Вучнёўскага актыву; план работы калектыву па важнейшаму накірунку




Дата канвертавання08.06.2016
Памер56.32 Kb.
Кансультацыя. Планаванне выхаваўчай работы ў класе.
Мэта: Навучыць класных кіраўнікоў планаванню выхаваўчай работы ў класе, фарміраванне культуры планавання і эстэтыкі афармлення плана.
План кансультацыі

  1. Віды плана, структура плана.

  2. Форма плана выхаваўчай работы.

  3. Методыка і этапы планавання.

  4. Правілы сумеснага планавання і аналіз рэзультатаў.

  5. Літаратура для самастойнага вывучэння.


Змест кансультацыі

  1. Віды планаў:

  • план выхаваўчай работы класнага кіраўніка (на чвэрць, год);

  • план работы вучнёўскага актыву;

  • план работы калектыву па важнейшаму накірунку;

  • план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства ў калектыве.

Важна, каб структура плана дазваляла бачыць мэты і задачы работы, цякучыя і перспектыўныя справы, уносіць карэктывы і змяненні, а таксама адлюстроўвала ўзаемадзеянне ўдзельнікаў педагагічнага працэсу.

Структура плана выхаваўчай работы:



  1. Аналіз выхаваўчай работы ў класе за мінулы навучальны год.

  2. Задачы выхаваўчай работы на новы навучальны год.

  3. Змест работы з калектывам вучняў.

  4. Работа з сям’ёй, грамадскасцю.


2.Форма плана.

Класны кіраўнік плануе сваю работу па наступных напрамках:

“Вучань – патрыёт і грамадзянін”;

“Вучань і яго здароўе”;

“Вучань і яго інтэлектуальныя магчымасці”;

“Вучані і яго мараль”.

Класныя выхаваўчыя гадзіны, калектыўныя справы ўносяцца ў перспектыўны план выхаваўчай работы класа, а затым размяркоўваюцца ў плане-сетцы на кожны месяц навучальнага года. Дадзеная форма прадугледжвае аб’яднанне ў сабе перспектыўнага, каляндарнага і цякучага планавання. Гэта дазваляе прадугледзець асноўныя справы на ўвесь год і ў той жа час ўносіць па ходу работы дапаўненні і змяненні.
3.Методыка і этапы планавання выхаваўчай работы ў класе.

1 этап – аналіз вопыту работы, асэнсаванне яго вынікаў.

На гэтым этапе можна выдзеліць две стадыі: збор інфармацыі і яе апрацоўка.

2 этап- вызначэнне і фармуліроўка выхаваўчых задач (“мазгавая атака”па аналізу работы і фармуліроўцы задач школьнага калектыву на наступны год). Важна на дадзеным этапе, каб задачы выхаваўчай работы, якія стаяць перад педагогамі, транфарміраваліся ў задачы ўсяго вучнёўскага калектыву.

3 этап- калектыўны пошук карысных спраў, якія могуць забяспечыць дасягненне станоўчых рэзультатаў, выкананне намечанага. Пошук спраў праводзіцца на розных узроўнях і напрамках: агульнашкольныя справы, змест і формы работы клубаў, штабоў, гурткоў, школьныя святы і аб’екты паўсядзённага клопату. Выкарыстоўваюць наступныя прыёмы прыцягнення ўсіх членаў калектыву да пошуку: “разведка” карысных спраў, конкурс на лепшую прапанову ў план, аукцыён ідэй, анкетаванне і др.

4 этап – адбор зместу і форм работы, падагульненне прапаноў членаў калектыву і састаўленне праекта плана выхаваўчай работы. Мэтазгодна аформіць праект у выглядзе плана-сеткі, каб лягчэй было ўявіць загружанасць плана, размеркаванне спраў па часе. Такая форма выгадна і для азнаямлення з праектам другіх членаў калектыву. Састаўляюць план педагогі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара сумесна з актывам вучняў.

5 этап – абмеркаванне і зацвярджэнне плана выхаваўчай работы з вучнёўскім калектывам на педсавеце.

6 этап - складанне планаў, якія забяспечваюць выкананне пастаўленых мэт у выхаванні школьнікаў і рэалізацыю намечанай работы з вучнёўскім калектывам. Гэта план метадычнай работы з настаўнікамі, вучобы вучнёўскага актыву, план кантроля за выхаваўчай работай, планы педсаветаў, кансультацый і г.д.

7 этап – абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы вучнёўскага калектыву на сходзе ўсіх дзяцей або канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў пярвічных калектываў.

8 этап –планаванне ў пярвічных калектывах з улікам агульнашкольнага плана.



Планаванне выхаваўчай работы ў школе цесна ўзаемазвязана з планаваннем у класных калектывах.

Этапы планавання ў класным калектыве.

  1. Калектыўны аналіз выхаваўчай дзейнасці класа з прыцягненнем бацькоў, усіх вучняў і вызначэнне задач на наступны год – красавік-май.

  2. Састаўленне аналіза выхаваўчай работы класным кіраўніком і фармуліроўка задач выхавання – пачатак чэрвеня.

  3. Састаўленне папярэдняга варынта плана выхаваўчай работы з улікам выхаваўчых і арганізацыйна-педагагічных задач – чэрвень.

  4. Калектыўнае планаванне выхаваўчай работы ў вучнёўскім і бацькоўскім калектыве, арганізаванае класным кіраўніком, - 1-3-я нядзеля верасня.

  5. Знаёмства вучняў з падзеямі ў краіне ў бягучым годзе, вопытам і формамі ўдзелу вучняў у розных справах, агляд падзей школьнага жыцця.

  6. Збор прапаноў у план работы:

  • пошук карысных спраў творчымі групамі ( справы для нас саміх, для згуртавання калектыву; справы для малодшых, у супрацоўніцтве з малодшымі; справы на карысць школы; сумесныя справы з бацькамі);

  • конкурс на лепшую прапанову справы на карысць і радасць людзям па выніках “разведкі” карысных спраў;

  • анкетаванне з выкарыстаннем наступных пытанняў: Якія справы мінулага года асабліва спадабаліся і чаму? Якія справы згуртуюць наш калектыў?

  • прапановы адказных вучняў за канкрэтныя ўчасткі работы калектыву.

  1. Вызначэнне або ўдакладненне тэматыкі класных выхаваўчых гадзін, прапанаваных класным кіраўніком (анкета, калектыўнае абмеркаванне).

  2. Гульня “Цікавасць”:

  • прапаноўваецца напісаць на лістках пералік сваіх захапленняў, любімых заняткаў;

  • дзеці пачарзе выходзяць да дашкі і фіксуюць сваі захапленні, састаўляецца спіс любімых заняткаў вучняў класа;

  • вучні добраахвотна аб’ядноўваюцца ў групы з улікам гэтых захапленняў і рыхтуюць прадстаўленне групы;

  • кожная група састаўляе план спраў, дзеяггяў з мэтай рэкламы свайго захаплення і прыцягнення да гэтага віду заняткаў аднакласнікаў, вучняў другіх класаў;

  • групы абараняюць свае праекты, планы, ідзе абмеркаванне прапаноў групы і адбор ідэй у план работы класнага калектыву.

  1. Абмеркаванне зместу, форм работы з бацькамі і дзецьмі на бацькоўскім сходзе.

  2. Апрацоўка прапаноў дзяцей і бацькоў класным кіраўніком, актывам школьнікаў і бацькоў.

  3. Абмеркаванне выхаваўчых задач, састаўленне праекта плана на сходзе актыва бацькоў і вучняў.

  4. Знаёмства з праектам плана ўсяго калектыву.

  5. Састаўленне плана класнага кіраўніка, канкрэтызацыя яго папярэдняга варыянта, унясенне карэктыў з улікам матэрыялаў калектыўнага планавання, плана вучнёўскага калектыву.

Прыступаючы да планавання выхаваўчай работы з класным калектывам, класны кіраўнік абавязаны кіравацца наступнымі правіламі.
Правілы планавання.

Правіла першае. Плануемыя мерапрыемствы павінны быць разлічаны на пэўны ўзрост вучняў і ўлічваць асаблівасці вядучай дзейнасці як псіхалагічнай асновы дадзенага ўзросту.

Правіла другое. Кожнае плануемае мерапрыемства павінна быць напраўлена на канечны рэзультат і рашаць пэўныя задачы.

Правіла трэцяе. Планаванне пазакласных мерапрыемстваў павінна быць сістэмным, а не спантанным.

Правіла чацвёртае. Планаванне павінна ўлічваць мэты і задачы выхаваўчай сістэмы школы, паралелі, меркаванні вучняў і іх бацькоў.

Правіла пятае. Калі класны кіраўнік пачынае работу з класным калектывам упершыню, ён павінен уважліва вывучыць сістэму выхаваўчых мерапрыемстваў папярэдняга класнага кіраўніка і па магчымасці працягваць пачатае ім у калектыве, толькі ўдасканальваючы, шліфуючы і дапаўняючы сваім.

Правіла шостае. У планаванні неабходна адвесці галоўнае месца традыцыйным мерапрыемствам школы і паралелей, толькі ўскладняючы і відазмяняючы ступень удзелу ўсіх вучняў класа ў гэтых справах.

Правіла сёмае. Класны кіраўнік абавязаны вывучыць у аналізе выхаваўчай работы за мінулы год праблемы класнага калектыву і школы, якія неабходна будзе вырашаць у наступным годзе.

Правіла восьмае.Класны кіраўнік павінен помніць, што пазакласныя мерапрыемствы могуць быць разнастайнымі і па форме, і па зместу, цікавымі і развіваючымі.

Правіла дзявятае. Планаванне павінна ўлічваць даты, звязаныя з гісторыяй краіны, раёна, у якім размешчана школа, самой школы. Нельга забываць падзеі, якія звязаны з гісторыяй чалавецтва, лёсамі людзей.

Правіла дзясятае. У састаўленні плана выхаваўчай работы могуць і павінны ўдзельнічаць як дзеці, так і бацькі. Гэта неабходна для таго, каб уяўляць узровень патрабаванняў і прэтэнзій дарослых і дзяцей, да сябе і другіх, да жыцця ў класным калектыве.
Літаратура для самастойнага вывучэння.

  1. Иванов И.П.Энциклопедия коллективных творческих дел.-М.,1989.

  2. Дереклеева Н.И. и др. Справочник классного руководителя.- М.,2005.

  3. Титова Е.В.Если знать, как действовать:Разговор о методике воспитания. Книга для учителя.-М.,1993.

  4. Щуркова Н.Е.Собранье пестрых дел.-М.,1994.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка