Я паэт. Гэтым і цікавы




Дата канвертавання06.07.2016
Памер20.08 Kb.
Аркадзь Куляшоў

“ Я – паэт. Гэтым і цікавы “ , - так пачынаюцца аўтабіяграфічныя нататкі Маякоўскага . А ў сваю чаргу Рыгор Бярозкін пачаў радкі нарыса жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова , які і прысвяціў паэту.

На беларускім небасхіле ззяе шмат зорак , якіх смела можна назваць “мастакамі слова” . На жаль , большасці з іх ўжо няма ў жывых , але яны працягваюць ззяць цяпер і будуць ззяць яшчэ вельмі доўга . Гэты год не -звычайны для беларускай літаратуры . 4 лютага краіна адзначыла 100-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта Аркадзя Куляшова . Таксама ён быў журналістам і перакладчыкам . Як кажуць : “Харошы чалавек харош ва ўсім.” І сапраўды , гэта было так .

Нарадзіўся Аркадзь Куляшоў у вёсцы Саматэвічы ( зараз Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці ) . Свой першы верш апублікаваў у Клімавіцкай акруговай газеце “ Наш працаўнік “ у 1926 годзе . Накірункам яго творчасці з’яўляецца сацыялістычны рэалізм . Пачынаў з традыцыйных матываў прырода-апісальнай лірыкі . У першыя пасляваенныя гады Куляшоў піша пра аднаўленне і будаўніцтва . Часцей паэт звяртаўся да жанру балады , якая крые ў сабе філасофскія абагульненні . Галоўнае тое , пра што б ні пісаў Аркадзь Куляшоў – пра космас , пра падзеі вайны , пра лёс жыцця , ён заўсёды паслядоўна адстойвае светапогляд савецкага чалавека , яго прынцыпы . Гэта і паспрыяла поспеху Куляшова , бо яго творы маглі чытаць усе , незалежна ад узросту , сацыяльнага статусу . Такая з’ява вабіць чытача .


Творчасць Аркадзя Куляшова вядома далёка за межамі Беларусі і высока цэніцца замежнымі чытачамі .
У нарысе жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова Рыгор Бярозкін пільна прасачыў вытокі творчасці таленавітага і самабытнага паэта , раскрыў плённыя творчыя пошукі , даў грунтоўны і тонкі аналіз яго паэтычных здабыткаў . Гэты нарыс дае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з “ майстрам слова “ , супрацьпаставіць жыццёвы і творчы шлях паэта . Гэты нарыс у нейкім родзе аўтабіяграфія Куляшова .
Дадзена яно сабе самому
У тым , што нарадзіўся ў год вайны

Нянек не было ў мяне, вядома ,

Песень не спявалі мне яны …
Так піша аб сваім лёсе Аркадзь Куляшоў у вершы “ Маё пасведчанне “ . Відаць , што дзяцінства паэта было нядоўгім , самастойным рана стаў . Такая з’ява вельмі часта назіралася ў тыя часы , асабліва ў ваенныя . Тэматыка вайны ў творчасці Куляшова займае пачэснае месца , і зразумела , чаму . Дарэчы , калі чытаеш радкі Куляшова пра вайну , якая закалыхвала яго , малога , громам сваіх гармат , успамінаеш , што на нашай Беларусі , такой чыстай , незалежнай , былі чорныя часіны…
Хутка надыдзе свята , адно з самых значных для нашай краіны, – Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна – боль і памяць нашага народа . Будзем дастойнымі гэтай памяці !
Аркадзь Куляшоў – адзін з тых “ мастакоў слова “ , які ўмеў захапіць з першых радкоў , якія непрыкметна самі па сабе застаюцца ў памяці .
Закончыць сваю нататку мне хочацца словамі самога Аркадзя Куляшова :

Мой год , нам трэба даражыць хвілінамі .


Для нас гадзіна – тэрмін не малы .
Ужо не абрусамі , а ўспамінамі
Сталы засланы . доўгія сталы .


Карэспандэнт газеты “ Школьны калейдаскоп” Аляшкевіч Ганна


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка