«Вясковая сядзіба» Аўтар: Міхалюк Наталля Казіміраўна, настаўнік-дэфектолаг дзяржаўнай устано вы адукацыі «Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна»




Дата канвертавання05.06.2016
Памер59.95 Kb.
«Вясковая сядзіба»
Аўтар: Міхалюк Наталля Казіміраўна, настаўнік-дэфектолаг дзяржаўнай устано-

вы адукацыі «Гоцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна».


«Вясковая сядзіба» прадстаўляе сабой дапаможнік, які можна выкарыстоў-

ваць на карэкцыйных занятках настаўнікам-дэфектолагам, на занятках па развіц-

ці маўлення дзяцей і па падрыхтоўцы дзяцей да гукавога і складавога аналізу слоў выхавальнікамі дзіцячых садоў старэйшых груп, а таксама на ўроках наву-

чання чытанню і пісьму настаўнікамі пачатковых класаў. Дадзенае пано з'яўляе-

цца не толькі ўпрыгожваннем кабінета, але і эфектыўным вучэбным дапаможні-

кам.


Мэта дыдактычнага дапаможніка: замацаванне маўленчых уменняў, атрыманых на карэкцыйных занятках, а таксама садзейнічае стымуляцыі да заняткаў.

З дапамогай дыдактычнага дапаможніка «Вясковая сядзіба» можна рашаць нас-

тупныя задачы:


  • аўтаматызаваць гукі ў словах, сказах, звязным маўленні ;

  • дыферэнцыраваць гукі: мяккі-цвёрды, звонкі-глухі, якія змешваюцца пры вымаўленні;

  • развіваць і ўдакладняць складавую структуру слова;

  • развіваць уменне праводзіць гукалітарны аналіз слоў;

  • фарміраваць правільны паветраны выдых;

  • развіваць зрокарухальныя функцыі;

  • узбагачаць слоўнікавы запас;

  • развіваць звязнае маўленне;

  • развіваць граматычны бок мовы;

  • замацоўваць розныя эмацыянальныя станы чалавека;

  • развіваць прасторавую арыентыроўку;

  • развіваць дробную маторыку рук.

На пано размешчаны элементы: хаткі, дрэвы, клумба, кветкі, возера, сонца, воблака, матылёк, страказа, кошык, плот (дадатак 1).

У цэнтры пано знаходзяцца дзве хаткі. З аднаго боку хатка складаецца з пяці паверхаў (дадатак 6). Кожны паверх дапамагае вызначыць складавы склад слоў. На першым паверсе жывуць малюнкі, якія складаюцца з аднаго склада, напрык-

лад: сом, мыш і другія. Адпаведна размяркоўваем малюнкі на наступныя павер-

хі. Таксама можна размяркоўваць малюнкі на паверхах па колькасці гукаў у сло-

ве. У вокны, якія знаходзяцца на дахах хатак, устаўляем карткі з гукамі, з якімі працуем на занятку. Гэта могуць быць пары гукаў па цвёрдасці-мяккасці, звон-

касці-глухасці. Адпаведна на паверхі выстаўляем малюнкі з гэтымі гукамі. Гэтыя акенцы можна выкарыстоўваць як сюрпрызны момант на пачатку занятка (гуль-

ня «Хто да нас прыйшоў у госці»). На ўзбагачэнне слоўніка і развіццё маўлення падбіраюцца малюнкі адной лексічнай группы: напрыклад, садавіна, агародніна. З другога боку ў хатцы знаходзіцца акенца, куды змяшчаюцца сюжэтныя малюн-

кі (дадатак 5) .

Гледзячы на матылька, воблачка, страказу і сонца, якія размешчаны па вуглах пано, дзеці выконваюць зрокавую гімнастыку, якая дапамагае зняць напружан-

не з вачэй, развівае зрокарухальную функцыю. З дапамогай гэтых элементаў развіваем прасторавую арыентыроўку (дадатак 1).

Знізу пано знаходзяцца кветачкі: ён, яна, яно, яны, якія дапамагаюць аўтаматы-

заваць гукі ў словах, развіваць граматычны бок мовы, дзе дзеці вызначаюць му-

чынскі, жаночы і ніякі род, а таксама адзіночны і множны лік назоўнікаў. Кож-

ная кветка выражае нейкую эмоцыю: злосць, радасць, здзіўленне, сум, што ў сваю чаргу дапамагае замацаваць веды дзяцей аб эмацыянальных станах чалаве-ка. Пялёсткі адной кветкі зроблены з аксамітнай паперы, у другой кветкі – з на-

ждачнай паперы, што дапамагае развіваць тактыльныя адчуванні.

У правым ніжнім вугле размяшчаецца возера з папяровымі хвалямі. Яно садзей- нічае развіццю ў дзяцей плаўнасці і моцы паветранага выдыху. У гэтым ім так-

сама дапамагае трава, якая знаходзіцца вакол возера (дадатак 2).

Каля хатак растуць гукавыя дрэвы. Кожнае дрэва служыць для вызначэння гу-

каў і літар – галосныя, зычныя – мяккія і цвёрдыя. Яблыню ўпрыгожваюць чыр-

воныя яблычкі – гэта галосныя, грушу ўпрыгожваюць сінія грушы – гэта цвёр-

дыя зычныя, сліву ўпрыгожваюць зялёныя слівы – гэта мяккія зычныя. Яблыкі, грушы і слівы здымаюцца і прымацоўваюцца назад на дрэва (дадатак 3). Пад слівай знаходзіцца клумба, куды высаджваем зерне – гукалітарны аналіз. Напры-клад: слова вішня будзе расці пад слівай, так як першы гук (В) мяккі зычны. Пад гэтым дрэвам высаджваем зерне (каўпачкі з пластмасавых бутэлек): зялёны, чыр-воны, сіні, зялёны, чырвоны. Пад яблыняй размешчаны кошык, куды збіраем схемы слоў, якія пачынаюцца з галоснага гука. Пад хаткамі знаходзіцца плот, які будуем з дапамогай прычэпак. Пачынаем словы з цвёрдых гукаў (прычэпкі сіняга колеру). Гэтыя элементы можна выкарыстоўваць для вызначэнне колька-

сці гукаў у слове, месца гука і парадку гукаў у слове. Таксама можна выклад-

ваць столькі каўпачкоў, прычэпак, колькі запомнілі слоў з дадзеным гукам (дада-

так 4).


Заданне 1. Дэфектолаг прапануе дзіцяці паглядзець вочкамі на сонца, потым на воблака, на матылька або на страказу (малюнак 1.1.).

Заданне 2. Гульня «Ідзём у госці». Вочкамі праводзім па рамцы пано, якая выкладзена з гароху, то да сонейка, то да воблачка і г.д. Таксама можна право-

дзіць пальцамі рук па рамцы.



Заданне 3. Гульня «Адгадай». Дэфектолаг прапануе дзіцяці адгадаць, што знаходзіцца ў правым верхнім вугле, левым ніжнім вугле. Можна ўскладніць за-

данне, прапанаваўшы дзіцяці самаму назваць, дзе знаходзіцца страказа або со-

нейка.

Заданне 4. Дэфектолаг прапануе падуць на хвалі так, каб хвалі раскрыліся (малюнак 2.1.).

Заданне 5. Практыкаванне «Вецярок». Патрэбна падуць на траву каля возера, каб яна ціха зашамацела. Потым мацней, каб моцна зашамацела.

Заданне 6. З закрытымі вочкамі на дотык вызначыць, які бераг каля возера (з чаго зроблены?) (малюнак 2.1.).

Заданне 7. Гульня «Які я?» Дэфектолаг прапануе параўнаць на дотык пялёсткі ў кветак. Вызначыць, чым яны адрозніваюцца.

Заданне 8. Прапануецца паказаць мімікай эмоцыі, якія адлюстраваны на квет-

ках. Можна прапанаваць адгадаць, які стан чалавека паказаны.



Заданне 9. Гульня «Майстры». Будуем плот пры дапамозе прычэпак. Варыянт 1: прычэпак павінна быць столькі, колькі гукаў у слове. Варыянт 2: слова павінна пачынацца з цвёрдага зычнага гука (з сіняй прычэпкі). Назваць колькасць гукаў у слове, парадак або месца гука ў слове (малюнак 4.3.).

Заданне 10. Гульня «Сабіраем ураджай». У кошык выкладваем столькі выяў агародніны або садавіны, колькі гукаў (літар) у слове. Таксама можна прапана-

ваць выкласці схему слова, якое пачынаецца з галоснага гука (малюнак 4.2.).



Заданне 11. Гульня «Хто больш?» Дэфектолаг прапануе дзецям выкласці столькі выяў садавіны ў кошык (каўпачкоў у клумбу, зажымаў на вяровачку), колькі слоў з вывучаным гукам запомнілі за занятак (малюнак 4.1.).

Заданне 12. Гульня «Пасадзім градкі». Дэфектолаг прапануе пасадзіць столькі зярнятак (каўпачкоў) у клумбу, колькі гукаў (літар) у слове. Або прапанаваць

высадзіць схему слова, якое пачынаецца з мяккага зычнага гука. Назваць парадак гукаў, вызначыць месца гука ў слове (малюнак 4.4.).



Заданне 13. Гульня «Паспелі яблыкі (грушы, слівы)». Варыянт 1: прапануец-

ца зняць столькі яблыкаў, груш або сліў, колькі слоў назвалі з вывучаным гукам. Варыянт 2: дэфектолагам называецца слова. Калі слова пачынаецца з галоснага гука, дзіця здымае яблык, калі з мяккага зычнага – сліву, калі з цвёрдага зычнага – грушу. Варыянт 3: прыдумаць слова, каб у ім было столькі гукаў (складоў), колькі садавіны знялі з дрэва. Варыянт 4: павесіць на дрэва столькі садавіны, колькі гукаў (складоў) у слове (малюнак 3.1., 3.2.).



Заданне 14. Прапануецца скласці слова, каб схема яго адпавядала садавіне, якая засталася на дрэвах. Напрыклад: слова магазін – на яблыні тры чырвоныя яблыкі, на грушы – тры сінія грушы, на сліве – адна зялёная сліва.

Заданне 15. Гульня «Заселім хатку». Дэфектолаг прапануе раскласці малюнкі так, каб на першым паверсе былі словы, у якіх адзін склад, на другім паверсе словы з двума складамі і г.д. Таксама можна прапанаваць размясціць малюнак на той паверх, які адпавядае колькасці гукаў(літар) у слове (малюнак 6.3.).

Заданне 16. Гульня «Казачнікі». У хатку з вялікім акенцам ўстаўляецца сюжэтны малюнак. Варыянт 1: дзецям прапануецца расказаць, што яны бачаць на малюнку або скласці казку (малюнак 5.1.). Варыянт 2: у хатку, што мае павер-хі, устаўляецца серыя малюнкаў з той жа казкі, што і ў другой хатцы. Дзецям прапануецца праверыць, ці правільны парадак серыі малюнкаў, ці адпавядаюць малюнкі казцы, або расказаць пры дапамозе серыі малюнкаў казку (малюнак 5.2.).

Заданне 17. У хатку з вялікім акенцам памяшчаецца прадметны малюнак. У хатку побач размяшчаюцца схемы – падказкі для апісання прадмета. Дзецям пра-

пануецца апісаць прадмет пры дапамозе падказак.



Заданне 18. У хатку з вялікім акенцам устаўляецца малюнак агарода (сада, лесу, магазіна і іншыя). Дэфектолагам прапануецца ў хатку з паверхамі знайсці і размясціць малюнкі, якія паказваюць, што можа расці на агародзе (у садзе, у ле-

се) (малюнак 6.1.).



Заданне 19. Гульня «Развесім бялізну». На вяровачку пры дапамозе прычэпак вешаюцца малюнкі, якія абазначаюць жаночы род (мужчынскі, ніякі).

Заданне 20. У акенцах, што на даху, размешчаны гукі. Дзіцяці прапануецца засяліць у хатку малюнкі, словы якіх маюць гэты гук (малюнак 6.2.).

Заданне 21. Дзецям прапануецца адгадаць загадку. Праверыць правільнасць адгадкі можна адкрыўшы акенцы на даху хаткі.

Заданне 22. Практыкаванне «Падбяры пару». Прапануецца падабраць пары ма-

люнкаў адзіночнага і множнага лікаў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка