Вядучы Вы чулі, як спявае зямля ? Не? Тады, выйдзіце ў поле, у луг прыслухайцеся…Вядуць бясконцую песню бары, пушчы. Пералівістая мелодыя цягнецца з азёрных берагоў. Спеўна гамоняць ручаі, рэчкі. Серабрысты звон плыве над лугамі




Дата канвертавання30.04.2016
Памер55.83 Kb.

Літаратурна-музычная кампазіцыя па творчасці Я. Купалы.


Вядучы 1. Вы чулі, як спявае зямля ? Не?... Тады, выйдзіце ў поле, у луг прыслухайцеся…Вядуць бясконцую песню бары, пушчы. Пералівістая мелодыя цягнецца з азёрных берагоў. Спеўна гамоняць ручаі, рэчкі. Серабрысты звон плыве над лугамі. Улетку і ўзімку вецер збірае мілагучныя гукі і разносіць іх па абшарах, поўніць імі прастору…

Вядучы 2. Мілагучную, вольналюбівую песню роднай зямлі душой успрыняў Я.Купала і мужна, годна панёс яе па жыцці. За гэта народ празваў яго песняром…

Вядучы 1. У кожнага паэта есць свая любімая пара года. Як вядома, у Пушкіна гэта была восень, у Цютчава - вясна, а Янка Купала больш за ўсё любіў лета, калі саграецца не толькі прырода, але і душа.

Вядучы 2. Лета, лецейка…Якая гэта цудоўная пара, калі дні плывуць над зямлёю светлыя, сонечныя, поўныя незлічоных пахаў травы і кветак. Адагрэтая за вясну зямля набірае сіл і ўсё на ёй расце і квітнее з такой імклівасцю.А ветрык гуляе, чапляецца за ўсю гэту прыгажосць…
Чытач 1.
“Усюды лета”
Усюды лета, лета,

Гулі строіць сонца,

Шалясціць зялёны

Колас на саломцы.


Выйдзі, закрасуйся,

Як зара да ўсходу,

Пакажыся свету,

Свету ды народу!


І з праменняў яркіх,

Яркіх, зіхацістых,

Ты сатчы апратку,

Як бы с кос агністых.


З васілёчкаў сініх,-

З муравы зялёнай


Ты спляці вяночак

Ты спляці карону.


У серабрысты росы,

Бы ў брыльянты тыя,

Ты уцвяці ўбор свой,

Шаты залатыя.




Харавод ( водзяць дзяўчаты ў вяночках і адначасова

дэкламуюць верш)


Туды-сюды,там ды сям

Ляцяць думкі ўслужна

Во й гатова песня вам!

Пойце толькі дружна.

Гучыць песня “ Явар і каліна”

Вядучы 1. Лета багата на святы… І першае з іх “Сёмуха”-цудоўнае свята,калі прырода буяе,калі дні бясконцыя і наперадзе яшчэ столькі цёплых дзянькоў і абяцанне шчасця…
Чытач 2.
“Сёмуха”
Нарэшце па віхрах,па сцюжы

Заглянуў вясенні прасвет,

Ці чуеш,ці бачыш,мой дружа,

Як іншы,як лепшы стаў свет?


Ці бачыш,як неба міргае,

Як траўкай смяецца зямля?

Ці чуеш,што кум-лес нам бае?

Уцям,колькі ў рэчцы жыцця.


Во Сёмуху выйшлі,спаткалі,

Надзелі святочны ўбор,

Зялёнай галінкай уткалі

Святлічку ,і ганак,і двор.


І цешацца людзі як дзеці;

Сягоння труд скінуўся з рук.

Хоць заўтра на белым,на свеце

Ах ,колькі чакае іх мук!..


Вядучы 2. Ізноў цяжкая сялянская праца,ад цямна да цямна…Але так прыдумаў Бог што чалавек павінен і адпачыць . І вось наступае Ян… А перад Янам –купальскае свята…

Беларуская паэтэса Еўдакія Лось заўважыла:


“ У кожнага- свой Купала…

У мяне ён-само Купалле…

Само неўміручае свята

Песень,


Кветак,

Кахання,


Кастроў...

Вядучы 1. Янка Купала( Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся 7 ліпеня пад купальскі спеў і невыпадкова ў яго быў такі літаратурны псеўданім.

Чытач 1.
На Купалле,на святое

Рві ,матуля,зелле тое,

Што ў нас папараць завецца!

І шчаслівым быць здаецца!


Як нарвеш яго даволі

У цёмным лесе,у чыстым полі,-

Палажы за абразамі,

Пасвянці сваймі слязамі…

Тройчы,двойчы- і крапліста-

Злі слязою брыльянцістай

І чакай з яго прыплоду

Ад усходу да заходу…


Харавод.
Як узыдуць з зелля кветкі-

Будуць шчасце меці дзеткі,

Будзеш меці,меці ў хаце

Долю,згоду і багацце!...

Гучыць песня “Купалінка”
Вядучы 2. А пасля Купалля пачынаецца сенакосная пара…Жух!Жух! Косяць касцы…Па наваколлі разносіцца ні з чым не параўнаны водар скошанай травы …А з бяздоннага неба льецца песня жаўрука…


Чытач 2.
Вот часіна! Вот агніста

Завярцела,закруціла!

Прэ ў палі,у лугі ўсё чыста,

Ажно глянуць неяк міла

Свішчуць косы ў пракосах,

Той грабе,той копы звозе.

Серп гуляе па палосах

Паўрубень бразжыць на возе.


Харавод.
Стукі,стук,стук,малаток!

Кляпі коску мужычок,

Кляпі востраньку сваю,

А я песеньку спяю.

Гоп,гоп,гоп…
Гучыць песня “Спадчына”.
Вядучы 1. Але вось набліжаецца жнівень.Яшчэ стаяць цёплыя ночы.Хвалюецца жытнёвае поле… Яно чакае,калі сюды прыйдуць жнеі з сярпамі , і тады будуць гнуцца каласы ў іх лоўкіх руках…
Чытач 2.
(Дзяўчына у нацыянальнай вопратцы выконвае ролю жняі)
“ Жняя”
Як сама царыца

Ў залатой кароне,

Йдзе яна ў вяночку

Паміж спелых гоняў.


З каласкоў вяночак-

Маладосці сведка-

На ёй зіхаціцца,

Як у садзе кветка.


На грудзях шчаслівых

Каптанок ружовы,

У руцэ сярпочак

Зублёны ,сталёвы.


Вецер абнімае

Стан яе дзявочы,

Сонца ёй цалуе

Шыю,твар і вочы.


Каласкі хінуцца

Перад ёй паклонна,

Дзівіцца ігруша

На мяжы зялёнай.


А яна-царыца-

Весела,шчасліва

Карануе песняй

Залатое жніва.


Смела йдзе ў сонцы,

Ўся сама- як сонца,

Гэта жнейка наша

Ў нашаей старонцы.


Харавод.
Гэй жа ,брацці,усе мы разам

Песню запяём

Дружна,смела,на свет цэлы

Аб жыцці сваём!



Вядучы 2. І няхай лета не можа цягнуцца бясконца,але пакуль мы будзем радавацца яго святлу, цяплу, брыльянцістым росам і будзем любіць яго так,як гэта умеў рабіць Янка Купала.
Чытач 1.
Летам.
Выйду,сяду каля саду

У зацішнай старане

І дзівіцца буду цуду,

Што цуднее ўкруг мяне.


Як для света грае лета

Песню спеўную быцця!

Бласлаўленне небам,хлебам

Шле сам Бог,сама зямля.


Звоніць поле доляй,воляй,

Звоніць поле у каласкі;

Ў буйным лузе ззяюць,граюць

Кветкі,мошкі,матылькі.


Лес адвечны бесканечны

Цягне,цягне гоман свой;

Між хвой скачуць птушкі-ўюшкі

І пяюць,што моцы той.


А на небе след цярэбе

Сабе сонца залаты,

Свеціць,грэе долы,горы,

У сэрцы шле агонь святы.


Харавод.
Неба,сонца,месяц,зоры,

Людзі,пушча,ўся зямля,

Усё да сэрца штось гавора,

Усюду бачу моц жыцця;


Гэтак,покі сэрца чуе,

Што не час у шапку спаць,



Грайце ,песні,хай красуе

Наш загон і сенажаць!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка