Вяртанне Пад сто дажджоў грыбных папасці I нейкай раніцай туманнай Прыйсці к табе І піць прычасце — Ваду крыніц тваіх крыштальных. А потым з промнем самым першым Ісці І слухаць кожнай клеткай




Дата канвертавання13.05.2016
Памер102.41 Kb.
Вяртанне
Пад сто дажджоў грыбных папасці

I нейкай раніцай туманнай

Прыйсці к табе і піць прычасце —

Ваду крыніц тваіх крыштальных.


А потым з промнем самым першым

Ісці і слухаць кожнай клеткай,

Як прарастаюць з сэрца вершы —

Майго зямнога шчасця сведкі.


****

Нараджаемся не для смерці,

Нараджаемся мы, каб жыць,

Ды страла нацэлена ў сэрца,

Праз вякі ўжо страла ляціць.
Чорны продак не быў прарокам

(Лук ды стрэлы — залог жыцця),

Ён не думаў, што так глыбока

Гэты свет зялёны працяў.


Быў суседства закон трывожны,

Быў давер, як наняты лук.

Рух адчайны вопыт памножыў

На свядомасць мільёнаў рук.


Шлях стралы дарогі намеціў,

Кроу, як вехі вякоў, гарыць...

Нараджаемся ж не для смерці,

Нараджаемся мы, каб жыць.



****

Мой кожны дзень — у роздуме глыбокім,

I кожны дзень мне дорыць адкрыццё.

Жадаю ўбачыць свой наверх высокім

У звонкім доме з назваю: Жыццё.
I не лаўлю шчаслівыя імгненні,

У кожным кроку — тысяча разваг.

Нясу, як сцяг, высокае імкненне,

Нясу, як лозунг, сонца у вачах.


I што ні дзень — чакаюць

перамогі, I я вышэй... А я у сё вышэй!..

Вядуць прыступкі — цяжкія дарогі —

Да сонца і да мудрасці бліжэй.


****

О Беларусь! Старонка дарагая,

Мне без цябе — як дрэву без|вады...

Хоць непрыкметнай птушкай твайго гаю,

Абы з табой... Навекі, назаўжды!

****

Зайздросьце, хлопцы, салігорцам -

Маім сябрам і землякам:

Трымалі йспыты па-геройску

На горды тытул гарняка!
Яны, як выклік сутарэнням,

Ідуць дарогамі вякоў,

Чытаюць хітрыя спляценні

Імі пакораных пластоў.


I што там іншыя прафесіі —

Для іх другіх не існуе.

Свае у шахце ёсць прафесары

I аспіранты ёсць свае.


Так, нездарма іх лічаць моцнымі,

Другія гэтак ці змаглі б —

Гаспадарамі паўнамоцнымі

I пад зямлёй, і на зямлі.

Зайздросьце, хлопцы, салігорцам –

Маім сябрам і землякам!..


****

Ну і раніца — ўся з'інелая!

Па калені загрузла ў снег

I застыла снягуркаю белаю

У чароўным і дзіўным сне.
Зор сыпнуў табе ў косы поўнік,

Снежань белы шалік саткаў,

Зухаваты вецер-вандроўнік

Калыханку ўсю ноч спяваў...


Я прыйду к табе, раніца, ціха

У святую тваю чысціню,

Я з табою пабуду крыху,

Табе сэрца сваё адчыню.


Спі ж, снягурка — белая раніца,

У цяпле маладых снягоў...

Мне так хораша, добра марыцца

На руках тваіх дзіўных сноў.


****

Пайду я ў сонечнае лета,

Нап’ юся хмельнага настою,—

Настою сонца з цёплым ветрам,

3 травой духмянай лугавою.
Пайду, паслухаю далёкі

Званок срабрысты жаўруковы,

I шэпт сухі ў зеніце спёкі,

I спеў лагодны раўчуковы.


Убачу вочы ў бліскавіцах,

У залатых іскрынках смеху.

Між верб, расплеценых і ніцых,

Знайду рассыпанае рэха.


...Іду я ў сонечнае лета,—

К стагам над хусткай снегавою,

К стагам, прапахлым цёплым ветрам,

Расой крамянай лугавою.


****

Адным — каб вецер, каб дарогі,

Каб неба шыр над галавой,

I не бяда, што шмат трывогі,

Што вечна ў сэрцы неспакой.
Любую плынь бяруць іх вёслы,—

Плывуць і не клянуць раку...

Люблю людзей з надобным лесам,

Люблю, хто з сонцам — за руку.


Другім жа трэба ціш, утульнасць,

Надзьмуты ветразь — не для іх;

Жывуць, дрымотаю атулены,

Ў бярлогах модненькіх сваіх.


А я — не так... А мне — каб сонца

Ды песень радасны прыбой!..

Не для мяне затокі сонныя;

Я з вамі, вёсны, вам я свой!


Сябру
Калі сціснецца сэрца ў адчаі

I бяссільна павіснуць рукі,—

Я цябе з надзеяй чакаю,

Мой збавіцель ад зла і мукі.


Ты прыйдзі у прытулак горны

Шчырым сонцам, дабром бязмерным,—

I развеецца смутак чорны,

Зноўку вернуцца моц і вера.



****

Уранні, па буйных росах,

Вясёлай, шчаслівай Золушкай

Прабегла дзяўчына босая,

3 касою ярчэй ад золата.
Зірнула вачыма дзіўнымі

3 блакітам усіх пралесак,

Пабегла пад сонцам здзіўленым

Па росным і звонкім лесе.


Пабегла сонечнай казкай,

Спакой назаўжды панесла...

Прабегла між майскіх красак

Юнацтва шчаслівай песняй.



Неадкрытыя зоркі паэта

Памяці Леаніда Якубовіча
Ён загінуў трагічна.

З ім разам загінулі мары і думы,

Якія ніколі не зробяцца песнямі, -

Нерасцвіўшыя кветкі,

Якія ніколі адзінокай старой матулі

Ніколі не будуць паднесены;

Неадкрытыя зоркі,

Якімі ніколі пад полагам неба

Каханая не залюбуецца;

Каласы неналітыя,

Што ніколі не стануць галоднаму хлебам…

Нішто ўжо не збудзецца!

Недарэчная, страшная смерць.

Не змірыцца, не зразумець.

І няма да каго

Закрычаць, запытацца :за што?

Ну за што, калі гэтак прыгожа

Ён марыў пра шчасце на свеце?

Вот - пайшоў ёе ад нас –

І яго каласоў

Не даспеліць ніхто

Яго зорк ніхто не адкрые,

Яго кветак ніхто не расквеціць.
Ніл Гілевіч
Падтэкст не шукайце.
Падтэкст не шукайце. Дарэмная праца,

Тут тэкст і падтэкст, як адзіны граніт

Пакуль у грудзях будзе стук адчувацца-

Я-сын нашай партыі, я –барацьбіт!

Ніколі не буду палоннікам цемры,

Бо зорка Крамля - мой адзіны маяк!

Калі ж мо ашчэрыцпа дзікая хэўра,

То стрэне іх зброя мая.

Падтэкст не шукайце. Дарэмная праца,

Бо тэкст і падтэкст, як адзіны граніт

Пакуль у грудзях будзе стук адчувацца-

Я-сын нашай партыі, я –барацьбіт!


****
Усе халодныя сумёты

Перайду,


Да цябе ў тваю пяшчоту

Я дайду.


Хай мяцеляцца мяцелі

І гудуць,

Пра шчаслівыя вяселлі

Хай пяюць.

Эх, мяцеліць снежань сцежкі…

Ну і няхай!

Я прыйду, мая усмешка,

Та страчай!



****
Я – бы цягнік, гады мае – вагоны…

Усё болей іх, цягнік усё расце,

Ды сэрца – паравоз неугамонны –

Разгон бярэ, пастуквае часцей.


I радасна, і крыху страшнавата

Ляцець і захлынацца ад вятроў,

Але лячу… На ўзды бяру заўзята,

Упартасці пазьгчыць нат гатоў.

Жыццём маім нагружаны вагоны.

Адказна, бо жыццём жа як-ніяк…

Так хочацца, прмчаўшыся да cкону,

Убачыць, што цягнік - не паражняк



****

Гарачы пульс кастрычніцкага свята!

Яны ідуць, бо верны гэты курс,

Што Ленінскаю партыяй узяты!



****
Мой кожны дзень у роздуме глыбокім,

І кожны дзень мне дорыць адкрыццё.

Хачу убачыць свой паверх высокім

У звонкім доме з назваю: жыццё!

І не лаўлю шчаслівыя імгненні,

У кожным кроку – тысяча разваг.

Нясу, як сцяг, высокае імгненне,

Нясу, як лозунг, сонца ў вачах.

І што ні дзень, страчаюць перамогі,

А я вышэй… А я ўсё вышэй!..

Вядуць прыступкі – цяжкія дарогі –

Да сонца і да мудрасці бліжэй.



ЧАЛАВЕКУ
Калі песня не грэе

У мароз, у завею –

Дык нашто твая песня!

Калі рукі ніколі

Не зналі мазоляў, -

Для чаго твае рукі!

Калі сэрца не плпча

Як бязногага ўбачыць, -

То не сэрца, а камень!

Калі вечна на ўзмежку,

Без агню і ўсмешкі, -

Двк нашто і жыццё!



****

Сонца сёння такое звонкае, -

Кожны кволы прамень пяе!

Дай руку мне, сцяжынка гонкая,

К сінім далям імчы мяне!
Дык спявай жа ў вузах вятрысных,

Сцежка гнуткай стралой звіні!

Гэй, вясёлка, у твар мне пырсні,

Гай усмешкай хутчэй крані!


А вясна мне смяецца весела,

Лаўаць рукі красунь-бяроз.

Сонца промні з блакіту звесіла.

Грэе зарыва рыжых кос.


Ахінай жа гарачае марыва,

Красак звонам страчай, страчай!..

А са мною з шчаслівымі марамі

Мой гарэзны, зялёны май!



СПОВЕДЗЬ
О, добрыя, ціхія хаты –

Калыскі вясковых хлапцоў!..

Люлялі калыскі багата

І казак, і цёплых сноў.


Люлялі, ды мы ўцякалі

Насустрач нязведанным дням,

А хаты чакалі, чакалі,

Чакалі і верылі нам.


І мы, наглытаўшыся пылу

Далёкіх і цяжкіх дарог,

Вярталіся… Большае сілы,

Як ступіш на родны парог!


А ўсё ж, адпачыўшы, казалі:

“Бывай, родны кут, бывай!”

А хаты чакалі, чакалі,

Каб зноўку пачуць: “Бывай!..”



****
У ранні, па буйных росах,

Вясёлай, смяшлівай Золушкай

Прабегла дзяўчына бооая,

3 косамі, ярчэй за золата.


Зіpнyлa вачыма дзіўнымі,

3 блакітам усіх пралесак,

Пабегла над сонцам здзіўленым

Па росным і звонкім лесе.


Пабегла жывою казкай,

Спакой назаўжды панесла.

Пабегла па майскіх красках

3 дзявочай, вясёлай песняй.


I хочацца з дабрай Золушкай

За руку па росным лесе

Ды толькі Золушка

Панесла другому песні.



****

Між ціхіх ліп, мiж звовкіх сосен,

У зялены май пайшлі ўдваіх.

Iм травы ногі шчодра росяць,

I ноч для іх - для іх адных.
Не трэба сцежак пратаптаных,-

Вясна гасцінцам пралягла.

Прыкрыла ночка закаханых

Пяшчотай сіняга крыла.


Вянок вянчальны - неба ў зорах,

А маладзік -вясёла сват.

Ім падарункі - кветак мора,

I пошум дрэў, як спеў дзяўчат.


Рука ў руцэ… I сэрца к сэрцу…

I шчасце вусны п’юць і п’юць ...

Вясельным май у нас завецца,

Шчаслівы май у нас завуць!



ХАЙ МЯЦЕЛЯЦЦА МЯЦЕЛІ
Замяцеліў снежань сцежкі,

Закружыў,

Толькі ты, мая ўсмешка,

Не тужы.


Усе халодныя сумёты

Перайду,


Да цябе, у тваю пяшчоту

Я дайду.


Хай мяцеляцца мяцелі

І гудуць,

Пра шчаслівыя вяселлі

Хай пяюць!

.. Эх, мяцеліць снежань сцежкі,

Ну і няхай!



Я прыйду, мая ўсмешка,

Ты страчай!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка