\"Вялiкае перасяленне народау\" i Беларусь. Балты i славяне на тэрыторыi сучаснай Беларусi




Дата канвертавання01.05.2016
Памер311.75 Kb.


Частное учреждение образования
Институт предпринимательской деятельности

Заочное отделение

Кафедра «Гуманитарных дисциплин»

Контрольная работа

По предмету: «История Беларуси »

На тему: «”Вялiкае перасяленне народау” i Беларусь. Балты i славяне на тэрыторыi сучаснай Беларусi»

Выполнила:

Студентка 1 курса

Группы 2116

Кудымовская Ю.А.

Проверила:

Доцент кафедры

гуманитарных дисциплин

Робышко О.Э.

Минск 2007

Змест:


1. Уводзiны…………………………………………………………………3

2 «Вялiкае перасяленне народау» i Беларусь…………………………....3

3. Заключэнне……………………………………………………………...12

4. Уводзiны…………………………………………………………………13

5. Балты i славяне на тэрыторыi сучаснай Беларусi………………….....14

6. Заключэнне……………………………………………………………...21

7 Літаратура…………………………………………………………...…..22

Уводзiны

У канцы IV ст. да н.э. ў Еўропе пачалася новая эпоха, якую называюць «Вялікім перасяленнем народаў». Вялікае перасяленне завяршылася ў VI ст. н.э. (працягвалася каля тысячы гадоў). Пачатак перасяленню паклалі плямёны азіяцкіх гунаў. Гэта былі плямены воінаў-качэўнікаў, якія ішлі з Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Паўночнага Прычарнамор’я гуны разграмілі германскіх готаў і рушылі ў Еўропу. Пад іх ударамі зняліся са сваіх месц іншыя народы - германцы, тюркі, славяне. Пад ударамі варвараў загінула Заходняя Рымская імперыя. Вялікае перасяленне знаменавала закат эпохі старажытных цывілізацый і паклала пачатак перыяду еўрапейскага сярэднявечча. Вялікае перасяленне захапіла і Беларусь. Яно паклала пачатак фарміраванню ўсходнеславянскай цывілізацыі. У VI-VIII стст. славянскія плямены засялілі тэрыторыю Беларусі, на якой да гэтага жылі балты і фіна-угры. У VIII-IX ст. плямены славян ва Усходняй Еўропе падзяляліся на 13-15 «княжэнняў». Тэрыторыю Беларусі засялілі плямены крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.



2. «Вялiкае перасяленне народау» i Беларусь

Буйнейшым з іх было племя крывічоў. Можна упэўнена лічыць, што сваё найменне крывічы атрымалі ад вярхоўнага жраца-правадыра племені Крыва. Крывічы падзяляліся на полацкіх, смаленскіх і пскоўскіх. У іх былі свае княжэнні.


На вялізнай прасторы ад Урала да Рэйна і ад Чорнага да Балтыйскага мора пачалі рассяляцца плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў. Першымі на тэрыторыю Беларусі прыйшлі фіна-угорскія плямены, якія раней жылі за Уралам. Фіна-угры належылі да самастойнай расы мангалаіднага тыпу, яны мелі ўласную моўную сямі’ю. Гэтыя плямены засялілі Фінляндыю, Прыбалтыку і часткова Беларусь. Прышэльцы не сустрэлі супраціўлення мясцовага насельніцтва эпохі позняга неаліту таму, што ўмовы сацыяльнага і гаспадарчага жыцця гэтых этнічных груп былі блізкімі.
Трэба адзначыць, што неалітычнае насельніцтва Беларусі не было поўнасцю асімілявана. Яшчэ існавалі ранейшыя гаспадарчыя і куль-турныя традыцыі. Некаторыя рэгіёны Беларусі былі слаба заселены балтамі. Але на большай частцы яе тэрыторыі сфарміраваўся балцкі этнас. Аб гэтым сведчыць той факт, што пераважная большасць на-зваў рэк (Верхіта, Волча, Гайна, Грыўда, Друць, Клёва, Лучоса, Мытва, Нача, Палата, Ула, Усяжа, Эса і інш.) захавалі карані і характэрныя канчаткі, якія ёсць у літоўскай і латышскай, г.зн. балцкіх, мовах. Можна прыгадаць і іншыя назвы, якія адносяцца да балцкай гідранімікі: Асвея, Дрысвяты, Лосвіда, Муйса, Нарач, Усвяча і інш. Найбольш часта сустракаюцца гідронімы, звязаныя з балтамі, у басейнах рэк Бярэзіны (Мена, Ольса, Серуч, Уса) і Сожа (Рэхта, Рэста, Сноў, Туросна).

Паходжанне тэрміна "балты" звязваюць з лацінскай назвай вострава на поўначы Еўропы (ВаШа, Ваісіа), які апісаў Пліній Старэйшы (I ст. н.э.). Словы з коранем "балты" сустракаюцца ў германскага храніста Адама Брэменскага (Пст.), у прускіх хроніках, старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісах XIV - XVI стст. У навуковы ўжытак тэрмін "балты" ўведзены нямецкім лінгвістам Г.Несельманам у 1845 г.

На тэрыторыі Беларусі ў жалезным веку (1 тыс. гг. да н.э. - IV-V стст. н.э.) сфарміравалася некалькі археалагічных культур: днепра-дзвінская (на поўначы), культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя і паўночна-заходняя часткі Беларусі), мілаградская і зарубінецкая (на поўдні Беларусі). Культуры жалезнага веку былі дастаткова развітымі. Мясцовыя плямёны асвоілі жалезаапрацоўку, вырабы з жалеза былі дастаткова разнастайнымі: сякеры, нажы, сярпы, зброя, упры-гажэнні і г.д.

Такім чынам, балцкі этап этнічнай гісторыі Беларусі - гэта час распаўсюджання на беларускіх землях індаеўрапейцаў з іх асноўнымі заняткамі — земляробствам і жывёлагадоўляй, час інтэнсіўнай асіміляцыі мясцовага неалітычнага насельніцтва, у тым ліку і фіна-угорскага на поўначы Беларусі. Мясцовае неалітычнае насельніцтва паступова трансфармавалася ў індаеўрапейцаў-балтаў, адначасова аказваючы пэўны ўплыў на іх мову і культуру.


Новы, славянскі этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы. Яго храналагічныя рамкі: IV—V стст. н.э. - да нашага часу.

Хто такія славяне? Адкуль яны з'явіліся? Дзе іх прарадзіма? Гэта вельмі складаныя пытанні, і на іх цяжка адказваць, бо адзінага пун-кту гледжання на час узнікнення славян, пачатковы этап іх гісторыі няма. Мноства канцэпцый звязана з недастатковасцю ці поўнай адсут-насцю першакрыніц, недаследаванасцю археалагічных пластоў больш старажытных, чым пласты X ст. у Ноўгарадзе, Разані і іншых мес-цах, цяжарам старых канцэпцый, іх жывучасцю і г.д. Розныя пунк-ты гледжання на паходжанне славян і ў прадстаўнікоў сумежных з гісторыяй навук — археолагаў, лінгвістаў, этнографаў і інш.

Пра паходжанне славян вучоныя выказалі мноства супярэчлівых гіпотэз, асабліва пра месцазнаходжанне іх прарадзімы. Адны даследчыкі сцвярджалі аб лакалізацыі славян у Прыпяцка-Сярэднедняпроўскім рэгіёне (Ю.Растафінскі, К.Машынскі, Ф.Філін і інш.), другія вучоныя змяшчалі іх прарадзіму ў Вісла-Одэрскім міжрэччы (Т.Лер-Сплавінскі, Ю.Кастшэўскі, Я.Чаканоўскі і інш.)> трэція — на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра (Л.Нідэрле, П.Траццякоў, В.Генсель, Б.Рыбакоў і інш.)-

Вучоныя пангерманскага накірунку сцвярджаюць, што славяне прыйшлі на нашу тэрыторыю з Азіі і паўднёвых стэпаў Усходняй 'Еў-ропы. Гэта т.зв. канцэпцыя "ўсходняй лакалізацыі славян", якая цалкам пабудавана на здагадках, быццам славяне — азіяты, а немцы заўсёды жылі ў Германіі, дзе расце бук (т.зв^ "букавы аргумент"). быццам сла-вяне прыйшлі з Азіі ў Еўропу значна пазней, калі германцы пакінулі гэту тэрыторыю пасля "вялікага перасялення народаў".

Некаторыя вучоныя размяшчаюць на тэрыторыі Беларусі неўраў — адзін з народаў, аб якім пісаў грэчаскі гісторык Герадот. Але іх лакалізацыя ў Герадота зусім супярэчлівая. Ён адзначаў, што за воб-ласцю, дзе жылі неўры, пачыналася пустыня. Растлумачыць гэта не магчыма. Іншыя вучоныя лічылі неўраў славянамі, тлумачачы па-свойму герадотаўскі аповяд аб здольнасці неўраў адзін раз на год пераўтварацца ў ваўкоў. Такой здольнасці не мае ніводны народ.

На падставе даных гісторыі, мовазнаўства, тапанімікі, археалогіі, антрапалогіі і іншых навук многія даследчыкі сцвярджаюць, што з Паўднёва-Усходняй Еўропы і Паўночнага Прычарнамор'я індаеўрапейцы мігрыравалі не толькі на поўнач, у Сярэднюю і Паў-ночную Еўропу, дзе далі пачатак балтам, але і на захад і паўночны захад. Прыкладна ў III тысячагоддзі да н.э. яны з'явіліся ў Заходняй Еўропе, асімілявалі мясцовае насельніцтва, у выніку чаго ўтвары-лася яшчэ адна галіна індаеўрапейскай мазаікі народаў - славянская. Да II тысячагоддзя да н.э. працэс фарміравання славян у асноўным закончыўся (прыкладна 500 гадоў дастаткова для ўтварэння новых народаў).

Прарадзіму славян трэба шукаць паміж тэрыторыямі, якія ў III -II тысячагоддзях да н.э. займалі, з аднаго боку, германцы (Ютландыя і Паўднёвая Скандынавія), а з другога - балты (Беларусь, Прусія, Літва, Латвія). У той час на поўнач і ўсход ад сучаснай Беларусі жылі фіна-угорскія плямёны, на поўдзень ад яе — іранамоўныя наро-ды (скіфы і сарматы). Вядома, там славян не магло быць. Адзіная тэрыторыя, якую можна лічыць прарадзімай славян, — гэта тэрыто-рыя паміж Эльбай, Віслай і Нёманам.

У II тысячагоддзі да н.э. тэрыторыя, на якой жылі славяне, значна паменшылася ў сувязі з міграцыяй германскіх плямён з Ютландыі ўздоўж узбярэжжа Балтыйскага мора. Германскія плямёны злучыліся з балцкімі і адрэзалі славян ад мора, таму ў апошніх марская тэрміналогія неразвітая.

Другая палова I тысячагоддзя н.э. была адзначана важнымі падзеямі ў гістарычным лёсе народаў Еўропы. Адыходзіла ў мінулае рабаўладальніцкая фармацыя, пачынаўся перыяд феадалізму. Славя-не рабілі першыя крокі па перасяленню са сваёй прарадзімы. Пасля другога "вялікага перасялення народаў", звязанага з распадам Рым-скай імперыі, пад націскам плямён готаў і гунаў у IV — VII стст. н.э. адбываецца значнае пашырэнне славянскага арэала, якое суправа-джалася моўнай і этнічнай дыферэнцыяцыяй славян. Вялікія групы насельніцтва прыходзяць у рух. Якія ж прычыны славянскай міграцыі?

1. Значнае павелічэнне колькасці славянскага насельніцтва на тэрыторыі паміж Эльбай, Віслай і Нёманам. Узровень развіцця гаспадаркі, перанаселенасць тэрыторыі выклікалі неабходнасць асва-ення новых зямель.

2. Славяне ў сваім сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці падышлі да класавага грамадства. Маёмаснае размежаванне ў іх асяроддзі, грабежніцкія ваенныя напады падводзілі славян да захопу новых зямель.

3. Скарбы Рымскай імперыі, яе багатыя абшары вабілі да сябе славян. Акрамя таго, славяне ў той час адчулі на сабе націск з боку германцаў, авараў, хазараў і таму вымушаны былі шукаць новыя землі.

Са сваёй прарадзімы частка славян пачала масавы рух на поўдзень і ў VII — VIII стст. засяліла Балканы, землі сучаснай Югаславіі і Балгарыі, часткова Грэцыі, некаторыя іх групы дайшлі да Малой Азіі, Іспаніі, Сіцыліі, Паўночнай Афрыкі. У працэсе асіміляцыі смуг-латварага фракійскага насельніцтва ўтварылася галіна славян, якіх называюць паўднёвымі славянамі (сёння гэта — балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы і інш.)-

Другая частка славян са сваёй прарадзімы рухалася на ўсход, дайшла да Дняпра, і ў VI — VII стст. на тэрыторыі сучаснай украінскай Валыні сфарміравалася новая галіна славян — усходнія славяне. На гэтай тэрыторыі ўсходнія славяне знаходзіліся да VIII — IX стст., потым яны засялілі вялікія абшары Усходняй Еўропы — да Дона, Акі, вярхоўяў Волгі (сёння гэта рускія, беларусы, украінцы).

Як мяркуюць некаторыя даследчыкі, тэрыторыя Беларусі на поўдзень ад Прыпяці была заселена славянамі ўжо ў VII — VI стст. да н.э. Аб гэтым сведчаць старажытныя славянскія гідронімы (назвы рэк): Стыр, Стубла, Стубель, 'Сваратоўка, Родча, Рубча і інш. На тэрыторыі на поўнач ад Прыпяці яшчэ жылі народы балцкай галіны індаеўрапейцаў, сведчаннем чаго з'яўляюцца балцкія гідронімы: Лань, Арэса, Клева, Брожа, Ула, Гаўя, Эса і інш. Некаторыя ўральскія, фіна-угорскія гідронімы (Дзвіна, Свір, Мардва і інш.) на поўначы Беларусі былі ўспрыняты балцкай групай індаеўрапейцаў. Утварыліся таксама гібрыдныя балта-фінскія гідронімы, напрыклад Лынтупка, Дрыса.

Што датычыць заходніх славян (сёння гэта — палякі, чэхі, славакі і сербы-лужычане), то яны засталіся на сваёй прарадзіме, нікуды не мігрыравалі і ні з кім не змешваліся. Да фарміраванкя беларускага этнасу заходнія славяне прамога дачынення не мелі.

Адначасова з пашырэннем славянскага арэала ішоў працэс утва-рэння ваенна-племянных саюзаў антаў і склавінаў (славян). Звесткі пра гэтыя плямёны ёсць у аўтараў VI ст. Іардана, Іаана Эфескага, Пракопія Кесарыйскага і інш., якія адзначалі генетычную роднасць славянскай супольнасці або лічылі славян асобнымі адгалінаваннямі венедаў (упершыню гэта назва сустракаецца ў антычкых аўтараў I — II стст. Плінія Старэйшага, Тацыта, Пталамея). У VI — VIII стст. "склавіны", "склавены" паступова трансфармаваліся ў агульную на-зву "славяне", якая стала іх саманазвай.

Паступова абшчынна-племянная і ваенна-палітычная арганізацыя славян пачала замяняцца дзяржаўна-класавай, што садзейнічала складванню раннефеадальных славянскіх дзяржаў. Такімі дзяржавамі ў Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропе былі княствы Само ў Чэхіі, Пер-шае Балгарскае царства, Велікамараўская, Польская і Сербская дзяржавы і інш. У межах гэтых дзяржаў пачалі фарміравацца славянскія народнасці: палякаў — з плямён і племянных саюзаў па-лян, віслян, мазаўшан, памаран; чэхаў — з чэхаў, дулебаў, лучан, дзячан. Утварыліся таксама са славянскіх плямён сербская, чарна-горская, баснійская, македонская, харвацкая, балгарская і іншыя

славянскія народнасці.

Аднак такія працэсы адбываліся не ва ўсіх еўрапейскіх рэгіёнах. Там, дзе славяне складалі меншасць насельніцтва, яны самі паступова асіміляваліся. У Заходняй і Паўднёвай Еўропе славяне былі асіміляваны грэкамі, італьянцамі, венграмі, румынамі, немцамі. Акрамя таго, не ўсе славянскія плямёны змаглі захавацца і сфарміравацца ў народнасці. Напрыклад, палабскія і паморскія славянскія плямёны - люцічы, вялеты, абадрыты і інш. - у выніку нямецкай агрэсіі былі часткова знішчаны, а часткова анямечаны. Выключэнне складаюць лужыцкія сербы (сорбы), якія на тэрыторыі сучаснай Германіі захавалі сваю славянскую культуру, мову і самасвядомасць.

Гістарычны шлях славян Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы быў вельмі складаны. У X ст. пад уладай венгерскіх феадалаў апынуліся землі славакаў. У другой палове XIV- XVI стст. сербы, балгары, ма-кедонцы, чарнагорцы былі заняволены туркамі. Харваты, чэхі і сла-венцы былі ўключаны ў імперыю Габсбургаў. Спатрэбілася шмат часу, каб вызваліцца гэтым славянскім народам і стаць на шлях сама-

стойнага развіцця.

Ва Усходняй Еўропе, г.зн. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, Расіі і Украіны, славяне асімілявалі мясцовае, адпаведнабалцкае, фіна-угор-скае і цюркскае, насельніцтва. Рассяліўшыся, усходнія славяне ўяўлялі сабой адзіны народ, мелі агульную культуру, мову, а сваю назву атрымалі па месцы пражывання. У летапісах называюцца каля 15 усходнеславянскіх супольнасцей - дрыгавічы, радзімічы, крывічы, вяцічы, бужане, паляне, драўляне, валыняне і інш. Пазней яны ўвайшлі ва ўсходнеславянскае дзяржаўнае аб'яднанне - Кіеўскую Русь.

Калі адбылося засяленне славянамі беларускіх зямель?

Раней адзначалася, што да VI - VII стст. на болыпай частцы тэрыторыі Беларусі пераважала балцкае насельніцтва. Славяне ў гэты час жылі кампактна, суцэльным масівам толькі ў басейне Прыпяці, галоўным чынам на поўдзень ад яе. Асноўным тыпам славянскіх па-сяленняў былі селішчы (неўмацаваныя населеныя пункты), а тыпам жылля - паўзямлянка.

У VI - VII стст. пачалося пранікненне славян у балцкі арэал. У балтаў з'яўляюцца паўзямлянкі з пячамі-каменкамі, каменныя жорны, жалезныя нажы і іншыя славянскія рэчы, прылады працы.

У VIII — IX стст. адбываецца масавае рассяленне славян у балцкім арэале на тэрыторыі Беларусі - спачатку ў верхнім цячэнні рэк Случ і Арэса, на правым беразе Дняпра, потым на Бярэзіне. У курганах зной-дзены пахаванні па славянскаму абраду шляхам трупаспалення, а так-сама славянская кераміка. Засяленне ішло з паўднёвай часткі Пры-пяцкага басейна. Славяне праніклі ў Падняпроўе і Падзвінне ў IX ст., а да X ст. яны рассяліліся ў Верхнім Панямонні. Большая частка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая — знішчана ці выціснута на паў-ночны захад, у Прыбалтыку, дзе прыняла ўдзел у фарміраванні этнічных літоўцаў і латышоў. Трэцяя частка балцкага насельніцтва працягвала жыць на сваіх былых месцах. Асіміляцыя гэтай часткі балтаў славянамі на тэрыторыі Беларусі працягвалася да XII - XIII стст. і нават пазней.
У выніку славяна-балцкага сінтэзу ў VIII - X стбт. узніклі новыя этнічныя славянскія супольнасці, якія часта ўпамінаюцца ў сярэдне-вяковых пісьмовых крыніцах. Гэта — дрыгавічы, радзімічы, крывічы.
Племя дрыгавічоў пасялілася паміж Прыпяццю і Дзвіной. Дрыгавічы мелі сваё княжэнне, іх назва паходзщь ад імя-правадыра Драгавіта.
Гэтае племя мела сваю пароду коней і было ваяўнічым. Дрыгавічы заснавалі такія беларускія гарады як Тураў, Пінск, Мазыр, Клецк, Капыль. Сталіцай княства быў горад Тураў.
Радзімічы засялілі тэрыторыю паўднева-усходняй Беларусі - Гомельшчыну і Магілеўшчыну. Яны бяруць свой пачатак ад правадыра Радзіма. Радзімічы жылі самастойна, але плацілі даніну хазарам. Потым яны былі падпарадкаваны Кіеву.
Дрыгавічы займалі болыпую частку Паўднёвай і значную частку Сярэдняй Беларусі. У "Аповесці мінулых гадоў" адзначаецца, што яны жылі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. У іх культуры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянскай. Аднак у іх тагачаснай культуры зафіксаваны і балцкія элементы — спіральныя пярсцёнкі , змеегаловыя бранзалеты , падковападобныя спражкі. Да балцкіх вытокаў адносіцца звычай пахавання нябожчыкаў у драўляных дамавінах-церамах.

Змешанае паходжанне дрыгавічоў у выніку славяна-балцкага сінтэзу зафіксавана і ў назве гэтай супольнасці. Корань яе, відаць, балцкі. У літоўскай мове ёсць шмат слоў з гэтым коранем ((ігё^паз — сыры, вільготны), якія адлюстроўваюць адну з асаблівасцей мясцовасці, дзе аселі дрыгавічы, а менавіта вільготнасць, забалоча-насць зямлі ў парэччы Прыпяці.

Пазней да былой асновы было дададзена славянскае "-ічы". Такім чынам, тэрмін "дрыгавічы" ўяўляе сабой славянізаваную назву былой, даславянскай формы, якая азначала групу балцкага насельніцтва ў адпаведнасці з асаблівасцю тэрыторыі пражывання. 3 геаграфічнай асаблівасцю тэрыторыі дрыгавічоў звязана і паходжанне слова "дрыгва" ў беларускай мове, што ў перакладзе на рускую азначае "тряснна".

Радзімічы, паводле звестак з "Аповесці мінулых гадоў", займалі землі паміж Дняпром і Дзясной. Асноўны арэал іх рассялення - басейн р. Сож. Як і дрыгавічы, радзімічы сфарміраваліся ў выніку змяшэння славянскага і балцкага насельніцтва, асіміляцыі апошняга. У куль-туры пераважалі славянскія элементы. Мова была славянская. Разам з тым ў археалагічных помніках адзначаны і балцкія элементы: шыйныя грыўны, бранзалеты са стылізаванымі змяінымі галовамі, прамянёвыя спражкі.

Летапісная легенда аб паходжанні радзімічаў ад міфічнай асобы Радзіма адлюстроўвае, на наш погляд, хутчэй за ўсё біблейскі света-погляд аўтара гэтай легенды, чым існаванне сапраўднага чалавека. Тут мы сустракаемся з прыкладам міфатворчасці. На думку шэрага аўтараў (М.Шліпенка, Г.Хабургаеў), тэрмін "радзімічы" выяўляе блізкасць з балцкім тэрмінам "знаходжанне".

Крывічы займалі поўнач Беларусі і суседнія раёны Падзвіння і Па-дняпроўя (Пскоўшчыну і Смаленшчыну). Яны жылі ў вярхоўях рэк -Заходняй Дзвіны, Дняпра і Ловаці — і былі найбольш шматлікім усходнеславянскім насельніцтвам. Культура крывічоў дзялілася на дзве вялікія групы: полацка-смаленскую і пскоўскую.

У этнічным абліччы пераважалі славянскія рысы. Мова была сла-вянскай. Да балцкіх элементаў у культуры крывічоў трэба аднесці бранзалеты са змяінымі галовамі, спіральныя пярсцёнкі, грыўны балцкага тыпу і г.д.
Што да назвы"крывічы", дык існуе некалькі гіпотэз. Адны вучоныя (гісторык В.Ластоўскі) выводзяць назву "крывічы" ад слова "кроў"; тады яе можна разумець як "сваякі па крыві", "крэўньія". Вядомы гісторык С.М.Салаўёў сцвярджаў, што назва "крывічы" звязана з характарам мясцовасці, якую займала гэта супольнасць (узгоркаватая, няроўная - крывізна). Вялікая група вучоных (археолаг П.М.Траццякоўі гісторык Б.А.Рыбакоў, беларускі філолаг і гісторык М.І.Ермаловіч) сцвярджаюць, што ў назве "крывічы" захавалася імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейты.

Такім чынам, звесткі археалогіі, мовазнаўства, антрапалогіі сведчаць пра тое, што раннесярэдневяковыя этнічныя: супольнасці дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў сфарміраваліся ў выніку змяшэння, сінтэзу славянскіх і балцкіх груп насельніцтва. У іх культуры і мове перапляліся славянскія і балцкія элементы з перавагай славянскіх рыс. Менавіта крывічы, дрыгавічы, радзімічы, а не наступныя этнічныя супольнасці ўтрымлівалі ў сабе балцкі субстрат.

Для характарыстыкі дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў важнае зна-чэнне мае высвятленне тыпу гэтых этнічных супольнасцей. Неправа-мерна называць іх плямёнамі- таму, што ў іх асяроддзі ўжо не было сацыяльнай роўнасці, аднолькавага становішча ўсіх членаў этнічнай супольнасці, знік родаплемянны падзел, з'явілася палітычнае кіраванне, утварыліся "княжанні", на чале якіх стаялі князі. Звесткі з археалогіі, пісьмовых крыніц сведчаць, што дрыгавічЬІ) крывічы і радзімічы пераступілі мяжу абшчынна-радавога ладу і ўвайшлі ў па-чатковы этап раннякласавага грамадства. Гэта пацвярджае і ўзро-вень развіцця іх эканомікі, які характарызуецца пачаткам грамадскага падзелу працы.

Тэрыторыю паміж Нёманам і вярхоўямі р.Нараў насяляла група яцвяжскіх плямён — судзінаў, дайновы, паляксянаў і ўласна яцвягаў. Іх мова была пераходнай паміж балцкімі і славянскімі мовамі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яцвягі займалі больш шырокую тэрыторыю, уключаючы Нёманска-Бугскае міжрэчча (У.Сядоў). У першай палове XIII ст. зямля яцвягаў была часткова падпарадкавана галіцка-валынскімі і мазавецкімі князямі. У другой палове XIII ст. пасля кровапралітнай барацьбы яцвягі, як і суседнія роднасныя ім прусы, былі канчаткова заваяваны крыжакамі. Нейкая іх колькасць перасялілася ў суседнія землі - Літву, Польшчу, Беларусь. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў за-ходніх раёнах Беларусі з'явіліся назвы населеных пунктаў Яцвязь, Ядзьвінкі, Прусы, Прусікі. Сляды знаходжання дайновы захаваліся ў тапонімах Дзейнава, Дайнова, Дайноўка, якія лакалізаваны ў раёнах Валожына, Гродна, Слоніма, Івянца. Такім чынам, ёсць усе падставы сцвярджаць, што яцвягі былі адным з кампанентаў у фарміраванні беларускай народнасці.

У заходнім рэгіёне Беларусі доўга пражывалі асобныя балцкія і змешаныя балцка-славянскія групы насельніцтва. У IX — XI стст. балцка-славянская мяжа праходзіла па лініі Гродна — Ліда — Іўе — Вілейка - Мядзель - Браслаў. У XII - XIII стст. яна адсунулася далей на захад і паўночны захад да сучаснай Літвы і Латвіі. Важна таксама адзначыць, што змяшэнне балтаў са славянамі адбывалася не толькі на тэрыторыі Беларусі, але ў нейкай ступені і на тэрыторыі Літвы і Латвіі. Аб гэтым сведчаць наступныя прыклады: у XII - ХШ стст. на тэрыторыі Латвіі існавалі княствы Кукенойс і Герцыке, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Полацка; старажытная частка г.Вільні была заснавана крывічамі ў XI - XII стст. Невыпадкова ў складзе аўкштайтаў выдзяляецца лакальная група дзукаў, у якой шмат агульнага з беларусамі.

У той жа час сярод славянскага насельніцтва працягвалі існаваць групы балтаў. Аб існаванні на заходняй частцы ўсходнеславянскай этнічнай тэрыторыі ўсходнебалцкіх груп літоўцаў сведчаць назвы на-селеных пунктаў — Літва, Літоўцы, Літоўка , якія і сёння сустракаюцца на Маладзечаншчыне, Слонімшчыне, Стаўбцоўшчыне і ў іншых мяс-цовасцях. Набегі нямецкіх рыцараў былі галоўнай прычынай пера-сялення невялікіх груп заходніх балтаў - жамойтаў на ўсход. Гэта пацвярджаюць назвы населеных пунктаў: Жамойцішкі (Воранаўскі р-н), Жамойдзі (Лідскі р-н), Жамойск (Докшыцкі р-н) і інш. Пад ціскам Лівонскага ордэна ў падзвінска-дняпроўскі рэгіён перасялілася і частка ўсходнебалцкага насельніцтва - латыголаў. На Віцебшчыне налічваецца каля 30 населеных пунктаў з назвай Латыголь, Латыголічы, Латыголава і інш. Наогул балцкіх назваў населеных пунктаў на тэрыторыі Беларусі сёння налічваецца больш за 200. Пераважная іх колькасць знаходзіцца ў заходніх раёнах.

Акрамя балцкага насельніцтва на фарміраванне беларускага этна-су аказалі пэўны ўплыў асобныя групы цюркскага насельніцтва (татары), якія пасяліліся на тэрыторыі Беларусі ў канцы XIV — па-чатку XV ст. Аднак гэты ўплыў быў нязначны.


Рысунак 1 – Рассяленне усходнiх славян на тэрытроыi Беларусi.


Заключэнне
Дрыгавічы, крывічы, радзімічы з'яўляліся тэрытарыяльнымі куль-турна-этнічнымі супольнасцямі і не сфарміраваліся ў народнасці. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а протанароднасці ("народцы") і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні, ці протадзяржавы.

Дрыгавічы, крывічы, радзімічы паступова ўцягваліся ў працэс фарміравання ўсходнеславянскай народнасці. Прычым трэба адзначыць, што паміж славянамі і балтамі мелі месца і мірнае суіснаванне, і ваенныя сутыкненні, і асіміляцыйньія працэсы. Асімілявалі не толькі славяне балтаў, але ў шэрагу выпадкаў славянё былі асіміляваныя балтамі. Мелі месца істотныя адрозненні гэтых працэсаў на ўсходзе і захадзе Беларусі. На ўсходзе былі вельмі моцныя сувязі славянскай, балцкай і суседняй фіна-угорскай культуры, якія доўга ажыццяўляліся ў межах шырокай паласы, і працяглас'ць іх была вельмі вялікай. У заходніх рэгіёнах Беларусі ўсходнеславянскія супольнасці дрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі (літоўскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі) заходнебалцкімі (яцвяжскімі) плямёнамі. У адрозненне ад балтаў' якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Смаленгцчыны і былі асіміляваны славянамі, балцкія плямёны Паўднёва-Усходняй Прыбалтыкі сталі асновай, на якой склаліся народнасці: літоўцы, латышы, прусы, яцвягі. Па мове балты гэтага рэгіёна падзяляліся на заходніх (прусы, яцвягі) і ўсходніх (літоўцы, латышы, куршы і інш.)

Уводзiны

Ужо болей як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значная дыскусия паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М. Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат) па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваў канцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, што адрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцы крытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена пасля завяршэння дыскусіі, "по существу все выступавшие в дискуссии признают участие балтского компонента в формировании белорусской этнической общности". Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядова атрымала прызнанне сярод навукоўцаў. Але спробы развіць і ўдакладніць яе палажэнні на канферэнцыі "Этнагенез беларусаў" (1973 г.) не была ажыццеўлена. Комплекснае вывучэнне гэтай жыццёва важнай праблемы было прыпынена. Толькі ў апошні час, пасля стварэння дзяржавы на Беларусі яна апынулася ў цэнтры інтарэсаў даследчыкаў розных навук.

Аднак такі значны час забарон прывёў да значных недахопаў у вырашэнні гэтага пытання. Перш за ўсё, сказваецца адсутнасць комплекснага падыходу з улікам дадзеных усіх навук. Так несумненна, што развіццё і паглыбленне (у значнай ступені і далейшая праверка) канцэпцыі патрабуе ўдакладніць шлях складання насельніцтва Беларусі ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах з улікам арэалаў розных дыялектаў і груп гаворак, а таксама дадзеных археалогіі. Зараз толькі ў этнаграфіі існуе канцэпцыя паходжання беларусаў. Але след адзначыць, што цэнтр іх фарміравання як этнасу не звязаны з адным з рэгіёнаў Беларусі і нават дакладна не адпавядае групоўцы дыялектаў.

У археалогіі асноўнай праблемай лічылася толькі пытанне ўдакладнення часу з'яўлення першых славян на Беларусі. Такое перабольшванне значэння толькі аднаго пытання дае магчымасць не займацца абагульненнямі вялікага археалагічнага матэрыяла. Прасцей выдвігаць неабгрунтаваныя матэрыялам думкі (нават і не гипотэзы, таму што аргументаў на карысць той ці іншай думкі нават не прыводзіцца) у якасці т.зв. "прыярытэтных". Яны маюць толькі адзіны "прыярытэт"- знайсці славян на Беларусі ў як мага старажытнейшыя часы. Таму матэрыяльная культура не аналізуецца ў комплексе і, як правіла, без разгляду шырокага кола аналогій. Але разглдзiм далей больш парабязней.



2. Балты i славяне на тэрыторыi сучаснай Беларусi.

Калі ж мець на ўвазе вынік этнічных працэсаў на Беларусі (кантакты паміж дзвума этнасамі - славянамі і балтамі, асіміляцыя славянамі балтаў як перадумова фарміравання беларусаў), то трэба вызначыць час, калі славяне асвойваюць большую частку арэала, дзе ў далейшым фарміруюцца беларускі народ. След улічваць тую акалічнасць, што дадзеныя археалогіі не даюць магчымасці дакладна вызначыць этнас многіх культур. На сённяшні момант, першай бесспрэчна славянскай культурай можна лічыць толькі пражскую (5-7 стст. н.э.) на паўднёвым захадзе Беларусі. Але помнікі вельбарскай культуры, якія знаходзіліся тут, у Заходнім Палессі ў больш ранні час (2-4/5 стст.), належаць да готаў (усходніх германцаў). І толькі нашчадкі пражскай культуры (носьбіты культуры тыпу Лукі-Райкавецкай) пранікаюць у 9 ст. на паўнач Беларусі.


Невырашанай для археалогіі Беларусі застаецца і праблема хіатусу паміж старажытнасцямі 5-8 стст. і Старажытнай Русі. Не распрацаваны яшчэ і пытанні фарміравання ўсіх славянскіх плямёнаў на Беларусі.
Недастаткова дастаткова даследуюцца пытанні паходжання беларусаў і ў мовазнаўстве (Вячорка, 1983, с. 8-10; Климчук, 1983, с. 25-26). Справа ў тым, што балтыйскі моўны арэал падзяляецца на шэраг моў асобных плямён (Мажюлис, 1974) и арэальныя асаблівасці (гідранімія, фанетыка) у балтыстыцы распрацаваны дастаткова грунтоўна. І таму трэба ўлічваць існаванне трох раёнаў на Беларусі, якія адрозніваюцца па гідронімах (т.ч. па мовах балцкага насельніцтва) (мал. 1в) (Седов, 1963, с. 28-29; 1970, с. 24, рис. 8; Antoniewicz, 1965, s. 517, ryc. 1).
Таму у гэтым артыкуле будзе зроблена спроба пры супастаўленні даддзеных археалогіі, мовазнаўства і этнаграфіі вызначыць перадумовы фарміравання беларусаў і на прыкладзе больш даследаванных рэгіёнаў праслядзіць працэс змен у культуры.
Несумненна, больш старажытным сведчаннем аб балцкім субстраце на Беларусі з'яўляюцца звесткі гідраніміі (мал. 1в). Як ужо адзначалася, на Беларусі выдзелены тры раёны. В.В. Сядоў супастаўляў іх з археалагічнымі культурамі ранняга жалезнага веку (I тыс. да н.э. - 5 ст. н.э.) (Седов, 1970, с. 24, рис. 8).
Першы, паўночны раён, які характаразуецца назвамі з канчаткамі -ея, займае паўночную (на поўнач ад р. Заходняя Дзвіна) и паўночна-усходнюю (Верхняе Падняпроўе з бассейнам р. Сож) часткі Беларусі, а таксама працягваецца на захад, у Латгалію (Vanagas, 1970, р. 110-111) і на ўсход, у Смаленскае Падняпроўе з суседнімі раёнамі Волга-Окскага міжрэчча (Седов, 1963, с. 28). Несумненна сувязь гэтага раёну з латгальскай мовай у гідраніміі (Топоров, 1990, с. 372). Сувязь прасляежана нават у сінтаксісу сказаў (у басейне Заходняй Дзвіны) (Прохорова, 1991, с. 31). Поўнага супадзення арэалу з этнаграфічнымі регёнамі ці дыялектамі беларускай мовы цяжка чакаць. Трэба мець на ўвазе і магчымасць некаторага змянення мяжаў у часе культурнага развіцця. У такім выпадку з гэтым арэалам можна суаднесці рэгіёны Паазёр'я і Падняпроўя (мал. 1а) і паўночна-усходні дыялект (мал. 1б). Па дадзеных археалогіі з гэтым арэалам суадносіцца днепра-дзвінская культура.
Другі, цэнтральны раён, які характаразуецца гідронімамі з канчаткамі -ія (Седов, 1963, с. 28) займае сярэднюю і частку паўночна-заходняй Беларусі (мал. 1в). Такія гідронімы сустаракаюцца ў Літве (Vanagas, 1970, р. 145-148; р. 403, zem. 15), акрамя яе паўночна-усходняй часткі (селоны) (Ванагас, 1981, с. 92) і іх можна аднесці да літоўцаў (аукштайтаў). З дыялектамі беларускай мовы гэты раён не супадае. Ён месціцца на частках арэалаў двух дыялектаў і сярэднебеларускіх гаворак (мал. 1б). Няма дакладнага супадзення з этнаграфічнымі рэгіёнамі (ахоплівае Цэнтральны, часткі Панямоння, Паазёр'я і Усходняга Палесся). Па дадзеных археалогіі гэтаму раёну дакладна адпавядае арэал культуры штрыхаванай керамікі на Беларусі.
Для другога раёну гідраніміі след адзначыць наяўнасць змешаннай паласы з паўночным раёнам і складаная сітуацыя (накладанне арэалаў) з трэцім раёнам. Змешанная паласа гідронімаў на поўначы раёна суадносіцца з абшарамі, на помніках якіх вызначаны элементы абедзвюх культур (днепра-двінскай і штрыхаванай керамікі).
Апошні, трэці раён , які характаразуецца гідронімамі з -да (Седов, 1963, с. 29) і -ва (Непокупный, 1981, с. 109), ахоплівае Панямонне (без р. Віліі). Яго звязваюць з яцвягамі. Гэты раён працягваецца на тэрыторыю Літвы і ахоплівае яе паўднёвую частку (Ванагас, 1981, с. 92), дзе месцяцца паўднёва-ауштайскія, ці дзукскія говары. Яны па фанетычных асаблівасцях адносяцца да яцвягаў (Ванагас, 1981, с. 91), як і востраўныя літоўскія говары на Беларусі (Дзятлава) (Sukus, 1960). Такія ж асаблівасці маюць балтызмы ва ўсім гэтым раёне (Вячорка, 1983; Непокупный, 1976). Гэты гідранімічны раён супадае з паўночна-заходняй подгрупай гаворак паўднёва-заходняга дыялекту (мал. 1в) і знаходзіцца ў межах аднага рэгіёна Панямоння (мал. 1а). Гэта вобласць супадае з арэалам культуры каменных курганаў 5-12 стст. н.э., носьбіты якой былі яцвягамі.
Па дадзеных мовазнаўства можна датаваць час існавання гэтых раёнаў. Так, балцкі масіў гідраніміі вельмі архаічны і падобны ва ўсім вялікім арэале. Падзел прабалтыйская мовы пачаўся прыблізна каля 5 ст. да н.э., калі аддзяляецца заходнебалцкі дыялект, з якога пазней выйшлі прускі, яцвяжскі і куршскі, а таксама блізкародныя да іх земгальскі і селонскі (Мажюлис, 1981, с. 103), таму и трэці раён можна датаваць часам не раней 5 ст. да н.э. Прыкладна ў гэты час фарміруецца культура заходнебалтыйскіх курганоў, носьбіты якіх пачынаюць пранікаць у заходнюю частку арэала кульутры штрыхаванй керамікі. Аднак у другой палове I тыс. да н.э. - пачатку I тыс. н.э. уплыў заходніх балтаў на ўсход быў слабы. Але ў гэтай частцы Беларускага Панямоння знаходзіцца перыферыя культуры штрыхаванай керамікі (слабазаселеныя абшары) (падрабязней гл. Медведев, 1996). І таму на частцы Панямоння адбылося суіснаванне дзвюх моў (=археалагічных культур) і, як вынік, накладанне дзвух гідранімічных раёнаў.
Падзел усходнебалцкай мовы пачаўся на рубяжы н.э. і канчаткова завяршыўся толькі ў 5-7 стст. н.э. Прычынамі гэтага разыходжання яўляюцца кантакты носьбітаў латышскай (латгальскай) мовы з фіна-вуграмі. Да таго, у 5-7 стст. н.э. пачалася іх міграцыя на тэрыторыю фінаў на поўнач ад р. Заходняй Дзвіны (Даугавы). Як адзначалася вышэй, у 5 ст. н.э. у Панямонні з'яўляеца культура каменных курганоў (яцвягі). Каменныя курганы ў Беларускім Панямонні існуюць да 13 ст., а пазней на правабярэжжы іх змяняюць каменныя магілы 12-16 стст. У 5 ст. н.э. у астатняй частцы Панямоння (басейн р. Віліі) знаходзяцца помнікі культуры ўсходнелітоўскіх курганоў, якія існуюць тут да 12 ст. Гэты абшар адпавядае летапіснай зямле Нальшаны.
Такім чынам, існаванне раёнаў балцкай гідраніміі на Беларусі (мал. 1в) можна лічыць несумненным на працягу ранняга жалезнага веку, амаль да 5-7 стст. н.э. І ў гэтыя часы закладываюцца высновы для фарміравання гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. І з гэтага часу можна сцвярджаць аб вытоках асаблівасцей Панямоння, якое тады складаецца з дзвюх культурных абласцей (яцвягі і Нальшаны).
Можна гаварыць і аб пачатку складання рэгіёна Заходняга Палесся, якой, у асноўным, супадае з палескай групай гаворак (мал. 1а, в) і арэалам пражскай культуры 5-7 стст. н.э. на Беларусі. Да гэтага часу, уключаючы і 8-9 стст. н.э., адносяць і з'яўленне ранніх славізмаў у балцкіх мовах. Але немагчыма адносіць Заходняе Палессе да прарадзімы славян. Справа ў тым, што раней тут пражывалі плямёны вельбарскай культуры, якія належалі да готаў (усходнегерманскія плямёны).
Складаней справа для астатняй частцы Беларусі. Справа ў тым, што абедзве асноўныя археалагічныя культуры (днепра-дзвінская і штрыхаванай керамікі) знікаюць у 5 ст. н.э. У гэты час на тэрыторыі паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Беларусі (І - ІІІ регіёны) (мал. 1а) распаўсюджваюцца помнікі банцараўскай, тушамлянскай і калочынскай культур, а атаксама носьбіты культуры пскоўскіх доўгіх курганоў (атокінскі варыянт). Помнікі первых трох культур раней аб'ядноўвалі ў адзіную культурную еднасць тыпа Банцараўшчыны-Тушамлі-Калочына. Але ў апошні час стала відавочна, што яны яўляюцца рознымі культурамі і адрозніваюцца па асаблівасцях узнікнення (розны час і розныя культуры, на выснове якіх яны складаюцца), па рысах матэрыяльнай культуры (асаблівасці пахавальнага абрада, керамічны комплекс). Пра банцараўскую і тушамлянскую культуры можна сцвярджаць, што яны ўзніклі на аснове папярэдніх культур (банцараўская як вынік развіцця культуры штрыхаванай керамікі ў 5 ст. н.э., тушамлянская - з старажытнасцей днепра-дзвінскай культуры Смаленшчыны ў 3 - 4 стст. н.э.(Шмидт, 1996)). Калочынская культура ўзнікае на выснове развіцця насельніцтва кіеўскай культуры ў 5 ст. н.э.
Атокінскі варыянт з'яўляецца часткай вялікага арэалу культуры пскоўскіх доўгіх курганоў. Прыход новага насельніцтва адзначаны толькі для тэрыторыі апошняй культуры (паўночная Віцебшчына).
На гэты час матэрыялы даследаванняў не дазваляюць дакладна вызначыцць межы гэтых чатырох культур. Таму цяжка рабіць супастаўленні з межамі рэгіёнаў і дыялектаў (гаворак). Так, не выключана верагоднасць супадзення арэалу калочынскай кульутры з мозырскай групай гаворак (мал. 1б) (Седов, 1982, с. 30, карта 6). Але удакладняецца поўночная мяжа распаўсюджання помнікаў гэтай культуры (магчыма, яны сустракаюцца і далей на поўнач). Арэал банцараўскай культуры ахоплівае Цэнтральны рэгіён і паўднёвую частку Паазер'я.
Вельмі цікавая сітуацыя назіраецца ў паўночна-усходняй Беларусі, дзе па дадзеных лінгвістыкі бачна налажэнне паўночнай і віцебска-магілёўскай груповак говараў паўночна-усходняга дыялекту (мал. 1б). Такая сітуацыя адбіваецца і ў гісторыі насельніцтва (змене археалагічных культур). Так, паўночная частка мяжы віцебска-магілёўскай групоўкі адпавядае мяжы паміж дзвюма лакальнымі групамі днепра-дзвінскай культуры (заходняя і смоленская). Пазней, у 3-5 стст. н.э. менавіта на месцы гэтых груп узнікаюць атокінская (заходняя) і тушэмлянская (усходняя) культуры (Шадыро, 1985, с. 108-112, рис. 63; Шмидт, 1991, с. 40). З арэалам тушамлянскай культуры можна суаднесці распаўсюджанне віцебска-магілёўскай групы гаворак. Пазней, у 8 ст. н.э. у паўночню частку арэалу тушэмлянскай культуры прыходзяць з захаду носьбіты культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў. Мясцовае насельніцтва значна скарачаецца (Енуков, 1990, с. 127-128; Шмидт, 1991, с. 41). Таму да гэтага часу можна аднесці фарміраванне складанай моўнай сітуацыі (накладанне гаворак) на паўночным усходзе Беларусі.
Але ўсё вышэйсказанае можа быць доказам працэса фармавання розных субстратных традыцый для этнічнай прасторы Беларусі. Але патрэбна некая надбудова над гэтым прасторам (магчыма, адзіны этнічны слой - суперстрат), якая і аб'яднала гэтыя рознакультуровыя і рознаэтнічныя традыцыі ў напрамку фармавання новай этнічнай еднасці - беларусы.
Дадзеныя аб стварэнні такой дастаткова адзінай этнічнай прасторы можна атрымаць пры аналізе карты дыялектаў і груповак гаворак (мал. 1б). Для ўсёй Беларусі характэрна наяўнасць дзвух асноўных дыялектаў (паўднёва-заходні і паўночна-усходні) з пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі і існаваннем ізаглос, якія аб'ядноўваюць абодва дыялекты. У асноўных рысах гэты падзел супадае з племяннымі арэаламі дрыгавічоў і крывічоў. Тым больш, што ў цэнтральнай частцы Беларусі і было месца церазпалоснага пражывання абодвух плямёнаў.
Наяўнасць адзіных ізаглос прывяло да таго, што Ф.Д. Клімчук прызнаў існаванне балта-славянскай еднасці на Беларусі ў больш ранні час. Да таго ж гэтая канцэпцыя не дазваляе вызначыць вытокі радзімічаў (у адрозненні астатніх славянскіх плямёнаў яе носьбіты не адбіліся на карце дыялектаў асобнай групай).
Але для гэтага часу нельга гаварыць аб кантактах (ці сувязях) паміж носьбітамі пражскай і банцараўскай культур. Продкамі летапісных дрыгавічоў былі носьбіты кульутры тыпу Лука-Райкавецкая (Лысенко, 1991, с. 95; Седов, 1982, с. 116), якая ўзнікае на выснове культуры Прага-Корчак і на Беларусі займае яе арэал.. Дрыгавічы пачалі асвойваць землі на левабярэжжы Прыпяці не раней 9-10 стст., але большасць помнікаў банцараўскай кульутры знікаюць раней, у 8 ст. н.э. (Митрофанов, 1978, с. 153) і толькі малая іх частка існуе ў пачатку 9 ст. Але у гэты час (9-10 стст.) дрыгавіцкія могільнікі ў Падняпроўі займалі толькі былы Рэчыцкі павет і ніжняе цячэнне Беразіны (Лысенко, 1991, с. 94), т.ч. па-за арэалам банцараўскай культуры. Поўнае засяленне дрыгавічамі ўсёй сваёй тэрыторыі можна аднесці да 10-11 стст. (Заслаўе) (Лысенка, 1991, с. 124), а ў Верхнім Падняпроўі яны з'яўляюцца ў канцы 10 - пачатку 11 стст. (Лысенко, 1991, с. 99). Такім чынам, распаўсюджанне славян на ўсёй Беларусі (як і пачатак працэсу складання беларускай мовы) нельга адносіць раней за 10 стст. (магчыма, у нейкай меры і да 9 ст.). Але гэта час вельмі складаных падзей ва Ўсходняй Еўропе (складанне дзяржавы Старажытная Русь суправаджалася сур'ёзнымі зменамі ў рассяленні розных плямён і нават ва ўсіх галінах жыцця).
Асаблівасці складання паўночна-усходняга дыялекту мовы, як і наяўнасць адіных ізаглос, што аб'ядноўваюць абодва дыялекты, можна звязваць са складаным працэсам фарміравання крывічоў. Так, у матэрыяльнай кульутры (пахавальны абрад і інвентар) смаленска-полацкіх доўгіх курганоў існуюць дзве традцыі. Помнікі з першай традыцыяй (звязаны з балтамі, верагодна, латгаламі) з'яўляюцца ў 7-8 стст. у Полацкім Падзвінні і ў сярэдзіне 8 ст. распаўсюджваюцца ў Смаленскім Падняпроўі. У выніку гэтага на Смаленшчыне знікае тушамлянская кульутра. Пазней, у Днепра- Дзвінскім міжрэччы з'яўяюцца помнікі з другой традыцыяй (славяне). Але толькі ў 9 ст. гэтая традыцыя пераважае у культуры. З сярэдзіны 9 ст. носьбіты кульутры (але ўжо са значным уплывам славян) пачынаюць міграцыю на захад, у Віцебскае Падзвінне. І толькі ў канцы 9 - пачатку 10 стст. у смаленскім Падняпроўі ў выніку прыходу новай хвалі славян кульутра доўгіх курганоў знікае. Але на захадзе, у Падзвінні яна існуе да канца 10 - пачатку 11 стст. (яе элементы адзначаны і пазней у старажытнарускіх курганах з трупапалажэннем) (Енуков, 1990, с. 126-130). Насельніцтва, якое прынесла асаблівасці другой традыцыі культуры смаленска-полацкіх доўгіх курганоў, прышло з поўдня (курганы з трупаспаленнямі Гомельска-Магілёўскага Падняпроўя) уздоўж Дняпра ў 9 ст. і несла кераміку, якую можна звязваць з кульутрамі тыпу раменска-боршаўскай і Лукі-Райкавецкай (Енуков, 1990, с. 172-173).
Пры такім складаным шляху фарміравання летапісных крывічоў ёсць магчымасць вызначыць спрэчныя пытанні. Так, з'яўленне ізаглос, якія аб'ядноўваюць абодва дыялекты мовы, можна аднесці толькі да 9 ст. і звязаць з існаваннем кульутры Лукі-Райкавецкай на поўдні Беларусі (продкі дрыгавічоў) і пранікненне носьбітаў гэтай культуры на поўнач (другая традыцыя ў культуры смаленка-полацкіх доўгіх курганоў). У такім разе, летапісных крывічоў след лічыць у этнічных адносінах балта-славянамі (да канца 9 ст. у Смаленскім Падняпроўі, да канца 10 ст у Падзвінні) і адзначыць (асабліва для Падзвіння) павольную асіміляцыю славянамі мясцовага насельніцтва. Да таго ж гэты абшар знаходзіцца на вельмі ажыўленых гандлёвых шляхах (з варагаў і грэкі з Ловаці да Дняпра, так і па Заходняй Дзвіне), таму тут ў складаных этнічных працэсах маглі прымаць удзел і іншыя этнасы (варагі і ноўгарадскія словене (па летапісу "Полоцк - город словеньск")).
Доказам аб павольным характары асіміляцыі мясцовага, балцкага насельніцтва на поўначы Беларусі можа быць і такая асаблівасць мовы як аканне. Яе высновы былі закладзены ў папярэдні час (Седов, 1970, с. 184-185) і захаваліся таму, што этнакультурныя і камунікатарныя сувязі засталіся нязменнымі і з прыходам славян (Чекмонас, 1983, с. 67-68). Час гэтага прыходу можна праверыць з дапамогай дадзеных з літоўскай і латгальскіх моў. Справа ў тым, што інтэнсіўныя сувязі паміж усходнебалцкімі і ўсходнеславянскімі мовамі пачаліся ў 9-10 стст. (Брейдак, 1988, с. 227), а з літоўскай - нават з другой паловы 9 ст. (Buga, 1958, p. 351).
Такім чынам, пачатак фарміравання дыялектаў пачынаецца і 9-10 стст. Відавочна, што значную ролю этнічных працэссах мелі і знешнепалітычныя ўмовы. Да таго ж з'яўленне дзяржаўных утварэнняў (Полацкае, Тураўскае і іншыя княствы), якія ўключалі ў свой склад значныя часткі Беларусі з арэаламі будучых дыялектаў, стваралі спрыяльныя ўмовы для этнакультурнага развіцця.
Тут след падкрэсліць асаблівасці развіцця тэрыторыі радзімічаў. У адрозненне ад астатніх славянскіх плямёнаў Беларусі яны займалі адносна невялікую тэрыторыю. У іх матэрыяльнай культуры бачны значны балцкі кампанент. Але развіццё гэтай тэрыторыі не прывяло да фарміравання асобнага этнаграфічнага ці лінгвістычнага абшару. Усё гэта было абумоўлена складанай гісторыяй гэтага рэгіёну (Пасожжа).
Так, у трэцыяй чвэрці І тыс. н.э. тут няма адзінай архелагічнай кульутры: на поўначы - тушамлянская (да 9 ст.) (Енуков, 1990, с. 172) і на поўдні - калочынская (Макушников, 1992, с. 74-75). Першыя несумненныя славяне з'яўляюцца тут у 8-9 стст., але належаць яны да раменска-боршаўскай культуры (Макушников, 1987, с. 15-16). Як і на поўначы Беларусі, гэта не прывяло да рэзкай смены кульутры. Абшчынна-племянныя центры, што сфарміраваліся раней, працягваюць існаваць (Макушников, 1992, с. 75). Верагодна, што гэты сімбіёз славян (носьбітаў раменска-боршаўскйа культуры) і мясцовага балцкага насельніцтва меў вынікам фарміраванне радзімічаў. Падпарадкаванне радзімічаў Кіеўскаму княству ў канцы 10 ст. таксама не прывяло да змен, верагодна, таму, што залежнасць абмяжоўвалася толькі данінай Кіеву. Знішчэнне пасяленчай структуры адбылося пазней, у канцы 11 - першай трэці 12 стст., калі пачынаецца інтэнсіўнае "абдзяржаўленне" гэтай тэрыторыі. У ніжнім Пасожжы як цэнтр кіравання і хрысціянізацыі ўзнікае Гомель. Тэрыторыя радзімічаў у гэты час падзелена паміж дзвума княствами (Чарнігаўскім і Смаленскім), а гэта таксама не спрыяла стварэнню энаграфічнай еднасці.
Такім чына, міграцыя славян на тэрыторыі розных балцкіх плямёнаў на большай частцы Беларусі ў 9-10 стст. прывяла да стварэння ўмоў для фарміравання будучага беларускага народа. Тут не след перабольшваць этнічную еднасць вялікай дзяржавы Ўсходняй Еўропы - Старажытнай Русі. І таму пачатак працэса, што прывёў да ўзнікнення беларусаў можна адносіць да 10 ст.
Міграцыя славян на абшары Беларусі не мела мэтай поўнае знішчэнне мясцовага насельніцтва і захоп тэрыторыі. Яна ішла ўздоўж гандлёвых шляхоў і мела мэтай падпарадкаванне мясцовага насельніцтва для далейшай эксплуацыі (на пачатку, гэта абмяжоўвалася зборам даніны). Для кантролю за гандлем і суседнімі тэрыторыямі засноўваліся гарады (цэнтры ўлады, гандлю, рамёстваў, а потым духоўнага жыцця). Асноўнымі шляхамі рассялення новага насельніцтва былі рэкі: 1) Заходняя Дзвіна, далей Дзісна ; 2) Дняпроўская Бярэзіна - вярхоўе Віліі; 3) Свіслач - вярхоўя Нёмана; 4) Ясельда - Шчара - Нёман (Гаучас, 1988, с.211). І таму асноўныя рэшткі (астраўкі) балцкага насельніцтва сустракаюцца ў міжрэччах і вадападзелах рэк.
У 10 ст. славянамі не была падпарадкавана ўся сучасная тэрыторыя Беларусі. Але ў гэты час з'яўляюцца раннедзяржаўныя ўтварэнні (княствы) і яны працягваюць гэтую справу, выкончаючы і тыя ж мэты (кантроль за гандлёвымі шляхамі, падпарадкаванне новых тэрыторый з жыхарамі-даннікамі).
Так сярэдняе Падзвінне было замацавана за Полацкам з дапамогай узвядзенне крэпасцей у Браславе, Маскавічах, Дрысвятах, Рацюнках і асноўны прыток насельніцтва (у асноўным крывічы) меў месца ў 11-12 стст. (Дучыц, 1991, с. 92).
Такім жа шляхом было занята Верхняе Панямонне. Так, могільнікі дрыгавічоў тут з'явіліся ў канцы 10 - пачатку 11 стст. (Лысенко, 1991, с. 99). У гэты ж час пабудаваны ўмацаванні Навагрудка і Ваўкавыска (Зверуго, 1989, с. 67, 99). І пад 983 г. маюцца звесткі ад паходзе Уладзіміра на яцвягаў ш падпарадкаванні іх сваёй уладзе. Да 12 ст. адносіцца заснаванне ў Панямонні Гродна, Слоніма і Турыйска (Зверуго, 1989, с. 63, 73, 75). Тое, што ў асваенні Панямоння прымалі ўдзел акрамя дрыгавічоў і драўляне, валыняне і крывічы таксама сведчыць на карысць думкі аб асваенні гэтага рэгіёну пад кіраўніцтвам дзяржавы. К 13 ст. мяжа паміж славянамі і балтамі праходзіла па р. Нёман. Распаўсюджанне беларускай мовы ў паўночнай частцы Панямоння і басейне р. Віліі адбылося ўжо ў часы Вялікага княства Літоўскага (з 13 да канца 18 стст.) (Климчук, 1981, с. 219).

Заключэнне

Такім чынам, можна адзначыць, што падпарадкаванне славянамі мясцовага балцкага насельніцтва значнай часткі Беларусі ў 9-10 стст. склала перадумы да фарміравання беларускага народу. Наяўнасць на тэрыторыі Беларусі розных балцкіх плямёнаў і іх асіміляцыя прышэльцамі прывяло да стварэння розных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў і розных дыялектаў, груп гаворак у складзе беларускага этнасу. Аднак з гэтага часу на Беларусі ствараюцца першыя дзяржаўныя ўтварэнні (старажытнарускія княствы) і на працэс развіцця этнасу пачынаюць уздзейнічаць таксама і новыя, палітычныя фактары. Пазней, на новым гістарычным этапе (ў часы Вялікага княства Літоўскага) працэс стварэння беларускага ("рускага") этнасу завяршаецца. У канцы прыведзем рысунак абразавання i распаусюджання языка.

Літаратура:




  1. Гісторыя Беларусі у дзвюх частках пад рэдакцыяй прафессра Я.К.Новіка, Мінск, Вышэйшая школа, 2003.

  2. «100 пытанняу і атказау з гісторыі Беларусі» I. Саверчанка, «Звязда», 1993.

  3. Піліпенка М.Ф., 1993. Фарміраванне пачатковай этнічнай тэрыторыі беларускага народа // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. ТД. Мн. Ч. І.

  4. Топоров В.Н., 1988. Славяне и балты (VІ-IX вв.). // Славяне и их соседи. Место взаимных влияний в процессе общественного и культурного развития. Эпоха феодализма. М. С.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка