Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка13/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва

Адпаведна школьнай праграме пры навучанні літаратуры неабходна звяртаць увагу і на такі важны аспект літаратурнай адукацыі, як выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва на ўроку. Так, напрыклад, у праграме для 5 класа ў межах вывучэння тэмы «Роднае слова» (4 гадзіны) напрыканцы тэмы прапануецца наступнае: «Мастацтва. Жывапіс: В. Цвірка. «Мая радзіма», «Заслаўе»; М. Ісаёнак. «Песня аб маёй зямлі»; І. Пушкоў. «Вясна на Нёмане»; А. Казлоўскі. «Зялёны май», М .Рагалевіч. «Сімфонія вясны»; В. Бялыніцкі-Біруля. «Лотаць зацвіла»; В. Бяляўскі. «Беларускі краявід» і інш.» Як бачна, ужо на самым пачатку літаратурнай адукацыі настаўнік павінен выкарыстоўваць на сваіх уроках нямала твораў іншых відаў мастацтва.

Творы сумежных відаў мастацтва, якія выкарыстоўваюцца на ўроку літаратуры, можна згрупаваць наступным чынам:

1. Творы жывапісу


  • партрэты пісьменпікаў (напрыклад, М. Будавей. «Партрэт В. Быкава», Н. Шчасная. «Снежныя зімы» (партрэт пісьменніка І. Шамякіна) (11 клас));

  • творы, сугучныя з творамімастацкай літаратуры (напрыклад, Г. Вашчанка «Маё Палессе», А. Гараўскі. «Пінскія балоты», Ю. Зайцаў. «Людзі Палесся» - пры вывучэнні рамана I. Мележа «Людзі на балоце» (10 клас), Ф. Рушчыц. «Зімовая казка» - пры вывучэнні верша М. Багдановіча «Зімой») (5 клас));

палотны, створаныя на аснове літаратурных твораў (напрыклад, К. Васільеў. «Плач Яраслаўны», А. Лось. Ілюстрацыя да «Слова пра паход Ігаравы» і інш. (9 клас)).

2. Музычныя творы

творы, створаныя на аснове літаратурнага матэрыялу, які вывучаецца наўроку (напрыклад, песня М. Чуркіна «Ручэй» на верш Я. Коласа - пры вывучэнні тэмы «Якуб Колас. "Ручэй"» (5 клас), I. Лучанок. Кантата «Курган», Р. Пукст. Опера «Машэка» - пры вывучэнні манаграфічнай тэмы «Янка Купала» (9 клас));

музыка, сугучная з літаратурным матэрыялам (напрыклад, «Ой, у лузу, лузе...» - кампакт-дыск гурта «Палац», «Троіца» кампакт-дыск этнагурта «Троіца» - пры вывучэнні тэмы «Беларуская песня» (6 клас));

творы пэўнага перыяду, адпаведнага аналагічнаму перыяду літаратурнага развіцця (напрыклад, Ф. Шапэн. Вальсы, мазуркі, Ф. Шуберт. «Няскончаная сімфонія» - пры вывучэнні тэмы «Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак» (9 клас)).



  1.  Творы графікі (напрыклад, А. Лапіцкая. «Ляцяць над Палессем старажытныя песні» - пры вывучэнні манаграфічнай тэмы «Творчасць Ніла Плевіча» (11 клас)).

  2.  Фотаздымкі ці каляровыя ілюстрацыі скульптурных і архітэктурных помнікау

архітэктура (напрыклад, палац Ватыкана ў Рыме (XV ст.), універсітэт у Падуі (XV ст), Карлаў мост у Празе (ХШ-ХV стст.), касцёл Святой Ганны ў Вільні (XIV ст.) - пры вывучэнні тэмы «Літаратура эпохі Адраджэння» (9 клас));

скульптура (напрыклад, 3. Азгур. «Францыск Скарына», А. Шатэрнік. «Мікола Гусоўскі» - пры вывучэнні тэмы «Літаратура эпохі Адраджэння» (9 клас); 3. Азгур. «Помнік Кастусю Каліноўскаму» (г. Свіслач), К. Асадаў. «Францішак Багушэвіч» - пры вывучэнні тэмы «Рэалізм як літаратурны напрамак. Захаванне тэндэнцый рамантызму» (9 клас)).



5. Фотамастацтва (напрыклад, альбомы «Пакланіся прыродзе», «Спатканне з лесам» (В. Алешка), «Мая Беларусь» (С. Плыткевіч) - пры вывучэнні тэмы «Лірычныя жанры» (8 клас)).

6. Тэатр і кінамастацтва (напрыклад, спектакль «Вечар» (паводле А. Дударава) - пры вывучэнні драмы ў 8 класе; кінафільм «Я, Францыск Скарына» (рэж. Б. Сцяпанаў) - пры вывучэнні тэмы «Літаратура эпохі Адраджэння» (9 клас); кінафільмы «Знак бяды» (рэж. М. Пташук), «Дажыць да світання» (рэж. М. Яршоў) – пры вывучэнні манаграфічнай тэмы «Васіль Быкаў» (11 клас)).

Выкарыстанне твораў сумежных відаў мастацтва мае сваю спецыфіку. Вучняў неабходна рыхтаваць да такой складанай і даволі няпростай працы, як успрыманне твораў сумежных відаў мастацтва. Найчасцей цяжкасці сустракаюцца пры працы з творамі жывапісу, і выкліканы яны слабым валоданнем адпаведнай лексікай. Таму настаўнік павінен мець апорны матэрыял у выглядзе графічнай нагляднасці.



Апорны матэрыял

1. Паняцце пра жанры (пейзаж, партрэт, сюжэтнае палатно,

ілюстрацыя, рэпрадукцыя).

  1.  Каларыт - адносіны фарбаў, колераў, якія адлюстроўваюць настрой, характарызуюць намаляванае (напісанае) на карціне.

  2.  Фарбы: цёплыя (чырвоная, жоўтая, ружовая і іх адценні), якія перадаюць станоўчыя эмоцыі; халодныя (сіняя, шэрая, цёмна-карычневая, цёмна-зялёная) - пачуццё смутку, негатыўны настрой.

  3.  Кампазіцыя: пярэдні план, цэнтр (выносіцца галоўнае), задні план (характарызуецца другаснае), фон (дадатковае, адцяняючае).

Сродк івыразнасці: штрыхі, блікі, дэталі, сімвалічныяпрадметы.

Знаёмячыся з творамі іншых відаў мастацтва на ўроку літаратуры, вучні не толькі выхоўваюцца эстэтычна, у гэты час адбываецца праца па развіцці іх маўлення. Таму пры выкарыстанні твораў сумежных відаў мастацтва неабходна звяртаць асобную ўвагу на моўны матэрыял. Настаўніку пажадана звяртацца да спецыяльнай лексікі, каб узбагаціць слоўнікавы запас вучняў і забяспечыць магчымасць свабоднага аперыравання гэтым матэрыялам.



Моўны матэрыял

I. Мастак - жывапісец, творца, майстар, аўтар карціны, пейзажыст, партрэтыст і інш.

2. Карціна - твор, палатно, назва па жанры (пейзаж, партрэт і г.д.).

3. Намаляваў - напісаў, паказаў, адлюстраваў, стварыў, перадаў, выявіў.

4. Змест - тэма, сюжэт, задума, ідэя, пейзаж, партрэт і г.д. Характарыстыка - выяўленне, мастацкія дэталі, метафарычнасць, сімвалічнасць і г.д.

Працуючы з творамі сумежных відаў мастацтва, вучні павінны імкнуцца зрабіць усебаковы аналіз мастацкага твора, а не толькі выказваць суб’ектыўныя адносіны да ўбачанага. Зрабіць працу ў гэтым напрамку больш эфектыўнай можна з дапамогай памятак. Так, пры выкарыстанні твораў жывапісу варта прапанаваць вучням наступную памятку:



Праца з творам жывапісу

  1. Уступная гутарка (аўтар, назва, суаднесенасць з літаратурай).

  2. Разгляд карціны.

  3. Аналіз зместу карціны (агульныя ўражанні ад убачанага).

  4. Складанне плана апісання карціны.

  5. Слоўнікавая праца (падбор апорных і ключавых слоў).

  6. Фарміраванне вусных адказаў па пунктах плана.

  7. Агульнае апісанне ці апавяданне.

  8. Агульная памятка:

  • Чаму так названа карціна?

  • Хто (што) адлюстраваны (-а) на ёй?

  • Вызначце асаблівасці: якая кампазіцыя, які агульны тон, каларыт, якія фарбы пераважаюць і чаму, якія дэталі ўведзены мастаком і для чаго?

Пры знаёмстве з тэатральнымі пастаноўкамі мэтазгодна выкарыстаць такую схему-намятку:

Як глядзець і ацэньвапь спектакль

  1. Аўтар. Назва п’есы. Жанр.

  2. Як увасоблена рэжысёрам задума аўтара (сцэнарыста).

  3. Пра што расказана ў п'есе (фабула). Ці выяўлены ў спектаклі канфлікт.

  4. Як удалося акцёрам увасобіць вобразы п’есы.

  5. Як працавалі на выяўленне праблемы п’есы сцэнічныя сродкі (касцюмы, дэкарацыі, музыка, дэталі-сімвалы).

  6. Вашы асабістыя ўражанні ад прагледжанага спектакля.

Графічныя формы арганізацыі матэрыялу

Выкладанне літаратуры ў школе, кажучы словамі выдатнага дзеяча адукацыі, акадэміка М.А. Лазарука, заўсёды было «навучаннем і выхаваннем творчасцю», справай складанай, чуйнай да асаблівасцей часу, канцэптуальных змен. Сёння таксама ідзе актыўны працэс змянення зместавай асновы гуманітарнай адукацыі. Характэрная прыкмета - новая парадыгматыка, у прыватнасці, арыентацыя на асобасны прыярытэт, на фармаванне актыўнай пазіцыі вучня, спосабаў пазнавальнай дзейнасці, на развіццё творчага і лагічнага мыслення.

Нельга не адзначыць, што сучасны вучань больш прагматычны, тэхналагізаваны. Гэта абумоўлена ходам гістарычнага развіцця, рухам цывілізацыйных працэсаў і інфармацыйным прагрэсам. Усё вышэйакрэсленае вымагае пошуку новых шляхоў дзейнасці, а таксама перагляду і універсалізацыі лепшых здабыткаў вопыту выкладання беларускай літаратуры. Адным з напрамкаў такога падыходу з’яўляецца шырокае выкарыстанне візуальных формаў арганізацыі матэрыялу. Прычым гэтыя формы выкарыстоўваюцца не толькі як творчая рэфлексія. 3 іх дапамогай вучні атрымліваюць магчымасць мэтанакіравана працаваць, выказваць свае ідэі, сістэматызаваць матэрыял, рабіць высновы і інш. Некаторыя з гэтых формаў могуць стаць для настаўніка вядучай стратэгіяй урока. Графічная арганізацыя матэрыялу робіць нагляднымі мысліцельныя працэсы, якія адбываюцца пры вывучэнні той ці іншай літаратурнай тэмы.

Аднак эфектыўнасці можна дасягнуць толькі ў тым выпадку, калі настаўнік будзе кіравацца наступнымі правіламі:



  • грунтоўна і дэталёва прадумваць графічнае выкладанне матэрыялу, яго самадастатковасць;

  • папярэдне тлумачыць вучням сутнасць прапаноўваемых табліц, схем, апор, кластэраў, умоўных знакаў і г.д.;

  • дакладна вызначаць мэты і формы працы.

Такім чынам будзе дасягнута абуджэнне цікавасці да абранай тэмы, да працэсу даследавання і пазнання, а ўрок атрымаецца цікавым, насычаным і прадуктыўным.

Напрыклад, праводзячы падагульняючы ўрок па манаграфічнай тэме «Васіль Быкаў», настаўнік можа прапанаваць вучням наступную табліцу:


Нумар

Прыкметы

Лаканічныя абгрунтаванні
і прыклады


1

Абмежаванасць часавай прасторы




2

Лакальнасць месца дзеяння




3


Звычайныя героі




4

Экстрэмальнасць умоў




5

Праблема маральнага выбару




6

Прыём рэтраспекцыі




7

Эпічны паралелізм




8

Выкарыстанне сімвалаў




9

Трагедыйнасць і філасафічнасць




Узор табліцы падаецца на дошцы, а перад вучнямі ставіцца задача запоўніць яе. Папярэдне запаўняецца разам першы радок.

На ўроку па вывучэнні беларускіх народных песень можна прапанаваць скласці кластэр (выдзяленне сэнсавых адзінак тэксту і графічнае іх афармленне ў пэўным парадку), дапоўніўшы малюнкамі-сімваламі:



Каляндарна-абрадавыя песні

  • Калядныя

  • Купальскія

  • Жніўныя

  • Валачобныя

  • Восеньскія

  • Пятроўскія

  • Вяснянкі

3 пэўным ускладненнем такое заданне можа быць прапанавана ў якасці дамашняга. Запаўненне кластэраў больш складанага, прычынна-выніковага характару можа весціся пад кіраўніцтвам настаўніка.

Графічная форма матэрыялу не толькі дапамагае вучням працаваць з тэкстам, але і наглядна дэманструе працэс пераходу ад няведання да ведання, робіць чытанне, аналіз, абмеркаванне больш асэнсаванымі, дапамагае выдзяляць асноўныя аспекты, актывізуе творчае мысленне.

Гэтыя асаблівасці графічных формаў арганізацыі матэрыялу робяць іх вядучымі і пры неабходнасці параўнальнага аналізу, супастаўлення літаратурных з’яў

Напрыклад, пры вывучэнні тэмы «Ад рамантызму да рэалізму» настаўнік можа прапанаваць вучням пракаменціраваць і параўнаць дзве памяткі-апоры:

Асаблівасці рамантызму

Асаблівасці рэалізму

  1. Выкарыстанне вострай фабулы.

  2. Заблытаная інтрыга, абвостранасць сцэн.

  3. Драматычны сюжэт.

  4. Паказ выключных падзей.

  5. Незвычайныя героі.

  6. Наяўнасць легендарных персанажаў

  7. Палярнасць герояў:

а)высакародныя, духоўна багатыя, самаахвярныя, прыгожыя сэрцам і ўчынкамі;

б)чэрствыя, дэспатычныя, жорсткія, цынічныя.



  1. Эмацыянальнасць, узнёсласць, пафаснасць, вобразнасць мовы.

  2. Матыў барацьбы за дабро, справядлівасць, свабоду.

10. Адухоўленасць прыроды.

  1. Аб’ектыўнасць адлюстравання жыцця, фатаграфічнасць.

  2. Выяўленне сацыяльных вытокаў, з’яў і падзей.

  3. Аналіз або паказ сацыяльна-гістарычных канфліктаў.

  4. Звычайны герой у звычайных абставінах.

  5. Усебаковасць адлюстравання чалавечай асобы:

а) род дзейнасці;

б) псіхалагічны партрэт;

в) духоўнае жыццё.

6.Аналітычнае раскрыццё абставін.

а) умовы, у якіх фарміруецца характар персанажа;

б) умовы, у якіх даводзіцца


дзейнічаць персанажу.

7.Выяўленне вытокаў супярэчнасцей і сацыяльнай несправядлівасці.



Візуальна пададзеная інфармацыя будзе не толькі больш актыўна ўспрымацца, але і сістэматызавацца і асэнсоўвацца творча.

На ўроках у старшых класах часта выкарыстоўваецца лекцыйна; форма падачы матэрыялу. Перавагі і недахопы традыцыйнай лекцы добра вядомыя. Асноўным яе недахопам з'яўляецца пасіўнасць успрыняцця, звязаная з аднастайнасцю дзейнасці. Выкарыстанне табліц, схем, апор актывізуе ўспрыманне. Было б няправільным не адзначыць, што настаўнікі, праводзячы ўрокі-лекцыі, карыстаюцца нагляднасцю даволі шырока, але засваенне становіцца больш прадуктыўным, калі вучням прапануецца, слухаючы матэрыял, занатоўваць, адлюстроўваць пачутае ў графічным выглядзе.



Так, знаёмячы вучняў з тэматычнай і жанравай разнастайнасцю сучаснай драматургіі, настаўнік можа прапанаваць ім падрыхтаваць табліцу па наступным узоры:


Нумар

Аўтары

Творы

Тэмы

Жанры
















Эфектыўнай графічнай формай з'яўляюцца інструктыўныя памяткі, алгарытмы, апоры. Яны арганізуюць працу вучняў, накіроўваюць у патрэбнае рэчышча, асабліва пры выкананні самастойнай працы, творчых заданняў, засваенні паняццяў па тэорыі літаратуры. Да таго ж ужыванне такіх формаў садзейнічае лагічнай і паслядоўнай пабудове разгорнутых адказаў па зададзенай тэме. Адным са шматлікіх прыкладаў можа быць памятка-план адказу на пытанне аб значэнні творчасці пісьменніка:

I. Месца пісьменніка ў развіцці беларускай літаратуры.

  1. Асноўныя праблемы эпохі і адносіны да іх пісьменніка.

  2. Традыцыі і наватарства пісьменніка ў галіне:




  • ідэй;

  • тэматыкі, праблематыкі;

  • творчага метаду і стылю;

  • жанру;

  • моўнага стылю.

II. Ацэнка творчасці пісьменніка крытыкамі.

Як бачым, графічная арганізацыя матэрыялу наглядна паказвае змест, сутнасць, ідэі, высновы яшчэ да іх выяўлення і агучвання, а гэта - надзейны рухавік для працэсу пазнання і творчасці
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка