Яго паклікала Радзіма (паведамленне вучня пра Асюлева Пятра Трафімавіча)




Дата канвертавання12.07.2016
Памер26.03 Kb.
Яго паклікала Радзіма

(паведамленне вучня пра

Асюлева Пятра Трафімавіча)
У 1938 годзе Пётр Трафімавіч Асюлеў скончыў Рагачоўскае вучылішча і быў прызначаны загадчыкам Пахарскай пачатковай школы. Праз год маладога настаўніка прызвалі ў Чырвоную Армію. Ён стаў курсантам ваеннага вучылішча.

На Волххаўскі фронт лейтэнант Асюлеў трапіў у ліпені 1941 года. Камандзір кулямётнай роты ў жорсткіх баях з ворагам вызначыўся адвагай, мужнасцю, умела камандваў падраздзяленнем. У баях і паходах загартоўвалася яго воля, удасканальвалася баявое майстэрства. Камандванне чавсці даручыла Асюлеву ўзначаліць стралковы батальён.

Гітлераўцы рваліся да Масквы і Ленінграда. Савецкія воіны станялі насмерць. Батальён старшага лейтэнанта Асюлева наносіў фашыстам вялікія страты, знішчыў сотні галаварэзаў.

Падраздзяленне Асюлева атрымала заданне атакаваць ворага, удакладніць сістэму яго агнявых пунктаў. Байцы імкліва падняліся з акопаў і пабеглі да варожых траншэй. Камандзір быў наперадзе.

Навокал свісталі кулі, рваліся снарады. Асколкам варожай міны камандзіра параніла. За паваротам траншэі паказалася група гітлераўцаў. Старшы лейтэнант кінуў гранату, другую. Калі ўзялі “языка” і захапілі дакументы, Асюлеў загадаў байцам адступаць. Сам ён і два санітары пакінулі варожыя акопы апошнімі. Гітлераўцы адкрылі моцны агонь. Побач прарэзліва прагучала аўтаматная чарга. Разарвалася граната. Камандзір адчуў востры боль у патыліцы. Да яго падбег санітар, хацеў дапамагчы, але зваліўся, скошаны варожай куляй.

Тры месяцы Пётр Трафімавіч праляжаў у шпіталі. Маладосць і воля да жыцця перамаглі, і ён зноў вярнуўся ў строй. Быў памочнікам начальніка аператыўнага аддзела штаба дывізіі, потым узначальваў гэты аддзел. А неўзабаве камандванне дывізіі прызначыла здольнага і загартаванага ў баях маёра Асюлева начальнікам штаба стралковага палка.

У складзе войск Першага Украінскага фронту Пётр Трафімавіч ўдзельнічаў у вызваленні Украіны. У чэрвені 1944 года пад Цярнопалем Асюлеў быў другі раз цяжка паранены. Зноў доўгія дні і ночы ў шпіталі. Урачы лічылі, што на фронт ён больш не зможа вярнуцца. Але, падлячыўшыся, Пётр Трафімавіч вярнуўся да баявых сяброў. Ваяваў на Першым і Чацьвёртым Украінскіх франтах. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях пры вызваленні Вінніцы, маёр Асюлеў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У 1944 годзе П. Т. Асюлеву прысвоена званне падпалкоўніка. Ён удзельнічае ў вызваленні Славакіі.

...Ішоў сакавік 1945 года. Савецкая Армія біла фашыстаў на тэрыторыі Чэхаславакіі. Вялікая групоўка гітлераўцаў яшчэ аказвала моцнае супраціўленне, імкнулася затрымаць паспяховы рух нашых часцей.

Восьмага мая авіяразведка паведаміла, што калона гітлераўскай пяхоты з танкамі і самаходнымі гарматамі рухаецца ў напрамку паўстаўшай Прагі. Воіны пад кіраўніцтвам Асюлева падняліся па сігналу трывогі. Пётр Трафімавіч аб’явіў загад камандзіра дывізіі перарэзаць шашэйную дарогу і знішчыць фашыстаў.

- Добраахвотнікі, крок наперад! – сказаў камандзір.

Кожны з байцоў ведаў, што ідуць апошнія дні, гадзіны вайны. Крок наперад зрабілі ўсе. На баявое заданне – затрымаць ворага – Пётр Трафімавіч паслаў роту дабраахвотнікаў з ліку моладзі.

Аўтаматчыкі ўтрымлівалі дарогу да таго часу, пакуль не падыйшло падмацаванне. Фашысты трапілі ў пастку. 9 мая полк уступіў у Прагу.

Камандванне высока ацаніла подзвігі мужнага воіна і кемлівага камандзіра. Ргудзі Пятра Трафімавіча ўпрыгожылі ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, баявыя медалі.



У 1946 годзе Пётр Трафімавіч дэмабілізаваўся і вярнуўся да сваёй любімай прафесіі. Быў дырэктарам СШ №2, пазней там-жа выкладаў Пачатковую ваенную падрыхтоўку. Камуніст Асюлеў часта расказваў вучням аб былых паходах і бітвах, выхоўваў вучняў сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.
(Паводле матэрыялаў школьных музеяў Ворнаўскага ДССШ і СШ 2 Кармянскага раёна)
Чысцякова Святлана 2006 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка