Wojewódzki Konkurs Języka białoruskiego dla uczniów szkół podstawowych w roku szkolnym 2012/2013




Дата канвертавання21.05.2016
Памер38.92 Kb.
Wojewódzki Konkurs Języka białoruskiego

dla uczniów szkół podstawowych w roku szkolnym 2012/2013

stopień wojewódzki – 21.02.2013





Kod ucznia
Ваяводскiя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для падставовых школ – 2012/2013
Шаноўны Вучань !

Мы рады сустрэць Цябе на ваяводскiх элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове.

Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання і лагічнага думання. На выкананне гэтай працы маеш 90 хвiлiн.

Не спяшайся. Спакойна прачытай усе заданні, а потым дакладна і выразна запішы адказы.

Мы верым у твае магчымасці і жадаем поспехаў.



  1. Апiшы Кастуся, героя апавядання «Сапраўдныя сябры». Выкарыстай фрагменты якiя знаходзяцца ніжэй. Напішы мінімум 6 сказаў.

«Кастусь, рослы, шыракаплечы, здзiўляў усiх выдумкай, трапным жартам, незвычайнай рухавасцю. (...) У лiстападзе, калi замерзла возер, што было паблiзу горада, Анатоль выйшаў ранiцай на лёд выпрабаваць новыя канькi (...) I толькi быў разагнаўся, зрабiў круты паварот, як нечакана лёд пад нагамi пагражальна затрашчаў i пачаў паволi прагiнацца...Хлопчык у роспачы закрычаў i пачаў тануць. Яго крык пачуў Кастусь, якi быў паблiзу на возеры. Ён кiнуўся на дапамогу i выратаваў хлопчыка. З той пары Анатоль i Кастусь сталi неразлучнымi сябрамi.

Яны разам хадзiлi ў школу, разам вярталiся дадому. Штодзень пасля абеду Косця прыходзiў да Анатоля, i хлопчыкi рыхтавалi ўрокi. У выхадны дзень сябры хадзiлi ў кiно.»

................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

............................................................................................................................

............................................................................................................................

....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................
12 балаў



  1. Дапішы да кожнага слова адну з літар якой тут не хапае (д, т):

Кла...ка была вузкая

Кве...кi раслi побач памi...ораў

Сало...кi мё...

Лё... скаваў зямлю

А...кла... не iдзе ў ла...



9 балаў

3. Выбяры лiтару i ўстаў дзе трэба (у,ў).

Ад прадзеда... спакон вяко...
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i ч...жако...
Яна мне ласкай матчынай.
 
Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лес... шэлест верасны,
I ... полi д...б апалены.
 
Аб ёй мне б...дзiць ...спамiн
На лiпе б...сел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
 
I тое н...днае ягнят
Бляянне-зо... на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы. 12 балаў

4. Адкажы на пытаннi на аснове тэксту легенды «Дамавiкова ўдзячнасць».


«Кажуць, што калiсьцi ў сёлах каля Белавежскай пушчы часта можна было ўбачыць, як на парогах хат ляжалi вужы(...).

Вось i жыў-быў пры адной хаце такi вуж-дамавік. Гаспадар не крыўдзіў яго. Гаспадыня таксама, а падаіўшы карову, не прамінала ўлiць яму ў чарапок цёплага сырадою.

Дзеці ж ахвота бралi яго ў свае гульні.

Але ж аднойчы дзятва, забаўляючыся, знайшла ў сваёй прызбе каля хаты яйкi, што склаў у яе той вуж. Пакацiлi iх па халоднай расе ды вострых камянях. Як звочыў тое вуж, залекацела ад жаху i болю яго сэрца, бо яго немаўляткам страшная бяда пагражала. (...)


Кінуўся ён да дзяцей, пачаў віцца каля іхнiх рук, намагаючыся адхіліць бяду, і жаласна сіпеў: «Не крыўдзіце маіх дзетак! Аддайце іх мне!….». Але чалавечыя дзеці не разумелі вужачай мовы ды, каб ён не замінаў ім у гульнях, узялі гольку і прагналі яго прэч з падворка.
І папоўз, бядуючы, дамавік у пушчу. Паўзе ды лямантуе над сваім няшчасцем. Пачула яго галашэннi злая ядавітая змяя...»


  1. Як адносiлiся да вужоў жыхары вёсак паблiзу Белавежскай пушчы?

Гаспадыня:........................................................................................................

...........................................................................................................................Дзецi:..................................................................................................................



  1. Што аднойчы знайшлi дзецi?

........................................................................................................................................................................................................................................................

  1. Дзе яны знайшлi «новую забаўку»?

............................................................................................................................

  1. Што зрабiлi з гэтай «новай цацкай»?

........................................................................................................................................................................................................................................................

  1. Як вуж прасiў чалавечых дзяцей каб не рабiлi крыўды яго дзецям?

....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................6. Цi дзецi зразумелi, што дрэнна робяць i што зрабiлi з вужам?

........................................................................................................................................................................................................................................................


7. Каму расказаў вуж пра сваё няшчасце?

............................................................................................................................



14 балаў

5. Дапоўнi. Выбяры адзiн добры адказ i запiшы.


У апавяданнi Якуба Коласа «Дуб i чароцiна» прадстаўлены ................... (два, тры, чатыры) героi.

Чароцiна слабая, бо яна..................................................(баiцца жыцця, не разумее жыцця, так хоча).

Дуб мае сiлу бо ён ................................................................................( расце на добры грунце, нiкому не гнуўся, расце ў лесе).

6 балаў

6. Дапiшы займеннiкi.


Мама купiла многа мяса. ....... будзе рыхтаваць абед. Вучань забыў сшытка. ...... напэўна атрымае адзiнку. Дзецi iгралi ў хованкi. ......... добра i цiкава праводзiлi час. Аня прыгожа спявае. ....... часта выступае на ўрачыстых лiнейках.

4 балы

7. Замест выдзеленых слоў запiшыце iх сiнонiмы.


Дзiця хацела спаць i ........................... (надаядала) сваёй маме.

Уля заўсёды непатрэбна ..................................................(трапала языком).

Дзень быў вельмi ...............................(марозны).

Падаў .........................(вiльготны) снег.

За дарогай, пры рацэ, быў прыгожы....................(поплаў).

(Колiшнi) ...........................будынак школы знаходзiўся ў канцы вёскi.



6 балаў





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка