Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка5/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Комплекс праблемных пытанняў па праекце:

  • Што гавораць прозвішчы герояў?

  • Чаму для Крыніцкага Быкоўскі «блін, ды яшчэ маслам мазаны»?

  • Ці можна пагадзіцца з вызначэннем, прыведзеным у падручніку, «Якім Сарока нібы кіруе яе (Паўлінкі) учынкамі і паводзінамі», прачытаўшы рэпліку Паўлінкі: «Бацька сваё, Якім сваё, а я - сваё!»?

  • Ці правамерна сказаць, што ў Купалы не знайшлося для Быкоўскага «ніводнай светлай фарбы»?

  1. этап -даследаванне. Назапашванне інфармацыі, праца з літаратурай, чытанне і аналіз тэксту. Апошні праводзіцца на ўроку, але абавязкова са зваротам да праблемных пытанняў і заданняў. Настаўнік кіруе дзейнасцю вучняў, раіць, кансультуе.

  2. этап -аналіз інфармацыі. Афармленне заданняў, фармулёўка высноў. Праца выконваецца вучнямі самастойна. Настаўнік карэкціруе іх напрацоўкі.

  3. этап -прэзентацыя. Праводзіцца цэласная справаздача з абаронай. Вучні прадстаўляюць тое, што яны падрыхтавалі ў рамках праекта, абмяркоўваюць, дыскутуюць. Настаўнік выступае ў ролі рэжысёра, слухае і ўдзельнічае ў дыскусіі.

VI этап -ацэнка і рэфлексія. Падводзяцца вынікі працы, сістэматызуецца інфармацыя, фармулююцца агульныя высновы. Вучні адказваюць на дадатковыя, удакладняючыя пытанні, робяць самаацэнку, карыстаючыся агаворанымі на этапе планавання крытэрыямі. Настаўнік аналізуе, характарызуе якасць працы над праектам, выстаўляе адзнакі. Вучні маюць магчымасць напісаць індывідуальны разгорнуты адказ-разважанне, стрыжнем якога будуць з’яўляцца праграмныя патрабаванні. Неабходна нацэльваць вучняў на тое, што адзнакі за ўдзел у стварэнні праекта, даследаванні, эксперыментальныя ўменні, справаздачныя працы атрымаюць усе.

Абагульняючы ацэнку эфектыўнасці праектнай тэхналогіі, можна падкрэсліць, што яна дае магчымасць выкарыстоўваць мноства дыдактычных падыходаў - сумеснае навучанне, эўрыстычныя і праблемныя метады, дыскусіі, групавую працу і інш.

Новьія тэхналогіі даюць магчымасць разнастаіць форму ўрокаў пашыраюць сферу суб’ектыўнасці ў працэсе самавызначэння, творчасці і канкрэтнага ўдзелу, прыносяць задавальненне вучням, садзейнічаюць іх самаразвіццю, забяспечваюць глыбокае засваенне ведаў.
ПЛАНАВАННЕ ПРАЦЫ НАСТАЎНІКА ЛІТАРАТУРЫ

Каляндарнае планаванне

У дзейнасці настаўніка вялікае месца займае распрацоўка планаў работы. Каб бачыць перспектыву ў навучанні, выхаванні і развіцці школьнікаў, настаўніку патрэбна сістэматызаваць сваю дзейнасць. У педагагічнай працы ён можа і нават павінен абапірацца на планы метадыстаў і лепшых настаўнікаў, якія дзеляцца сваім вопытам у друку. Разам з тым неабходна мець на ўвазе, што педагагічная праца належыць да творчых відаў дзейнасці, што яна не церпіць шаблону, трафарэтнасці, аднастайнасці. Карыстаючыся апублікаванымі, а таксама сваімі планамі, распрацаванымі ў папярэднія гады, патрэбна іх абнаўляць з улікам асаблівасцей вучнёўскага калектыву, новых дасягненняў літаратуразнаўства і методыкі выкладання беларускай літаратуры, а таксама ўласнага вопыту.

Настаўніку ў працэсе працы даводзіцца звяртацца да каляндарнага, перспектыўнага і бягучага (паўрочнага) планавання.

Прыступаючы да каляндарнага планавання, спачатку неабходна выпісаць з вучэбнага плана пэўнага класа колькасць урокаў на тыдзень, каляндарныя тэрміны вучэбных чвэрцей і падлічыць іх працягласць (карыстаючыся календаром) у тыднях. Пасля гэтага падлічваецца колькасць урокаў літаратуры на кожную чвэрць і вызначаецца, колькі з іх трэба адвесці на вывучэнне твораў, на ўрокі пазакласнага чытання і ўрокі развіцця мовы. Кіравацца пры гэтым трэба патрабаваннямі праграмы.

Каляндарныя планы бываюць двух відаў: простыя і разгорнутыя.

Пры простым каляндарным планаванні настаўнік складае план па наступнай форме:



Нумар

Назва тэмы

Колькасць гадзін (але не больш за дзве)

Дата













Для забеспячэння сістэмнасці ў навучанні, фармаванні навыкаў і ўменняў па тэорыі літаратуры, выразным чытанні і развіцці мовы мэтазгодна складаць разгорнуты каляндарны план:

ННумар

Назва тэмы

Колькасць гадзін

Дата

Развіццё маўлення

Тэорыя літаратуры

Паўтарэнне

Нагляднасць

























Па жаданні настаўнік можа павялічваць колькасць граф, напрыклад, уключыць міжпрадметныя сувязі.

Дата прастаўляецца алоўкам у сувязі з магчымымі зменамі школьнага раскладу.

Каляндарны план складаецца, як правіла, на паўгоддзе ці на цэлы навучальны год.

Перспектыўнае планаванне

Перспектыўнае планаванне выкарыстоўваецца пры вывучэнні манаграфічных тэм або твораў вялікага аб’ёму, на вывучэнне якіх адводзіцца больш за 3 гадзіны. Перспектыўнае планаванне ажыццяўляецца для таго, каб размеркаваць матэрыял паўрочна, прадугледзець разнастайнасць урокаў, відаў працы настаўніка і вучняў, метадаў і прыёмаў, а таксама размеркаваць вывучаемы матэрыял і дамашняе заданне.

На сённяшні дзень існуе два віды перспектыўнага планавання: тэматычна-паўрочнае, тэматычна-мэтавае.

Пры тэматычна-паўрочным планаванні, акрамя тэмы ўрока, указваюцца змест асноўнай работы настаўніка і вучняў, а таксама метадычныя прыёмы.

Форма такога планавання наступная:

Нумар

Назва тэмы

Метадычныя прыёмы і змест

Заўвагі













У графе «Заўвагі» ўказваюцца нагляднасць, старонкі літаратуры, якая можа быць прапанавана для чытання вучням, або назвы распрацовак, якімі можа карыстацца настаўнік.

Пры тэматычна-мэтавым планаванні, акрамя тэмы, вызначаюцца мэты ўрока (адукацыйная, развіваючая, выхаваўчая, матывацыйная). Такім чынам знаходзіць сваё адлюстраванне інтэграванасць зместу і навучальных задач.



Форма тэматычна-мэтавага планавання:


Нумар

Адукацыйная

(навучальная)

мэта

Матывацыйная мэта

Развіваючая мэта

Выхаваўчая мэта
















На характар распрацоўкі тэматычнага плана ўплывае спецыфіка твора, які вывучаецца: яго род, жанр, памер, кампазіцыя, наяўнасць адной ці некалькіх сюжэтных ліній, колькасць дзеючых асоб, адметнасць мастацкіх вобразаў і інш. Улічваючы ўсе названыя акалічнасці, настаўнік вызначае спачатку шлях аналізу твора ці тэмы ў цэлым, а затым прыступае да складання сістэмы ўрокаў і тэматычнага планавання. Тэматычны план можа ўваходзіць у склад каляндарнага плана як дадатак.

Бягучае (паўрочнае) планаванне

Асновай для бягучага планавання з’яўляецца каляндарнае і тэматычнае. Па спосабе дэталізацыі рабочыя планы падзяляюцца на наступныя віды: план-канспект, тэзісны план, схематычны план.



План-канспект - гэта вельмі падрабязны рабочы план, свое-асаблівы сцэнарый з давядзеннем усіх пытанняў і заданняў да класа, а таксама з прыкладнымі адказамі на іх. Кожны фрагмент урока апісваецца дэтальна.

Тэзісны план патрабуе фіксацыі фабулы ўсяго ўрока, падачы асноўных пытанняў, матэрыялаў і тэзіснай занатоўкі іх.

Схематычны план прадугледжвае паказ структуры ўрока, называнне формаў і прыёмаў працы, а таксама пералік пытанняў, якія будуць пастаўлены перад вучнямі.

Распрацоўка рабочага плана вядзецца наступным чынам:

1. На аснове праграмы вызначаецца месца рабочага ўрока ў сістэме ўрокаў і курсе літаратуры:


  • улічваецца, які быў папярэдні матэрыял;

  • вызначаецца, што неабходна ўзнавіць і паўтарыць;

  • прагназуюцца папераджальныя заданні (рэфераты і пад.);

  • на аснове праграмнага артыкула фармулююцца адукацыйная і выхаваўчая мэты.

2. У залежнасці ад спецыфікі матэрыялу выбіраецца форма ўрока, а на аснове формы вызначаюцца метады і прыёмы працы.

3. Вызначаецца, з чаго пачынаецца ўрок: абавязкова трэба агучыць тэму ўрока, пры неабходнасці - і мэты (акрамя выхаваўчай); прадумваецца змест уступнай гутаркі.

4. Праглядаецца матэрыял, які будзе вывучацца на ўроку, на аснове яго вызначаецца змест прыёмаў працы.

5. Перачытваецца дадатковая метадычная, крытычная літаратура, падбіраюцца наглядныя дапаможнікі, прадумваецца змест работы па іх выкарыстанні.

6. Прагназуецца падагульненне.

7. Вызначаецца аб’ём дамашняга задання, распрацоўваецца каментарый да яго.

8. Прагназуецца структура ўрока ўвогуле.

Структура-ўзор рабочага плана ўрока беларускай літаратуры

I. Дата. Клас.

II. Назва тэмы.

III. Мэта:



  • адукацыйная;

  • развіваючая;

  • выхаваўчая.

IV. Абсталяванне.

V. Ход урока (магчымыя фабулы):



  1. Праверка ведаў і ўменняў вучняў (формы, прыёмы, сродкі, пазнавальныя заданні).

  2. Абагульненні і падвядзенне вучняў да вывучэння новай тэмы (фармуляванне новай тэмы, праблемных заданняў).

  3. Вывучэнне новай тэмы (асноўныя пытанні, прыёмы і сродкі іх разгляду, пазнавальныя заданні для вучняў).

  4. Абагульненне новага матэрыялу (кароткія высновы, заданні на ўзнаўленне і сістэматызацыю).

VI. Арганізацыя дамашняга задання (змест і кароткая інструкцыя).

VII. Падвядзенне вынікаў урока.



Заўвага. Наяўнасць усіх пунктаў фабулы не абавязковая. Яны могуць змяняцца ў залежнасці ад дыдактычных мэтаў урока.

Тэхналагічная карта ўрока беларускай літаратуры

Тэхналагічная карта ўрока ствараецца ў тых выпадках, калі настаўнік рыхтуе адкрыты ці конкурсны ўрок, дзеліцца вопытам, рыхтуе творчую справаздачу. Робіцца гэта з мэтай даць магчымасць больш эфектыўна ўбачыць і прааналізаваць кожны этап урока, а таксама дзейнасць на гэтым этапе як настаўніка, так і вучняў, яе прадуктыўнасць і мэтазгоднасць, прадугледзець выкарыстанне нагляднага матэрыялу. Тэхналагічная карта ўваходзіць у склад перспектыўнага планавання і можа выглядаць прыкладна так:




Этапы ўрока

Дзейнасць вучняў

Дзейнасць настаўніка

Абсталяванне

I этап

Арганізацыйны момант (прыкладна 1-2 хвіліны)

(прыкладна 1-2 хв.)


Псіхалагічная настроенасць

Мэтавая ўстаноўка

Адпаведнае тэме

II этап

Праверка дамашняга задання

(прыкладна 6 хв.)


Вуснае выказванне, абгрунтаваныя адказы на пытанні, справа-
здачы па твор-
чых заданнях

Каардынацыя адказаў, карэкцыя і
кантроль

Адпаведнае тэме

III этап

Работа па тэме ўрока (да 30 хв.)



Формы, метады і прыёмы працы ў адпаведнасці са зместам
новага матэрыялу

Каардынацыя дзейнасці па засваенні новага
матэрыялу

Адпаведнае тэме

IV этап

Падвядзенне вынікаў урока

(прыкладна 3 хв.)


Лагічнае абагульненне і асэнсаванне матэрыялу

Сістэматызацыя,карэкцыя і ўдакладненне

Адпаведнае тэме

V этап

Дамашняе заданне (да 4 хв.)



Усведамленне заданняў

Задаванне і
тлумачэнне работы на
дом

Адпаведнае тэме


УЛІК I АЦЭНКА ВЕДАЎ ВУЧНЯЎ

Віды ўліку ведаў

На сённяшні дзень прынята і працуе дзесяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў, а таксама існуе пяціўзроўневы падыход да ацэнкі ведаў.



Пры ацэнцы ведаў школьнікаў настаўнік беларускай літаратуры павінен улічваць наступныя параметры:

1. Будова адказу-адказ вучня павінен мець адпаведную кампазіцыйную будову. У наяўнасці пры адказе павінны быць уступ, асноўная частка, высновы.

2. Змястоўнасць (адпаведнасць пытанню павінна ўключаць у сябе паўнату адказу, дакладнасць адказу (цытаванне, спасылкі, аргументы).

3. Навуковасць заключаецца ў аналітычнасці, спасылках на крытычныя артыкулы, параўнаннях, супастаўленнях, выкарыстанні сумежных матэрыялаў.

4. Арыгінапьнасць адказу выяўляецца праз творчыя вучнёўскія знаходкі.

5. Моўнае афармленне заключаецца ў пісьменнай, з выкарыстаннем разнастайных канструкцый, мове. Пры ацэнцы маўлення вучняў улічваюцца арфаэпічныя (пры вусным адказе), арфаграфічныя (пры пісьмовым адказе), граматычныя, лексічныя, фактычныя, сінтаксічныя, моўныя недахопы і памылкі.

Бягучы ўлік - гэта ацэнка разавых грунтоўных адказаў, некалькіх эпізадычных адказаў, удакладняючых і дапаможных адказаў вучняў або адсутнасць адказу на некалькі пытанняў.

Абагульняючы ўлік ставіць на мэце выявіць сістэму ведаў, праверыць засваенне пэўнай тэмы цалкам. Абагульняючы ўлік можна правесці, выкарыстоўваючы праверачную работу (абагульнены, пашыраны адказ), самастойную работу, творчыя работы (сачыненні, залік, літаратурны дыктант (дае магчымасць праверыць веды па пэўнай тэме: па біяграфіі пісьменніка, прачытаных творах і пад.). Літаратурны дыктант уключае ў сябе ад 7 да 20 пытанняў.

Індывідуалыіа-разавы ўлік блізкі да бягучага. Толькі бягучы ўлік заключаецца ў ацэнцы за непасрэдна вывучаемы матэрыял, а пры індывідуальна-разавым уліку вучню задаюць пытанні па розным матэрыяле.

Узроўні ўліку ведаў вучняў

Узровень

Балы

Назва ўзроўню


I узровень

1,2

Рэцэптыўны

II узровень

3,4

Рэцэптыўна-рэпрадуктыўны


ІІІ узровень

5,6

Рэпрадуктыўна-прадуктыўны


ІV узровень

7,8

Прадуктыўны


V узровень

9,10

Прадуктыўна-творчы


Заўвага. Дзесяцібальную шкалу ацэнкі вуснага і пісьмовага выказвання, дзесяцібальную шкалу ацэнкі выразнага чытання на памяць, дзесяцібальную шкалу ацэнкі тэхнікі чытання (для 4-7 класаў), бягучы, прамежкавы і выніковы кантроль па беларускай літаратуры, працэдуру вызначэння агульнага бала за тэматычныя заданні, патрабаванні да выстаўлення адзнак за чвэрць, трыместр, паўгоддзе, год, а таксама выніковых адзнак, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, можна знайсці ў адпаведных нарматыўных дакументах.

Тэсціраванне як від ацэнкі

Асноўныя патрабаванні да стварэння тэставых заданняў:

  1. Заданні павінны быць сфармуляваыы коратка, ясна, даступна.

  2. Ключавыя словы павінны ставіцца на першае месца.

  3. Адно слова ў заданні двойчы не выкарыстоўваецца.

Тэставыя заданні на ўроку літаратуры варта выкарыстоўваць:

  • пры вывучэнні аглядавых тэм;

  • вывучэнні манаграфічных тэм;

  • знаёмстве з біяграфічнымі звесткамі;

  • праверцы прачытанасці твора;

  • выяўленні чытацкага ўспрымання твора вучнямі;

  • праверцы вывучэння твора на памяць;

праверцы засваення асноў тэорыі літаратуры
АНАЛІЗ МАСТАЦКАГА ТВОРА НА ЎРОКАХ ЛІТАРАТУРЫ

Аналіз - гэта метад навуковага даследавання, пры якім прадмет вывучэння раскладваецца на састаўныя часткі ці ўяўна расчляняецца шляхам лагічнай абстракцыі. Прааналізаваць твор - г.зн. знайсці той узровень зносін з мастацтвам, калі адбываецца пераход ад успрымання да мастацкіх абагульненняў.

Аналіз мастацкага твора займае найбольшую частку часу, які вылучаецца школьнай праграмай на вывучэнне мастацкіх твораў. На яго можа адводзіцца частка ўрока, цэлы ўрок або нават некалькі ўрокаў. Ён узбагачае школьнікаў новымі ведамі, паглыбляе іх літаратурнае развіццё.

Школьны аналіз мастацкіх твораў заснаваны на літаратуразнаўчым, але істотна адрозніваецца ад яго і мае сваю спецыфіку.

Сутнасць галоўнага адрознення заключаецца ў тым, што школьны аналіз мае навучальны характар, педагагічна арыентаваны.

Калі ў літаратуразнаўчым даследаванні ў цэнтры ўвагі можа знаходзіцца адзін аспект аналізу, то школьны аналіз часцей за ўсё комплексны, у ім выдзяляюцца найбольш істотныя бакі ідэйна-мастацкага зместу твора.

Спецыфіка школьнага аналізу выяўляецца праз дыдактычныя метады, сярод якіх найважнейшае значэнне мае мэтанакіраванасць аналізу (наяўнасць скразной ідэі).

Асноўныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора падзяляюцца на агульныя і непасрэдныя.

Агульныя патрабаванні:


  • узбагаціць новымі ведамі;

  • паглыбіць літаратурнае развіццё;

  • фарміраваць чытацкія ўменні (культуру чытання);

  • садзейнічаць набыццю этычнага вопыту;

  • развіваць мову, камунікатыўныя навыкі;

  • садзейнічаць выхаванню асобы;

развіваць творчыя здольнасці.

Непасрэдныя патрабаванні:

  • асэнсавана чытаць;

  • вызначаць асноўную праблематыку;

  • вызначаць спецыфіку жанру, сюжэта, кампазіцыі;

  • бачыць аўтарскую пазіцыю;

  • характарызаваць вобразы, сістэму вобразаў, супастаўляць іх;

  • характарызаваць спецыфіку мовы, ролю выяўленчых сродкаў;

  • умець абгрунтоўваць сваю ацэнку прачытанага.

Для старшых класаў да вышэйназваных патрабаванняў дадаюцца наступныя:

•бачыць узаемасувязь з гістарычнымі ўмовамі і грамадскімі праблемамі;



  • ахарактарызаваць светапогляд і эстэтычныя ідэалы аўтара;

  • бачыць індывідуальнасць творчай манеры пісьменніка. Школьны аналіз-гэта складаны від прафесійнай дзейнасці настаўніка. Нават самая дасканалая методыка не дае вычарпальных рэкамендацый у гэтым напрамку.

Падрыхтоўчым этапам да аналізу мастацкага твора з’яўляецца вызначэнне асноўных кірункаў:

1. Вызначэнне зместавага кірунку:

  • Выбар канцэпцыі ў тлумачэнні твора

  • Вызначэнне характару маральна-эстэтычных праблем

  • Вызначэнне кола літаратурных ведаў

2. Вызначэнне структурнага кірунку

  • Распрацоўка арыенціровачных заданняў

  • Разбіўка матэрыялу на «сэнсавыя» вузлы

  • Размеркаванне матэрыялу па ўроках (перспектыўнае планаванне)

3. Вызначэнне тэхналагічнага кірунку

  • Выбар тыпу ўрока

  • Выбар формы працы настаўніка

  • Планаванне дзейнасці вучняў

Існуе тыповы парадак аналізу твора:

  1. Уступныя заняткі.

  2. Чытанне мастацкага твора.

  3. Праверка правільнасці ўспрымання.

  4. Слоўнікавая праца.

  5. Пераказ.

  1. Складанне планаў.

  2. Уласна аналіз:

  • тэматыка;

  • праблематыка;

  • ідэйная накіраванасць;

  • эмацыянальны пафас;

  • жанравая своеадметнасць;

  • асноўныя мастацкія вобразы ў іх сістэме і ўнутраных сувязях;

  • цэнтральныя персанажы;

  • сюжэт і асаблівасці пабудовы канфлікту;

  • пейзаж, партрэт, дыялогі і маналогі персанажаў, інтэр’ер, атмасфера дзеяння;

  • моўны лад твора (аўтарскае апісанне, апавяданне, адступленне, разважанне);

  • кампазіцыя сюжэта і асобных вобразаў;

  • агульная архітэктоніка твора.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка