Як навукова-педагічная дысцыпліна змест І задачы методыкі выкладання беларускай літаратуры Методыка выкладання беларускай літаратуры




старонка10/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.97 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

Тэматыка факультатыўных заняткаў па літаратуры прадугледжвае развіццё пазнавальных, выхаваўчых задач абранага курса, звязанага з узроставымі асаблівасцямі школьнікаў і задачамі выкладання мастацкай літаратуры ў школе.

У якасці тэмы для факультатыва трэба выбіраць не прыватнае, а істотнае пытанне, якое аб’ядноўвае ўсе заняткі факультатыва адной думкай. Пры гэтым характар праблемы, цэнтральны для факультатыва, неабходна суаднесці з узроўнем, магчымасцямі вучняў, з колам пытанняў, якія цікавяць іх у першую чаргу.

Прапануючы факультатыўныя заняткі, настаўнік павінен кіравацца наступным:

1. Улічваць патрабаванні праграмы, каб пазнаёміць вучняў з тымі тэмамі, якія закладзены ў ёй для вывучэння ў дадзеным класе;

2. Арыентавацца на каляндар знамянальных дат і юбілеяў, які падкажа актуальную тэму для факультатыва;



3. Кіравацца рэгіянальнымі асаблівасцямі, таму што дзеці з найбольшай цікавасцю знаёмяцца з тым, што звязана з іх мясцовасцю.

Формы правядзення факультатываў

Эфектыўнасць факультатыўных заняткаў залежыць не толькі ад прадуманага планавання, але і ад методыкі іх правядзення, якая звычайна ўключае тры асноўныя этапы.

I этап-падрыхтоўчы, на якім вызначаюцца задачы факультатыва, намячаецца план яго работы, даецца агульная характарыстыка праблемы, вылучаюцца прыватныя пытанні, размяркоўваюцца заданні паміж вучнямі, даюцца папярэднія рэкамендацыі па афармленні і падрыхтоўцы выступленняў на факультатыве. Галоўнае на гэтым этапе - настроіць вучняў на цікавую і сур’ёзную працу, давесці ім, што ў ёй з’яўляецца асноўным.

11 этап -галоўны, у ходзе якога школьнікі знаёмяцца з канкрэтнымі творамі, праблемамі, вядуць актыўную творчую работу, аб’ём якой залежыць ад канкрэтных мэт заняткаў.

111 этап -заключны - уяўляе сабой падвядзенне вынікаў работы вучняў на факультатыве.

Надзвычай актуальным з’яўляецца пытанне аб арганізацыі, метадычных формах і прыёмах правядзення факультатыўных заняткаў. Яны не павінны паўтараць паўрочныя заняткі. Настаўніку неабходна клапаціцца пра тое, каб яны былі разнастайнымі, цікавымі, каб перавага аддавалася самастойнай, пошукавай і творчай працы вучняў. Паколькі вывучэнне літаратуры на факультатыве грунтуецца ў асноўным на самастойных формах работы яго ўдзельнікаў, гэта набліжае спецыфіку і методыку іх правядзення да методыкі вышэйшай школы. Выбар канкрэтнай метадычнай формы правядзення факультатыва абумоўліваецца і псіхолага-ўзроставымі асаблівасцямі вучняў, іх пазнавальнымі магчымасцямі, тэматыкай факультатыва, канкрэтнымі мэтамі яго правядзення.

Найбольш распаўсюджаныя формы працы на факультатыве-лекцыя, семінарскія заняткі, практычныя заняткі, гутарка, дыскусія, навуковая канферэнцыя, камбінаваныя заняткі, якія па сваёй структуры набліжаюцца да пазакласных мерапрыемстваў (міні-алімпіяд, падарожжаў, інсцэніравання і г.д.). Акрамя таго, на факультатыўных занятках можна прадугледжваць і напісанне творчых работ розных жанраў і іх абмеркаванне.

Адной з найбольш ужывальных формаў працы на факультатыве з’яўляецца лекцыя. У ходзе яе настаўнік разгортвае перад вучнямі сістэму ведаў, фарміруе іх светапогляд, стымулюе самастойны творчы пошук. Рыхтуючыся да лекцыі па факультатыве, настаўнік павінен прадугледзець не толькі, што ён паведаміць вучням, але і што ў кожным канкрэтным выпадку ці на пэўным этапе заняткаў яны будуць рабіць. Лекцыю на факультатыве неабходна спалучаць з іншымі прыёмамі работы: рэфератамі, паведамленнямі вучняў, гутаркамі.

У рамках факультатыва можна праводзіць семінарскія заняткі як сродак далучэння вучняў да рэалізацыі пастаўленых мэт і задач. Сутнасць семінарскіх заняткаў заключаецца ў тым, што пасля падрыхтоўчай работы вучні самастойна рыхтуюцца да раскрыцця пэўнага пытання ці праблемы. Структура правядзення семінара выбіраецца настаўнікам; асноўная ўвага найчасцей звяртаецца на праблемы, з якімі вучні знаёміліся самастойна, на назіранні над мастацкімі тэкстамі, навуковай літаратурай. Праверка самастойна засвоенага матэрыялу можа быць праведзена ў форме калоквіуму, абмеркавання напісаных вучнямі дакладаў, іх рэцэнзавання вучнямі-апанентамі.

Пры правядзенні факультатыўных заняткаў у форме практычных заняткаў неабходна звяртаць увагу на форму мастацкага твора, даследаванне прыёмаў стварэння характараў, раскрыццё тэарэтыка-літаратурных праблем. Тут можна прапаноўваць выкананне самастойных творчых работ невялікага памеру.

Заключныя заняткі па факультатыве мэтазгодна праводзіць у форме гутаркі, якая набывае універсальны характар і адрозніваецца ад звычайнай урочнай гутаркі перш за ўсё ўмовамі правядзення. Вучні на такіх занятках аргументуюць свае ўражанні, вучацца абараняць выказаную думку. Настаўніку для дадзенай гутаркі варта падабраць праблемныя пытанні або пытанні, якія яшчэ раз засяродзяць увагу вучняў на параўнанні розных відаў мастацтва, каб яны набылі навыкі ўстанаўлення сувязі паміж мастацкімі творамі і творамі сумежных відаў мастацтва.

На сённяшні дзень усё большую папулярнасць набывае і такая новая, нетрадыцыйная форма працы з фактычным матэрыялам на факультатыве, як напісанне творчых работ. Мэта іх – развіццё навукова-даследчых здольнасцей вучняў, выпрацоўка навыкаў самастойнага аналізу літаратурных твораў, уменне працаваць з літаратурна-крытычнымі артыкуламі.

Яшчэ адной з эфектыўных формаў навучання на факультатыве можа стаць навуковая канферэнцыя, якая спрыяе выпрацоўцы ў вучняў навыкаў навуковага даследавання, творчага асэнсавання крытычнага матэрыялу. Тэму канферэнцыі можна прымеркаваць да юбілейнай даты або прысвяціць яе абмеркаванню складанай актуальнай праблемы нашага часу.

Належнае месца сярод формаў работы на факультатывах у апошні час занялі і так званыя камбінаваныя заняткі (навуковыя канферэнцыі, выпуск спецыяльных зборнікаў, школьных газет, правядзенне літаратурных вечароў і інш.), якія цесна звязаныя з пазакласнай і пазашкольнай работай. Такая ўзаемасувязь надае факультатыўным заняткам большую мэтанакіраванасць, стварае пэўную псіхалагічнўю перспектыву.

Пры выбары тых ці іншых метадычных прыёмаў работы на факультатыве неабходна ўлічваць і схільнасць яго ўдзельнікаў да пэўнай формы літаратурнай дзейнасці.
ПАЗАКЛАСНАЯ ПРАЦА ПА БЕЛАРУСКАЙ

ЛІТАРАТУРЫ

Патрабаванні да арганізацыі пазакласнай працы

Адным з асноўных напрамкаў літаратурнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца стварэнне гуманістычнай сістэмы навучання і выхавання з асобасна арыентаваным падыходам. Пазакласная праца якраз і дапамагае вырашыць гэту задачу і істотна дапаўняе ўрокі літаратуры, замацоўвае і пашырае тыя веды, якія атрыманы на іх. Яна дазваляе вучням грунтоўна і дасканала засвойваць матэрыял па літаратуры, зрабіць яго больш трывалым, запамінальным.

Але поспех пазакласная праца прынясе толькі ў тым выпадку, калі будзе праводзіцца з захаваннем агульнапрынятых умоў і патрабаванняў.

У першую чаргу неабходна ўлічваць, што пазакласная праца праводзіцца для таго, каб замацаваць і паглыбіць аб’ём ведаў, вызначаны праграмай, а таксама дапоўніць яго цікавым, змястоўным матэрыялам, што пашырыць уяўленне пра сумежныя віды мастацтва.

Другая ўмова - гэта старанна прадуманае спалучэнне, лагічная звязанасць пазакласных заняткаў з паўрочнай працай. Плён будзе тады, калі дастасаванні будуць невыпадковыя, калі будзе арганічная, а не штучная сувязь. Выключэнне могуць складаць пазакласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў і знамянальных дат.

Планаванне пазакласнай працы ажыццяўляецца на наступных асновах:


  • на аснове праграм

  • на аснове календара знамянальных дат і падзей

  • на аснове агульнага школьнага плана

Пазакласная праца - гэта своеасаблівае выйсце са стану паўсядзённасці. Рыхтуючыся і прымаючы ўдзел ў ёй, вучні заўсёды чакаюць чагосьці незвычайнага, цікавага, яркага, а таму неабходна прадумваць як афармленне, так і сродкі эмацыянальнай выразнасці. Актыўнасць вучняў абуджаецца, калі выкарыстаны цікавы, займальны матэрыял. Нельга забывацца пра прынцып даступнасці: ва ўсім павінны быць улічаны ўзроставыя псіхалагічныя асаблівасці і адукацыйны ўзровень школьнікаў.

Пазакласная праца, яе шматлікія формы даюць магчымасць кожнаму пабыць навідавоку. Праграма. сцэнарый павінны будавацца на запланаванай і ў той жа час свабоднаЙ дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Такі падыход дае відавочны выхаваўчы эфект: скіроўвае на сур’ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе значнай часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны.

Вельмі важна пры арганізацыі і правядзенні пазакласнай працы захоўваць прынцып добраахвотнасці. Але гэта зусім не значыць, што выкладчык павінен чакаць, калі з’явіцца сам па сабе літаратурны актыў. Зацікавіць, заахвоціць, пераканаць вучня, выклікаць у яго жаданне больш даведацца і паўней выявіць сябе як асобу - непасрэдны абавязак настаўніка. Утрымаць, не знізіць планку зацікаўленасці можна толькі на аснове сатворчасці. Шырокая вучнёўская ініцыятыва павінна падтрымлівацца і праяўляцца ва ўсім: у планаванні, арганізацыйных асновах, змесце і формах дзейнасці. Нават калі вучнёўскія прапановы будуць слабейшыя за тое, што мае ў творчым арсенале настаўнік, нельга аўтарытарна адкідаць іх, неабходна пастарацца дапамагчы ўдасканаліць або падвесці да сваёй задумы так, каб яна стала знаходкай саміх вучняў, пастаянна заахвочваючы самастойнасць і творчы пошук выхаванцаў, пакідаючы прастору для выдумкі і імправізацыі, дыпламатычна скіроўваючы ў патрэбнае рэчышча.

Усё, што праводзіцца ў рамках пазакласнай працы, павінна быць добра арганізавана, але не заарганізавана. Залішне строгі рэжым, калі ўся дзейнасць вучняў распісана па хвілінах, педагагічна рэгламентавана, калі ўсё загадзя і шматразова адрэпетыравана, часам ператварае жывую справу ў фармальнасць. Вучань ужо не думае пра тое, што і як ён гаворыць, робіць, а дбае, каб не заблытацца, не забыцца сказаць патрэбную фразу. Праца перастае быць цікавай і ператвараецца ў нудны абавязак, звужаецца першапачаткова створанае прасторавае поле творчай справы, творчай самарэалізацыі.

Захаванне вышэйназваных умоў і патрабаванняў да правядзення пазакласнай працы робіць яе асабліва плённай.

Формы і віды пазакласных заняткаў па беларускай літаратуры

Сучаснай методыкай распрацаваны разнастайныя формы і віды пазакласнай працы па беларускай літаратуры. Настаўнікам добра вядомы метадычныя дапаможнікі В. Ляшук па пазакласным чытанні, літаратурных гуртках, літаратурным краязнаўстве, М. Яфімавай па літаратурных вечарах, творчы вопыт А. Белакоза, I. Рабкова, В. Туркевіча, У. Урбановіча, матэрыялы з часопісаў, зборнікі літаратурных гульняў і віктарын.

Выбіраючы пэўную форму ці від пазакласных заняткаў, настаўнік павінен арыентавацца на колькасць удзельнікаў і патрабаванні да часу правядзення. Існуюць наступныя формы і віды пазакласнай працы:

Формы па колькасці ўдзельнікаў:


  • масавая

  • групавая

  • камерная

  • індывідуальная

Віды па часе правядзення:


  • пастаянная

  • цыклічная

  • эпізадычная

Кожная форма і від пазакласнай працы маюць сваю спецыфіку:


Па колькасці ўдзельнікаў

Па часе правядзення

1. Масавая, калі ў падрыхтоўку і само мерапрыемства (найчасцей свята, вечар, прадметны тыдзень) уключаецца шмат вучняў, не аб’яднаных
стабільнымі калектывамі, класамі. Гэта могуць быць вучні розных узростаў.

2. Групавая - вялікія творчыя групы для падрыхтоўкі канферэнцый, конкурсаў, віктарын, афармлення і
выпуску інфармацыйных плакатаў, насценгазет, вядзення рукапіснага аль-
манаха, часопіса, групы, якія будуць выступаць у якасці каманды або для
заняткаў у гуртках.

3. Камерная, калі да падрыхтоўкі і правядзення падключаюцца вучні з розных


класаў, але іх няшмат - толькі тыя, хто па-сапраўднаму цікавіцца вылучанай тэмай; кола ўдзельнікаў вельмі абмежаванае.

4. Індывідуальная - праца з вучнямі, якія атрымалі індывідуальныя заданні,


даручэнні пры падрыхтоўцы да
мерапрыемстваў (рэфераты, даклады, інфармацыі, ілюстрацыйны матэрыял),
выступаюць у ролі вядучых або з тымі, хто спрабуе свае сілы ў літаратуры.


1. Пастаяшіая -
кіраўніцтва пазакласным
чытаннем.

2. Цыклічная - праца


гурткоў, музеяў, клубаў.

3. Эпізадычная

а) правядзенне літаратурных свят, прадметнага тыдня, вечароў,
ранішнікаў, экскурсій,
канферэнцый, дыспутаў,
віктарын, конкурсаў, мініалімпіяд і інш.;

б) выданне альманахаў,


часопісаў, газет; напісанне
дакладаў, рэфератаў,
сачыненняў, водзываў,
рэцэнзій, нарысаў, заметак.

1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка