Яўген Крупенька Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны. Пімен Панчанка Ёсць у кожнага з нас




Дата канвертавання24.06.2016
Памер11.52 Kb.
Яўген Крупенька

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны.

Пімен Панчанка
Ёсць у кожнага з нас незабыўны маленства куток,

Як у птушак, дзе вывелі дзетак, гняздоўе.

Борам стаў стогалосы за вёскай маленькі лясок —

Для мяне ён адзіны на свеце ў маім Прыдняпроўі.

Дзе б ні быў я далёка, куды б мяне лёс ні занёс,

Хату матчыну помню — заўсёды стаіць прад вачыма.

Чую клёкат бусліны, пад акном — ціхі шэпат бяроз,

Ты такой перад мной паўстаеш, дарагая Радзіма.

Нізкім стаў мне даўно, што здаваўся высокім, парог,

Ды і хата, як маці мая, за гады пастарэла.

На кляновым стале, на бялюткім абрусе, пірог,

Нібы сонца, ляжыць — ад яго на зямлі пасвятлела.

Сонца ў лісцях бяроз, на мурожнай у росах траве,

Жаўруковаю песняй злятае на колас жытнёвы,

А ў матуліным сэрцы найвялікшае сонца жыве,

Найвялікшае сонца — мая беларуская мова.

Слова маці! Цябе перадам я сынам.

Ты — мой скарб дарагі, найсвятлейшая спадчына.

За цябе, калі трэба, жыццё я аддам,

Толькі песня не моўкнула б матчына.



А пакуль я жыву, незабыўны маленства куток

Мяне вабіць туды, ён заўсёды стаіць прад вачыма... Борам стаў стогалосы за вёскай маленькі лясок. Ён у кожнага свой, ды адна для ўсіх нас —Радзіма.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка