Вячаславаўна Нарадзілася ў 1964 годзе




Дата канвертавання30.03.2016
Памер232.08 Kb.
Купрэйчык
Святлана
Вячаславаўна
Нарадзілася ў 1964 годзе.

У 1999 годзе скончыла Miнскi педагагічны каледж M.Танка па спецыяльнасці выхавацель дашкольнай установы.

Педагагічны стаж работы складае 11 гадоў. У 2008 годзе прысвоена 1 кваліфіцыйная катэгорыя выхавацеля.

У дашкольнай установе працуе 13 гадоў. Актыўна стварае ўмовы для развіцця ўстойлівай цікавасці выхаванцаў да роднай мовы, да культуры беларускага народа.

Выкарыстоўвае ў рабоце дэмакратычны стыль выхавання i навучання, спецыяльна-арганізаваную дзейнасць з дзецьмі. Працуе творча, цікава, нетрадыцыйна. З'яўляецца экскурсаводам беларускай хаткі.

6.01.2009 Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанн “Таварыства беларускай школы” узнагародзіла дыпломам за поспехі ў прафесійнай дзейнасці, фарміраванні нацыянальнай свядомасці падрастаючага пакалення.

Адносіны з дзецьмі i бацькамі выхаванцаў добразычлівыя, сяброўскія, даверныя. Бацькі i дзеці любяць i паважаюць.

Купрэйчык Свялана Вячаславаўна з першага кроку працы ў я/с №534 прымае актыўны ўдзел у жыцці калектыва, карыстаецца важкай павагай сярод калег, выхаванцаў i бацькоў.

Займальнай пасадзе адпавядае.




Выхаванне патрыятычных пачуццяў

праз пазнавальнае развіццё дзяцей

групы "Фантазёры"
МАТЭРЫЯЛ З ДОСВЕДУ ПРАЦЫ
                                                     Купрэйчык
  Святлана
Вячаславаўна

ВЫХАВАЛЬНІК

У рабоце раскрываюцца шляхі фармавання ў дзяцей першых уяўленняў аб навакольным асяроддзі, пашырэнне ўяўленняў дзяцей пра родны край, яго гісторыю, блізкіх і дарагіх людзей, пра жыццё раслін і жывёл роднай краіны, далучэнне да святыні народа – роднай мовы, авалоданні даступных аб’ёмаў ведаў пра Радзіму, фарміравання ў дзяцей эмацыянальнастаноўчых адносін да заняткаў такога роду.

УВОДЗІНЫ
 Мікола Маляўка


Беларусь

Ты - беларус маленькі,

Дарос ужо да школы,

Як i бацькі сумленны,

Руплівы i вясёлы.

Ты - беларус маленькі

З блакітнымі вачыма.

І хочаш ты, каб лепей

Жыла твая Радзіма.

Ты - беларус маленькі,

Пад зоркамі i сонцам,

3 Радзімай пасталееш,

Радзімы абаронца.

Прыйдзе час, i сённяшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. Мы, педагогі нашай дашкольнай установы, звярнулі вялiкую увагу на выхаванне ў новага пакалення пачуццяў патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у цэнтры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.

Пачуццё патрыятызму шматграннае i змястоўнае: гэта любоў да cвaix блізкіх i гонар за ўвесь беларускі народ, яскравыя ўспаміны пра месца, дзе нарадзіўся, i павага да сваей Радзімы, жаданне берагчы яе, спрыяць яе росквіту.

Павага да Радзімы фармуецца паступова ў працэсе назапашвання ведаў аб грамадскім жыцці, працы людзей на карысць краіны, прыродзе, народных традыцыях.

А.А. Грымаць адзначае: Радзіма - гэта тое, да чаго чалавек не можа ставіцца абыякава, гэта тое асяроддзе, у якім ён жыве, дзе яго чалавечыя каранi знаходзяць спрыяльныя ўмовы для свайго развіцця.

Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця “Радзіма”. Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фармуе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцяў i магчымасцяў.


I Сістэма ведаў аб Радзіме ўключае:


  • сацыяльныя     звесткі:   веды     пра     Рэспубліку Беларусь, яе сталіцу, сімвалы горада i рэспублікі;

  • звесткі    пра    жыццё    беларускага    народа, яго гісторыю, мову, культуру, працу, традыцыі;

  • прыродазнаўчыя веды: прырода краю, жывёльны раслінны   свет,  уяўленні  аб  значэнні   прыроды ў жыцці чалавека, прыродаахоўная дзейнасць.

Мы арганізоўваем пазнавальную дзейнасць дзяцей па авалодванні даступным аб'ёмам ведаў пра Радзіму, па фарміраванню ў ix эмацыянальна-станоўчых адносін да заняткаў такога роду.



Галоўнай мэтай такіх заняткаў з'яўляецца:


  • выхаванне   пачуцця   любові   да   роднага   краю, краіны, павагі i гонару за свой народ, яго мову гісторыю i культуру;

  • пашырэнне i паглыбленне ведаў аб Радзіме;

  • развіцці   цікаўнасці,  патрэбы   ў   грамадазнаўчых ведах;

  • фарміраванне    гатоўнасці    выявіць    атрыманыя веды ў дзейнасці.


Адной з задач рэформы адукацыі ў Рэспублцы Беларусь з’яўляецца выхаванне грамадзянскасці i патрыятызму ў новага пакалення.

У нашай дашкольнай установе пачалася работа па адраджэнню беларускай нацыянальнай культуры i мовы з 2001 г. Вось ужо 5 гадоў мы працуем у гэтым напрамку. Пачынаючы работу па патрыятычным выхаванні, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра ведаць прыродныя, культурныя, сацыяльныя i эканамічныя асаблівасці роднага краю, ведаць i валодаць роднай мовай. Увесь пазнавальны матэрыял мы размяркоўваем такім чынам, каб дзеці на працягу года засвойвалі веды паступова, у пэўнай сістэме. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Усе прапанованыя тэмы лагічна звязаны паміж сабой i разам складаюць цэласны аповед аб краіне.

3 2005 навучальнага года ў нашай дашкольнай установе мы началі планаванне работы па патрыятычнаму выхаванню 2 разы ў месяц, нелалежна ад тэматыкі тыдня. Пры гэтым тэматыка тыдня цесна пераплятаецца з планаваннем па патрыянычнаму выхаванню.

У патрыятычным выхаванні ў нашым садку мы прытрымліваемся прынцыпу — праз малое да вялікага.

Выхаванне станоўчых пачуццяў павагі да Радзімы адбываецца паступова. Мы пачынаем з выхавання шчырых адносін да cвaix родных - маці, бацькі, бабулі, сястрычкі. У дзіцяці неабходна адчуванне, што яно не адно, яго любяць, клапоцяцца аб iм i ад яго чакаюць узаемных   пачуццяў. З гэтай мэтай мы праводзім штодзенна гутаркі, дзе падкрэсліваем клапатлівыя адносіны бацькоў да дзіцяці, знаходзім магчымасць звярнуць увагу на прафессіяналізм, умельства бацькоў, станоўчыя рысы ix характару. Мы падштурхоўваем дзіця да размовы аб яго сям’і: дзе праводзім вольны час з маці, у якія гульні яно любіць гуляць з бацькам, удакладняем, што ведаюць дзеці аб прафесійнай дзейнасці cвaix бацькоў.

Назіранне за дзецьмі падчас сюжэтна-ролевай гульні “Сям’я”, аналіз малюнкаў на тэму “Мая сям’я”, калі ўлічваецца колер, наяўнасць членаў усёй сям’і i ix размяшчэнне на малюнку, дае нам багатую інфармацыю пра адносіны ў сям’і, атмасферу, месца дзіцяці ў ёй. Веданне гэтага - вeльмi важная ўмова для ажыццяўлення патрыятычнага выхавання, бо менавіта адносіны бацькоў да навакольнага свету фармуюць у дзіцяці першыя ўяўленні пра Радзіму.

Ужо ў дашкольным узросце мы даём першапачатковыя веды пра нашу Радзіму - Беларусь. У старэйшым узросце дзеці дакладна знаёмяцца з гісторыяй свайго горада, даведваюцца пра паходжанне яго назвы. Падчас мэтавых прагулак, экскурсій па городзе дзеці разглядаюць гістарычныя будынкі, помнікі архітэктуры, сучасныя забудовы. Мы даем звесткі пра назвы вуліц, тлумачым, у гонар якіх вядомых людзей, значных падзей яны так называюцца.

З дапамогай бацькоў мы складаем з дзецьмі фотаальбом “Вуліцы майго горада”. Наяўнасць дастатковай колькасці фотаздымкаў, паштовак з відамі свайго i іншых гарадоў дае магчымасць праводзіць дыдактычную гульню “Я ведаю свой горад”.

Адначасова ідзе знаёмства дзяцей з прафесіямі, звяртаецца ўвага на тое, што дзякуючы намаганням многіх людзей розных прафесій, горад набывае асаблівую  прыгажосць. У час экскурсій  гутарак, мы імкнемся падвесці дзяцей да высновы, што ад кожнага жыхара залежыць, ці будзе горад мець прывабны выгляд. У выніку, дзеці caмi падказваюць, што нельга кідаць смецце, маляваць на сценах, прапануюць пасадзіць кветкі.

Знаёмства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае ix веды, развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуццяў гонару за родныя мясціны. Дзеці ўсведамляюць, што ix горад, сяло, рэчка, лес - частка Радзімы i кожная мясціна непаўторная па сваёй прыгажосці i гістарычных падзеях. Зацікаўленасць гісторыяй свайго дома, вуліцы, горада абуджае ў дзіцяці iмкненне пазнаваць родный край.

Нашы дзеці з дапамогай дарослых засвойваюць назву краіны - Рэспубліка Беларусь, атрымліваюць звесткі аб паходжанні слова “Беларусь”, знаёмяцца з найбольш вядомымі абрадамі, гістарычнымі мясцінамі рэспублікі, даведваюцца пра сталіцу - горад Мінск.

Добрай падставай для выхавання гонару за сваю Раздіму, адчуваннем сябе сынам беларускага народа з’яўляюцца данясенні ў даступнай форме старонак гісторыі Беларусі. С. Тарасаў "Адкуль пайшлі беларусы", А. Вольскі "Беларусь - мая Радзіма", У. Юрэвіч "Наша сталіца", В. Сухамлінскі "Цяпер я ведаю, якая Беларусь" i іншыя.

Мы знаёмім дзяцей з картай  Белapyci i старажытнымі гарадамі: Полацкам, Навагрудкам, Мінскам, з замкамі, славутымі людзьмі беларускай зямлі.



Азнаямленне   з  традыцыямі  і  звычаямі  народа  і  далучэнне  да  іх -  значная частка  работы  па  патрыятычнаму  выхаванню  дашкольнікаў.

У нашым садочку створаны этнаграфічны музей “Беларуская хатка”, дзе сабраныя розныя рэчы побыту жыхароў Беларусі як даўнейшых часоў, так i рэчаў цяперашняга часу. Наш педагагічны калектыў разумее, што кожная краіна, кожны народ ганарыцца сваёй традыцыйнай мастацкай культурай, якая з’яўляецца найбольш яркай адзнакай нацыянальнай адметнасці i самабытнасці. А развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы, традыцый нашага народа, народнай творчасці, культуры.

Роля традыцыйнай культуры асабліва ўзрастае ў перыяд нацыянальна-культурнага адраджэння, аб’яднання народа на аснове нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта ў дашкольны прамежак жыцця ў дзяцей фармуецца цікавасць, патрэба да ведаў, закладваецца фундамент ведаў роднай мовы.

Далучаючы дзяцей да святыняў свайго народа - роднай мовы, мы спрыяем развіццю пазнавальных i інтэлектуальных магчымасцяў, ix пазнанню беларускай культуры, твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Творы народнага мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але заўсёды i абавязкова маюць выхаваўчае значэнне.

Калектыў дзіцячага садка сабраў у нашай “Беларускай хатцы” рэчы дэкаратыуна-прыкладнога мастацтва, ганчарныя вырабы, вырабы з саломы. Шмат рэчаў ткацтва: гэта i ручнікі, i посцілкі, i сурвэткі. Прадстаўлена адзенне, выкананае ў беларускім стылі. Праз рэчы, сабраныя ў нашым кабінеце, мы паказваем дзецям жыццё селяніна, яго прылады працы, святыні, i, канешне, ўсе творы народнага мастацтва. Нашы дзеці ведаюць, што кут, дзе стаіць печ, лаўка з рэчамі, неабходнымі ў гаспадарцы, ступай, чугунамі, мicкaмі, віламі - гэта бабін кут. Ложак прыбраны посцілкай, выкананай геаметрычным узорам, гэты ўзор расказвае што людзі з гонарам адносіліся да зямлі i сонца. Прыбраная посцілка пляценнем кручком – узор-сімвал кахання. Люлька, у якой калыхалі дзіця. Дзеці знаёмяца са святым вуглом, абразамі з іконапісам.

Дзеці знаёмяцца не толькі з прыгажосцю ткацтва, але i ix прыладамі для ткацтва, калаўрот, верацяно з прасніцай; з прыладамі для мыцця i прасавання бялізны. Гэта качалка, валак, прэс на вуглях.

Знаёмім з працай ганчара i вырабамі ганчарнымі У нашым кабінеце сабраныя рэчы не толькі даўнейшых часоў, але i цяперашняга часу. Да гэтага мы падыйшлі паступова. Самі дзеці нам падказалі Напрыклад, разглядаючы лучыну, свечку, газнічку, яны зазначылі аб утварэнні электрычнага асвятлення.

Дзеці параўноўваюць рэчы ткацтва i ганчарства даўнейшых часоў i цяперашняга часу i прыходзяць самі да высновы, што майстры цяперашняга часу шмат чаго пераймаюць ад майстроў нашых продкаў. Яны вучацца бачыць прыгажосць i паважаць працу дарослых, павышаюць свой культурны ўзровень.

У нашым этнаграфічным кабінеце дзеці знаёмяцца з вырабамі саломы i лёну - беларускай народнай лялькай; абуткам, які называецца лапці. Нашы дзеці з вялікім задавальненнем прыходзяць не толькі на экскурію ў “Беларускую хатку”, але i займаюцца там аплікацыяй i лепкай.

Хочацца адзначыць, што ў нашым садку ў кожнай групе ёсць свой беларускі вугалок, які дапаўняе рэчамі нашу хатку. Шмат літаратуры i матэрыяла па развіццю нацыянальнай самасвядомасці знаходзіцца ў метадычным кабінеце.

Дзякуючы сабранаму нашаму матэрыялу, кожны педагог нашай дашкольнай установы данясе да свайго выхаванца часцінку тых ведаў аб родным кpai; аб гicтоpыі беларускага народа, аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, абрадах i традыцыях.
Я ганаруся, што мы дапамагаем нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. Выхоўваем дзяцей добрымі, разумнымі, дапытлівымі, цярпялівымі i ўважлівымі да ўсяго. I адначасова абуджаем веру дзіцяці ў тое, што яно вырасце патрэбным на зямлі чалавекам.
Не знішчым мы,

не страцім, не згубім

Сваіх лугоў, азёр,

сваіх лясоў.

І родны край,

і мову не разлюбім.

У кожным сэрцы

Гэта дзеяслоў.


В.Гардзей

Шануйце мову родную!

Багатую і мілагучную!

Да работы прыкладаюцца 3 канспекты заняткаў.

Занятак №1
Мая хата багата
Канспект інтэграванага занятку ў групе “Чамучкі”
Праграмны змест: праз знаёмства з беларускай цацкай пашыраць веды дзяцей аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі; актывізаваць мысленне i маўленчыя магчымасці дзяцей; узбагачаць слоўнікавы запас па тэме “Беларускія цацкі” вучыць выкарыстоўваць у актыўнай мове беларускія вершы, загадкі, прымаўкі, песні, выхоўваць цікаўнасць да беларускай мовы i культуры.
Папярэдняя работа: знаёмства з беларускім фальклорам (вершы, казкі, загадкі, прыказкі, песні), падрыхтоука інсцэніроўкі “Пеўнік i яго сябры” з глінянымі цацкамі, развучванне беларускіх народных гульняў.
Абсталяванне: гліняныя, саламяныя, драўляныя цацкі, “хата” бабулі, наглядныя дапаможнікі для гульняў “Дзе чыя хатка”, “Што залішняе?”
Слоўнікавая работа: гліняныя, саламяныя, драўляныя, куфар, столь.
Ход занятку.
Выхавальнік (В.) - Дзеці, адкажыце, у якой краіне мы з вaмi жывем? Як называецца наш горад? Якія яшчэ вы ведаеце гарады? А дзе, акрамя горада, жывуць людзі? Ці ёсць у вас у весцы знаёмыя ці родныя? А ў мяне ёсць такая бабуля, якая жыве ў вёсцы. Яна запрашае нас у госці. Зараз мы з вамі адправімся да яе. (Дзеці пад музыку ідуць да бабулі. Прыходзяць - нікога няма.) На стале ляжыць запрашэнне:

Гэй, сябры! Вітаю вас!

Заходзьце, мілыя, да нас!

Сёння мая хата

Цацкамі багата.

Вы мяне чакайце,

Цацкі разглядайце.

(Дзеці разглядаюць цацкі: саламяныя, гліняныя, драўляныя, льняныя.)

В. Што вам тут знаёма? Каму больш за ўсё падабаецца гэты саламяны конік? Раскажыце пра яго.

Дзіця. Гоп-гоп, конік мой,

Пагуляй яшчэ са мной.

Напаю вадою,

Накармлю травою.



В. З чаго зроблены конік? Які ён? А якая саломка? (Залацістая, бліскучая, гладкая.) Якія яшчэ цацкі з саломы вы бачыце? (Адказы дзяцей.) Кожную цацку, якую вы бачыце, яшчэ можна назваць так: ён, яна, яно, яны. Напрыклад: конік - ён, лялька - яна, птушка - яна, усе разам - яны.

А вось паглядзіце на мастачак, якія робяць саламяныя цацкі. (Дзеці разглядаюць фотаздымкі.) А зараз паслухайце загадку:

Ёсць адмысловы

Будзільнік вясковы.

Заводзіць не трэба

Ды трэба карміць.

I будзе ён ранкам

На працу хадзіць.


Правільна, гэта певень. Знайдзіце тут пеўніка. З чаго ён зроблены? (З гліны.) А якія яшчэ гліняныя цацкі таксама можна назваць словам!: ён, яна, яно, яны? Ён - конік, парсючок; яна - курачка, гусачка; усе разам - яны. Гліняныя цацкі - разнастайныя: жывёлы, птушкі, людзі. Майстар спачатку выбірае гліну, потым лепіць фігурку, сушыць яе, абпальвае ў печы, размалёўвае. Дзіця возьме такую цацку i адразу прымае яе ў сваю гульню. I мы таксама зараз пагуляем.
В. Жыў ды быў Певунок,

Ён на печы спаць не мог,

Вельмі рана ўставаў,

Меў ён вельмі многа спраў.


Певень. Разам з сонейкам устаю,

Песню звонкую пяю,

Усе, усе, усе ў хляве ўставайце

Ды да працы прыступайце.


Кураняты. Дзякуй, Пеця-певунок,

Што падняцца дапамог.


Гусачка. Га-га-га-га-га-га,

Уставаць нам yciм пара.

Будзем травачку шчыпаць,

дзетак частаваць.


Кароўка. Мне таксама трэба ў поле

Хуценька icці,

Дзеткам нашай гаспадыні

Малачка нясці.


Парсючок. Ну чаго ты гарлапаніш?

Паспаць хочацца яшчэ.

Ёсці мне i мaiм дзецям

Гаспадыня вунь нясе.



В. Пеўнік так расхваляваўся

і да парсючка падаўся,

Пра сяброўства расказаў

I параду яму даў.


Пеўнік. Пра ляноцтва забывай,

і да працы ўставай,

Толькі той, хто любіць працу,

Сябрам нашым можа звацца.


В. Вось які цудоўны спектакль, дзеці, атрымаўся. а дапамаглі нам у гэтым... (гліняныя цацкі). З глінянымі цацкамі трэба гуляць асцярожна. Таму што рабіць ix складана. Вось паглядзце, як майстры працуюць. (Дзеці разглядаюць фотаздымак) Гэта сапраўднае беларускае мастацтва. Дзеці, глядзце, якія цудоўны куфар ёсць у бабулі. Цікава, што там ляжыць? (Дзеці заглядваюць у куфар, бачаць драўляныя цацкі.) Як вы думаеце, чым яны адрозніваюцца ад гліняных? Дрэва - матэрыял цвёрды, моцны. Майстры выпільваюць з дрэва птушак, якіх, напрыклад, падвешваюць над калыскай ці пад столлю. Драўляныя цацкі могуць рухацца як быццам сапраўдныя. А зараз мы з вaмi пагуляем у гульню “На дудзе Мікіта грае”.

А вось гэта льняныя цацкі. Якія яны? Паглядзіце, як трымаюцца ў лялькі pyкi, зробленыя з мяккага валакна: майстар туга сціснуў лён у пучок, змазаў клеем. Доўгая спадніца ўпрыгожана цясьмой з беларускім узорам. Дзеці, можа цацкі стаміліся і хочуць у свае хаткі? Давайце возьмем па адной i аднясём у іх хаткі.


Гульня "Чаму сюды прынёс гэтую цацку?"

(у драўлянай хатцы жыве драўляная цацка i т.д.)


(Вяртаецца бабуля з поўным кошыкам цацак)

Бабуля. Добры дзень, мае даражэнькія! Прабачце, калі ласка, затрымалася я на кірмашы. А што вы тут без мяне робіце?

Дзеці. Цацкі разглядаем.

Бабуля. А якія вам больш спадабаліся?

Дзеці. Усе!

В. Мы нават цацкі ў ix xaткi размясцлі.

Бабуля. Дзеткі, я на кірмаш ездзіла за падарункамі для вас. Вось паглядзіце, якія цацкі-свісцёлкі здабыла. Заўсёды на Беларусі яны былі любімай дзіцячай забавай. Сёння дзе-нідзе яшчэ працуюць майстры, якія робяць такія цацкі. У большасці - у выглядзе жывёл i птушак. (Паказвае, дзеці называюцъ) Гэтыя жывёлы i птушкі даюць моц чалавеку. А калі з iмi гуляюць дзеці, бацькі свішчуць на ix, i малыя не хварэюць, свісцёлкі адганяюць злых духаў. Я вам дарую ix для таго, каб вы з імі гулялі i ніколі не хварэлі. Ну, а зараз разам паспяваем i пасвішчам, (Дзеці выконваюць песню “Гусачок”).

В. Дзякуй, бабуля, за цацкі-свісцёлкі Але нам трэба вяртацца. Да пабачэння!

Занятак № 2


Музычны тэматычны занятак: «Беларускія матывы» група «Фантазеры»
Мэта: Даць  уяўленне   аб  сувязі   i   ўплыву  навакольнага  асяроддзя  i мастацтва.
Задачы:

1. Фармаваць нацыянальную самасвядомасць выхаванцаў праз далучэнне да культурных здабыткаў i каштоўнасцей беларускага этнасу,

2. Вучыць дзяцей уважліва разглядаць малюнкі, знаходзіць знаёмыя элементы ў прыродных арнаментах і ў рэчах, упрыгожанных арнаментамі.

3.  Замацаваць паняцці «прыродны арнамент», «геаметрычны арнамент».


Ход занятка:
У музычную залу пад гукі беларускай народнай мелодыі ўваходзяць дзеці.

Выхавальнік: Дзеці, сення ў нас незвычайны музычны занятак. Паглядзіце да нас ў госці прыйшлі лялькі Марыля i Mixacь. Трэба з iмi павітацца.

Дзеці прапяваюць словы «Добры дзень» на ўстолівыя гукі Cdur.



Выхавальнік: Лялька Марыля, а што ў цябе за прыгожыя рэчы на стале?

Лялька Марыля:  Я вам прынесла цуд-карту. Гэта наша родная старонка Беларусь. Адкажыце, чаму ва ўciм свеце называюць так нашу Kpaiну? (Адказы дзяцей: жывуць людзі з 6лакітнымі вачьма, у ix русыя валасы; людзі добрыя, яны не хочуць вайны; яны ў даўнія часы насілі белую ільняную вопратку).

Выхавальнік: (падводзіць вынік) Так. Белая Русь таму, што шмат белага колеру, а белы колер - гэта сімвал дабрыні, чысціні. А вось колер зялены, ён сімвалмзуе лясы i палм. Блакітны колер сімвал рэк i азёр. Якія прыгожыя цёплыя фарбы. Лялька Марыля, мы ўпрыгожым нашу музычную залу. (Плакат замацоўваецца на цэнтральнай сцяне). Вось якая цудоўная наша прыгажуня Беларусь. Ласкавыя словы просяцца самі. Валерыя i Сяргей, прачытайце вершы аб нашай радзімай старонцы.
Беларускія краявіды. Анатоль Грачанікаў.

Беларускія краявіды...

Перазвоны азер i бароў.

Над палеткамі бульбы i жыта –

Песня велічных курганоў.
Куточак зямлі. Яніна Жабко.

Куючак зямлі, дзе бярозкі шумяць,

Дзе ясныя зоркі ў азёры глядзяць,

Гэта наша зямля дарагая.

Гэта нашы лугі i палі,

Над якімі спрадвеку лунае

Бусел - сімвал бяссмерця зямлі.

Куточак зямлі, дзе прыгожа пяюць,

Дзе вельм гасцінныя людзі жывуць.

Дзе клёкат бусліны нам песняй гучыць –

Куточак зямлі як цябе не любщь?!

Куточак зямлі, на якой мы жывём, -

Ласкава цябе Беларуссю завем.

У добрых вачах - васільковая сінь,

Куточак зямлі, ты ў ліку святынь!

Мы лесам адзіным з табою жывём,

Ласкава цябе Беларуссю завем.
Лялька Марыля: Вельмі добрыя вершыкі, малайцы. А ў мяне яшчэ i вяночкі ёсць.

Выхавальнік: Якія яны прыгожыя! Рамонак, два васількі, зноў рамонак i зноў два васількі. Што гэга атрымліваецца? (Арнамент).Так, гэта арнамент, а які ён? (Прыродны). З якіх элементаў ён складаецца?  (З белага рамонка i 2 блакітных  васількоў). Марыля, мы возьмем      вяночкі i ўпрыгожым дзяўчынак. А яны праспяваюць песьню.
Песьня-карагод «Белая Русь». Музыка Елістратавай, сл. Л.Забалоцкай.
Выхавальнік запрашае дзяцей да стэнда дзіцячых работ з фарбаў, пластыліну, аплікацый. Арнамент зроблены i геаметрычны, i прыродны. Дзеці разглядаюць i адказваюць, што гэтыя арнаменты сімвалізуюць:

1) Вобраз маці - сімвал любові да яе, самага святога на зямлі. Мы павінны  любіць i шанаваць яе.

2) Вобраз галубоў - сімвалізуе каханне:

а) калі галубы ідуць адзін за адным - каханне пачынаецца;

б) калі галубы глядзяць адзін на аднаго - каханне ў росквіце;

в) каханне без узаемнасці, калі галубы ідуць у розныя бакі.

3) Пчолы - сімвал працы, руплівасці.

4) Сонца, месяц, зоркі.

5) Пеўнік - пачатак новага дня, знікненне нячыстай сілы.

Лялька Mixacёк: A ў мяне таксама шмат цікавых рэчаў. Вось паглядзіце, якая ў мяне дудка. Яна вecяліць можа, можа ў пляс наклікаць, а можа i плакаць заставіць.

Мы з дзедам дудку змайстравалі,

Яна зайграла на зары.

Музычнай казкаю назвалі –

Прыходзьце, слухайце, сябры! (Эдзі Агняцвет «Дудка»)

Музычны кіраўнік: У даўнія часы людзі збіраліся разам, каб адпачыць пасля цяжкай працы. Яны казалі байкі, спявалі i танцавалі. I каб мы змаглі пачуць гучанне тых старажытных інструментаў i тую музыку, у наш час існуюць фальклорныя музычныя гурты. Уважліва слухайце фальклорную, гэта значыць народную, музыку ў выкананні «Ліцвінаў» - гэта назва гурта. А мне адкажыце на пытанні:

1)Якія музычныя інструменты вы пачулі?

2) Якая па характару гэта мелодыя? (Гучыць фанаграма «Ліцвіны» мел. «Акуліна»)

А вось другі ўрывак мелодыі вы пачуеце ў выкананні фальклорнага музычнага гурта «Стары Ольса». Назва урыўка «Поўня». Паслухайце i адкажыце, што за інструмент гучыць i які характар гэтай мелодыі? (Дудка; сумная, гаротная, тужлівая, задуменная)

А чаму дудка грае з гукамі прыроды? Ці пачулі вы галасы птушак, звяроў? (На дудцы раней гpaлi пacтyxi. Музыка сумная таму, што пастуху адзінока i страшна ўночы). Цi магчыма пад такую музыку танцаваць? (Не).

Mixaceк: Паглядзіце, гэта дудка ўпрыгожана арнаментам.   Адкажыце, які тут малюнак? (Лісцікі). Які гэта      арнамент? (Прыродны).

Выхавальнік: Прыгожая  вельмі дудка, цудоўна яна гучыць.  Мы  ж не будзем сумаваць, будзем спявацъ i танцаваць.

Танец «Зайграй жа мне, дударочку». Беларуская народная мелодыя.



Выхавальнік: А з дудкай мы яшчэ i пагуляем.
ГУЛЬНЯ «Дудка». Народная мелодыя «Янка».
Дзеці стаяць па крузе, спяваюць i адначасова перадаюць дудку адзін аднаму.

Гэта дудка не прастая –

Ад ycix яна ўцякае.

Каму ў рукі пападзе.

Той у круг плясаць пайдзе.

Дзіця з дудкай выходзіць на цэнтр круга i выконвае танцавальныя pyxi, усе астатнія дзеці пляскаюць у далоні.
Выхавальнік: А вось яшчэ Mixacёк прынёс pyчнiкi i cкiндачкі. Усе гэтыя рэчы зроблены працавітымі рукамі чалавека. А каб iмі было прыемна карыстацца, гэтыя рэчы упрыгожылі арнаментам.

Які мы  бачым арнамент? (Прыродны, геаметрычны).



Выхавальнік: Кожны арнамент складаецца з некалькіх элементаў. Кожны ўзор  нагадвае нам аб прыродзе.  Што  вось тут?  (Кветкі, лicцiкi, грыбкі, птушкі, звяры). Багата маці-прырода – багаты i сюжэты з прыродных арнаментаў. Усё што радуе чалавека, што яму падабаецца, ён  пераносіць   у  малюнак.   А   вось скіндачкі іх здаўна надзявалі на галаву. Паглядзіце, які тут арнамент? (Геаметрычны). Зараз дзяўчынкі ўпрыгожаць сябе i пакажуць танец з ручнікамі.
«Танец з ручнікамі» Народная мелодыя «Купалінка.».
Выхавальнік: Вось колькі цікавага мы пазналі, паглядзелі. Bялiкi дзякуй Вам, лялькі Марыля i Mixacёк. Цяпер дзеці самі змогуць знаходзіць у розных рэчах прыродныя арнаменты. З якіх элементаў яны могуць складацца? (З раслін, кветачак, ягад, птушак, звяроў). Да пабачэння, Марыля i Mixacёк!

Дзеці пакідаюць музычную залу i ідуць у “Беларускую хатку”. Там за сталамі яны п’юць гapбaтy з абаранкамі.

Занятак № 3


Комплексны занятак “Незвычайная вандроўка”

Група “Чамучкі”


Праграмны змест:

• абагульніць веды аб тым, што наша Радзіма - Беларусь;

• народ, які жыве ў Беларусі - беларусы;

• мова на якой мы размаўляем - беларуская;

• пазнаёміць з керамічнымі вырабамі;

• замацоўваць веды аб даўжыні гукаў i дакладна ў папеўках воплескамі ў далоні паказваць рытмічны малюнак папеукі;

• працягваць знаёмства з драўлянымі музычнымі інструментамі, адрозніваць ix па гучанню;

• развіваць пачуццё рытму, у песнях вызначаць моцную i слабую долю i рытмічна граць на шумавых музычных інструментах;

• праз песні пашыраць слоўнікавы запас дзіцяці;

• удасканальваць уменне дзяцей рытмічна выконваць асноўныя pyxi пад музыку.


Ход занятку:
гучыць беларуская песня "Мой родны кут". Дзеці пад гук пecнi заходзяць у групавы пакой, сядаюць на свае месцы.

Выхавальнік: Дзеці, сёння ў нас цудоўны дзень. Да нас прыйшло вельмі шмат гасцей. Яны такія ўсе прыгожыя, добрыя, з такімі вясёлымі пяшчотнымі ўсмешкамі на тварах, нам з вамі перадаецца ix весялосць. Давайце з гасцямі прывітаемся.

Дзеці: Добры дзень

Выхавальнік: ці звярнулі вы ўвагу на тое, якая гучала музыка, калі вы заходзілі ў групу?

Пры станоўчым адказе Выхавальнік працягвае гаворку, калі не - тады прапануе паслухаць яшчэ раз песню.

Якая па характару гэта песня? - Адказы дзяцей

На якой мове спяваюць артысты? - Адказы дзяцей

Пра што спяваюць у песні? - Адказы дзяцей

Выхавальнік: Скажыце мне, калі ласка, у якой краіне мы з вамі жывём? - Адказы дзяцей

А калі мы жывём у Беларусі, нарадзіліся тут, хто мы? Беларусы

У якім горадзе мы жывём? - Адказы дзяцей.

Так, дзеці, MІHCK -галоўны горад, сталіца Беларусі I мы з вамі размаўляем на якой мове? Адказы дзяцей


Паспухайце верш “Родная мова” у выкананні Дашы.
Родная мова”

Крынічкай спявае, не замярзае, Родная мова.

У сэрцы не гасне, поўніцца шчасцем, Родная мова.

Над светам лунае, вечна жывая, Родная мова.

І нас беларусаў збipae, яднае,

Родная мова.
Выхавальнік: А якая яна наша родная мова?

Дзеці: прыгожая, ласкавая, пяшчотная. Беларуская мова - гэта мова нашых бабуль, матуль, гэта цудоўная мова.

Выхавальнік: Дзеці, я атрымала паштоўку ад дзеда Васіля i бабулі Bacіліxi /паказвае/ Яны цікавяцца, як вы жывіце, ці вялікія вы ўжо? Яны зноў запрашаюць нас ycix у вёску. Але мы з вамі паедзем не на аўтобусе, не на машыне, а на конях. Мы абярэм двух конікаў пры дапамозе лічылкі:
Кінь,кінь,перакінь.

Мы далёка пабяжым,

Цераз воду, праз агонь,

Не дагоніць нас i конь.


Абраныя дзеці бяруцъ дугу - яны коні, астатнія становяцца за імі i “едуць” у госці.

Дзеці спыняюцца ля дзвярэй этнаграфічнай хаткі.

Выхавальнік: Ну вось мы i прыехалі да Baciліxi i Васіля.

/ Дзед ляжыць на ложку i чытае газету. Баба прыбірае ў хаце./

Баба:   Дакуль ты, Васіль, ляжаць будзеш? Уставай, да нас госці прыйшлі!

(Да дзяцей)

Гэй, сябры, вітаем вас!

Заходзьце хуценька да нас!

Сёння наша хата

Цікавымі рэчамі багата!

Выхавальнік: Дзеці, паглядзіце колькі ўсяго цікавага ў дзеда з бабуляй. Хата незвычайная, бо тут жывуць цікавыя рэчы.

Баба: Так, дзеці, у нашай хаце шмат усяго цікавага, прыгожага. Гэта i гаспадарчыя тавары, i посуд, i рэчы з саломы i льну. I шмат чаго мы зрабілі cвaiмi рукамі. Дзед Васіль, раскажы пра посуд які ў нас ёсць.

Дзед:   Вось гэты посуд я зрабіў cвaiмi рукамі ў сваёй майстэрні. Там у мяне стаіць ганчарны круг з дапамогай якога я раблю посуд. Можа вы адкажыце з чаго я раблю посуд? - Адказы дзяцей - Малайцы, з гліны.

Выхавальнік: Дзеці, можа вы ведаеце, як завецца чалавек які вырабляе посуд на ганчарным крузе? - Адказы дзяцей – Ганчар. Дык як можна назваць дзеда Васіля? (Ганчаром)

Дзед:     Ганчар - сапраўдны чараўнік,

Ён гліны ўзяў камяк .

I вось збанок на крузе узнік,

А потым круглы гляк.



На ганчарным крузе можна зрабіць розны посуд: i мicкi, i талеркі, кружкі, i збанкі, i чугункі (Усё паказвае) А посуд, каб быў прыгажэйшы, я размалёўваю фарбамі з элементамі беларускага узора: люцікамі, хвалістымі лініямі, кропачкамі, кветачкамі.

Выхавальнік: Дзякуй, дзядуля. Шмат цікавага мы даведаліся. А што гэта тут стаіць на стале?

Баба: Гэта куфэрак, у якім ляжаць розныя   рэчы, я ix рабіла сваімі рукамі. Ткала посцілкі, вышывала сурвэткі, абрусы, ручнікі. А чым можаце вы парадаваць нас, што вы умееце рабіць?

Выхавальнік: А мы прыгожа танцуем i спяваем, на музычных інструментах умеем. Запрашаем усіх у музычную залу. (Госці і дзеці праходзяць у зал, дзе далей працягваецца занятак)

Па сярэдзіне залы стаіць шырма, з бакоў крэселкі. Дзеці уваходзяць i адразу сядаюць. За шырмай чутны голас.
Янка: Ой-ой-ой!

Выхавальнік: Хто гэта крычыць?

Янка: Гэта я, хлопчык Янка!

Выхавальнік: А дзе ж ты?

Янка: Я тут, тут ! Не магу сабраць інструменты, яны ўсе раскідаліся ў мяне.

Выхавальнік: А якія інструменты?

Янка: Ну вядома, музычныя. Я вось малаточкам пагрукаю, а вы паспрабуйце здагадацца па гучанню, што гэта за інструмент, ды скажыце назву яго.
Янка, па чарзе грае на трашчотке-качалке, драбінке, ляпке, бубне, лыжках, трох -вугольніке. Дзеці называюць інструмент, Выхавальнік выкладае ix перад шырмай.
Янка:   А на гэтым інструменце, які вы яшчэ не ведаеце, я выканаю песеньку. Вы, дзеці, скажаце мне назву гэтай песенькі.
/Янка грае на металафоне папеўку “Жучок”, дзеці кажуць назву папеўкі./
Выхавальнік: Мы сабралі ўсе музычныя інструменты, зараз я дапамагу табе выбрацца i ты нас пазнаёміш з новым музычным інструментам.
Робіць выгляд, што дапамагае, руку заносіць за шырму. З’яўляецца хлопчык Янка, (лялька), ён аддае металафон выхавальніку.
Янка: Гэты музычны інструмент мае назву- металафон. Граюць на iм стукая драўляным малаточкам па пласцінках, малаточак адскоквае, а гук працягвае гучаць. Зараз вы паспрабуеце caмi пастукаць па пласцінах.

Падыходзіць да дзяцей, тыя стукаюць. Зноў Янка грае папеўку, замацоўвае назву інструмента з дзецьмі.

Выхавальнік: Янка, мы гэтую песеньку, “Жучок”, можам праспяваць i ў далонькі прапляскаць.

Дзеці спяваюць “Жучок” са словамі з транспанаваннем i пляскаюць рытмічны малюнак мелодыі: восьмыя ноты - два воплескі ў далонькі, чэцвяртныя - адзін воплеск па каленях. Затым музычны кіраўнік грае мелодыю, а дзеці “ціцікаюць”. Восьмыя- “ці-ці”, чвэрць - “та.”
Янка: А можа, вы мне праспяваеце якую-небудзь песеньку яшчэ?

Выхавальнік: Мы ведаем многа песень, але табе прапануем паслухаць жартоўную песню “Стуку-стуку па таку”.

Дзеці бяруць драўляныя музычныя інструменты i спяваюць.
ПЕСНЯ “СТУКУ-СТУКУ ПА ТАКУ” Муз. Рэмізоўскай.
Янка: Добра спяваеце, добра граеце на музычных інструментах, малайцы.

Выхавальнік: Янка, нашы дзеці ведаюць вясёлы танец, а назва яго такая, як завуць цябе. Гэта танец - полька “Янка”.
ПОЛЬКА “ЯНКА” беларуская народная музыка.
Янка: Ой, мне хочацца з вамi пагуляць. Я тут з сабой прынёс лапці, бярыце ix хутчэй, рабіце круг шырэй!
ГУЛЬНЯ “ЛАПЦІ”
Па крузе дзеці кладуць лапці i ca cпeвaмi ідуць, па крузе адзін за адным. Выхавальнік у гэты момант бярэ некалькі пар сабе ў руку. Напрыканцы мелодыі, дзецям патрэбна стаць на лапці “абуцца”, каму не хапіла, той выбывае з гульні./
Мы па крузе йшлі,

Сабе лапці знайшлі.

Ты, Mікітa, не зявай,

Хутка лапці абувай.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка