ЯЎгенія янішчыц




Дата канвертавання17.05.2016
Памер17.19 Kb.
* *

ЯЎГЕНІЯ ЯНІШЧЫЦ

Не воблака, а проста аблачынка Загадкава плыве над галавой. Смяюся я:

вясёлая дзяўчынка, Як матылёк,

ляціць над кладкай той...

Як добра ёй журыцца беспрычынна! Да твару ёй і лета, і зіма... Ўсміхнуся я:

яшчэ бяжыць дзяўчынка Па кладцы той, якой даўно няма.



99

* * *

Чаму ніколі не баюся я Апусташэння галавы і сэрца?

Ёсць у мяне зялёная

зямля, Яна магутней слабасці і смерці. Ёсць у мяне глыбінная туга Па далавых і ціхіх берагах. Ёсць у мяне на пальцах

мазалі — Таксама ад любові да зямлі.

* * *

* * *

* * *

Помню, помню праз гады, Спеўная ваколіца: «Выпі, золатца, вады, Сэрца супакоіцца».

Да крынічнай, спакайной — Сцежкі-птушкі вольныя. Трыццаць вёснаў за спіной, А ці ўсе спакойныя?

Мне дарогі не пытаць, Сонейка высокага. А як жа стану суцяшаць Ў горы сябра-сокала?

Ды, вядома, як тады Ты мяне, ваколіца: «Выпі, золатца, вады, Сэрца супакоіцца».

* * *

.

* * *

ЛЮБОЎ МАЯ...

Вы без мяне ляціце, самалёты.

Вы без мяне імчыце, цягнікі.

...Любоў мая, ты песня, і маркота,

I спелы бор, і вольны гон ракі.
Балючы век. Надвор я перамена:

Яшчэ лісток не ўпаў — а снегапад.

Ды скрыпачка з дзесятага калена

Пяе ў душы на блаславёны лад.


Усё вастрэй — радні маёй прагалы,

Агеньчык дрогкі з маміных акон.

Ды зазвіняць вясельныя цымбалы

I жаркім вокам гляне ў сэрца конь.


Пяе віхор, пяе лісток апалы,

Пяе зямля курганняў і удоў.



Любоў мая, ты скрыпка, і цымбалы,

I шаргункі — над грывамі гад


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка