Яго жыццё прыклад




Дата канвертавання18.05.2016
Памер44.52 Kb.
Яго жыццё - прыклад

Многiя жыхары раёна ведаюць ветэрана вайны Лащрэнцiя Мiнаевiча Лапенку. У ва­енны час i ў цяжкiя гады аднаўлення гэты чалавек дапамог выжыць, стаў родным баць­кам асiрацелым дзецям - ахвярам вайны.3 снежня 1943 г. ён працаваў дырэктарам Заборскай сямiгадовай школы. У хуткiм часе яму тэрмiнова даручылi ўзначалiць Крывялёўскi дзiцячы дом.

Прайшлi гады, многiя з яго былых выха­ванцаў ужо на пенсii. Аднак па-ранейшаму яны бязмежна ўдзячны чалавеку, якi ва ўсiм стаў для ix прыкладам у жыццi.
З успамiнаў В. Л. Хомчанка, былой выхаванкi

Крывялёўскага дзiцячага дома

Усё ў мяне было, што трэба дзiцяцi для шчасця: бацька, мацi, сястра, брат, любiмая в. Ламы. Аднак вайна адразу адня­ла ўсё. Бацька пайшоў у партызаны, мацi разам з iншымi жыхарамi вёскi расстралялi гiтлераўцы. Стралялi разрыў­нымi кулямi ў галаву, зносiла палавiну твару. Жудасна было глядзець на гэта. Цётка Фрося трымала на руках малое дзiця, дык i яго застрэлiлi таксама.

Усе жыхары нашай вёcкi былi эвакуiра­ваны ў Забор'е. Пакуль стаяла цёплае надвор'е, жылi ў лесе, а з надыходам халадоў перайшлi ў маленькую лазню. Як там размяшчалiся, цяпер уявiць цяж­ка, бо разам жылi сям'я Ягоравых з пяцi чалавек, цётка Нюра з маленькiм сынам i дваiмi дзецьмi Шумiлавай, якую так­сама расстралялi, я з сястрой i братам, яму было чатыры з паловай гады. А вась­мiгадовага брата Сцяпана мы згyбiлi ў час бамбёжкi ў лесе. Пазней ён знайшоў­ся, жыў у Клясцiцкiм дзiцячым доме.

У гэтай лазнi i пражылi ўсю суровую зiму 1943 года. Калi пaлiлi ў печы, то мы выбягалi на вулiцу, бо дым выядаў вочы. Цётка Нюра з ycix сiл клапацiлася аб нас, але пракармiць шасцёра дзяцей усё ж не магла, а таму я а братам Алёшам хадзiла прасiць хлеб... А вясной мы тра­пiлi ў дзiцячы дом у в. Крывялёва. За­гадваў iм цудоўны чалавек Л. М. Лапенка. У яго самога было гора, немцы расстра­лялi жонку, засталося двое малых дзяцей. Хапала клопатаў. Але ў той цяжкi час ён збiраў беспрытульных, галодных i абарва­ных сiрот. Многа сiл аддаваў, каб абагрэць i накармiць ix. Тыфам мы захварэлi ўжо ў дзiцячым доме, таму i выжылi. А каб захварэлi раней, то не перанеслi б яго, настолькi былi знясiленымi. Памятаю, што жаваць мы не маглi, i нас пaiлi гарохавым адварам. Наш бацька (так мы называлi Лаўрэнцiя Miнавічa) часта прыходзiў да нас у iзалятар i выходжваў хворых сам.

З Крывялёва дзiцячы дом эвакуiравалi ў в. Паташня Мехаўскага раёна. У час пераезду трапiлi пад абстрэл з самалётаў. Лаўрэнцiй Мiнавiч скамандаваў усiм бегчы i хавацца ў прыдарожныя канавы. У аднаго хлопчыка, здаецца, Канiна, ад страху пачаўся прыступ эпiлепсii. Лапенка cxaпiў яго на pyкi i трымаў да таго часу, пакуль прыступ не скончыўся.

У Паташнi для нас настаў асаблiва цяжкi час. Не хапала яды. Мы збipaлi каласы i повар цётка Феня варыла зерне, яшча збipaлi бульбу на полi. Аднойчы Лаўрэнцiй Мiнавiч паехаў за прадуктамi i доўга не вяртаўся. I вось ён прыйшоў з мяшком за плячыма. У машыну з пра­дуктамi трапiла бомба, i, сабраўшы тое, што засталося, прынёс нам, а сам пайшоў зноў здабываць ежу.

Пасля вызвалення раёна дзiцячы дом перавялi ў в. Асёткi. Вось тут мы сталi жыць добра. Увесь час з намi быў наш бацька, а з iм было i надзейна, i цiкава. Мы ўсе вельмi яго любiлi, асаблiва хлоп­чыкi, якiя старалiся ва ўсiм быць падоб­нымi на яго. Ён заўсёды хадзiў без шапкi, купаўся ў ледзяной вадзе. Без стомы, падоўгу ганяў з хлопчыкамi мяч. Разам а iмi нарыхтоўваў дровы. На ўсё ў яго хапала часу. Абедаў ён толькi ў сталовай разам з yciмi. Аднойчы цётка Феня налiла яму, мабыць, большую порцыю, дык ён цiхенька сварыўся на яе i патрабаваў, каб гэтага больш не было. Замест вiта­мiнаў нам давалi ранiцой перад ежай адвар з сасновых шышак. Ён быў гopкi, дзецi не хацелi пiць. Тады прыходзiў бацька. Браў гэты адвар i пры ўcix пiў, гаворачы, што гэта вельмi смачна. Тады i ўсе дзецi без пярэчанняў paбiлi тое ж самае.

Па вечарах пасля вячары Лаўрэнцiй Мiнавiч прыходзiў да нас у пакой, расказваў аб падзеях на фронце i яшчэ многа чаго цiкавага. I вось, калi ён садзiўся на стул i яго з ycix бакоў акружалi дзецi, а яго маленькая дачка Таля (разам з намi жылi яго дзецi) старалася залезцi да яго на каленi, то ён яе далiкатна адхiляў, а на pyкi браў iншую дзяўчынку i пра­цягваў гутарку. Пажадаўшы добрай ночы, ён нас пакiдаў, а мы пыталiся ў Талечкi, няўжо яе бацька менш любiць, чым ycix нас. Яна гаварыла: “Дома ён мяне вельмi моцна любiць i песцiць, толькi гаворыць, каб пры дзецях я да яго не тулiлася, каб iм было не крыўдна”...



Калi дырактар прынёс нам радасную навiну пра сканчэнне вайны, мы плакалi ад шчасця. Не хаващ сваiх слёз i ён, пла­каў разам з намi.

Такое не забудзецца нiколi. Многа часу прайшло, але i цяпер я часта ўспа­мiнаю гэтага чалавека i дзiўлюся яго душэўнай шчодрасцi, дабрынi, крышталь­най сумленнасцi, сцiпласцi. Ён для нас стаў эталонам сапраўднага чалавека. I я не чула, каб з былых яго выхаванцаў нехта стаў дрэнным чалавекам. Hiзкi паклон яму.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка