Вясновым цветам, Пчолы пачалі мядовы




Дата канвертавання09.05.2016
Памер23.44 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры для вучняў 5 класа
1.Вызначце словазлучэнне, у якім правільна пазначана галоўнае слова:

1) пісьмо ад сябра; 2)жаданне маляваць; 3) мастацтва слова

2.Якім членам сказа з’яўляюцца выдзеленыя ў тэксце словы?

Расцвітае луг вясновым цветам,

Пчолы пачалі мядовы збор.

За азёрамі пад небам светлым

Не сціхае птушак звонкі хор (А.Русак)

3.Размясціце дадзеныя сказы так, каб атрымаўся тэкст:

1) Матылькі, жучкі пазалазілі ў чашкі кветак. 2) Буйныя кроплі ўпалі на лісты дрэў, на зямлю. 3) У лесе нечакана пайшоў дождж. 4) І ўсе пачалі хавацца ад дажджу.

4.Падбярыце сінонім да назоўніка кемлівасць:

хцівасць, здагадлівасць, карыслівасць, абыякавасць, бескарыслівасць.

5.Дадзена першая частка прыказак:

1) Кінь перад сабою,…

2) У людзей пытай,…

3) Як гукнеш,…

Падбярыце з дадзеных правільную другую частку:

так і адзавецца, знойдзеш за сабою, ды свой розум май

6.Закончыце прымаўку не той сябар, хто мёдам мажа, а той….

хто маслам мажа, хто праўду кажа, хто варэннем мажа, хто лухту кажа

7.Як правільна перакладаецца з рускай мовы на беларускую прыказка один с сошкой, а семеро с ложкой?

А) не перакладаецца

Б) сямёра аднаго не чакаюць В) якое варэнне, такое і насенне

Г) адзін горбіцца, а сто корміцца Д) на языку мядок, а на сэрцы лядок

8.Як вы думаеце, якога слова не хапае ў паэтычным радку Д.Бічэль?

Лёгкія сняжынкі ў цішы

Долу апускаюцца…

Хутка, нясмела, імгненна, павольна, баязліва

9.Якое першапачатковае значэнне мела слова рыцар?

Салдат, абаронца, багатыр, коннік, чалавек

10.Адгадайце загадку С.М.Шах

І я таксама просценькая птушка.

Хоць і не зязюля, хоць не амялушка,

А ў лесе між сяброўкамі жыву,

Дарослых спевам цешу і дзятву.

Ды неяк давялося мне пачуць,

Што так і човен вёсельны завуць,

Такую ж назву мае і каробка,

З бяросты што плятуць…



Жаваранак, аўсянка, берасцянка, бусел, журавель

11.Як называюць мурашак у загадцы семсот… змуравалі царкву без вуглоў?

маляроў, мастакоў, муляроў, плотнікаў, будаўнікоў

12.Якое спалучэнне з прыведзеных нельга назваць словазлучэннем?



Цікавае апавяданне, шумеў лес, сустрэча з сябрам, збіралі грыбы, прачытаў выразна.

13.З якіх слоў можна скласці сказы:

1) У, Паўлік, лес, пайшоў

2) Ягады, у, кошык, на, вядзерца, зверху, зямля

3) Хлопчык, школу, прыйшоў, вясёлы, вельмі, у

4) Па-над, з-за, цераз, толькі, напрасткі

5) Чытаў, спяшаліся, каб, Янка, не хацеў, дадому, часопіс

6) Раніца, вожык, ліст, грыбы, парк, знаходка

14.Хто з беларускіх паэтаў з’яўляецца аўтарам вершаваных радкоў:

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным…
15. Як у народзе кажуць, калі просяць зрабіць паслугу па дабрыні, а не па абавязку? Выберыце правільны варыянт.

А) не ў службу, а ў дружбу. Б) не столькі работы, сколькі клапоты В) не ты першы, не ты апошні Г) ні села, ні пала, захацела баба сала Д) завіхайся, але не спяшайся

16. Вучань не паспеў нпісаць увесь сказ: Першы трамвай у Беларусі быў пушчаны ў 1898 годзе ў горадзе…

Якую назву горада не напісаў вучань?



А) Мінск Б) Гродна В) Віцебск Г) Гомель Д) Магілёў


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка