Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім




Дата канвертавання17.03.2016
Памер45.71 Kb.

1230-1260 г.г.

Амаль 500 гадоў гісторыя Вілейскага краю была непарыўна звязана з Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім — дзяржавай, што паўстала на эканамічным і культурным грунце старадаўніх княстваў, у тым ліку Полацкага.

Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) узнікла пры князю Міндоўгу, які ў 1230 — 1260-я гады аб'яднаў вакол Новагародскага княства суседнія заходнерускія княствы, землі летапіснай Літвы і паўднёваўсходія літоўскія землі.

Афіцыйна гэта была феадальная манархія на чале з вялікім князем. Аднак паступова ўсё больш значную ролю пачала адыгрываць Рада, якая абмяжоўвала велікакняжацкую ўладу.

Галоўным заняткам насельніцтва Вялікага княства Літоўскага са старажытных часоў з'яўлялася земляробства. Асноўнай адзінкай сельскагаспадарчай вытворчасці спачатку была сялянская гаспадарка — дым.


Н.А.Яфімава.

1387

РЭЛІГІЙНЫЯ АДНОСІНЫ

У XIII ст. большасць насельніцтва Вялікага княства Літоўскага належала да праваслаўнай царквы; літоўцы і жэмайты былі яшчэ язычнікамі. У 1387 г. вялікі князь Ягайла правёў хрышчэнне літоўцаў паводле каталіцкага абраду. Паступова каталіцкая царква пашырала свае пазіцыі.



Н.А.Яфімава.

1405

У XV ст. у ВКЛ склаўся вальны сейм, які да XVI ст. набыў статус найвышэйшага заканадаўчага і кантрольнага органа. На ім абмяркоўваліся ўсе агульнадзяржаўныя пытанні: выбранне вялікага князя, прывілеі шляхты, падаткі, адносіны з іншымі дзяржавамі. На месцах існавалі выбраныя павятовыя сеймікі. Асобныя функцыі кіравання ажыццяўлялі канцлер, маршалак, падскарбі, гетман, кашталян, ваяводы, дзяржаўцы, старосты і інш…

… У XIV—XVIII ст. сяляне выконвалі на карысць феадалаў розныя павіннасці. Грамадска-дзяржаўныя павіннасці складаліся


з абавязкаў вайсковай службы, будаўніцтва і рамонту дарог, замкаў, мастоў, з камунікацыйных паслуг (падводная павіннасць) і г. д. Прыватна-прававыя павіннасці заключаліся ў выплаце дзякла — аброкаў жытам, аўсом, сенам, даніны мядовай, здабычай палявання (звычайна шкурамі баброў і вавёрак), грашыма («даніна сярэбраная»), у правядзенні сельскагаспадарчых работ у маёнтках феадалаў (гвалты, талокі).

Н.А.Яфімава.

Наступны факт з гісторыі Вязыні вельмі цікавы. Аб ім у газеце “Шлях перамогі” № 178 за 2005 год пісаў Вілейскі краязнавец Анатоль Рогач у матэрыяле “Соф’я Вязынская – каралева Польшчы”.

Выходзіць, што будучая каралева Соф'я Андрэеўна (Сонька) нарадзілася ў Вязыні каля 1405 года. Пасля смерці бацькоў жыла ў Друцку ў свайго дзядзькі князя Івана Дзмітрыевіча Друцкага. У 1422 годзе Соф'я Андрэеўна стала чацвёртай жонкай сямідзесяцігадовага беспатомнага польскага караля Ягайлы. З гэтай сям’і зарадзілася дынастыя Ягелонаў, панаваўшая ў Польшчы і ВКЛ да 1572 года. Соф’я нарадзіла трох сыноў Ягайлу. Яе сын Казімір, які быў каралём Польшчы, па жаночай лініях “з’яўляецца продкам усіх цяперашніх каралёў і паноўных князёў” – так напісаў А.Рогач. Сама Соф’я Вязынская актыўна займалася палітычнымі і грамадскімі справамі, прычынілася да развіцця культуры і навукі ў краіне. Яна памерла ў 1461 годзе на 56 годзе жыцця. У гісторыю ўвайшла пад імем Соф’я Гальшанская.

Ільянскія даляглягляды - 2”. Краязнаўчы маршрут.



1410

У Ільі меўся млын на 7 жорнаў, хлебапякарня, “арыстанская” для непаслухмяных, былі вольныя і нявольныя.

Іллірык Вараўка, вуснае сцвярджэнне.

1413

У канцы XIV - пачатку XV ст. адбываўся працэс цэнтралізацыі дзяржавы (ВКЛ): пасля ліквідацыі ўдзельных княстваў у 1413 г., паводле Гарадзельскай уніі, былі створаны Віленскае і Трокскае ваяводствы. Тэрыторыя ў межах сучаснага Вілейскага раёна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводства.

Н.А.Яфімава.

1430

Спачатку звернемся да кнігі “Памяць. Вілейскі раён” старонка 673. “Вязынь. У 1430-1432 г.г. Андрэй Саковіч атрымаў ад вялікага князя Свідрыгайлы сяло Дуровічы, на гэтых землях быў створаны маёнтак Вязынь.

Ільянскія даляглягляды - 2”. Краязнаўчы маршрут.



XVI ст.- XVII ст

Пачынаючы з XVI ст. галоўнай павіннасцю сялян стала паншчына — прымусовыя работы ў гаспадарцы феадала. Спачатку — 1 дзень у тыдзень з валокі зямлі, а ў 2-й палове XVI — 1-й палове XVII ст. - 3-4 дні. Ад таго, на тэрыторыі якога землеўласніка пражывалі сяляне, яны падзяляліся на дзяржаўных (гаспадарскіх), прыватна-ўласніцкіх (панскіх) і царкоўных.

На падставе феадальных павіннасцей вылучаліся 3 асноўныя катэгорыі сялян: цяглыя (галоўная павіннасць — паншчына); асадныя, альбо даннікі (плацілі грашовы ці натуральны аброк) і сяляне-слугі (выконвалі спецыяльныя работы для ўладальнікаў). Акрамя іх былі таксама агароднікі, кутнікі, бабылі і інш. Самай нізкай катэгорыяй сялян была чэлядзь.

Зямельныя сялянскія надзелы перадаваліся ў спадчыну. Паша, лясы і воды спачатку былі ў агульным карыстанні абшчыны, але паступова, у працэсе развіцця феадальных адносін, станавіліся ўласнасцю феадалаў.

Юрыдычнае афармленне прыгоннага права было пачата Прывілеем 1447 г., паводле якога свабодныя сяляне ператвараліся ў «айчызных» людзей.


Н.А.Яфімава.

1458

Праваслаўная царква (у ВКЛ) з 1458 г. мела сваю самастойную мітраполію.

Н.А.Яфімава.

1459

Воловичи — русско-польский графский и дворянский род герба Богория. Родоначальником их был Грынько Ходкевич (Григорий Федорович) В., конюший великого князя Литовского (1459). Из его внуков Григорий Богданович был послом в Москве (1563), а Остафий Богданович — канцлером великого князя Литовского (1579—1587). Род этот в конце XVI века разделился на несколько ветвей, из которых теперь существуют четыре, внесенные в VI и I части родословной книги Минской, Могилевской, Гродненской и Ковенской губерний. Многие из его представителей занимали в XVI, XVII и XVIII вв. высокие должности в Польше (см. Владислав Волович).


1460

…яшчэ ў 1460 годзе нашчадак роду Тукалаў Мацей ад імя літоўскага боку падпісаў акт Люблінскай уніі.

У.С. Кажамяка. “Калі ідзе дождж”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка