вучняў

    Праблемная сітуацыя


    На матэрыяле разнастайных трактовак сумежных відаў мастацтва выяўляе ацэнкі, рэакцыю вучняў


    Чытанне кантрастных

    эпізодаў

    Выбірае кантрастныя напрамкі аўтарскай думкі і тым самым прымушае вучняў адразу ўвайсці ў цэнтральную праблему твора


    Увядзенне пазатэкставага матэрыялу


    Прапануе для абмеркавання розныя пункты гледжання крытыкаў, розныя ацэнкі, матэрыял для параўнання або супастаўлення


    Эксперыменталыіыя зрэзы. Эксперыментальныя даследаванні метадам «зрэзаў» выкарыстоўваюцца тады, калі ад тэмы да тэмы высвятляюцца зрухі ў літаратурным развіцці вучняў, у характары іх непасрэднага чытацкага ўспрымання, у разуменні імі разнастайных твораў, у адносінах да розных кампанентаў твора, на ўзроўнях іх абагульненняў, эмацыянальных і эстэтычных ацэнак.

    Сістэматычнае назіранне на працягу навучальнага года ці некалькіх гадоў. Першаснае ўспрыманне твора вучнямі праходзіць пэўную эвалюцыю на працягу літаратурнага навучання. Гэты працэс шмат у чым залежыць ад узроставых асаблівасцей вучняў і ад практыкі чытання мастацкага твора. Успрыманне твора вучнямі канцэнтра сярэдніх класаў (6-8) будзе значна адрознівацца ад успрымання старшакласнікамі. Ды і ўзровень чытацкіх магчымасцей вучня можа быць розным на працягу навучальнага года: павышаецца тэмп, працэс чытання становіцца больш удумлівым, з элементамі разважанняў і перажыванняў, паколькі ўспрыманне не з’яўляецца простым фатаграфаваннем, спрошчаным прыёмам інфармацыі, гэта – актыўная дзейнасць, у якой вялікую ролю адыгрывае станоўчая матывацыя, неабходнасць і цікавасць.

    Выяўленне чытацкага ўспрымання, незалежна ад таго, якім чынам яно будзе рэалізоўвацца, павінна забяспечваць наступныя мэты:



    1. выяўляць сілу эмацыянальнай рэакцыі;

    2. раскрываць якасць засваення зместу і сэнсу твора;

    3. паказваць ступень увагі да мастацкай формы;

    4. выяўляць актыўнасць працы ўяўлення


    МЕТАДЫ І ПРЫЁМЫ АНАЛІЗУ МАСТАЦКАГА ТВОРА


    Прыём

    Характарыстыка прыёму

    Чытанне

    Чытанне настаўніка

    У 5-6 класах чытанне твораў настаўнікам абавязковае. Яно з’яўляецца ўзорам для вучняў. Настаўнік павінен увесці ў свет, створаны пісьменнікам, пакласці пачатак асэнсавання твора

    Чытанне вучняў

    Культура чытання твораў вучнямі з’яўляецца паказчыкам іх культурнага развіцця, жыццёва неабходным уменнем, а таксама спосабам вывучэння літаратуры.
    Чытанне вучняў выкарыстоўваецца пры аналізе твораў

    Чытанне артыстаў

    Дапамагае зрабіць выкладанне літаратуры больш цікавым, а ўрокі эмацыянальнымі

    Чытаннеаўтараў

    Настаўніку трэба выхоўваць паважлівыя адносіны да чытання мастака слова, бо ён больш дакладна даносіць да слухача самае дарагое ў сваім творы

    Чытаннепа ролях

    Гэты прыём дазваляе ўлічваць жанравую спецыфіку п’есы. Чытанне па ролях павышае эмацыянальнасць урока, ажыўляе яго, дапамагае вучням лепш зразумець асаблівасці характару кожнага персанажа твора

    Выбарачнае чытанне сцэны, эпізоду, страфы

    Пры праверцы дамашняга задання выбарачнае чытанне вучняў можа служыць важным аргументам у ацэнцы той ці іншай літаратурнай з’явы, паказчыкам таго, як вучні засвоілі матэрыял, авалодалі тэхнікай і выразнасцю чытання

    Каменціраванае чытанне

    Лінгвістычны, гістарычны і гісторыка-бытавы каментарый на ўроку літаратуры прыводзіцца з мэтай дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест і мастацкую адметнасць твора, асаблівасці творчай манеры пісьменніка. Асноўным відам каменціраванага чытання з’яўляецца ідэйна-стылёвы

    Завучванне на памяць


    Спрыяе павышэнню агульнага інтэлектуальнага развіцця школьніка, культуры яго мовы, служыць выхаванню волі, цярплівасці, настойлівасці. Завучванне твора на памяць дазваляецца толькі тады, калі ён добра асэнсаваны і выпрацавана ўменне добра чытаць яго


    Пераказ і мастацкае расказванне

    Падрабязны пераказ


    Выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі ўвага звяртаецца не на дэталі, а на развіццё сюжэта. Падрабязны пераказ - самы эфектыўны прыём развіцця і папаўнення мовы вучняў


    Сціслы пераказ


    Перадаючы змест твора сцісла, вучні засяроджваюць увагу на самым асноўным, выкарыстоўваючы свае сінтаксічныя канструкцыі. Сціслы пераказ неабходна выкарыстоўваць пры праверцы запамінання вучнямі сюжэта. Гэта выпрацоўвае навыкі маналагічнай мовы

    Выбарачны пераказ


    Надае адказам пераканальнасць і матываванасць, дае настаўніку магчымасць выявіць, як вучні ставяцца да твора, што ім больш запомнілася, што ўразіла, прывабіла


    Творчы пераказ


    Вядзецца ад імя адной з дзеючых асоб. Пераказ са зменай асобы апавядальніка асабліва захапляе вучняў. Вучні больш эмацыянальна ўспрымаюць твор, глыбей асэнсоўваюць яго ідэйны змест


    Мастацкае расказванне

    Дазваляе апавядальніку больш вольна абыходзіцца з мастацкай першаасновай:

    • змяняць парадак эпізодаў;

    • перакампаноўваць матэрыял;

    • дапаўняць;

    • «дапісваць» тое, што ў творы не разгорнута. Шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў




    Гутарка

    Гутарка



    Гэта запытальна-адказавы спосаб вучэбнай работы. Сутнасць гутаркі заключаецца ў тым, што настаўнік шляхам умела пастаўленых пытанняў стымулюе вучняў разважаць і аналізаваць у пэўнай паслядоўнасці вывучаемыя факты і самастойна падыходзіць да адпаведных тэарэтычных вывадаў і абагульненняў. Неабходнымі элементамі гутарак з’яўляюцца ўступнае слова настаўніка, сістэма пытанняў і падагульненні. Існуюць патрабаванні да пытанняў да гутаркі: даступнасць зместу, канкрэтнасць, паслядоўнасць, лагічная стройнасць фармулёвак.

    У залежнасці ад характару пытанняў адрозніваюць рэпрадуктыўныя і эўрыстычныя гутаркі




    Дыспут


    Выкарыстоўваецца пры аналізе твора, у якім ёсць спрэчныя пытанні, на якія існуюць два супрацьлеглыя погляды


    Дыскусія

    Гэта калектыўнае абмеркаванне праблем, узнятых у творы

    Параўнанне


    Можна параўноўваць:

    • паводзіны аднаго героя ў розных сітуацыях, што дае магчымасць глыбей зразумець харакгар;

    • аналагічныя ўчынкі герояў ці персанажаў розных твораў як аднаго, так і некалькіх аўтараў;

    • вершаваныя радкі, строфы;

    • твор ці асобны яго кампанент з жыццёвай першаасновай герояў, з іх прататыпамі;

    -ацэнку твора сучаснымі і тагачаснымі крытыкамі, пісьменнікамі

    Ілюстраванне

    Вуснае славеснае маляванне


    Актывізуе чытацкае бачанне вучняў, бо перад імі ставіцца задача намаляваць словамі карціну, якую выклікаў у іх уяўленні твор ці яго частка

    Складанне кадраплана


    Характарызуецца дынамікай. Прымяняецца пры вывучэнні вялікіх эпічных твораў. Спачатку намячаецца парад сцэн у творы ці ўрыўку, затым даецца апісанне кожнай сцэны. Усё гэта спрыяе больш глыбокаму асэнсаванню вучнямі зместу

    Інсцэніраванне

    Інсцэніраванне - гэта перавядзенне мастацкага тэксту ў сцэнарны варыянт, які можна прадэманстраваць у выглядзе міні-пастаноўкі. Яно паглыбляе разуменне зместу твора, а пастаноўка ўтварае зрокавы рад

    Дэманстрацыя

    Нагляднасць

    Графічная (табліцы, схемы, апоры, алгарытмы і г.д.).

    Прадметная (выданні, кніжныя выставы, музейныя экспанаты).

    Мастацка-выяўленчая (плакаты, фотаздымкі, альбомы)




    Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва (музыка. жывапіс. скульптура, графіка і г.д.

    ТСН

    Аўдыё-, відэазапісы, вучэбныя фільмы, тэлеўрокі

    Самастойная праца вучняў

    Складанне планаў

    Накіравана на вылучэнне ў мастацкім творы ці літаратурна-крытычным артыкуле асноўных частак. Дапамагае школьнікам запомніць твор, выявіць будову

    Складанне тэзісаў

    Выкарыстоўваецца з мэтай аператыўна праверыць, як вучні засвоілі тлумачэнне новага матэрыялу. Адначасова дапамагае ім лепш зразумець змест лекцыі, крытычнага артыкула і г.д.

    Канспектаванне

    Выкарыстоўваецца на ўроках пры вывучэнні крытычных артыкулаў у старшых класах, а таксама на тых уроках, асноўным метадам якіх з’яўляецца лекцыя настаўніка

    Напісанне рэфератаў і дакладаў

    Пры такой працы вялікая роля належыць як настаўніку, так і вучням. Настаўнік павінен прапанаваць вучням тэму, літаратуру, накіраваць на змест працы. Пры аналізе рэфератаў і дакладаў неабходна ўлічваць змястоўнасць (паўнату раскрыцця тэмы), лагічнасць (паслядоўнасць), цікавасць, моўнае афармленне

  • 1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


    База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
    звярнуцца да адміністрацыі

        Галоўная старонка