Як далучыцца да калектыўнага звароту




Дата канвертавання06.07.2016
Памер11.75 Kb.
Як далучыцца да калектыўнага звароту:
Зварот складзены па-беларуску і па-расейску, пры гэтым абодва варыянты маюць аднолькавы зьмест і юрыдычную моц. Зацікаўленым суб’ектам прапануецца абраць для падпісаньня адзін з прапанаваных варыянтаў тэксту – расейскамоўны альбо беларускамоўны.
Падпісваць варта тры асобнікі звароту (адзін – ураду, другі – парлямэнту, трэці будзе захоўвацца ў якасьці кантрольнага ў ініцыятараў звароту).
Згодна з патрабаваньнямі заканадаўства, звароты юрыдычных асобаў мусяць мець вызначаныя рэквізыты. Яны аформленыя ў выглядзе табліцы ўнізе зварота. Пры гэтым неабходна ставіць і пячатку арганізацыі. Подпіс мусіць ставіць кіраўнік арганізацыі, альбо, на падставе даверанасьці ці статута арганізацыі – іншая ўпаўнаважаная асоба (напрыклад, намесьнік кіраўніка).
Подпіс пад калектыўным зваротам можна паставіць, зьвярнуўшыся да адказных асобаў:
Вольга Смалянка (029) 6550667 smolyanochka@gmail.com , infolawtrend@gmail.com

Юры Чавусаў (029) 6414347 yourich@tut.by

Галіна Чарапок (029) 7785182 info@lawtrend.org

Натальля Казлоўская (029) 6866127 , (029)7098139 ngo@belngo.info

Сяргей Лісічонак (029) 6050158 sl@belngo.info

Для рэлігійных арганізацыяў: Дзіна Шаўцова (029) 6177751 imperatiw@mail.ru


Калі арганізацыя падпісвае дакумэнт з разлікам перадаць падпісаныя асобнікі праз пошту, то просім зьвязацца з пазначанымі вышэй асобамі для перадачы падпісанага звароту альбо даслаць яго на адрас: 220068 Мінск, а/c48.
Прадстаўнікі незарэгістраваных арганізацыяў (ліквідаваных праз суд альбо тыя, якія ня здолілі атрымаць рэгістрацыю) могуць далучацца да калектыўнага звароту ў якасьці фізычных асобаў, пазначыўшы пры падпісаньні сваю прыналежнасьць да арганізацыі і яе статус (ліквідавана альбо адмоўлена ў рэгістрацыі) і свой адрас месца жыхарства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка