Вялікіх і знакамітых




Дата канвертавання06.06.2016
Памер10.88 Kb.
МАЯ АЎТАБІЯГРАФІЯ

Заўсёды любіла чытаць біяграфіі “вялікіх і знакамітых”, аднак распавядаць пра сябе ды яшчэ так, каб зацікавіць чытачоў (!!!) – справа складаная. Таму, прачытаўшы гэты маленькі сповед жыцця самай звычайнай дзяўчыны, рабіце вынікі самі.

Нарадзілася я 15 ліпеня 1989 г. у сонечнай Арменіі. Краіна з вельмі багатай гісторыка-культурнай спадчынай, з устойлівымі хрысціянскімі традыцыямі, што, канешне ж адбілася на маім светаўспрыманні і спосабе выхавання мяне бацькамі.

У 1998 годзе лёс прымусіў пераехаць у не менш цудоўную краіну – Беларусь, дзе мая існасць прыбывае да гэтай пары. Тут мяне сустрэла гасцінная Чэрвеншчына. У перыяд з 1998 па 2007 гг. Навучалася ў Новазелянкоўскай сярэдняй школе Чэвенскага раёна Мінскай вобласці.



У 2007 г. паступіла на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і тут, як кажуць, панеслася! Гісторыю абрала свядома. Заўсёды было цікава чытаць гістарычную літаратуру, глядзець кінастужкі і тэлеперадачы на дадзеную тэматыку, паўсюль збірала прыгожыя камяні і хацела пабудаваць свій музей(!). Вучылася на беларускамоўнай плыні адзялення гісторыі, таму з мяне не выйшаў археолаг ці музеязнаўца. У 2012 г. паступіла ў магістратуру гістраычнага факультэта БДУ на спецыяльнасць “Айчынная гісторыя”. Скажаце, што гэта парадокс – “айчынная гісторыя на гістфаку БДУ і армянка”? НЕ, мае даражэнькія! Беларусь для мяне – мая другая Радзіма, таму тут ўсё лагічна…

Вось і ўсё, што хацела распавесці. За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся асабіста)))


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка