Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка4/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Традыцыйная структура ўрока (элементы):

  • арганізацыйны момант;

  • паведамленне тэмы і мэты ўрока;

  • паўтарэнне ці актуалізацыя апорных ведаў урока;

  • псіхалагічная падрыхтоўка да ўспрымання матэрыялу;

  • вывучэнне новага матэрыялу;

  • замацаванне новага матэрыялу;

  • задаванне работы на дом;

  • падвядзенне вынікаў урока.

Аднак наяўнасць усіх элементаў неабавязковая. Яны могуць змяняцца, перамяшчацца ў залежнасці ад дыдактычных мэтаў урока. Акрамя ведання і выкарыстання разнастайных формаў і метадаў урока, яго элементаў, для павышэння эфектыўнасці і прадуктыўнасці настаўнік павінен ажыццяўляць самааналіз праведзенага ім урока. Для гэтага неабходна мець прыкладную схему аналізу падрыхтаванага ці праведзенага ўрока.

Прыкладная схема аналізу падрыхтаванага ці праведзенага ўрока

1. Педагагічныя задачы

  • Якія канкрэтныя задачы былі пастаўлены перад урокам (аду-
    кацыйныя, развіццёвыя, выхаваўчыя)?

  • Часткаю якой агульнай задачы яны з’яўляліся?

  • Ці былі вырашаны ўсе задачы, якія ставіліся перад урокам?

  • Ці змяняліся задачы падчас урока? Калі так, то чаму?

2. Педагагічныя сродкі і спосабы

  • Ці ўлічваліся асаблівасці класа і канкрэтных вучняў па наступных параметрах:

  • узровень іх разумовага і псіхалагічнага развіцця;

  • патэнцыяльныя магчымасці;

  • веданне прадмета;

  • эмацыянальны стан і падрыхтаванасць да ўрока.

Калі асаблівасці класа і канкрэтных вучняў не ўлічваліся, то па якіх прычынах?

  • Якія метады і прыёмы выкарыстоўваліся на ўроку?

  • Як быў размеркаваны час на ўроку?

  • Ці выкарыстоўваўся дадатковы матэрыял для вырашэння

педагагічных задач? Калі так, то які? 3 якой мэтай?

  • Ці змяняўся месцамі абавязковы па тэме ўрока матэрыял? Ці дало гэта станоўчы вынік? Калі не, то чаму?

  • Ці былі неспадзяваныя сітуацыі на ўроку? Якія? Як яны
    вырашаліся?

3. Агульная ацэнка ўрока

  • Як працавалі вучні?

  • Ці ўдалося стварыць творчую атмасферу?

  • Якія цяжкасці і праблемы выявіліся ў асобных вучняў і класа
    ў цэлым?

  • Што атрымалася зрабіць з запланаванага? Што не атрымала-
    ся? Чаму?

4. Ці атрымаў настаўнік задавальненне ад работы з вучнямі?

5. Ці былі прычыны поспеху або няўдач у правільным ці няправільным выбары сродкаў вырашэння педагагічных задач? Якіх менавіта сродкаў?

6. Ці былі цяжкасці на ўроку? Якія? Як вырашаліся падчас правядзення ўрока?



7. Як будзе ўлічаны вопыт дадзенага ўрока ў далейшай працы?
СУЧАСНЫЯ АДУКАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ

АРГАНІЗАЦЫІ ВУЧЭБНАГА ПРАЦЭСУ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Адукацыйныя тэхналогіі

На сучасным этапе рэформы школы, ва ўмовах пераходу на новы змест навучання і забеспячэння якасці ведаў вучняў у адпаведнасці з патрабаваннямі праграм і адукацыйных стандартаў узмацняецца ўвага да тэхналогій навучання.

На сённяшні дзень існуюць як традыцыйныя, так і новыя тэхналогіі. На першы план вылучаецца неабходнасць змянення падыходаў да спосабаў актывізацыі мысліцельнай дзейнасці, фарміравання навыкаў самастойнай працы.

Чым жа вызначаюцца традыцыйныя і новыя тэхналогіі ў літаратурным навучанні?

Найперш узгадаем, што тэхналогія - гэта навукова арганізаваная сістэма сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў, накіраваная на дасягненне мэты навучальна-выхаваўчага працэсу, а кампанентамі яе разгортвання з’яўляюцца пастаноўка мэтаў, канструяванне працэсу, мадэляванне ўзаемадзеяння настаўніка і вучняў.

Традыцыйныя тэхналогіі пераважна зводзіліся да пераносу інфармацыі, ведаў. Настаўнік, падручнікі - крыніца, аб’ект - вучань.

Традыцыйныя тэхналогіі распрацоўваліся на аснове рэпрадуктыўна-інфармацыйнага падыходу, новыя - заснаваныя на падыходзе эўрыстычна-даследчым, праблемным. У новых тэхналогіях змяняецца функцыя настаўніка: дамінуючай становіцца не інфармацыйная, а рэгулюючая функцыя кіравання пазнавальным працэсам, яго псіхалагізацыя (стварэнне праблемных сітуацый, пабудова ўрокаў па тэхналагічных, мысліцельных заданнях). Вялікая ўвага ў новых тэхналогіях надаецца алгарытмізацыі, распрацоўцы і выкарыстанню схем, сігналаў, табліц, картак, малюнкаў і г.д. На аснове гэтага матэрыял, з аднаго боку, раздзяляецца (аналізуецца), аб’ядноўваецца (сінтэзуецца), тым самым забяспечваецца яго цэласнае ўспрыманне, спрацоўвае псіхалагічная ўстаноўка  - доўгачасовая памяць, што вельмі важна для трывалага засваення ведаў.

Новыя тэхналогіі базуюцца на адзінстве дзейнаснага, асобаснага і камунікатыўнага падыходу. Змяняецца схема засваення. Традыцыйна настаўнік сам ставіць пазнавальную задачу і сам яе вырашае (тлумачыць матэрыял) або вучні працуюць пры яго актыўнай дапамозе, такім чынам, дзецям адводзіцца пераважна пасіўная роля або часткова пошукавая.

Для новых тэхналогій, калі ўмоўна абагульніць патрабаванні, характэрна наступная схема засваення: настаўнік ставіць мэту ці дапамагае гэта зрабіць вучням, стварае ўмовы для яе дасягнення, арыентуе і садзейнічае ў пошуку, карэктуе самастойныя напрацоўкі вучняў.

Сярод новых тэхналогій, якія выклікаюць найбольшую цікавасць у настаўнікаў, можна вылучыць наступныя: тэхналогія перспеюпыўных ліній, модульнае навучанне, Дальтон-план, французская майстэрня, тэхналогія праектнага навучання, тэхналогія праблемнага навучання.

Нетрадыцыйныя формы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу

Неабходна адзначыць, што пераход на пэўную тэхналогію вымагае адпаведнай карэкціроўкі праграмы па літаратуры, а гэта даволі складана. Напрыклад, модульная тэхналогія не дазваляе ахапіць дробны матэрыял. Больш просты шлях - эпізадычнае выкарыстанне розных тэхналогій для вывучэння пэўных тэм. Менавіта так можа выкарыстоўвацца тэхналогія перспектыўных ліній.



Тэхналогія перспектыўных ліній - гэта вывучэнне матэрыялу,
якое патрабуе вылучэння асобнай тэмы як скразной лініі ў праграме па літаратуры, наяўнасці зрокавага раду, своеасаблівых інфармацыйных апор. Гэтыя апоры даюць магчымасць пастаяннага ўзнаўлення, актуалізацыі, перспектыўнага бачання, сінтэзавання і інтэгравання матэрыялу.

Абраўшы, н а п р ы к л а д , творчасць М. Багдановіча як адну з перспектыўных ліній, настаўнік на аснове праграм складае інфармацыйныя карткі-апоры. Для невялікіх твораў можна падаваць тэкст, для вялікіх - вельмі сціслы змест, пра што гаворыцца ў творы, тэма, праблематыка, аўтарская пазіцыя, мастацкая адметнасць.

Інфармацыйныя карткі-апоры могуць выглядаць наступным чынам:

К а р т к а 1. 5 клас М. Багдановіч

Верш «Зімой»

Перададзена маляўнічасць зімовага вечара, уражвае зрокавая і слыхавая выразнасць пейзажнага малюнка. Паэт захапляецца гармоніяй красы, еднасцю настрою прыроды і чалавека.

Пасля правядзення ўрока настаўнік можа прыкласці да карткі лепшы пісьмовы разгорнуты адказ вучня, эцюды, водгукі, эсэ, малюнкі і інш.

К а р т к а 2. 6 класМ. Багдановіч

Верш «Вадзянік»

Міфалагічны вобраз, паэт дапамагае адчуць багацце фантазіі, душэўную чуласць, паэтычнае ўспрыманне свету нашых далёкіх продкаў

Карткі рыхтуюцца адпаведна праграме, іх колькасць вызначаецца вывучэннем пэўных твораў аўтара ў розных класах.

Наяўнасць картак-апор дапамагае настаўніку якасна наладзіць паўтарэнне, вучням - узнавіць матэрыял, які пройдзены.

Так, прыступаючы да вывучэння ў 7 класе верша М. Багдановіча «Маёвая песня», настаўнік змесціць на дошцы карткі 1 і 2, вучні прыгадаюць знаёмыя вершы, цікава сямікласнікам будзе ўбачыць свае ілюстрацыі, пачуць ацэнкі, якія яны давалі вершам у 5 і 6 класах. Гэта настроіць на актыўную працу над новым творам.

Можна дэманстраваць вучням усе карткі. Гэта фарміруе бачанне перспектывы і ўрэшце цэласнае ўспрыманне матэрыялу. Акрамя таго, такая тэхналогія дае настауніку магчымасць выбудоўваць супастаўленне: пасля вывучэння паэмы Я. Купалы «Курган» на творах для чытання і абмеркавання можа быць выкарыстана тэма М. Багдановіч «Музыка». Знаёмства з сумежнымі відамі працы, з дадатковым матэрыялам таксама можна адлюстраваць у картках-апорах, такім чынам, вучні атрымаюць глыбокія веды пра М. Багдановіча - паэта, філосафа, перакладчыка, крытыка - і пазнаёмяцца з мастакамі і кампазітарамі, якіх натхнілі творы высокай красы. На аснове перспектыўных ліній вывучаюцца найбольш яркія постаці роднай літаратуры. Можна таксама вывучаць тэарэтыка-літаратуразнаўчыя паняцці, выбудоўваючы на аснове патрабаванняў праграмы ланцужок паняццяў. Адзін з магчымых: рыма-рытм-стапа вершаскладанне і г.д.

Даволі шырокае распаўсюджанне атрымала на сённяшні дзень і тэхналогія модульнага навучання. Больш актыўна ўкараняецца модульнае навучанне для вывучэння мовы. Працаёмкасць, немагчымасць ахапіць дробны матэрыял (мінімальная колькасць урокаў па тэме - 6),самастойнае засваенне, пагроза спрошчанага ўспрымання літаратуры змяншаюць цікавасць да дадзенай тэхналогіі і яе выкарыстання пры аналізе мастацкіх твораў.

Модульнае навучанне - такая арганізацыя працэсу, пры якой вучань працуе з праграмай, што складаецца з модуляў.



Модуль-блок уключае наступнае:

  • дакладна сфармуляваныя мэты і задачы;

  • лагічна завершаны вучэбны матэрыял;

  • банк інфармацыі (крьшіцы, тэксты, літаратура);

  • метадычныя парады па дасягненні мэтаў;

  • дакладнае планаванне і праектаванне ўрока і сістэмы ўрокаў;

  • мікрамэты, формы справаздачнасці і крытэрыі адзнакі;

  • кантрольныя пытанні, заданні, тэсты.

Характэрная асаблівасць модульнага навучання - рэйтынгавая ацэнка паспяховасці. Для гэтага на кожнага вучня заводзіцца тэхналагічная карта вывучэння модуля. Адзін з варыянтаў выглядае наступным чынам:

Тэма

1 узровень

11 узровень

111 узровень

ІV узровень

V узровень




1-2

3-4

5-6

7-8

9-10

Самакантроль
















Кантроль
















Настаўнік сам фармуе модуль, зыходзячы з матэрыялаў і патрабаванняў школьных праграм пабеларускай літаратуры.

Напрыклад, пры вывучэнні трагікамедыі «Тутэйшыя» тэхналагічная карта модуля можа мець чатыры часткі.

У першай частцы ў графе «Тэма» будзе запісана: «Трагікамедыя "Тутэйшыя" Янкі Купалы».

У графах, якія адлюстроўваюць узроўні, запісваюцца адпаведныя заданні.

I узровень - Веданне фабулы п’есы.

II узровень - Характарыстыка часу і месца, адлюстраваных у творы. Персанажы і іх лёсы. Выбарачныя пераказы.

III узровень - Сістэма вобразаў. Этымалогія прозвішчаў персанажаў.



  1. узровень - Праблема «тутэйшасці».

  2. узровень - Жанр. Аўтарская пазіцыя. Сцэнічны лёс трагікамедыі.

У другой частцы ў графе «Тэма» - «Вобраз Мікіты Зносака».

I узровень - Пераказ лёсу героя.



  1. узровень - Пераказ лёсу героя з цытаваннем. Бачанне героя ў сістэме вобразаў.

  2. узровень - Агульная характарыстыка Мікіты Зносака: учынкі, погляды, мэты.

IV узровень - Самавыкрыццё і самахарактарыстыка героя. Назіранні над мовай персанажа.

V узровень - Усебаковая характарыстыка героя. Прыёмы стварэння вобраза. Супастаўленне Мікіты Зносака і Адольфа Быкоўскага.

Па аналогіі з вышэйпрыведзеным узорам падаюцца яшчэ дзве тэмы: «Сатырычныя персанажы п’есы» і «Станоўчыя вобразы ў трагікамедыі», што складаюць трэцюю і чацвёртую часткі модуля.

Вартаснасць тэхналагічных карт заключаецца ў тым, што, раздадзеныя перад вывучэннем твора, яны нацэльваюць вучняў на змест і вынікі працы.

Дарэчы, распрацоўваючы заданні, настаўнік можа кіравацца крытэрыямі, якія вынікаюць з узроўняў чытацкага ўспрымання. У агульных рысах гэтыя крытэрыі можна згрупаваць такім чынам:

Віды ўзроўняў

Вучні здольныя адказаць на наступныя пытанні

1. Ніжэйшы ўзровень – падзейны

Што адбываецца ў творы?

Пра каго расказана? Які фінал твора?

Калі і дзе адбываюцца падзеі?


2. Павярхоўна-ацэначны ўзровень

Станоўчы ці адмоўны герой?

Якая тэма твора?

Як вы ацэньваеце падзеі?


3. Сярэдні ўзровень – анэстэтычны (безуважны да глыбокага бачання мастацкіх сродкаў


Чаму такі герой і яго ўчынкі?

Якія можна зрабіць высновы?

Што характарызуе падзеі, героя?


4. Высокі ўзровень – асэнсаваны

Якая аўтарская пазіцыя?

Як яна выяўляецца?

Як вы патлумачыце жанравую спецыфіку твора?


5. Вышэйшы ўзровень

Праз якія мастацкія сродкі раскрываецца аўтарская пазіцыя, ідэя твора?

Якія сродкі стварэння характараў?

Якія мастацкія асаблівасці твора?

Якія вы можаце прасачыць паралелі з ужо вядомым, іншымі аўтарамі і творамі?




Модульная тэхналогія дае асэнсаванае засваенне матэрыялу, разуменне прычынна-выніковых сувязей, прывівае культуру самастойнай працы.

Праца па Дальтон-плане. У практыцы сучаснай школы гэта тэхналогія, якая шырока выкарыстоўвалася з сярэдзіны 1920-х гадоў у савецкай школе, перажывае час сапраўднага адраджэння.

Сутнасць дадзенай тэхналогіі заключаецца ў тым, што ўвесь вучэбны матэрыял, акрэслены праграмай па літаратуры на год, падзяляецца на колькасць навучальных тыдняў. Настаўнік складае план-графік урокаў-заданняў, крокаў, кансультацый і карэкцыі і выніковых заняткаў. Па тэме даецца заданне вучням для самастойнай працы, вызначаецца тэрмін выканання. Педагог выступае ў якасці кансультанта, кіруе самастойнай працай, затым праводзіць карэкцыйна-кантрольны ўрок або выніковую канферэнцыю. Вучань працуе самастойна. Справаздача аб вывучанай тэме праводзіцца ў вуснай або пісьмовай форме (даклады, рэфераты, сачыненні, эсэ і інш.). Настаўнік аналізуе, вызначае тыповыя недахопы, пра якія вядзецца гаворка на выніковых уроках. Асновай служыць артыкул праграмы. Ён пераўтвараецца ў сістэму заданняў з дадатковымі пытаннямі з падручніка, дапаўняецца рэкамендацыйным спісам літаратуры.

У гісторыка-метадычным нарысе «Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе» (1994 г.) В.Я. Ляшук, разглядаючы стан беларускай літаратуры як прадмета ў 1920-я гады, раскрыла слабыя і моцныя бакі працы па Дальтон-плане. Тое, што гэты метад ставіць вучня ў такія ўмовы, пры якіх яго праца праходзіць самастойна і актыўна, актуальна і сёння. У спалучэнні з іншымі тэхналогіямі сучасная педагагічная навука дапускае правядзенне Дальтон-тыдня, Дальтон-дня, Дальтон-гадзіны. На Дальтон-уроку на першы план выходзіць самастойнасць, але эфектыўным такі ўрок будзе толькі пры ўмове, што вучань правільна зразумее мэту, будзе бачыць шляхі яе дасягнення і калі будуць у наяўнасці крыніцы, што дадуць магчымасць справіцца з заданнем.

Роля настаўніка на такім уроку выяўляецца ў выдзяленні асноўнай інфармацыі, якая будзе служыць базісам для вывучэння тэмы, стварэнні ўмоў для плённай самастойнай працы вучняў.



Напрыклад, у 9 класе пры вывучэнні жыццёвага і творчага шляху Я. Купалы, улічваючы, што вучні ўжо знаёміліся з біяграфіяй паэта ў папярэдніх класах, можна звярнуцца да азначанай вышэй тэхналогіі. Для актывізацыі творчай працы вучняў настаўнік вылучае праблему: для таго, каб зразумець глыбіню творчай спадчыны Купалы, неабходна прайсці яго жыццёвымі сцежкамі. Вучням прапануецца стаць даследчыкамі жыццёвага шляху вялікага песняра і ў першую чаргу азнаёміцца з наступнай літаратурай:

  • Лойка А. Як агонь, як вада...Раман-эсэ пра Янку Купалу (Мінск, 2000);

  • Пуцявінамі Янкі Купалы:Дакументы і матэрыялы / склад. Г. Кісялёў (Мінск, 1981);

  • Такі ён быў: Успаміны пра Янку Купалу (Мінск, 1975);

  • Юрэвіч У. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці (Мінск, 1983);

  • матэрыялы падручніка.

Каб праца вучняў была мэтанакіраванай, даецца схема, якая адначасова з’яўляецца і алгарытмам, і заданнем, і формай справаздачы. Адзін з магчымых варыянтаў працы можа выглядаць так. Вучні складаюць літаратуразнаўчую характарыстыку жыцця і дзейнасці Я. Купалы, карыстаючыся наступнай табліцай:

1. Агульная характарыстыка гістарычнага перыяду, калі працаваў Янка Купала.





2. Асноўныя рысы тагачаснага літаратурнага працэсу.





3. Кароткія звесткі біяграфічнага характару. Лёсавызначальныя эпізоды жыцця Янкі Купалы.




4. Сацыяльная пазіцыя пісьменніка.





5. Пачатак і этапы літаратурнай дзейнасці.





6. Асноўныя паэтычныя зборнікі і драматычныя творы.





Настаўнік можа прапанаваць вучням і індывідуальныя заданні:

  1. Паэзія Янкі Купалы ў творчасці беларускіх кампазітараў.

  2. Янка Купала ў творчасці беларускіх мастакоў.

  3. Ацэнка твораў у сувязі са зрухамі ў грамадска-палітычных абставінах: новае прачытанне.

  4. Творчая праца ў жанры эсэ «Рысы характару Янкі Купалы - чалавека і паэта, якія зрабілі на мяне асаблівае ўражанне».

На Дальтон-уроку адбудзецца абмеркаванне падрыхтаваных вучнямі табліц і прэзентацыя творчых прац.

Адметная рыса дадзенай тэхналогіі яшчэ і ў тьім, што пры аналізе самастойных прац настаўнік дае магчымасць вучням выявіць недапрацоўкі, выправіць іх, а сам уключаецца ў працу толькі тады, калі вучні не могуць справіцца без яго дапамогі.



Французская майстэрня - гэта лакальная тэхналогія, якая ахоплівае большую ці меншую частку матэрыялу. Яна складаецца з шэрагу заданняў, якія накіроўваюць працу вучняў у патрэбнае рэчышча, але ў працэсе выканання задання вучні абсалютна вольныя. Яны самастойна выбіраюць шлях даследавання, сродкі для дасягнення мэты. Праца звычайна пачынаецца з актуалізацыі ведаў кожнага па дадзеным пытанні, у часе заняткаў веды вучняў узбагачаюцца. Схематычна працэс выглядае наступным чынам:

  • Слова майстра (настаўніка), выдзяленне праблемы

  • Індывідуальны пошук

  • Карэкцыя ведаў у парах, групах

  • Сацыялізацыя ведаў (група агучвае напрацоўкі)

  • Агульная карэкцыя ведаў

У тэхналогіі майстэрняў галоўнае не паведаміць і засвоіць інфармацыю, а перадаць спосабы працы (у літаратуры гэта найперш аналіз мастацкага твора), магчымасць для вучняў ісці да ведаў сваім шляхам. Вучань мае права на памылкі, бо гэта крокі да ісціны. Вядома, што на ўроку вучні часта баяцца выказваць сваю думку, бо лічаць, што памылковае выказванне паўплывае на адзнаку. Дадзеная тэхналогія ўвогуле не прадугледжвае выстаўлення адзнак, ацэнка ідзе па выніковых, кантрольных працах. Аднак больш правільна адзнакі ўсё ж выстаўляць, толькі за цікавыя творчыя адказы або адказы пасля карэкцыйнага плана. Гэта будзе стымуляваць, пабуджаць да актыўнасці, уважлівасці, стараннасці. Пазіцыя настаўніка - не перадаваць гатовыя веды, а нацэльваць, каб іх здабывалі, нібы выбудоўваць іх разам з вучнямі.

Напрыклад, пры знаёмстве з вершам «Мая вера» настаўнік скіроўвае ўвагу вучняў на тое, што Я. Купалу вабіла не гучная слава паэта. Адзіным жаданнем яго было стаць паэтам свайго народа, выказнікам яго дум. Самае дарагое для паэта - лёс Радзімы, яе свабода і шчасце. Верш «Мая вера» - аўтарскі маналог, напісаны ў высокім прамоўніцкім стылі.

Вера - надзея - любоў. Звыклае спалучэнне, але разуменне яго для кожнага чалавека сваё. Сваё яно і для Я. Купалы. У што верыць паэт? На гэта пытанне павінны адказаць вучні.

Даецца заданне ўважліва прачытаць верш. Затым, перачытваючы кожную страфу, запісаць свае разважанні, расшыфраваць вобразы-сімвалы хлусні і ашуканства, вызначыць своеасаблівасць інтанацыі, раскрыць гістарычную аснову верша.

Атрымаўшы заданне, вучні выбудоўваюць індывідуальную інтэрпрэтацыю, абменьваюцца думкамі ў парах, затым у групе. Пасля абмеркавання прадстаўнікі груп агучваюць выпрацаванае разважанне. Выпрацаваны агульнымі намаганнямі адказ на пастаўленае пытанне і будзе той сумай ведаў, якая адпавядае тэмам урока. Вучні атрымліваюць трывалыя веды і назапашваюць навыкі аналізу мастацкіх твораў.

Усе пададзеныя вышэй тэхналогіі носяць выразны развіваючы характар, дапамагаюць росту вучняў як у асобасным сэнсе, так і ў акадэмічным.

Вывучэнне мастацкага твора - цэнтральная праблема методыкі выкладання літаратуры. Гэтым тлумачыцца тая акалічнасць, што пошукі ў дадзеным кірунку і сёння не страцілі актуальнасці. Як вядома, глыбокае ўздзеянне мастацкага твора на чытача тым большае, чым большае эстэтычнае перажыванне яно выклікае. Аднак памылкова думаць, што для ўзнікнення такога перажывання дастаткова толькі чытання. Чытанне літаратурна-мастацкага твора - гэта праца і творчасць.

Мэтанакіраванасць жа такой дзейнасці павінен надаць настаўнік, плануючы вывучэнне таго ці іншага твора, а таксама арыентуючыся на ўстаноўку арганізаваць працэс аналізу цікава, эфектыўна і творча.

Працэс вывучэння мастацкага твора на пачатковым этапе можна параўнаць з першымі крокамі па невядомай дарозе. Як ісці? Якая дарога? Што чакае наперадзе? Калі на гэтыя ўмоўныя пытанні вучні не будуць мець адказу, то нельга, гядома, разлічваць і на плённае спасціжэнне імі мастацкага тэксту.

Найбольш пашыраным і распрацаваным у методыцы пачаткам працэсу вывучэння, што дае неабходныя арыенціры, былі і застаюцца ўступныя заняткі. Іх эфектыўнасць бясспрэчная. Яны дапамагаюць настаўніку рэалізаваць у асноўным чатыры мэты: даць неабходны для разумення твора гісторыка-літаратурны каментарый; падрыхтаваць і накіраваць на ўспрыманне і аналіз; стварыць неабходны эмацыянальны настрой; зацікавіць.

Менавіта вырашэнне гэтых мэт дазваляе наблізіць чытацкі вопыт школьніка да мастацкага матэрыялу, забяспечыць паўнацэннае яго ўспрыманне. На першы погляд нібы не існуе ніякай неабходнасці ўводзіць нешта новае. Але сёння распрацоўваецца педагагічная парадыгма асобасна-арыентаванага навучання. На першае месца выходзяць не пытанні перадачы і набыцця пэўнага аб’ёму ведаў, а яшчэ і авалоданне ўменнямі і метадалогіямі. Для гэтага традыцыйных мадэляў навучання ўжо недастаткова. Патрабуюцца новыя падыходм, а таксама і мадэрнізацыя традыцыйных тэхналогій, дзе абагульненай дамінантай выступае арганізацыя навучання як творчага пошуку, дзе пазіцыя вучня, «пражыванне» ім навучальнага працэсу, выяўляецца ў ролі актыўнага ўдзельніка гэтага працэсу. Важна акрэсліць, што якраз найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца тыя новыя падыходьг, якія дапаўняюць або інтэгруюцца з найлепшымі здабыткамі методыкі», выпрабаванымі шматгадовай практыкай.

Да ліку такіх тэхналогій можна аднесці і праектную тэхналогію, якая бярэ пачатак ад метаду праектаў, што ўзнік у другой палове XIX ст. у сельскагаспадарчых школах ЗША і пасля быў перанесены ў агульнаадукацыйныя школы. Гэту тэхналогію дакладней было б назваць вернутай, бо яна шырока выкарыстоўвалася ў Расіі і Беларусі ў 1920-я гады XX ст. I дарэчы будзе дадаць, што прычынай адмаўлення ад гэтай тэхналогіі ў 1931 г. (тады яе называлі метадам праектаў) стала яе абсалютызацыя. У сучаснай практыцы гэтай памылкі стараюцца пазбегнуць, асабліва пры навучанні літаратуры, выкарыстоўваючы і далучаючы і станоўчы вопыт уступных заняткаў, і напрацоўкі з новых формаў урокаў, і інш. А таму псіхолага-дыдактычнымі сродкамі рэалізацыі праектнай тэхналогіі сёння з’яўляюцца развіццё творчага і крытычнага мыслення, фармаванне вопыту і інструментарыя даследчай дзейнасці, ролевае і імітацыйнае мадэляванне, пошук і ініцыятыва, спрагназаванасць і рэйтынгавасць ацэнкі. Як зазначае А. Хутарской, пад тэхналогіяй праектаў «прынята разумець сістэму навучання, пры якой вучні набываюць веды і ўменні ў працэсе планавання і выканання практычных заданняў-праектаў». Пры вывучэнні, напрыклад, літаратурнага твора вучні адразу атрымліваюць інфармацыю пра тое, на што будзе скіроўвацца ўвага, якія заданні будуць дадзены (вучні маюць права прапаноўваць свае), якія крытэрыі адзнак.

Мэтанакіраванасці працы вучняў садзейнічае структура праектнай тэхналогіі. Яна складаецца з шасці этапаў.

I этап -падрыхтоўка. Настаўнік знаёміць вучняў з мэтай праекта.



Да прыкладу, у межах нашага метадычнага разгляду – гэта камедыя Я. Купалы «Паўлінка». Для пастаноўкі мэт і задач увага вучняў скіроўваецца на артыкул з праграмы, загадзя запісаны на дошцы. Вучні, якія ўжо прачыталі п’есу самастойна, абмяркоўваюць тэму з настаўнікам, атрымліваюць пры гэтым дадатковую інфармацыю.У дачыненні да дадзенай тэмы настаўніку варта падкрэсліць, што Я. Купала востра адчуваў глыбінную сутнасць зрухаў у народнай свядомасці пад уздзеяннем вялікіх сацыяльных перамен, якія адываліся ў свеце. Забягаючы наперад, зазначым, што ключавыя моанты (як выдзелена намі) неабходна запісваць на дошцы. Гэтыя запісы дапамогуць вучням у вызначэнні кірункаў працы Далей варта нагадаць аб тым, што гэта адчуванне адлюстравана ў змесце твораў. Так, у камедыі «Паўлінка» Купала вельмі ярка паказаў абуджэнне і фарміраванне новай сацыяльнай свядомасці, якое пачалося ў беларускай вёсцы на пачатку ХХ ст., выклікаўшы канфлікт старога і новага, бацькоў і дзяцей.

На аснове праграмнага артыкула і таго, што паведаміў настаўнік, а таксама прачытанага зместу п’есы вучні свядома вызначаць мэты і задачы праекта.

II этап -планаванне. Ён вельмі важны, бо вучні з дапамогай настаўніка (ён прапануе шэраг заданняў і мікратэм для вучэбных заняткаў) выпрацоўваюць план дзеяння. Вызначаюцца крыніцы, спосабы збору і аналізу інфармацыі, выбіраюцца формы справаздачы (прэзентацыі атрыманых ведаў), размяркоўваюцца абавязкі і, што вельмі важна і каштоўна ў праектнай тэхналогіі, вылучаюцца крытэрыі ацэнкі. Асаблівай увагі, як бачым, заслугоўваюць пытанні змянення функцый як таго, каго навучаюць, так і таго, хто навучае. Школьнік выступае ўжо не аб’ектам, а паўнапраўным суб’ектам працэсу навучання, паколькі сам вызначае, што павінен ведаць, што павінен зрабіць, каб атрымаць гэтыя веды, і дакладна ўяўляць перспектыву атрымання той або іншай ацэнкі.

Праектная тэхналогія істотна змяняе і ролю настаўніка. Ён з носьбіта гатовых ведаў ператвараецца ў арганізатара пазнавальнай дзейнасці, арыентуе яе прыярытэт даследчага, пошукавага, творчага характару.

Прапануючы свае заданні і нацэльваючы вучняў на ўнясенне прапаноў, настаўніку неабходна ўлічваць узроставыя асаблівасці, папярэднюю падрыхтоўку, вопыт і густы сваіх выхаванцаў. Важна арыентавацца і на наяўнасць неабходнага матэрыялу.

Выпрацаваны план рэалізацыі праекта запісваецца на дошцы па наступнай схеме: заданні, крыніцы інфармацыі, формы выканання, магчымыя ацэнкі.



Напрыклад, праект «Камедыя Я. Купалы "Паўлінка"» можа ўключаць такія заданні.

1. Я. Купала-драматург.

Падручнік; Шаўлоўская М.Ф. Беларуская драматургія; Васючэнка П. «Драматургічная спадчына Янкі Купалы». Форма выканання - інфармацыйны плакат.


  1.  Час і гісторыя напісання п’'есы. - Разгорнутае паведамленне.

  2.  Камедыя «Паўлінка». Фабула - сюжэт - кампазіцыя. - Схема з тлумачэннямі.

  3.  Канфлікт «бацькі-дзеці» - «трэцяя сіла» (П. Васючэнка). Міні-рэферат.

  4.  Галерэя вобразаў - сюжэтныя лёсы. - Эсэ.

  5.  Вечная тэма. - Параўнальны аналіз (У. Шэкспір «Кароль Лір», «Рамэо і Джульета», В. Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта»).

7. Сцэнічны лёс п’есы. «Паўлінка» часу Я. Купалы і сённяшняя (спектакль Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы). - Разгорнутыя адказы.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка