Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка11/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


РАЗВІЦЦЁ МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ

БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Спецыфіка развіцця вуснага маўлення

Праблема развіцця маўлення вучняў набывае ў наш час усё большае грамадскае значэнне, таму што яно з’яўляецца важным паказчыкам духоўнай культуры асобы. Грамадству неабходны людзі, якія валодаюць словам, умеюць абараніць свае перакананні, погляды, творча ўключыцца ў працэс міжасобаснай камунікацыі. На жаль, фармаванню маўленчай культуры школьнікаў мала садзейнічае працэс тэхнізацыі і пасіўнае пазнаванне праз сродкі масавай інфармацыі. У гэтым плане літаратура як вучэбны прадмет стварае найспрыяльнейшыя ўмовы для развіцця і ўдасканалення маўлення, а таму развіццёь маўлення вучняў як элемент літаратурнай адукацыі не проста застаецца адным з галоўных аспектаў у методыцы навучання літаратуры, а актыўна развіваецца, набывае новыя рысы.



Развіццё маўлення

  • выпрацоўвае ўменне добра гаварыць

  • садзейнічае разумоваму развіццю

  • прывучае да лагічнага мыслення

  • развівае вобразнае мысленне і творчыя здольнасці

  • выхоўвае літаратурны густ

Само паняцце развіцця маўлення выступае на сённяшні дзень як у навукова-метадычным, так і ў філасофска-псіхалагічным значэннях. Працэс авалодання маўленнем ідзе праз усё жыццё: ён непасрэдна звязаны з духоўным станаўленнем асобы, з узбагачэннем яе ўнутранага свету. Інтэнсіўнае развіццё маўлення школьнікаў адбываецца пры вывучэнні літаратуры, калі захоўваюцца і спалучаюцца тры падыходы: псіхалінгвістычны, лінгвадыдактычны і методыка-літаратурны, які непасрэдна ўлічвае магчымасці мастацкай літаратуры.

Найбольшы плён у працы па развіцці маўлення вучняў дасягаецца ва ўмовах камунікатыўнай дзейнасці. Таму ў педагагічную практыку настаўнікаў трывала ўваходзіць псіхалінгвістычны тэрмін «маўленчая дзейнасць». Працуючы над развіццём маўлення школьнікаў на ўроках літаратуры, настаўніку неабходна абапірацца на веданне асаблівасцей камунікатыўнай дзейнасці, бо засваенне мовы (пашырэнне слоўнікавага запасу, удасканаленне тэхнікі маўлення) найбольш плённа адбываецца ў працэсе зносін.

На сённяшні дзень дамінуючым стаў дзейнасны падыход да развіцця маўлення вучняў. Ён прадугледжвае, па-першае, узаемадзеянне маральна-эстэтычнага выхавання і маўленчага развіцця, сувязь апошняга з усімі кампанентамі ведаў па літаратуры; па-другое, выкарыстанне разнастайных метадычных формаў і прыёмаў, па-трэцяе, захаванне сістэматычнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці дадзенай працы ў розных узроставьіх групах. 3 другога боку, у рэчышчы дзейнаснага падыходу да развіцця маўлення вылучаюцца наступныя напрамкі: лексіка-фразеалагічная праца зтэкстам мастацкага твора і літаратурна-крытычнымі матэрыяламі; навучанне школьнікаў разнастайным відам і жанрам маналагічнай сітуацыі, калі вучням неабходна сціскаць і пашыраць, параўноўваць і проціпастаўляць, абагульняць і падсумоўваць матэрыял.

У такога роду навучальнай працы развіваюцца творчыя здольнасці, школьнікі разумеюць практычную накіраванасць сваёй дзейнасці, а таксама ацэньваюць уласныя магчымасці, што павышае зацікаўленасць у выніках. Такім чынам фарміруюцца свядомыя адносіны да інтэлектуальнай працы.

Вусная мова развіваецца праз:


  • слуханне - гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў;

  • чытанне - гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне;

  • назіранне - праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз;

  • выступленне - расказванне, пераказы, адказы на пытанні, разгорнутыя маналагічныя выказванні, выступленні з рэфератамі і дакладамі.Ва ўсёй названай шматстайнасці ёсць стрыжнёвы тэхналагічны падыход. Вучняў важна нацэліць на тое, што, рыхтуючыся да выступлення, неабходна намеціць асноўны тэзіс, яго сарцавіну, пасля прадумаць (у залежнасці ад жанру) падыход да гэтага сэнсавага вузла выступлення, а потым сфармуляваць высновы, канцоўку. Схема традыцыйная і, з аднаго боку, нібы фармальная, але, бясспрэчна, вуснае слова павінна

мець сваю завязку, развіцце думкі, пэуную кульмшацыю і галоуную ідэю, галоўны тэзіс (выпрацоўку гэтага навыку настаўнік павінен трымаць пад пастаяннай увагай), які будзе выказвацца, адстойвацца. На аснове галоўнага тэзіса будуецца схема, план выказвання, адносна апошняга размяшчаецца ўвесь матэрыял, падбіраюцца прыклады, доказы, назіранні. Настаўніку ў гэтым працэсе важна захоўваць прынцып паступовасці, ісці ад больш простага да складанага. Калі вучні засвояць акрэсленую вышэй аснову, можна прапаноўваць ужываць розныя метады разгортвання выказвання: храналагічны, канцэнтрычны, ступеньчаты, індуктыўны, дэдуктыўны, пытальна-адказавы і інш., вучыць выкарыстоўваць гэтыя метады ў залежнасці ад зместу матэрыялу.

Паспяховае развіццё вуснага маўлення рэалізуецца праз разнастайнасць формаў працы. Таксама ад простага - адказ на пытанне, пераказ - да складанага - разгорнутае маналагічнае выказванне, даклад. Практычна колькасць канкрэтных заданняў невычарпальная - важна толькі захоўваць асобасны падыход, выкарыстоўваць заданні, якія патрабуюць пасільнай самастойнасці мыслення, заахвочваюць да ўласнай творчасці.



Развіццё пісьмовага маўлення вучняў

Развіццё вуснага і пісьмовага маўлення цесна ўзаемазвязана. Гэта адзначаецца як у Канцэпцыі літаратурнай адукацыі, так і ў вучэбных праграмах.

Асноўныя жанры творчых прац па літаратуры класіфікуюцца па наступных групах:


  • пераказ, эцюд, эсэ, сачыненне;

  • анатацыя, водгук, рэцэнзія;

  • казка, апавяданне, верш;

  • нататка, замалёўка, рэпартаж, інтэрв’ю, нарыс;

  • канспект, рэферат, даклад;

  • ліст, дзённік.

Такі жанравы падзел абумоўлены асаблівасцямі зместу і спосабам яго выкладання. Падлічана, што ў сваёй маўленчай практыцы на працягу жыцця чалавек выкарыстоўвае каля 800 жанравых тэкстаў. Такім чынам, навучанне розным жанрам як відам творчага афармлення мовы з’яўляецца практычна неабходным.

Кожны жанр творчай працы мае сваю адметнасць, але тэхналогія навучання розным жанрам засноўваецца на агульнай структуры ці, можна сказаць, этапах, асабліва, калі навучанне адбываецца непасрэдна на ўроках развіцця мовы.

I этап -увядзенне паняцця. Ён прадугледжвае азнаямленне з азначэннем жанру, які абраны для вывучэння, яго відамі і асаблівасцямі. Засваенне сутнасці паняцця пачынаецца з увядзення тэрмінаў, іх асэнсавання. Тэрміны неабходна абавязкова запісваць на дошцы. Па-першае, наяўнасць зрокавага раду павышае эфектыўнасць успрымання інфармацыі, па-другое, ажыццяўляецца слоўнікавая праца, прывіваецца элементарная пісьменнасць.

Напрыклад, распачынаючы працу па навучанні напісанню анатацый, настаўнік запісвае на дошцы апорны матэрыял наступнага зместу:



Анатацыя - кароткае паведамленне пра змест і значэнне твора.

Віды анатацый: кароткая (выдавецкая) - агульнае паведамленне, у некалькіх сказах перадаецца змест, указваецца прызначэнне; разгорнутая (творчая, рэкламная) - паведамленне пра змест з элементамі зацікаўлення, інтрыгуючай устаўкай.

Прызначэнне анатацый - даць інфармацыю, зацікавіць, пазнаёміць у агульных рысах з аўтарам, зместам твора (асноўнай тэматыкай і праблематыкай, калі гэта зборнік), героямі, заахвоціць прачытаць кнігу.

IIэтап-азнаямленне і аналітычнае назіранне.

Вучням лягчэй скласці аб нечым уяўленне, засвоіць матэрыял, калі яны маюць магчымасць звярнуцца да адпаведных прыкладаў, узораў. Але мэта аналітычнага назірання - не магчымасць калькавання, а сродак самастойнай выпрацоўкі своеасаблівага алгарытму, які адлюструе асноўныя патрабаванні і жанравыя прыкметы, дапаможа фармаваць пэўныя ўменні.

Неабходна ўлічваць, што праца над адным жанрам вядзецца ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі па беларускай літаратуры ў розных узроставых групах, а значыць, і матэрыялы для аналітычнага назірання, і складзеныя на аснове іх алгарытмы павінны быць з’арыентаваны на ўзроставыя асаблівасці.

Напрыклад, малодшыя падлеткі, разгледзеўшы з дапамогай настаўніка некалькі ўзораў анатацый, змогуць скласці план-алгарытм наступнага зместу:


  1. Хто аўтар, якая назва і жанр твора?

  2. Аб чым гаворыцца ў творы (скарыстаць элемент зацікаўлення)?

  3. Каму адрасуецца твор?

Настаўніку неабходна паказаць вучням, дзе ў кнізе змяшчаюцца анатацыі, зачытаць іх. Пры гэтым варта звяртацца да розных відаў анатацый на адзін і той жа твор, папярэдняе знаёмства з якім не праводзілася.

ІІІ этап – п л а н а в а н н е і н а з а п а ш в а н н е м а т э р ы я л у. гэты прадтэкставы этап найбольш дыферэнцыяваны, бо кожны жанр творчай працы з нагоды сваёй адметнасці патрабуе і адметнай, спецыфічнай падрыхтоўкі. З найбольш агульных можна вызначыць вывучэнне і адбор матэрыялу, ключавых слоў, прыкладаў, занатоўку тэзісаў, аргументаў. Асноўныя намаганні скіроўваюцца на выпрацоўку ўмення ўявіць у думках, “спраектаваць” вобраз будучай працы (рэцэнзіі, эсэ, сачынення), а затым зафіксаваць, запісаць план-накід. Важна таксама прывіць уменне занатоўваць. Практыка паказвае, што калі вучань прачытае матэрыял прыкладна ў тысячу слоў, а ў працэсе чытання або адразу пасля яго напіша пяцьдзесят слоў, у якіх падагульніць прачытанае, то справіцца з працай больш якасна, чым калі прачытае дзесяць тысяч слоў і не запіша нічога. Працэс занатовак абвастрае ўвагу, дапамагае вучню чытаць або абдумваць матэрял асэнсавана. Калі звяртацца да абранага намі пракладу працы з малодшымі падлеткамі над анатацыяй, то для яе мэтанакіраванага, лагічнага і паслядоўнага правядзення выкарыстоўваецца наступны план:

1. Чытанне і асэнсаванне твора.

2. Вызначэнне зместу і афармленне яго перадачы некалькімі сказамі.

3. Вызначэнне сэгнсавых частак тэксту твора.

4. Выбар сказаў, у якіх перададзена галоўная думка кожнай часткі.

5. Назапашванне ключавых слоў.

6. Адбор і афармленне інтрыгуючых момантаў (не дагаварыць, спыніцца на самым цікавым месцы).

ІV этап – т э к с т а в ы. Гэта праца над стварэннем уласнага тэксту. На гэтым этапе актуалізуюцца веды па тэорыі літаратуры, узгадваюцца паняцці – тэкст, тып тэксту, стыль, логіка-кампазіцыйная структура. Гэтыя веды даюць магчымасць паглыбляць уменні фармуляваць тэму, ідэю, тэзісы ў адпаведнасці са зместам; звязваць каманенты працы, улічваючы заканамернасці маўленчай камунікацыі; выкарыстоўваць сродкі выразнасці, уласцівыя жанру, над якім вядзецца праца.

За аснову кампазіцыйнай будовы бярэцца традыцыйнае трохчасткавае дзяленне: пачатак, асноўная частка, заключэнне.

Практыка паказвае, што даволі складаным для вучняў з’яўляецца падбор, пабудова, першага, пачатковага сказа, а таму настаўніку варта надаць гэтаму належную ўвагу. Эфектыўы мтад – калектыўная раца над пачатковымі сказамі, асабліва тады, калі настаўнік прапануе вучням прааналізаваць некалькі ўзораў адной творчай працы.

Нягледзячы на тое, што кожны пачатак індывідуальны, вучні павінны з дапамогай настаўніка вылучыць пэўную тыповасць. Так, творчая праца можа пачынаццаз вызначэння тэмы, асабістай думкі, цытаты, рытарычнага пытання, параўнання, міні-экскурсіі і г.д. такім чынам, наступным этапам будзе калектыўная пабудова пачатковых сказаў па зададзеных кірунках. Аналагічным чынам будуецца праца і над заключэннямі.

Пры пабудове асноўнай часткі вучні выпрацоўваюць навыкі фармавання тэксту са зместавым напаўненнем адпаведна жанру, спосабам арганізацыі і сувязі тэкставых кампанентаў Найперш пры стварэнні тэксту вучні павінны арыентавацца на чатыры асноўныя правілы:


  • падпарадкоўваць увесь матэрыял тэме і асноўнай думцы;

  • вытрымліваць паслядоўнасць, не дапускаць пераскоквання думкі;

  • адбіраць словы і сказы, якія найбольш дакладна перадаюць думкі;

  • лагічна звязваць часткі, абзацы.

У нашым прыкладзе перад вучнямі ставяцца наступныя пытанні:

1. Якім бы сказам вы распачалі анатацыю?

а) А ці чулі вы?..

б) Давайце зазірнем у сівую мінуўшчыну.

в) Давайце з У. Караткевічам адправімся ў падарожжа.

г) Мы раім вам прачытаць легенду Уладзіміра Караткевіча.

д) Калі вы цікавіцеся гісторыяй (мінулым нашага народа), то гэта кніжка для вас.

2. Падумайце, як завяршыць анатацыю.

а) Калі вы адкрыеце першую старонку, то не зможаце адкласці кніжку, пакуль не дачытаеце да канца.

б) Гісторыя, апісаная У. Караткевічам, цікавая і хвалюючая.

V этап -паслятэкставы, або рэдагаванне. Пры стварэнні тэксту, нават маючы адпаведны вопыт, складана пазбегнуць пэўных пралікаў. Рэдагаванне дапамагае зрабіць тэкст больш дасканалым. Выпрацоўку навыкаў рэдагавання мэтазгодна праводзіць, першапачаткова азнаёміўшы вучняў з наступнымі патрабаваннямі:


  • прааналізуйце, ці рэалізавана ваша задума;

  • адкіньце лішняе;

  • узмацніце малавыразныя моманты;

  • абдумайце сродкі выразнасці;

  • прасачыце стылёвую вытрыманасць;

  • прааналізуйце звязнасць і лагічную завершанасць;

  • зрабіце неабходныя папраўкі: замяніце слова, словазлучэнне, сказ; памяняйце паслядоўнасць, зрабіце перастаноўку сказаў, частак тэксту там, дзе гэта неабходна.

У нашым прыкладзе тэкст, створаны вучнямі, набудзе наступны выгляд:

«Я раю вам прачытаць легенду У. Караткевіча «Лебядзіны скіт». Гэта захапляльнае апавяданне пра сівую мінуўшчыну, калі на нашу зямлю прыйшлі заваёўнікі, татара-манголы, і прывёў іх жорсткі хан Батый. Самаўлюбёны хан паспрачаўся са сваім прыдворным паэтам Юсуфі. Аб чым была спрэчка? Гэта ты даведаешся, калі прачытаеш легенду.

А яшчэ ты будзеш сведкам вялікага цуда, сведкам мужнасці і даведаешся, чаму нашу радзіму называюць Белай Руссю. Гісторыя, апісаная У. Караткевічам, цікавая і хвалюючая».

Зазначым аднак, што выкарыстанне прыведзеных вышэй патрабаванняў, схем, апор, не павінна ператвараць творчую працу па навучанні жанрам у тэхнічную работу. Нельга дасягнуць поспеху, не арыентуючыся на індывідуальнасць вучня, не актывізуючы яго фантазію, асацыяцыі, уяўленні, бо працэс навучання творчым працам мусіць таксама быць творчым.

Адметныя асаблівасці мае і падрыхтоўка да напісання эсэ і сачыненняў. Удасканаленне літаратурнай адукацыі ўзмацняе акцэнт на ўкараненне сінтэзаванага навуковага і творчага элемента ў працэсе навучання маўленню, скіроўвае ўвагу на культурнафарміруючы аспект.

Адна з дамінуючых роляў у развіцці пісьмовага маўлення належыць такім жанрам, як пераказ, эцюд, эсэ, сачыненпе. Мы дазволім сабе не спыняцца на тэхналогіі навучання пераказу, бо на сённяшні дзень гэта тэхналогія добра распрацавана.

Настаўніку важна ўлічваць, што, перш чым прыступіць непасрэдна да навучання гэтым жанрам, неабходна правесці пэўную падрыхтоўчую работу па напісанні звязанага тэксту, якая складаецца з сістэмы адпаведных практыкаванняў:


  • тлумачэнне загалоўка тэксту або яго падбор і матываванне;

  • выдзяленне абзацаў у тэксце, устанаўленне логікі пабудовы;

  • выдзяленне ў тэксце апавядання, апісання, разважання і тлумачэнне іх мэтазгоднасці;

  • адказы на пытанні, складанне сказаў, аб'яднаных тэмай;

  • аднаўленне дэфармаванага тэксту, скарачэнне частак тэксту ці іх перастаноўка;

  • выяўленне непаўнаты тэксту і дапаўненне яго неабходным матэрыялам;

  • дапісванне пачатку ці заканчэння тэксту;

  • замена ў тэксце няўдалых выразаў, падбор больш яркіх і вобразных планаў;

  • складанне планаў, пераказаў;

  • аналіз ключавых слоў, слоў-арыенціраў, якія нясуць найбольшую сэнсавую і вобразную нагрузку, і інш.

Зразумела, што такія практыкаванні выконваюцца ў сярэдніх класах. Такім чынам рыхтуецца база для больш складанай працы ў старшых класах.

Апошнім часам у якасці падрыхтоўчай працы ў 6-7 класах настаўнікамі актыўна выкарыстоўваецца такі жанр, як эцюд.



Эцюд называюць малой формай творчай працы вучняў, якая дазваляе ім усвядоміць сябе як асобу, паспрабаваць разабрацца і паразважаць над нейкай з’явай, фактам, падзеяй. Слова «эцюд» абазначае першапачатковы накід (звычайна з натуры) будучага твора або яго часткі. У плане развіцця творчых здольнасцей вучняў эцюд - гэта навучанне замалёўцы з натуры пэўнага эпізоду жыцця, які можа быць статычным, як фотаздымак, або дынамічным, як кінафільм. Самае важнае, на чым настаўнік павінен акцэнтаваць увагу вучняў, - перадача ўласных уражанняў і перажыванняў ад убачанага.

Выпрацоўка ўмення пісаць эцюды арганічна падводзіць вучняў да больш складанага жанру - эсэ.



Эсэ ў перакладзе з французскай мовы абазначае «вопыт», «накід». Сустракаюцца і такія значэнні, як «спроба», «узважванне», «разважанне», «нарыс». Існуе шмат азначэнняў гэтага жанру Мэтазгодна пазнаёміць вучняў з некалькімі з іх, тым самым даць ім магчымасць параўнаць, паразважаць.

Да п р ы к л а ду , можна прывесці наступныя азначэнні эсэ:



  1. Эсэ - гэта суб’ектыўнае разважанне, якое трактуе філасофскія, сацыяльныя, літаратурныя праблемы не ў сістэматызавана-навуковым ыглядзе, а ў вольнай форме.

  2. Эсэ - празаічнае сачыненне, якое прадстаўляе ў нязмушанай форме агульныя або папярэднія меркаванні па канкрэтным пытанні і не прэтэндуе на яго вычарпальную трактоўку.

  3. Эсэ – суб’ектыўнае ўспрыняцце, уражанне, суб’ектыўная ацэнка, незвычайны пункт гледжання на прадмет размовы, выкладзены ў адвольнай форме.

Для больш грунтоўнага ўсведамлення сутнасці жанру эсэ вучням варта прапанаваць некалькі ўзораў-прыкладаў і падвесці да наступных высноў:

-эсэ перадае індывідуальнае бачанне і ацэнку, расказвае аб нечым праз сябе;

-эсэ можа ўтрымліваць як апісанне з'яў, падзей, так і разважанні аўтара, яго роздум;

-эсэ мае свабодную кампазіцыю, успрымаецца як плынь свядомасці, думак;

-эсэ пішацца вобразнай, арыентаванай на размоўную, мовай; -эсэ мае невялікі аб’ём.

Па жанрава-стылістычнай форме эсэ падзяляюцца на некалькі відаў:



  • эсэ-нататка, блізкая да газетнага жанру;

  • эсэ - мастацкая замалёўка, лірычная мініяцюра, эскіз з натуры;

  • эсэ-партрэт;

  • эсэ-біяграфія або аўтабіяграфія;

  • эсэ-ўспамін;

  • эсэ - дзённікавы запіс;

  • эсэ-водгук (выказвае меркаванне, роздум, але не прэтэндуе на разгорнутую і аргументаваную ацэнку) і інш.

Вучняў неабходна пазнаёміць з рознымі відамі эсэ, заахвочваючы да самастойнай расшыфроўкі, дапаўняючы і ілюструючы такую працу ўрыўкамі-прыкладамі.

Поспех і добрыя вынікі пры напісанні эсэ залежаць, па-першае, ад таго, наколькі трывала і асэнсавана вучні ўсвядомілі асноўныя прыкметы гэтага жанру. Настаўніку варта выкарыстоўваць наступную памятку:выкарыстоўваць наступную памятку:



Асноўныя патрабаванні да эсэ

Вучню неабходна

1. Канкрэтная тэма

Дакладна вызначыць, сфармуляваць і абдумаць тэму

2. Навукова-канкрэтная аснова

Азнаёміцца і прааналізаваць матэрыял па тэме

3. Падкрэсленая суб’ектыўнасць выказвання

Выявіць асабістую пазіцыю

4. Арыентаванасць на жывую гутарковую мову

Выкарыстоўваць вобразныя сродкі

5. Праца на дадумванне, фантазію, вымысел

Спраектаваць уласны вымысел на тэму, прытрымліваца рэальнага, гістарычнага або іншага кантэксту

6. Свабодная кампазіцыя

Выбраць форму. структуру

7. Камунікатыўнасць, адрасаванасць другому чытачу

Уявіць адрасата

8. Праблемнасць

Пры магчымасці ўбачыць праблему ў тэме і раскрыць яе

9. Арыентацыя на мэту

Падзяліцца роздумам, перажываннямі, расказаць пра пэўную з’яву, твор, аўтара праз сябе
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка