Як езус у школу прыйшоў у вашу школу павінен прыйсці Пан Езус




Дата канвертавання25.06.2016
Памер10.42 Kb.
ЯК ЕЗУС У ШКОЛУ ПРЫЙШОЎ


  • У вашу школу павінен прыйсці Пан Езус.

Вось гэта дык неспадзяванка! Скажыце толькі, хто Яго тут прывітае?

  • Я вучуся на адны дзесяткі. Не можа ж яго прывітаць які-небудзь дурань, праўда? Гэта павінен зрабіць выдатнік.

  • Што гэта чапля зноў балбоча? – крыкнуў Барыс-спартсмен. – Я прывітаю! Я зраблю напаказ дзесяць кувыркоў, сто аджыманняў, з дзвесце прысяданняў. Ніхто гэтага не зробіць ва ўсім нашым горадзе!

  • Ну, ведаеш! – сказала Крысціна, якая лічыла сябе самай прыгожай. – З такой губой? Павінен гэта быць хтосьці з чаравальнымі вачыма, стройнымі нагамі, з кучаравымі валасамі! Хтосьці такі, як я!

  • Баю, баю! – закрычала Юля. – Гэта павінен быць хтосьці добра апрануты.

  • Нічога падобнага! – пачалі крычаць усе важныя і найважнейшыя. І такі быў крык, што ніхто не заўважыў, што ў клас увайшоў Пан Езус. Ён паглядзеў на тых, што сварыліся, паківаў галавой і пайшоў да апошняй парты, дзе сядзеў малыш з насмаркам у носе, са зламанай ручкай і з сіняком пад вокам ад таты-п’яніцы. Ён сядзеў сумны, з засохлай слязой на носе. Ведаў, што яго і так не возьмуць, бо ў яго ж няма моднага адзення, ён брыдкі і ніколі не можа вывучыць верш на памяць.

Але Езус падышоў менавіта да яго, пагладзіў яго па кудлатай чупрыне і сказаў:

  • Гэты малыш самы важны.

Але ніхто не пачуў Езуса, нават Яго не заўважыў, бо сварка з кожным разам была ўсё большай. Езус пасадзіў сабе малыша на плечы і пайшоў. Куды? Туды, дзе найважнейшыя самыя маленькія, самыя бедныя і самыя сумныя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка