Я магла б намаляваць цябе На планеце сваіх мараў




Дата канвертавання07.05.2016
Памер30.63 Kb.
Шаржановіч Ксенія
***

Я магла б намаляваць цябе

На планеце сваіх мараў.

Не паспела – сустрэла.

Намалявала на планеце

Сваёй памяці.

Аксана Спрынчан.

Малюю каханне

На восеньскім небе

Каляровымі фарбамі…

Вось яно –

Маё Сонца –

Светлае,

Але ўжо бездыханна-

Халоднае…

Вось птушкі,

Што нысуць

Мае мары


На стомленых

Крылах


Ў краіну кахання,

Якога няма.

Вось – восень,

Яна яшчэ пахне

Табой.

А дзе ж ты?



Хіба за заслонай

Дажджу,


Што з веданнем справы

Размазваефарбы

Па мокрым акне,

Дзе я марна

Выводзіла

Пэндзалем

Шчасце…

Вось такі



Мадэрнізм –

Заімшэлая восень

Праз тонкае шкло

Шкадавання

Разбітых надзей…

Але ўсё


Недарэмна,

Недарэчна, дарэчы…

Сонца і дождж –

Можа, будзе вясёлка?



Ваяж ад самой сябе

Спісала аловак ўшчэнт –

Твой цень небыццём карала…

Мне б зараз…ды у Ташкент,

А іншага будзе мала.

Паехаць бы на Малі

Ці ў вечныя льды Аляскі,

Ды тонуць мае караблі

Ад недахопу ласкі.

Дай, Божа, квіток у Крым –

Пагрэцца ў абдымках мора,

Забыўшы, што не маім

З палёгкай ты стаў учора.

Чакае мяне Сіднэй,

Дзе буду я ўсё такая ж –

Багіня нямых завей,

Бо ты ужо не чакаеш.

Хай мне ў забыцці-журбе

Адчынены сотні весніц –

Ваяж ад самой сябе

Наўрад ці змагу я здзейсніць.

***


Я дакрануся да тваёй рукі,

Бы промень да ружовай кветкі шчасця,

Не ўцяміўшы, як, зараз дарагі,

Ты будзеш гэты дзень назаўтра клясці.

Дажджом пральюцца мары на далонь,

Ды цяжар неба грымнецца на плечы…

Не здаючыся суму у палон,

Я, моцная, не патану ў пустэчы.

Хай спепяляцца кропелькі тугі,

Сабраўшы разам горыч і кахання,

Разгубяцца ў тумане берагі

У слёзны час самотнага спаткання,

Я зазірну у вочы з цеплынёй

І позірк адхіну ад раўнадушша,

Убачыўшы, што любасцю святой

Тваё нутро я болей нен узрушу…

Прайшла вясна, калі, нібыта ў сне,

Чакалі непрадбачанага цуду.

І будзе восень, толькі без мяне,

І я без восені, нярадасная, буду,

І будзе падаць дзіўны першы снег,

Не зведаўшы халоднага маўчання,

Застыне час на момант ці на век,

Каб затрымаць апошняе спатканне.



Басанож па Сонцы

Басанож я па Сонцы пакіну сляды.

Іх не знойдзеш ты, сон мой прыемна-чароўны,

Ды не ўтоіш семнення ад горкай нуды,

Калі я, неспазнаная, знікну раптоўна.

Летуценнай валошкаю ў тлуме людзей

Заблуджуся між снежна-іглістай маркоты,

Каб не бачыць блакітна-пабманных вачэй

З непадробным адценнем нямой адзіноты.

Безжалосна я знішчу твае карані,

Што балюча праелі сардэчнае неба,

Спепялюся на Сонцы ў знішчальным агні,

Каб кахання ў цябе не вымальваць, як хлеба.

***


Мы з табой спарышы

Летуценнай душы

Пад аховай святога анёла…

Мы стаім на мяжы,

А ў далонях дрыжыць

Двух каханняў няспыннае кола.


Верым цудам і снам.

І што з намі вясна

Мы упэўнены проста да скону…

Ці ж мая ў тым віна,



Што з начы давідна

Не хачу вырывацца з палону?..


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка