Вядома, што з ХVII стагоддзя жыхары Падароска набывалі адукацыю ў Лыскаўскай арыянскай школе. П




Дата канвертавання02.05.2016
Памер140.77 Kb.
На падароскай зямлі заўжды былі ў пашане адукаваныя людзі. Жыхары вёскі імкнуліся да ведаў, бо разумелі іх значнасць у штодзённым жыцці. Імкненні беларусаў выразіў у сваім вершы Янка Купала: “Эх, каб цёмен не быў, чытаць кніжкі ўмеў, я б і долю здабыў, я б і песенькі спеў.”

Вядома, што з ХVII стагоддзя жыхары Падароска набывалі адукацыю ў Лыскаўскай арыянскай школе.

Першыя ўстановы адукацыі з’явіліся ў Падароску ў XIX стагоддзі. На пачатку стагоддзя дзейнічала царкоўна-прыхадская школа. Не спыніла яна свайго існавання нават пасля таго, як вёска была поўнасцю знішчана ў ходзе вайны 1812 года. Сляды той вайны былі страшэнныя. Калі ў канцы ХVIIІ ст. у Падароску пражывала больш за 400 чалавек, то, згодна апісанням за 1838 год, у вёсцы налічвалася 26 дамоў і 24 жыхары.

На пачатку ХІХ стагоддзя ў Падароскай царкоўна-прыхадской школе вучыўся хлопчык са збяднелай шляхецкай сям’і Максіміліян Станіслаў Рыла. Вось дзе дастойнае жыццё! Далей вучыўся ў Лыскава, Полацкай езуіцкай акадэміі, Віленскім універсітэце. Акрамя польскай, лацінскай і грэчаскай, валодаў англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, іспанскай, арабскай і персідскай мовамі. Праславіўся як прапаведнік на плошчах Рыма, стаў членам Таварыства арыенталістаў у Францыі. Заснаваў каледжы ў Рыме і на Мальце. Быў месіянерам, заснаваў хрысціянскую акадэмію ў Дамаску. Падарожнічаў па краінах Блізкага Усходу і Афрыкі, выдаў апісанні іх прыроды і народаў. Персы прызнавалі яго за перса,арабы – за араба. Рыла на два гады раней за англічан, у 1836 годзе, першым правёў раскопкі старажытных Вавілона і Ніневіі, за што быў абраны ганаровым акадэмікам Папскай Акадэміі ў Рыме. Быў апостальскім вікарыем у Хартуме. У час сустрэчы з расійскім імператарам Мікалаем І клапаціўся аб адукацыі для беларусаў і літоўцаў. Напісаў каментарыі да твораў Ігнасія Лаёлы, заснавальніка ордэна езуітаў. Стаў правобразам Падарожніка ў паэме Юліуша Славацкага. Памёр у 1848 годзе на Мальце, у 1900 годзе з вялікімі пашанамі перапахаваны на могілках Аль- Матарыя ў Каіры.

З 1854 года Падароск перайшоў ва ўладанне сям’і Бохвіцаў. Бацькам першага з Бохвіцаў у Падароску, Рамана Бохвіца, быў вядомы пісьменнік і педагог Фларыян Бохвіц. Яго кнігі па тэорыі выхавання сталі рэвалюцыйнымі ў свой час. Фларыян Бохвіц лічыў, што важнейшым у адукацыі з’яўляецца маральнае і працоўнае выхаванне. Важную ролю прызнаваў ён і за выхаваннем фізічнай культуры. Традыцыі Фларыяна Бохвіца заўсёды панавалі ў Падароску. Дзякуючы спрыянню Рамана Бохвіца, у 1860 годзе ў вёсцы адчынілася адно з першых у расійскай імперыі Народных вучылішчаў. Сялянскія дзеці атрымалі магчымасць набываць адукацыю. Дарэчы, яшчэ ў 1856 годзе ўсім сялянам маёнтка Падароск была дадзена вольная, усе яны сталі арандатарамі.

Працавала народнае вучылішча да 1915 года. Звестак аб яго дзейнасці знойдзена вельмі мала. Дакладна вядома, напрыклад, што ў 1894 годзе ў вучылішчы займалася 66 вучняў – 59 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак.

Аб узроўні адукацыі і выхавання ў народным вучылішчы можам судзіць па лёсе аднаго з яго выпускнікоў. Адам Казіміравіч Дуброўскі, сялянскі сын, нарадзіўся ў Падароску ў 1881 годзе. Скончыў Падароскае народнае вучылішча ў


Пасведчанне аб заканчэнні Падароскага

нанароднага вучылішча А.К. Дуброўскага
1897 годзе.

Затым А.К. Дуброўскі вучыўся ў фельдшарскай школе ў Гродна. У час руска-японскай вайны 1904 – 1905 гг. быў батальённым фельдшарам. Заслужыў падзяку за мужнасць ад начальніка шпіталя ў Харбіне. У час Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны Георгіеўскімі крыжамі 3-й і 4-й ступені. У 1913 і ў 1915 гадах працаваў на эпідэміях халеры на Украіне. У мірны ж час быў фельдшарам у Падароску.

Месцілася народнае вучылішча ў царкоўнай плябаніі. Гэты будынак захаваўся да нашага часу. З 1944 па 1989 гады ў ім знаходзіўся школьны інтэрнат. Цяпер гэта прыватны жылы дом.

У 1921 годзе, згодна Рыжскаму мірнаму дагавору, Заходняя Беларусь была перададзена Польшчы. Польскія ўлады ў тым жа годзе адчынілі ў Падароску чатырохкласную пачатковую школу – “школу повшэхну”. Быў узведзены спецыяльны будынак школы. Знаходзіўся ён на месцы сучаснай аптэкі. 14 ліпеня 1944 года, у час штурму вёскі войскамі Чырвонай Арміі, будынак быў знішчаны прамым пападаннем снарада. Школа была пабудавана па аднаму праекту з будынкам гміны, які захаваўся.




Вучні і настаўнікі польскай школы ў Падароску

Фота 1938 года
У польскай пачатковай школе выкладаліся наступныя прадметы: рэлігійная навука, лік з геаметрыяй, прыродазнаўства, у якое ўключаліся асновы ведаў па жывой прыродзе, фізіцы, хіміі і гігіене. У школьны курс таксама ўваходзілі геаграфія і навука аб Польшчы, сусветная гісторыя, малюнак, спевы, практычныя заняткі па вядзенні сельскай гаспадаркі, гімнастыка і жаночая праца для дзяўчынак. Вялікая ўвага надавалася выхаванню польскага патрыятызму. Вучні павінны былі завучваць на памяць вялікую колькасць патрыятычных вершаў і паэм. Дырэктарам школы быў Якаў Пахольскі, які таксама выкладаў сусветную гісторыю і геаграфію. Яго жонка выкладала прыродазнаўства. Выкладчыкам навукі рэлігійнай быў святар Юзэф Шчэнснеўскі. Спевы і малюнак выкладала Ядзвіга Стоцкая, якая добра іграла на скрыпцы. Яна была жонкай мясцовага арандатара і ўладальніка віннай крамы.




Пасведчанне аб заканчэнні пачатковай польскай школы

1937 год
У 1939 годзе Заходняя Беларусь была ўз’яднана з БССР. У тым жа годе было прынята рашэнне аб стварэнні ў Падароску сямігадовай школы. Падароск у той час уваходзіў у склад Поразаўскага раёна Беластоцкай вобласці. Дырэктарам школы стаў Іваньковіч Уладзімір Афанасьевіч. Прайшлі два навучальныя годы, і пачалася Вялікая Айчынная вайна. У час акупацыі нямецкія ўлады спрабавалі адкрыць беларускую школу, але ні адзін вучань на заняткі не з’явіўся. Такім чынам, у часы вайны школа не працавала. Партызанскія дзеці займаліся ў лясной школе ў вёсцы Гута-Міхалін у Ружанскай пушчы, прыкладна ў 20-ці кіламетрах ад Падароска.

Першага верасня 1944 года аднавіла сваю работу Падароская сямігадовая школа. Яна размяшчалася ў сядзібным доме паноў Бохвіцаў – “школа ў парку”, як называлі яе мясцовыя жыхары.

У

У.А. Іваньковіч

Фота 1947 года
значаліў школу вярнуўшыся з фронту Уладзімір Афанасьевіч Іваньковіч. За мужнасць у баях ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ-й ступені і 16 медалямі. Быў ён дырэктарам да 1948 года. Затым працаваў дырэктарам Нізянскай сямігадовай школы, загадчыкам Поразаўскага райана, інструктарам навучальных устаноў Гродзенскага абкама партыі, загадчыкам аблана, дырэктарам Гродзенскага педвучылішча. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную адзнаку”. Атрымаў ганаровае

званне “Заслужаны настаўнік БССР”.



З 1944 года ў школе працавалі: настаўніца біялогіі Сцепаненка, настаўніца беларускай мовы Субоціна, настаўніца рускай мовы Самусевіч, настаўнік фізкультуры Абрамаў.



Першы выпуск Падароскай сямігадовай школы

(у цэнтральным радзе-дырэктар і настаўнікі )

Фота 1947 года



Другі выпуск

Падароскай сямігадовай школы

Фота 1948 года




З 1947 года Падароская сямігадовая школа набыла статус сярэдняй.

Першы выпуск Падароскай сярэдняй школы 1954 год

Фота 1953 года

У 1948 – 1950 гг. дырэктарамі школы былі: Куляшоў Мітрафан Васільевіч і Васільева Ядзвіга Браніславаўна. З 1950 па 1961 год дырэктарам школы быў Ластачкін Мікалай Мікалаевіч.

З успамінаў былога дырэктара

ЛАСТАЧКІНА Мікалая Мікалаевіча

Родился 10 мая 1914 года в д. Замачулье Белыничского района Могилевской области в кре­стьянской семье. Образование высшее.

Д
Дырэктар М.М. Ластачкін выступае на школьнай лінейцы. Фота 1956 года

языка и литературы в СШ №21 города Могилёва.
о войны учился заочно в Могилевском пединституте. Работал учителем русского

С первых дней войны – на фронте. В августе 1941 года попал в плен, бежал из него.

С сентября 1941 года по апрель 1944 года уча­ствовал в партизанском движении в Беларуси в качестве рядового бригады № 123 в составе пар­тизанского отряда «Красный Октябрь» тогдашней Полесской области. В 1943 году был принят в ряды КПСС.

Прерванную войной учебу закончил в Грод­ненском пединституте. Работал директором Подоросской средней школы в Гродненской обла­сти.

Имею награды: орден Отечественной войны 2-й степени, орден Красной Звезды, медаль «За Победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.», медаль За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941 – 1945 гг.», медаль «Партизану Отечественной войны» І-й степени, медаль «Жукова Г.К.», нагрудный знак «Выдатнік народнай асветы», более десяти юбилейных медалей.

Мікалай Мікалаевіч напісаў верш “Мы помнім”

Как воды рек, бегут года.

Мы стали старше вдвое, втрое,

Но, что свершили мы тогда,

Войдет в легенды о героях.
Дорог войны мы помним много,

Тогда погибло много нас.

Но мы горды тем, ветераны,

Что наш солдат Отчизну спас.


Пройдя дороги фронтовые,

Мы в те суровые года

Знамена наши боевые

Прославили навсегда.


0 нас заботится держава

И в городах, и на селе.

Живым нам памятником - Слава!

Ходячим гордо по Земле.



У 1961 годзе дырэктарам стаў Чабатаронак Васіль Паўлавіч, які адпрацаваў на гэтай пасадзе менш за год.

З 1961 па 1969 гг. дырэктарам школы быў Кардаш Аляксандр Андрэевіч, ветэран Вялікай Айчыйнай вайны, былы партызан брыгады імя Чапаева.

У 1968 годзе быў узведзены новы будынак сярэдняй школы.

З 1969 - па 1986 гг. дырэктарам школы працавала Казялкова Валянціна Сцяпанаўна.

З успамінаў былога дырэктара Падароскай школы

КАЗЯЛКОВАЙ Валянціны Сцяпанаўны

Родилась 1 июля 1928 г. в Заречье Россонского района Витебской области.

Во время фашистской оккупации весь 1941 год мы жили в д. Заречье, а когда началось активное партизанское движение, с 1942 года переехали в д. Шнитовка Россонского района, где была партизанская власть. Муж старшей сестры Лидии – Шпаковский Август Павлович – был комиссаром партизанского отряда имени Щорса. В этой деревне Шнитовка, в здании школы, партизаны оборудовали пекарню, на которой работала я вместе с сестрой Лидой. Деревню часто бомбили немецкие небольшие самолёты-рамы. В один из таких налётов я получила осколочное ранение правой ноги. В 1943 году на наш район была организована большая фашистская карательная экспедиция. Нашу семью из 5 человек выводили на расстрел.

Но при немецких карателях был бургомистр Тарас Бурнасенко, местный предатель, который знал нашу семью. Мать упала на колени перед ним, просила не убивать детей, которые были в воз­расте 15 (мне), 12,10, б лет и б месяцев. И он нас пощадил. В тот страшный день было расстреляно 50 человек. Среди них были подростки и дети.

В ноябре 1943 года мы встретили наших дол­гожданных освободителей - советских солдат. В 1944 году пошла в б класс. В 1945 году умер фронтовик-отец Крюков Степан. В 1949 году по­ступила в Витебский учительский институт. В 1951 вышла замуж за Козелкова Николая Архи­повича.

Трудовую деятельность начала с 1952 года в Подоросской средней школе. В 1967 году была назначена заместителем директора этой школы, окончила Брестский педагогический институт.

В 1969 году была назначена директором этой школы. Наша школа занимала первые места в различных соревнованиях. Возле здания школы были достроены хорошая теплица, классы по производственному обучению, гаражи для грузового автомобиля и трактора, стрелковый тир. Боль­шое внимание всегда уделялось необходимому оборудованию школьных кабинетов, и, конечно же, самое главное внимание уделялось учебно-воспитательному процессу. За добросовестный труд мне было присвоено звание «Заслуженный учитель БССР», была награждена медалью «За трудовую доблесть», орденом «Знак почёта», неоднократно избиралась членом совета районного отдела образования, депутатом сельского Совета.

Мы с мужем вырастили двух сыновей: Николая и Бориса, которых очень любим и уважаем. Профессию я выбрала благодаря классному руководителю Михалевич Лидии Михайловне, также имеющей звание «Заслуженный учитель БССР», она была моим кумиром. И ни одного дня я не пожалела, что всю свою жизнь посвятила этой благородной профессии – Учитель.

З 1986 па снежань 2004 года дырэктарам школы працаваў Кісялёў Уладзімір Аляксеевіч. Ён нарадзіўся 8 мая 1952 г. у вёсцы Мсцібава Ваўкавыскага раёна ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Ваўкавыскае педвучылішча. З 1969 года працаваў настаўнікам працоўнага навучання ў Дубаўской базавай школе. Пасля службы ў арміі і завочнага навучання на гістарычным факультэце Гродзенскага педінстытута да 1986 года працаваў дырэктарам Дубаўской базавай школы.

Уладзімір Аляксеевіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам сельскага і раённага Саветаў. Шмат гадоў з’яўляўся народным засядацелем у судзе.

Кісялёў Уладзімір Аляксеевіч быў узнагароджаны ганаровымі граматамі Ваўкавыскага раённага аддзела адукацыі, Гродзенскага абласнога адзела народнай адукацыі. Быў абраны дэлегатам на ІІ-і Усебеларускі народны сход ад Ваўкавыскага раёна.

Са снежня 2004 года па сённяшні дзень школу ўзначальвае Талай Антаніна Бярнардаўна.

З 2007 года вёска Падароск атрымала статус аграгарадка. У школе быў праведзены капітальны рамонт, набыта новая мэбля і абсталяванне.



Са сцен Падароскай сярэдняй школы за час яе існавання вышлі 1449 выпускнікоў. З іх з залатым медалём школу скончылі 31 вучань, з сярэбраным – 10 вучняў.

Некаторыя з выпускнікоў вярнуліся ў школу ў якасці настаўнікаў. Гэта Дуброўская Марыя Трафімаўна, Шчэрбань Гіліна Іванаўна, Аўдзейчык Надзея Уладзіміраўна, Макей Валянціна Станіславаўна, Місько Міхаіл Міхайлавіч, Шамалук Віктар Мікалаевіч, Майсейчык Іна Іванаўна.

Многія выпускнікі сталі заслужанымі людзьмі і праславілі нашу школу далёка за межамі Ваўкавыскага раёна. Гэта старшыня гарадскога выканаўчага камітэта Казялкоў Барыс Мікалаевіч, кандыдаты навук Г.К. Гарчычка, Г.Г. Дуброўская, М.А. Каладзінскі, У.Я. Бушык, журналісты У.Ф. Серада, М.М. Давыдзік, настаяцель Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску пратаірэй Генадзь Дзічкоўскі і многія іншыя.

З успамінаў былых выпускнікоў.

З успамінаў выпускніка Падароскай сярэдняй школы

ДЗІЧКОЎСКАГА Генадзія

Многие живущие по заповедям Божьим люди в феврале 2006 года отметили мой 70-летний юбилей. Поздравить отца и батюшку собралось большое, излучающее христианскую любовь семейство. Непременно вспомнил своего рукоположенного в священнический сан родителя, у которого было десять детей. Вспоминается и то, как отцовское ревностное воспитание в вере православной помогло мне в дальнейшем преодолеть все трудности житейского пути.

Рукоположен 50 лет назад. Из них 17 -был диаконом, так что службу свою знаю назубок. Во время диаконства заочно закончил Московскую духовную академию. В Беларуси служил в разных приходах: в Бобруйске, Могилеве, Барановичах, Витебске, откуда святая Матерь
Церковь отправила на семилетнее послушание в Америку – настоятелем русского подворья. Потом опять был в Витебске, затем – Минск.

В 2010 году исполнилось пятнадцать лет, как я являюсь настоятелем главного православного собора столицы Беларуси. Усилиями настоятеля, заботой и отеческой любовью в огромном священническом коллективе воцарились мир, спокойствие и взаимопонимание.

Неустанный труд отмечен по достоинству: я награжден правом ношения двух крестов и служения Божественной литургии – по «Отче наш» - с открытыми Царскими вратами. Имеются цер­ковные ордена.

Собственных детей у меня осталось двое – сын Георгий и дочь Наталья. А на внуков богат: их у меня шестеро. Недавно появилась на свет и правнучка Варвара, названная в честь препо­добной Варвары, пострадавшей в годы лихолетья вместе со святой преподобной мученицей Елисаветой.

Претерпевший в тяжкое время немало гоне­ний, я в каждом человеке вижу образ и подобие Божие, поэтому отношусь ко всем по-отечески и люблю всех беспредельно.
З пісьма былой выпускніцы

ГАРАВЕНКА-СНОП Ганны

Уже прошло 53 года, как я окончила Подоросскую среднюю школу. Школьные годы самые счастливые, и я всю жизнь буду их помнить. И родных учителей, классных руководителей, и ди­ректора школы Ласточкина Николая Николаеви­ча.

Отличным ее педагогам хочется посвятить свои строки:

Учитель!

Мой милый родной педагог,

Твои я запомню морщинки,

Ты в сердце своём теплоту нам берег,

И таяли хрупкие льдинки.
С тобою забудешь про горькое всё,

И радости нету предела,

Спасибо,мой добрый, родной и простой

За нужное, что для нас сделал.


Вдруг с нами может случиться беда,

Иль в двери гроза постучится,

На помощь тебя позовем мы всегда,

Наш милый, наш славный учитель.



За дапамогу ў зборы матэрыялаў і асабістыя ўспаміны вялікая падзяка: Казялковай Валянціне Сцяпанаўне, былому дырэктару школы, Шудзейка Лідзіі Сямёнаўне, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, Наумік Ганне Антонаўне, настаўніцы польскай мовы.
Пры выкананні работы былі выкарыстаны матэрыялы фондаў школьнага музея.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка