Vuraj вэлытай, Пэрэпылко Вэлытай, вэлытай Пэрэпылко! 2р Поглянь, поглянь у нас жыта кілько! 2р




Дата канвертавання18.05.2016
Памер17.79 Kb.
VURAJ

Вэлытай, Пэрэпылко

1. Вэлытай, вэлытай Пэрэпылко! - 2р

2. Поглянь, поглянь у нас жыта кілько! - 2р

3. А ў нас сэрпыкі золотыйі – 2р

4. А нашы дэвчынкі молодыйі – 2р

5.Вэлытай, вэлытай Пэрэпылко! - 4р

Талака

У нас сягоння талака.

Шчука рыбу валакла

а на дварэ да й не рана - 2

Талочнікі не пяюць -

ім гасцінца не даюць

а на дварэ да й не рана - 2

У нашага гаспадара

кудравая галава

а на дварэ да й не рана - 2

Ён кудрамі патрасе-

нам гасцінца прынясе

а на дварэ да й не рана - 2

Гаспадыня вутка,

варачайся хутка

а на дварэ да й не рана - 2

Стаўце кашу на стол,

а горшчыка кінь пад стол

а на дварэ да й не рана – 2

Калыханка

Генадзя Бураўкіна

Доўгі дзень, цёплы дзень,

Адплывае за аблокі.

Сіні цень, сонны цень

Адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы,

Змоўклі птушак галасы,

І буслы ў гняздо схавалі

Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,

Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе

Патухаюць зоркі-сплюшкі,

Гульні ўсе, казкі ўсе

Пахаваны пад падушкі.

Спяць і мышкі, і стрыжы,

Спяць машыны у гаражы,

Ты таксама каля мамы

Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,

Вачаняты закрывай.

Баю-бай, баю-бай,

Разам з намі засынай

Калыханка Рыгора Барадуліна

Лю-лі, лю -лі, лю-лі,

Прыляцелі гулі,

Селі на вароцях

У чырвоных боцях.

Сталі сакатаці,

А што гулям даці.

Ці гароху троху,

Ці ячменю жменю.

Ці бочку пшаніцы,

Каб снам добрым сніцца.

Лю-лі, лю -лі, лю-лі,

Прыляцелі гулі.

Лю-лі, лю -лі, лю-лі,

Пайшоў кот у дулі,

Памарозіў лапкі,

Скочыў на палаткі.

Сталі лапкі грэцца,

Дзе катку падзецца.

Сталі лапкі сохнуць,

Трэба катку здохнуць.

Будзем лазню паліць,

Катку лапкі парыць,

Катку лапкі парыць,



Катку хвосцік правіць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка