Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка3/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

Структура вучэбна-метадычнага комплексу па беларускай літаратуры

Вучэбна-метадычны комплекс - набор сродкаў навучання, якія вызначаюць змест навучання, у значнай ступені дзейнасць вучняў і настаўніка. У больш вузкім сэнсе гэта шэраг сістэматызаванай літаратуры, якая забяспечвае эфектыўнасць падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў і пазакласнай працы па беларускай літаратуры.



ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС

1. Вучэбна-метадычныя дапаможнікі

2. Дапаможнікі, кнігі і рабочыя сшыткі для вучняў

3. Навуковыя дапаможнікі літаратуразнаўчага кшталту

4. Літаратура для ажыццяўлення міжпрадметных сувязей

5. Нарматыўна-дзяржаўныя дакументы

6. Вучэбная праграма па беларускай літаратуры

7. Падручнікі і хрэстаматыі

8. Інфармацыйна-даведачная літаратура

9. Ілюстрацыйны і дыдактычны матэрыял і ТСН

10. Метадычныя і літаратурныя часопісы
Кабінет беларускай мовы і літаратуры

Работа ва ўмовах кабінета - гэта вялікі стымул для развіцця творчай ініцыятывы настаўніка, павышэння яго педагагічнага майстэрства. Выкладчык, які працуе на базе кабінета, мае ўсе магчымасці дасканала падрыхтаваць урок непасрэдна на рабочым месцы з улікам усіх неабходных наглядных дапаможнікаў і сродкаў навучанпя. У настаўніка з’яўляюцца дадатковыя магчымасці для пашырэння навукова-тэарэтычнага ўзроўню выкладання - абавязковай умовы ў рабоце любога спецыяліста.



Асноўныя задачы кабінета беларускай мовы і літаратуры:

1) стварэнне спецыяльных умоў для навуковай арганізацыі і працы настаўніка і вучняў;

2) павышэнне навуковага і метадычнага ўзроўню выкладання роднай мовы і літаратуры;у павышэнне якасці ведаў вучняў, развіццё іх самастойнай дзеннасці і творчай актыўнасці;

3) узмацненне выхаваўчага ўздзеяння ўрока і пазакласнай работы на фармаванне асобы вучня.

Пры абсталяванні кабінета беларускай мовы і літаратуры настаўнік павінен памятаць пра:


  • змест сучасных праграм, вучэбных планаў і падручнікаў;

  • наяўнасць наглядных дапаможнікаў;

  • тэхнічныя сродкі навучання;

  • літаратуру для навучальна-выхаваўчай працы;

  • інфармацыйна-даведачную літаратуру;

  • матэрыялы па краязнаўстве, сумежных відах мастацтва і інш.

Школьныя праграмы па беларускай літаратуры

Вучэбная праграма па беларускай літаратуры – нарматыўны дзяржаўны дакумент, у якім вызначаюцца кола асноўных ведаў, навыкаў і ўменняў, змест і структура школьнага курса беларускай літаратуры.

Праграма складаецца з наступных раздзелаў: тлумачалышй запіскі, праграмы для 5-11 класаў, асноўных патрабаванняў да ведаў, уменняў і літаратурнага развіцця вучняў.

У тлумачальнай запісцы вызначаецца месца літаратуры сярод іншых прадметаў, акрэсліваюцца мэты і задачы яе выкладання, характарызуецца змест і структура літаратурнай адукацыі, тлумачыцца структура самой праграмы, вызначаюцца асноўныя метады і прыёмы працы, паказваюцца асаблівасці кожнага этапа выкладання літаратуры, падаюцца патрабаванні да развіцця мовы і да пазакласнай працы.



Асаблівасці пабудовы праграмы:

  • паказана размеркаванне матэрыялу для вывучэння з указаннем гадзін;

  • указаны творы мастацкай літаратуры і артыкулы з асноўнымі патрабаваннямі;

  • названы элементы тэорыі літаратуры для засваення;

  • матэрыял пададзены ў залежнасці ад прынцыпу пабудовы праграмы (жанрава-тэматычны, храналагічна-тэматычны, гісторыка-храналагічны);

  • пералічаны рэкамендацыйныя патрабаванні да ведаў, уменняў і навыкаў вучняў;

  • змешчаны спісы літаратуры для самастойнага прачытання і завучвання на памяць;

  • указаны колькасны паказчык гадзін на вывучэнне твораў, на ўрокі развіцця мовы, на пазакласнае чытанне.

Падручнікі па беларускай літаратуры

Першыя падручнікі па беларускай літаратуры былі створаны ў 1920-я гады XX ст. Абнаўляліся яны ў сувязі са зменай зместу адукацыі і зменай праграм. Апошняе пакаленне падручнікаў распрацоўваецца ў сувязі з вяртаннем да 11-гадовай сістэмы навучання.

Для навучання ў сярэдніх класах (5-8 класы) выдадзены падручнікі-хрэстаматыі, якія ўключаюць у сябе крытычныя артыкулы, мастацкія творы ці ўрыўкі з іх, пытанні і заданні. Для старшых класаў створаны асобна падручнікі і хрэстаматыі. У падручніках, якія з’яўляюцца своеасаблівым сцэнарыем вучэбнага працэсу і ўтрымліваюць асноўныя веды па прадмеце, даюцца звесткі пра аўтараў, агульны агляд літаратурнага працэсу, аналіз мастацкіх твораў. У хрэстаматыях змяшчаюцца мастацкія творы ці ўрыўкі з іх, падаюцца пытанні і заданні да прачытаных твораў.

Метадычны апарат падручнікаў пабудаваны такім чынам, каб вучні маглі ажыццяўляць самакантроль, маглі праверыць, як яны запомнілі зместтвора, ці добра ўсвядомілі палажэнні артыкула. Шмат пытанняў і заданняў рэалізуюць задачу развіцця вуснай і пісьмовай мовы вучняў, а таксама прадугледжваюць ажыццяўленне ўнутрыпрадметных і міжпрадметных сувязей. Павышэнню агульнай культуры і культуры чытання вучняў садзейнічае слоўнікавы каментарый, які змяшчаецца ў падручніках.

Эфектыўнае выкарыстанне падручнікаў пры вывучэнні літаратуры - адна з надзённых задач настаўніка.
ПРЫНЦЫПЫ I МЕТАДЫ ВЫКЛАДАННЯ ЛІТАРАТУРЫ

Агульнадыдактычныя прынцыпы выкладання літаратуры

Дыдактычныя прынцыпы - гэта пэўныя метадалагічныя палажэнні, якімі вызначаюцца працэсы навучання і выхавання, што складаюць адзіную сістэму, якая вызначае агульныя падыходы да выкладання канкрэтных прадметаў.

Вывучэнне літаратуры базіруецца на наступных дыдактычных прынцыпах:



1. Прынцып навуковасці забяспечвае дакладнасць падачы ісцін, устаноўленых гісторыяй і тэорыяй літаратуры; а таксама ўспрыманне вучнямі твора як эстэтычнай з’явы. Пры гэтым нельга дапускаць, каб агульнапрызнаныя ацэнкі літаратурных твораў навязваліся вучням, да іх яны павінны падыходзіць свядома.

Прынцып навуковасці сінтэзуе светапоглядны, тэхналагічны і развіваючы аспекты.



2. Прынцып даступнасці і сістэмнасці забяспечваецца праграмай праз змест твораў, тэарэтыка-літаратурных паняццяў і праз пошукава-пазнавальную, самастойную працу.

3. Прынцып свядомай і актыўнай дзейнасці вучняў нры вядучай ролі настаўніка ажыццяўляецца праз пошукава-пазнавальную, самастойную працу.

4. Прынцып нагляднасці рэалізуецца праз актывізацыю пачуццёва-зрокавага ўспрыняцця, багатую ілюстраванасць.

5. Прынцып выхаваўчай накіраванасці - гэта фарміраванне перакананняў, светапогляду, жыццёвай пазіцыі на аснове вывучэння літаратурных твораў.

Прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу

Вывучэнне літаратуры - гэта, у першую чаргу, аналіз твораў, а значыць, і падыходаў, якія склаліся ў літаратуразнаўчай навуцы.

Безумоўна, літаратуразнаўчы аналіз мае многа агульнага з аналізам агульнашкольным. Аднак існуюць і адметныя прынцыпы літаратуразнаўчага аналізу.

1. Прынцып вывучэнн твораў як твораў мастацтва слова. Літаратура адлюстроўвае свет у вобразнай форме, гэтым яна

адрозніваецца ад навукі, гісторыі, іншых відаў мастацтва. Яшчэ I. Замоцін гаварыў, што літаратурныя творы не павінны ўспрымацца якілюстрацыі да гісторыі ці грамадазнаўства. Вучні павінны ўсвядоміць,што літаратурны твор - спецыфічны твор мастацтва, і выразна бачыш гэту спецыфіку. Не толькі, што паказана, але і як паказана.



2. Прынцып аналізу мастацкіх з’яў у адзінстве формы і зместу. Ён прадугледжвае аналіз мовы і стылю пісьменніка ў непарыўнай сувязі з ідэйна-вобразным зместам, у працэсе такога аналізу школьнікі вучацца разумець сэнс і функцыю сродкаў выразнасці.

Пад зместам мы разумеем тое, што адлюстроўвае пісьменнік, змест жа знаходзіць сваё ўвасабленне ў форме (жанр, кампазіцыя, сродкі выразнасці).



3. Прынцып гістарызму. Кожны твор нясе адзнакі гістарычнай эпохі, і зразумець яго можна толькі ў кантэксце часу. Прынцып гістарызму ўключаетры аспекты: эстэтычны, гісторыка-генетычны, гісторыка-функцыянальны.

Метады выкладання літаратуры

Метады навучання - гэта спосабы работы настаўнікаў і вучняў, пры дапамозе якіх дасягаецца авалоданне ведамі,уменнямі і навыкамі, фармуецца светапогляд вучняў, развіваюцца іх здольнасці. 3 паняццем «метады навучання» цесна звязана паняцце «прыём» - частка метаду, яго прыватнае праяўленне, з дапамогай якога вырашаюцца канкрэтныя сітуацыі метаду.

У сучаснай метадычнай літаратуры існуюць розныя падыходы да класіфікацыі метадаў выкладання. Найбольш пашыранай з’яўляецца наступная класіфікацыя:



Метад творчага чытання. Спецыфіка дадзенага метаду заключаецца ў актывізацыі мастацкага ўспрыняцця і эстэтычнага перажывання, якія з’яўляюцца першай і неабходнай ступенню ў разуменні літаратуры. Гэта чытанне не ў звычайным сэнсе, яно патрабуе спецыяльнай увагі да слова, фразы, рытму, інтанацыйнага малюнка. Дадзены метад утрымлівае ўсе метадычныя прыёмы: выразнае чытанне настаўніка, артыста, вучняў і г.д., а таксама не выключае кароткую гутарку, каментарый, самастойную інтэрпрэтацыю, разгляд ілюстрацый. Метад творчага чытання выкарыстоўваецца ў самым пачатку вывучэння твора і пасля яго аналізу, калі твор успрымаецца вучнямі ўжо значна глыбей.

Асноўныя віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў:

  • Чытанне

  • Слуханне

  • Складанне планаў

  • Пераказы

  • Ілюстраванне

  • Водгукі (вусныя і пісьмовыя)

Эўрыстычны метад прызначаны для паглыблення першапачатковага эмацыянальнага ўспрымання школьнікаў, стымуляцыі іх інтэлектуальных магчымасцей. Задача настаўніка - шляхам разнастайных метадычных прыёмаў (гутаркі, заданні, пытанні, назіранні і г.д.) дапамагчы вучням знайсці праблемы, узнятыя аўтарам у творы, прааналізаваць іх адлюстраванне ў мастацкім тэксце. Эўрыстычны метад садзейнічае засваенню вучнямі метадаў аналізу літаратурнага твора, развівае крытычную думку.

Асноўныя віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў:

  • Падбор цытат і ўрыўкаў

  • Адказы на пытанні

  • Аналітычныя назіранні

  • Выкананне заданняў

  • Пастаноўка праблем

  • Фармуляванне высноў

Даследчы метад скіраваны на самастойную працу вучняў. Дадзены метад блізкі да эўрыстычнага, але функцыя настаўніка заключаецца не ў дапамозе вучням у аналізе матэрыялу, а ў тым, каб шляхам пастаноўкі праблемных пытанняў, даследчых заданняў нацэльваць на даследаванне літаратурнага матэрыялу, выбудоўванне ўласных абгрунтаванняў і меркаванняў.

Асноўныя віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў:

  • Самастойны аналіз

  • Супастаўленне

  • Назіранне

  • Канспектаванне

  • Абмеркаванне

  • Падрыхтоўка рэфератаў

  • Складанне і каменціраванне табліц, схем

Рэпрадуктыўны метад вызначаецца тым, што вучні атрымліваюць веды ў гатовым выглядзе: праз слова або лекцыю настаўніка, з падручніка, дапаможніка і г.д. Гэты метад прадуктыўны толькі пры ўмове не механічнага запамінання, а асэнсаванага засваення, якому садзейнічаюць праблемнае выкладанне матэрыялу, шырокае выкарыстанне нагляднасці, звязаныя з пэўнай тэмай. Рэпрадуктыўны метад эфектыўны пры выкладанні вялікага, новага для вучняў матэрыялу, пры сістэматызацыі і абагульненні.

Асноўныя віды вучэбнай дзейнасці школьнікаў:

  • Слуханне

  • Запісы лекцыі

  • Складаннс планаў і тэзісаў

  • Састаўленне сінхраністычных табліц

  • Падрыхтоўка вусных адказаў


УРОК ЯК АСНОЎНАЯ ФОРМА ВЫКЛАДАННЯ ЛІТАРАТУРЫ

Тыпы і віды ўрокаў па літаратуры
Галоўнай формай навучальна-выхаваўчага працэсу заўсёды быў і застаецца ўрок - калектыўная форма навучання, якой уласцівы пастаянны састаў навучэнцаў і ўстойлівыя часавыя рамкі (45 хвілін), з загадзя складзеным раскладам і арганізацыяй вучэбнай працы над пэўным матэрыялам. Разам з тым урок - гэта не проста перадача вучням навучальнага матэрыялу, а шматгранны і складаны акт, у якім канцэнтруюцца ўсе найважнейшыя асаблівасці навучальна-выхаваўчай дзейнасці. Для яго характэрны арганізацыйныя, педагагічныя, гігіенічныя, метадычныя, а ў нашым выпадку і літаратуразнаўчыя аспекты. Урок літаратуры, як адзначаў акадэмік М.А. Лазарук, «у гэтым сэнсе асаблівы, таму што нясе вучням не толькі агромістую чалавеказнаўчую інфармацыю, але з’яўляецца генератарам духоўнасці, фармуе эмацыянальную, эстэтычную культуру чалавека, выхоўвае як асобу ў самым шырокім значэнні гэтага слова».

Методыка ўрока літаратуры грунтуецца на выразнай пастаноўцы дыдактычнай мэты, задачы (навучальнай, развіваючай, выхаваўчай), на разнастайнасці і багацці метадаў, разлічаных на інтэнсіфікацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў і трывалае засваенне матэрыялу.

Рыхтуючыся да заняткаў, настаўнік


  • прадумвае мэты і змест;

  • метады і прыёмы працы;

  • выбудоўвае ўрок.

У залежнасці ад падыходаў можна вылучыць наступную класіфікацыю ўрокаў:

1. Віды ўрокаў па дыдактычных мэтах:

  • Урок тлумачэння новага матэрыялу;

  • Урок абагульнення і сістэматызацыі;

  • урок-паўтарэнне;

  • урок камбінаванай будовы;

  • кантрольны ўрок.

2. Урокі акадэмічнага тыпу:

  • урок-лекцыя;

  • урок-семінар;

  • урок-залік.

Урок-лекцыя ў залежнасці ад класа можа доўжыцца ад 10 да 35 хвілін. Зыходзячы з узроставых асаблівасцей вучняў, урок-лекцыя звычайна праводзіцца ў старшых класах. Гэты від урокаў варта выкарыстоўваць, калі бярэцца вялікі аб'ём матэрыялу ці складаны матэрыял (яшчэ незнаёмы вучням ці знаёмы схематычна). Урокі-лекцыі выкарыстоўваюцца пры вывучэнні аглядавых тэм, для уступных заняткау да манаграфічных тэм, пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка, у якасці першага ўрока перад вывучэннем вялікага эпічнага твора.

У залежнасці ад месца ў навучальным працэсе і дыдактычнага прызначэння вылучаюцца наступныя віды ўрока-лекцыі:

-уводная лекцыя - праводзіцца, калі даецца агульная характарыстыка матэрыялу, які будзе вывучацца;

-установачная лекцыя - выкарыстоўваецца, калі падаецца асноўны змест і напрамкі да паглыблення вывучэння тэмы;

-разавая лекцыя - абіраецца, калі разглядаецца адно пытанне, пэўны аспект, новы погляд на тэму, якая вывучаецца;

-аглядная лекцыя - праводзіцца, калі трэба пазнаёміць з асноўнымі вузлавымі пытаннямі вялікага матэрыялу;

-падагулыіяючая лекцыя - выкарыстоўваецца пасля вывучэння тэмы ці вялікага твора і мае на мэце сістэматызаваць веды вучняў.

Для лепшага ўспрымання лекцыі настаўнік можа ўключыць у сваё выступленне паведамленне вучня, выкарыстанне нагляднасці, паведамленне ці запіс на дошцы плана лекцыі, а таксама забеспячэнне заданнямі.

Урок-семінар выбіраецца, калі прадугледжваецца самастойнае асэнсаванне тэмы. Форма семінара можа выкарыстоўвацца на ўступных і заключных занятках, пры аналізе мастацкага твора, пры вывучэнні манаграфічных і аглядных тэм, на ўроках пазакласнага чытання.

Урок-семінар абавязкова патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі, якая ўключае ў сябе наступныя віды дзейнасці: тлумачэнне тэмы, распрацоўка пытанпяў, падрыхтоўка спісаў літаратуры і іншага даведачнага матэрыялу, размеркаванне пытанняў і заданняў сярод вучняу, правядзенне індывідуальных кансулыпацый, вызначэнне працы класа.



Урок-залік дапамагае праверыць засваенне тэмы ці шэрагу паняццяў, пытанняў. Праводзіцца такі ўрок як у пісьмовай, так і ў вуснай форме. Адным з варыянтаў урока-заліку можа выступаць тэсціраванне.

Пытанні да заліку даюцца настаўнікам загадзя і тлумачацца.

Праводзіцца залік як індывідуальна, так і па групах.

3. Віды ўрокаў па вядучым метадзе:


  • урок-гутарка;

  • урок-дыскусія;

  • урок-дыспут;

  • урок-даследаванне;

  • урок-доказ;

  • урок-дэманстрацыя.

Урок-гутарка - распаўсюджаны і эфектыўны від урока, неабходны пры аналізе твораў, праверцы ўспрыняцця прачытанага, на заключных занятках, пры актуалізацыі прачытанага. Прадуманыя эўрыстычныя пытанні ўключаюць вучняў у творчы працэс пазнання твора, ствараюць эфект адкрыцця, вучаць абгрунтоўваць думку, надаваць ёй славесную форму, развіваюць уменне слухаць. Слабым бокам урокаў-гутарак з’яўляецца тое, што кароткія, лаканічныя адказы школьнікаў не развіваюць маналагічную мову.

Урок-дыскусія - калектыўнае абмеркаванне пытанняў, якія могуць
выклікаць несупадзенне думак. Такія ўрокі добра развіваюць мыс-
ленне, патрабуюць глыбокага пранікнення ў матэрыял, развіваюць
дыялагічную мову. Галоўная задача настаўыіка пры гэтым - праду-
маць дыскусійны момант, каб заахвоціць вучняў прыняць удзел у та-

кой працы.



Урок-дыспут па методыцы правядзення падобны да ўрока-дыскусіі. Адрозненне толькі ў тым, што свае погляды на спрэчныя пытанні выказваюць два-тры вучні, а не ўвесь клас, што і з’яўляецца адмоўным у такім відзе ўрока.

Урок-даследаванне грунтуецца на самастойным спасціжэнні нескладанай тэмы, развівае даследчыя здольнасці, вымагае падрыхтоўкі пытанняў-заданняў, алгарытмаў.

Урок-доказ карысны пры абагульненні вывучанага. Ён патрабуе выкарыстання схем, апор, табліц і інш. На ўроку-доказе рэалізуецца вучэбна-інфармацыйны прынцып навучання.

Урок-дэмапстрацыя заснаваны на выкарыстанні вучэбных фільмаў, тэлеспектакляў, тэлеўрокаў. Але каб урок не быў асэнсаваны вучнямі як забава, адпачынак, варта накіроўваць іх на аналіз, даваць неабходныя каментарыі.

4. Віды ўрокаў па форме пазакласнай працы:

  • урок-экскурсія (падарожжа);

  • урок-спаборніцтва;

  • урок-турнір;

  • урок-гульня;

  • урок-алімпіяда;

  • урок-канцэрт;

  • урок-кампазіцыя;

  • урок-спектакль;

  • урок-віктарына.

Нетрадыцыйныя ўрокі

За аснову тэхналогіі правядзення дадзеных урокаў бяруцца пэўныя грамадскія з’явы, і іх працэсавы бок напаўняецца літаратурным матэрыялам. Такія ўрокі даюць магчымасць пазбегнуць аднастайнасці, шаблоннасці. Гэта іх станоўчы бок. Адмоўным жа з’яўляецца тое, што нетрадыцыйныя ўрокі ўспрымаюцца вучнямі як гульня, зніжаецца ўспрыняцце, дзеці захапляюцца падзейным бокам і слаба засвойваюць навучальны матэрыял. Існуюць наступныя віды нетрадыцыйных урокаў:



  • урок-суд;

  • урок - прэс-канферэнцыя;

  • урок-прэзентацыя;

  • урок-інтэрв’ю;

  • урокі на ўзор інтэлектуальных тэлегульняў і інш.


Патрабаванні да сучаснага ўрока літаратуры, яго структура

Урок літаратуры адлюстроўвае запатрабаванні жыцця, здабыткі развіцця навукова-педагагічнай думкі і школьнай практыкі, але, безумоўна, не сам па сабе, а дзякуючы намаганням настаўнікаў, бо ўрок - гэта творчасць настаўніка. Кожны настаўнік выбірае свой падыход, па-свойму арганізуе навучальную дзейнасць, выкарыстоўвае разнастайныя метады і прыёмы працы, кіруючыся праграмай, падручнікамі, метадычнымі дапаможнікамі і інш., сваёй логікай і асабістым бачаннем спасціжэння літаратурных твораў.

Аднак пры ўсёй непаўторнасці ўрокаў ёсць у іх устойлівае, тое, што вызначаецца самім прадметам, логікай яго пазнання, заканамернасцямі ўзроставай псіхалогіі школьнікаў. Методыка ўрока літаратуры грунтуецца ў першую чаргу на канкрэтызацыі тэмы, выразнай пастаноўцы дыдактычнай мэты, задачы (навучальнай, развіваючай, выхаваўчай), на разнастайнасці метадаў, разлічаных на інтэнсіфікацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў і трывалае засваенне матэрыялу.

Эфектыўнасць урока, якасць набытых вучнямі на ім ведаў вызначаецца яго змястоўнай і метадычнай напоўненасцю, узроўнем правядзення, яго атмасферай. Залог поспеху крыецца ў грунтоўнай падрыхтоўцы ўрока.

На аснове праграмы настаўніку неабходна вызначыць месца дадзенага ўрока ў сістэме ўрокаў: паглядзець рэтраспектыўна і перспектыўна (што вядома, што паўтарыць, актуалізаваць, што будзе выкарыстана ў далейшым).

Асэнсаваўшы і згрупіраваўшы матэрыял, важна выбраць форму ўрока, абсталяванне, а на аснове гэтага - метады і прыёмы працы, наборы заданняў з арыентацыяй на павышаную актыўнасць вучняў, асобасны падыход, віды кантролю. Такім матывацыйным падыходам прадугледжваецца захаванне разнастайнасці навучальнага працэсу.

Яшчэ адзін важны ракурс, якому неабходна надаваць значную ўвагу пры падрыхтоўцы ўрока, - дамашняе заданне, бо самастойная праца вучняў дома замацоўвае вывучанае на ўроку і пераводзіць у доўгатэрміновую памяць.

Распрацоўваючы заданні на дом, настаўніку важна кіравацца наступнымі агульнадыдактычнымі патрабаваннямі. Заданне павінна вынікаць з матэрыялу ўрока, мець з ім непарыўную сувязь. Праца на ўроку павінна даваць ключ, рыхтаваць вучняў да працы дома. Пажадана, каб заданне было больш лёгкае, чым тая праца, якая ажыццяўлялася на ўроку. Калі настаўнік дае вучням заданне не па школьных падручніках, а па іншых крыніцах або заданні даследчага, гістарычнага характару, то прадугледжваецца кансультацыя, даюцца алгарытмы, планы, тэзісы і інш.



Методыка ўрока літаратуры: сучасныя патрабаванні да ўрока, выбар метадаў навучання; выніковасць, аптымізацыя навучання; фармаванне асобы вучня, павышэнне маральнага патэнцыялу; змест і формы самастойнай працы вучняў; развіццё навыкаў і ўменняў школьнікаў у дынаміцы вучэбнага працэсу; задачы і мэтавыя ўстаноўкі ўрока; арганізацыя і адбор матэрыялу; узаемасувязь калектыўнай, групавой і індывідуальнай работы вучняў на ўроку; нагляднасць і ТСН; формы правядзення ўрока і педагагічная творчасць настаўніка - гэта праблемы, якія распрацаваны і працягваюць даследавацца ў працах многіх дыдактаў, метадыстаў.

Элементы сучаснага ўрока ўскладніліся і сталі такімі разнастайнымі, што ўзнікла неабходнасць у іншых, больш дакладных вымярэннях. З’явілася новая структурная адзінка ўрока - вучэбная сітуацыя.



Вучэбная сітуацыя - гэта заданне, якое мае канкрэтную мэту, пэўны змест і методыку яго выканання; лагічная і эмацыянальная частка ўрока, у якой у адзінстве выступаюць мэта, змест, характар дзейнасці вучняў і спосаб арганізацыі дзейнасці.

Вучэбная сітуацыя можа ўключаць больш дробныя пытанні і заданні, што носяць дапаможны характар.



Да сучаснага ўрока літаратуры прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

  1. Урок павінен быць цэласным (мець свой стыль, канцэпцыю).

  2. Урок павінен быць звязаным з папярэднім і з наступнымі
    заняткамі, быць звяном ва ўсёй сістэме ўрокаў па тэме.

  3. Метады і прыёмы, эмацыянальны тон урока павінны адпавядаць
    прыродзе, характару вывучаемага матэрыялу.

  4. Працэс засваення павінен рухацца ад простага да складанага,
    развіваць розныя бакі асобы школьнікаў.

  5. На ўроку павінны арганічна спалучацца дзейнасць настаўніка.
    класа, вучня.

  6. Урок павінен быць эмацыянальным, разнастайным, цікавым, на-
    сычаным адукацыйным матэрыялам.

  7. На кожным уроку павінны быць вытрыманы агульнаадукацыйныя прынцыпы:

  • вучэбна-арганізацыйны - стварэнне спрыяльных умоў дзейнасці, пэўнае абсталяванне рабочага месца, рацыянальнае планаванне працы на ўроку;

  • вучэбна-інфармацыйны - уменне ажыццяўляць бібліяграфічны пошук, працаваць з кнігай, даведнікамі і іншымі інфармацыйнымі крыніцамі (слоўнікамі, дадатковай літаратурай і г.д.);

  • вучэбна-інтэлектуалыіы - навучанне ўменню матываваць сваю дзейнасць, лагічна ўспрымаць і асэнсоўваць матэрыял, рацыянальна запамінаць, выдзяляць галоўнае, развіццё навыкаў самастойнага ўспрымання самакантролю;

вучэбна-камунікатыўны - навучанне лагічна будаваць і перабудоўваць свае думкі вусна і пісьмова, пераказваць і сістэматызаваць інфармацыю, сціскаць і пашыраць яе, каменціраваць, рабіць водзывы, валодаць маналагічнай мовай і ўмець весці дыялог.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка