Вучэбная праграма па дысцыпліне “літаратурна-мастацкая творчасць”




старонка1/3
Дата канвертавання01.04.2016
Памер464.48 Kb.
  1   2   3


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

___________________С.У.Абламейка

________________________________
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ

ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ”


спецыяльнасці перападрыхтоўкі 1-23 01 74 Лiтаратурна-мастацкая творчасць

















2010 г.

Складальнікі праграмы:

Т. Д. Арлова, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

А. М. Кавалеўскі, старшы выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журна­лістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Г. Б. Багданава, дацэнт кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

М. В. Аляшкевіч, выкладчык кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Рэцэнзенты:

А. І. Смагін, доктар мастацтвазнаўства, прафесар кафедры культуралогіі Інстытута сучасных ведаў;

Т. М. Дасаева, загадчык кафедрай замежнай журналістыкі i лiтаратуры Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук

Рэкамендавана да зацвярджэння:
Кафедрай літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ

Пратакол пасяджэння ад 28.04.2010 г. № 14.


Навукова-метадычным саветам па групе спецыяльнасцей журналістыкі Вучэбна-метадычнага аб’яднання вну Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Пратакол пасяджэння ад 27.05.2010 г. № 5


Адказны за выпуск: Арлова Т. Д.

Адказны за рэдакцыю: Багдана Г.Б.

Тлумачальная запіска

Курс «Літаратурна-мастацкая творчасць» прызначаны для таго, каб даць цэласнае ўяўленне аб гістарычным развіцці прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі; аб спосабах распаўсюджання і сацыяльнага засваення найлепшых узораў мастацкіх твораў, якія з’яўляюцца сусветным і нацыянальным культурным скарбам. Асаблівая ўвага звернута на выпрацоўку светапоглядных і творчых аснаванняў для будучай прафесіянальнай працы, а таксама на выхаваўчы патэнцыял мастацкай творчасці, які дазволіць зразумець свет каштоўнасцяў і сэнсаў праз творы мастацтваў шматлікіх стагоддзяў.

Курс «Літаратурна-мастацкая творчасць» выкладаецца ў кантэксце комплекса дысцыплін соцыягуманітарнага характару, такіх як гісторыя свету, гісторыя мастацтваў, культуралогія, гісторыя літаратур (беларускай і замежнай, тым ліку рускай), курсаў па профілі. Вучэбна-метадычная праблема ў выкладанні гэтай новай дысцыпліны ў Інстытуце журналістыкі палягае ў тым, каб з апорай на тое, што пройдзена, глыбей засвоіць спецыфічныя асаблівасці такіх родаў літаратуры, як проза, паэзія, драматургія, крытыка.

Мэта гэтага курса – сфарміраваць у студэнтаў навуковыя ўяўленні пра літаратурныя формы духоўнай творчасці, сутнасць, пабудову, тыпы, віды, заканамернасці функцыявання прозы, паэзіі, драматургіі, крытыкі, выпрацаваць навыкі працы ў галіне літаратурна-мастацкай творчасці.

Сыходзячы з мэты, былі вызначаны наступныя задачы:



  • пазнаёміць студэнтаў з гістарычным досведам развіцця літаратурнай творчасці на працягу стагоддзяў;

  • даследаваць пераемнасць і эстэтычныя традыцыі нацыянальных супольнасцяў, эвалюцыю мастацкіх стыляў і плыняў;

  • дапамагчы выпрацаваць каштоўнасныя арыенціры ў разуменні сваёй літаратуры і літаратуры свету, усвядоміць сябе суб’ектам мастацкай творчасці;

  • засвоіць гістарычныя і сучасныя формы ўзаемадзеяння літаратуры Беларусі з рускай і іншымі замежнымі літаратурамі;

  • арганічна знітаваць каштоўнасны змест дзейнасці майстроў літаратуры розных эпох з засваеннем журналісцкіх дысцыплін і шырокай інтэлектуальнай творчасцю.



ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
па дысцыпліне “ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ”



п/п


Назва раздзелаў, тэм

Колькасць

аўдыторных гадзін

1.

Проза: лекцыі

1.1

Уводзіны ў прадмет. Літаратурна-мастацкая творчасць як спецыфічная форма духоўнай дзейнасці. Віды літаратурна-мастацкай творчасці. Проза

2

1.2

Адметнасць мастацкай прозы ў параўнанні з іншымі відамі літаратурнай творчасці (паэзіяй, драмай)

2

1.3

Мастацкія, стылістычныя асаблівасці празаічных твораў

2

1.4

Проза ў кантэксце прасторы і часу. Гісторыя і сучаснасць

2

1.5

Асноўныя празаічныя жанры. Апавяданне

2

1.6

Аповесць як жанр эпічнай літаратуры

2

1.7

Раман як жанр эпічнай літаратуры.

2

1.8

Сучасная проза. Жанры. Імёны. Вобразы

2

Усяго: 16




Проза: лабараторныя заняткі

1.9

Асноўныя празаічныя жанры. Апавяданне

2

1.10

Сучасная проза. Жанры. Імёны. Вобразы

2

Усяго: 4

2.

Паэзія: лекцыі

2.1

Прырода паэтычнага выказвання

2

2.2

«Паэтычны» не значыць «лірычны»

2

2.3

Аб паэтычнай свабодзе

2

2.4

Стылістыка паэтычнай творчасці

2

2.5

Ад сілаба-тонікі да верлібра

2

2.6

Жанравая палітра сучаснай лірыкі

2

2.7

Правілы работы над паэтычным тэкстам

2

Усяго:14




Паэзія: лабараторныя заняткі

2.8

Што такое верш

2

2.9

Моўная недастатковасць і моўная празмернасць

2

2.10

Няўдалая вобразнасць, моўная вычварнасць

2

2.11

Абсурдызмы, алагізмы, двухсэнсоўнасці

2

2.12

Паразітная рыфма. Недарэчная рытмізацыя прозы

2

2.13

Змяшэнне стыляў

2

2.14

Аўтарскія неалагізмы як крыніца паэтычнага натхнення

2

2.15

Моўныя штампы і моўныя стандарты

2

2.16

Лірычны герой і лірычны пункт гледжання

2

2.17

Канфлікт і яго роля ў літаратурным творы

2

2.18

Эвалюцыя лірычных жанраў

2

Усяго:22

3

Драматургія: лекцыі

3.1

Гістарычнае развіццё драмы

2

3.2

Тэорыя драмы ад Арыстоцеля да нашых дзён

2

3.3

Замежная і руская драматургія

2

3.4

Беларуская драматургія

2

3.5

Структура драматычнага твора

2

Усяго: 10

Драматургія: лабараторныя заняткі

3.6

Драматургія Антычнасці, Сярэднявечча, Адраджэння

2

3.7

Драма эпохі Класіцызма, Асветніцтва, Новага Часу

2

3.8

Драматургія ХХ ст.

2

3.9

Паэтыка трагедыі паводле Арыстоцеля; погляды Буало, Дзідро, Гегеля

2

3.10

Адзінства месца, часу, дзеі

2

3.11

Асаблівасці драматургіі Стрынберга, Ібсена, Пірандэла, Гаўптмана, Лоркі, Ануя

2

3.12

Тэксты пьес і тэкст спектакляў Бертольда Брэхта

2

3.13

Драматургія Астроўскага, Чэхава

2

3.14

Дарэвалюцыйны перыяд беларускай драматургіі

2

3.15

Беларуская драматургія ХХ і ХХІ стст.

2

3.16

Новая драма. Тэндэнцыі развіцця

2

3.17

Канфлікт, кампазіцыя, характары

2

3.18

Сцэнічнае жыццё драмы

2

Усяго 26

4

Крытыка: лекцыі

4.1

Генэзіс еўрапейскай літаратурнай крытыкі.

2

4.2

Літаратурная крытыка ХІХ і ХХ ст.

2

4.3

Эвалюцыя ролі і функцый рускай крытыкі.

2

4.4

Жанравая разнастайнасць крытыкі.

2

4.5

Беларуская літаратурная крытыка

2

Усяго: 10




Крытыка: лабараторныя заняткі




4.6

Літаратурная крытыка ў эпоху Антычнасці, Сярэднявечча, Адраджэння

2

4.7

Змена крытычных падыходаў у часы класіцызму, Асветніцтва, Новага Часу

2

4.8

Літаратурная крытыка ў ХІХ і ХХ стст.

2

4.9

Крытыка Ламаносава, Бялінскага, Пляханава. Уплыў рускіх фармалістаў на заходнюю крытычную думку.

2

4.10

Літаратурная крытыка ў сістэме заходніх і рускіх СМІ.

2

4.11

Жанры савецкай крытыкі. Трансфармацыя жанравай сістэмы сучаснай крытыкі. Крытыка ў “тоўстых” часопісах.

2

4.12

Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі

2

4.13

Залежнасць крытычнага тэксту ад фармата і формы выхаду выдання

2

4.14

Метады, жанры, персаналіі сучаснай беларускай крытыкі

2

Усяго: 18


І . Проза.
Лекцыя 1: Уводзіны ў прадмет. Літаратурна-мастацкая творчасць як спецыфічная форма духоўнай дзейнасці. Віды літаратурна-мастацкай творчасці. Проза

Літаратура як адметная з’ява культуры. Функцыі літаратуры. Віды і жанры літаратуры. Мастацкі вобраз як спосаб і форма адлюстравання і стварэння свету ў мастацтве. Інтэрпрэтацыя мастацкага вобраза.

Проза як спецыфічны від літаратурна-мастацкай творчасці. Мастацкая і немастацкая проза. Асаблівасці мастацкага аналізу ў прозе. Эпас. Гістарычны і гнасеалагічны аспекты.


Лекцыя 2: Адметнасць мастацкай прозы ў параўнанні з іншымі відамі літаратурнай творчасці (паэзіяй, драмай)

Прадмет і суб’ект прозы. Сувязь асобы і асяроддзя. Выяўленне ў празаічных творах характару героя і разнастайных сувязей, што фарміруюць асобу. Музычнасць, метафарычнасць, суб’ектывізм у прозе. Рытм і паэтыка празаічнага твора. Тэма. Сюжэт. Кампазіцыя.


Лекцыя 3: Мастацкія, стылістычныя асаблівасці празаічных твораў.

Стылявыя дамінанты прозы: сюжэт, сітуацыя, прадметная і псіхалагічная дэталь. Суб’ектыўная арганізацыя мовы. Роля слова ў празаічных творах. Назва твора. Імёны героеў. Вобразны падтэкст.


Лекцыя 4: Проза ў кантэксце прасторы і часу. Гісторыя і сучаснасць.

З гісторыі развіцця сусветнай прозы. Плыні. Творы. Асобы.

З гісторыі развіцця беларускай прозы. Плыні. Творы. Асобы.

Асаблівасці развіцця прозы на сучасным этапе. Постмадэрнісцкая проза як феномен сучаснай культуры.


Лекцыя 5: Асноўныя празаічныя жанры. Апавяданне.

Вызначэнне жанру. Асноўныя жанры ў прозе. Тэматычная разанастайнасць. Гістарычная, лірычная проза. Навэла.

Апавяданне як жанр эпічнай літаратуры. Віды апавядання паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара. Бытавое, сатырычнае, псіхалагічнае, лірычнае апавяданне.

Аналіз апавяданняў Дж.Бакачыо, Гі дэ Мапасана, О’Генры,У.Фолкнера,Р.Акутагавы, М.Гогаля, А.Чэхава, В.Шукшына і іншых.

Апавяданні ў беларускай прозе. “Кручаная баба” А.Плуга (1849), “Тралялёначка” Ф.Багушэвіча(1892), апавяданні Ядвігіна Ш., К.Чорнага, Я.Брыля, У.Караткевіча, Б.Стральцова. В.Адамчыка, Б.Сачанкі, І.Пташнікава і іншых. Асаблівасці напісання апавядання.
Лекцыя 6: Аповесць як жанр эпічнай літаратуры

Асаблівасці аповесці як жанру прозы. Адрозненне ад апавядання і рамана.

Аналіз аповесцяў ”Дыярыуш” (1646) А. Фііліповіча,”Запіскі з Мёртвага дому”Ф.Дастаеўскага,”Стэп”А.Чэхава,”На імперыялістычнай вайне”(1926) М.Гарэцкага, “Тартак”І .Пташнікава,”Сотнікаў”В.Быкава,”Пад сузор’ем сярпа і молата” Б.Сачанкі, “Сны імператара” Ул. Арлова і іншых твораў. Асаблівасці напісання аповесці.
Лекцыя 7: Раман як жанр эпічнай літаратуры.

Асаблівасці рамана як аднаго з найбольш папулярных жанраў прозы. Арганічнае зліццё эпасу, драмы і лірыкі.

Розныя формы аповяду (сказавая форма (ад першай асобы), дыялагічная, і ад трэццяй асобы).

Гістарычны аспект. Рыцарскі раман.“Аповесць пра Трышчана” (пераклад на беларускую мову 16 ст.) .

Аналіз класічных твораў сусветнай і беларускай літаратуры.“Дон Кіхот”М.Сервантэса, “Гарганцюа і Пантагруэль” Ф.Рабле. Раманы А.Талстога, М.Горкага, М.Шолахава, Л.Ляонава, А.Фадзеева. “Майстар і Маргарыта” М.Булгакава.

Мадэрнісцкі(ДжДжойс, М.Пруст, Ф.Кафка) і экзістэнцыялісцкі (Ж.П.Сартр, А.Камю) раман. Тэорыя “новага рамана”. Лацінаамерыканскі раман. Раман-прыпавесць.

Раман у беларускай літаратуры. “Сокі цаліны”Ц.Гартнага, “У палескай глушы” (з трылогіи “На ростанях”) Я.Коласа, “ “Вязьмо” М.Зарэцкага (1932), “Зямля” (1928), “Бацькаўшчына” (1931), “Трэцяе пакаленне”(1935) К.Чорнага, “Запіскі Самсона Самасуя”А.Мрыя, “Людзі на балоце” (1961), “Подых навальніцы” (1965), “Завеі, снежань” (1976) І.Мележа, “Чужая бацькаўшчына”В.Адамчыка, “Каласы пад сярпом тваім”(1965) Ул.Караткевіча, “Знак бяды”(1982)В.Быкава, “Плач перапёлкі”(1970) І.Чыгрынава, “Сэрца на далоні” (1963) І.Шамякіна. Асаблівасці напісання рамана.

Лекцыя 8: Сучасная проза. Жанры. Імёны. Вобразы.

Жанравыя мадыфікацыі ў сучаснай прозе. Аўтабіяграфічная проза. Як напісаць дэдэктыў.

Проза на старонках расійскіх і беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў і альманахаў(“Иностранная литература», “Юность”, “Новый мир», “Полымя”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Всемирная литература”, “Неман”, “Монолог” і іншыя выданні).

Лабараторны занятак 1: Асноўныя празаічныя жанры. Апавяданне.

Вызначэнне жанру. Асноўныя жанры ў прозе. Тэматычная разанастайнасць. Гістарычная, лірычная проза. Навэла.

Апавяданне як жанр эпічнай літаратуры. Віды апавядання паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара. Бытавое, сатырычнае, псіхалагічнае, лірычнае апавяданне.

Аналіз апавяданняў Дж.Бакачыо, Гі дэ Мапасана, О’Генры,У.Фолкнера,Р.Акутагавы, М.Гогаля, А.Чэхава, В.Шукшына і іншых.

Апавяданні ў беларускай прозе. “Кручаная баба” А.Плуга (1849), “Тралялёначка” Ф.Багушэвіча(1892), апавяданні Ядвігіна Ш., К.Чорнага, Я.Брыля, У.Караткевіча, Б.Стральцова. В.Адамчыка, Б.Сачанкі, І.Пташнікава і іншых. Асаблівасці напісання апавядання.
Лабараторны занятак 2: Сучасная проза. Жанры. Імёны. Вобразы.

Жанравыя мадыфікацыі ў сучаснай прозе. Аўтабіяграфічная проза. Як напісаць дэдэктыў.

Проза на старонках расійскіх і беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў і альманахаў(“Иностранная литература», “Юность”, “Новый мир», “Полымя”, “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Всемирная литература”, “Неман”, “Монолог” і іншыя выданні).

Літаратура.


1.Андраюк С.А.А жыццё—вышэй за ўсё: Выбр.:Літ.-крытычн. Арт.; Нарыс творчасці. Мн.,1992.

2.Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс. Мн, 1971.

3.Бельскі А.І. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80-90-ыя гады). Мн., 1997.

4.Выготский Л.С. Психология искусства. М., 1968.

5.Горанов К. Художественный образ и его историческая жизнь. М. 1970.

5.Грамадчанка Т.К. Перад праўдай высокай і вечнай. Беларуская проза сёння. Мн, 1991.

6.Макарэвіч А.М. Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе ХІХ—пачатку ХХ ст. Магілёў, 1999.

7. Шкловский В.Б.Художественная проза. М.,1961.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА РАЗДЗЕЛУ “ПРОЗА”
1.Проза як спецыфічны від літаратурна-мастацкай творчасці.

2.Асаблівасці мастацкага аналізу ў прозе.

3.Прадмет і суб’ект у прозе.

4.Тэма, сюжэт, кампазіцыя празаічнага твора.

5.Мастацкія, стылістычныя асаблівасці празаічных твораў.

6. Некаторыя асаблівасці развіцця прозы ў кантэксце прасторы і часу.

7.Асноўныя празаічныя жанры.

8.Тэматычная разнастайнасць празаічных твораў.

9.Апавяданне як жанр эпічнай літаратуры.

10.Віды апавядання паводле характару адлюстравання рэчаіснасці і выяўлення асобы аўтара. Навэла.

11.Бытавое, сатырычнае, псіхалагічные, лірычнае апавяданне ў сусветнай і беларускай літаратуры.

12.Асаблівасці напісання апавядання.

13.Аповесць як жанр эпічнай літаратуры.

14.Асаблівасці напісання аповесці.

15.Аповесць у сусветнай і беларускай літаратуры.

16.Раман як жанр эпічнай літаратуры.

17.Арганічнае зліццё ў рамане эпасу, драмыі лірыкі.

18.Выкарыстанне ў рамане розных форм аповяду.

19.Мадэрнісцкі і экзістэнцыялісцкі раман.

20.Лацінаамерыканскі раман.

21.Раман у сусветнай і беларускай літаратуры.

22.Сучасная проза. Жанры, імёны, вобразы.

23.Постмадэрнізм у прозе.

24.Проза на старонках расійскіх і беларускіх літаратурна-мастацкіх часопісаў і альманахаў.


ІІ . Паэзія

Лекцыя 1: Прырода паэтычнага выказвання.

Што такое паэзія. Верш як форма асноўных жанраў антычнасці, сярэднявечча, Адраджэння і класіцызму. Асаблівасці паэтычнай мовы. Ёмістасць і павышаная вобразнасць паэтычнага выказвання. Паэзія і музыка: агульныя рысы. Роля суб’екта выказвання ў паэтычным творы. Спосабы арганізацыі паэтычнай мовы. Рытм і рыфма. Асноўныя сістэмы вершаскладання.


Лекцыя 2: «Паэтычны» не значыць «лірычны» Асаблівасці лірычных твораў. Лірыка і іншыя роды літаратуры. Вобраз лірычнага героя: гісторыя ўзнікнення і трактоўка тэрміна. Класіфікацыя лірычных твораў. Жанры-гібрыды (ліра-эпічная паэзія, лірычная проза, лірычная мініяцюра). Сучасная беларуская лірыка: асаблівасці паэтыкі. Трансфармацыя лірычных жанраў. Змест і форма лірычнага твора.
Лекцыя 3: Аб паэтычнай свабодзе

Вобраз аўтара ў лірыцы. Спосабы стварэння вобразнасці паэтычнага выказвання. Тропіка. Тропы і асаблівасці мастацкай манеры паэта. Ці ўсякі эпітэт – троп? Уплыў тропаў на будову твора. Вечныя тэмы ў сучаснай паэзіі. Афарыстычнасць лірыкі. Аўтарская фантазія, вымысел, домысел пры стварэнні мастацкага вобраза.


Лекцыя 4: Стылістыка паэтычнай творчасці

Мастацкая выразнасць паэтычнай мовы. Сінтаксіс вершаванай мовы і сінтаксіс празаічнай мовы. Віды фігур паэтычнага сінтаксісу. Эмацыянальнасць фразы і сродкі сінтаксічнай выразнасці. Спосабы паэтызацыі мастацкага вобраза. Мастацкая дэталізацыя.



Лекцыя 5: Ад сілаба-тонікі да верлібра

Асноўныя прыкметы сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. Стапа, віды стоп. Асноўныя памеры сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання. Верлібр і яго месца ў сучаснай беларускай паэзіі. Паняцце пра белы верш. Фоніка.


Лекцыя 6: Жанравая палітра сучаснай лірыкі

Паэтычны тэкст – глыбока дыялектычны механізм пошуку ісціны. Паэзія новага часу – паэзія лірычная. Віды лірыкі (пейзажная, інтымная, філасофская, медытатыўная, сугестыўная). Гармонія лірычнага твора і спосабы яе дасягнення.


Лекцыя 7: Правілы работы над паэтычным тэкстам

Нататка, накід, чарнавік. Форма і змест паэтычнага твора. Мастацкае абагульненне і мастацкая дэталізацыя. Функцыі мастацкіх дэталей у творы: характарыстыка героя, псіхалагізм, стварэнне карціны свету, выяўленне аўтарскай пазіцыі, значэнне сімвала. Ідэал як аўтарскае ўяўленне аб найвышэйшай норме жыцця. Формы ўвасаблення аўтарскага ідэалу ў творы.



Лабараторны занятак 1: Што такое верш.

Асаблівасці вершаванай мовы. Што такое стапа? Віды стоп. Вершаваны памер, метр. Роля рыфмы ў стварэнні рытму верша. Вершаваная мова: ад антычнасці да сучаснасці. Асаблівасці сучаснага беларускага вершаскладання.


Лабараторны занятак 2: Моўная недастатковасць і моўная празмернасць.

Моўная недастатковасць у паэтычным і празаічным тэкстах. Моўная недастатковасць паэтычнага выказвання як стылістычны прыём. Моўная празмернасць як памылка і як прыём (абсурдызм, плеаназм). Паэтычныя навацыі футурыстаў. Разняволенасць паэтычнага выказвання.


Лабараторны занятак 3: Няўдалая вобразнасць, моўная вычварнасць.

Своеасаблівасць выкарыстання метафар, эпітэтаў, параўнанняў і іншых вобразных сродкаў мовы ў паэтычным тэксце. Мастацкі вобраз як універсальная форма адлюстравання рэчаіснасці ў мастацтве. Класіфікацыя мастацкіх вобразаў у творы. Суадносіны канкрэтнасці і абагульнення ў мастацкім вобразе. Аўтарская пазіцыя ў мастацкім вобразе.


Лабараторны занятак 4: Абсурдызмы, алагізмы, двухсэнсоўнасці.

Абсурдызмы, алагізмы і двухсэнсоўнасці як мастацкі прыём. Алагізмы ў прозе і паэзіі. Сэнсавы план памылковага выказвання. Што прыводзіць аўтара да выкарыстання абсурдызмаў? Межы аўтарскай свабоды ў паэтычным тэксце.


Лабараторны занятак 5: Паразітная рыфма. Недарэчная рытмізацыя прозы.

Выпадковая рыфма ў празаічным тэксце. Што такое банальная рыфма? Асаблівасці стварэння лірычнай прозы. Віды рыфмы. Асаблівасці паэтычнай мовы.


Лабараторны занятак 6: Змяшэнне стыляў.

Што такое стыль пісьмовай мовы? Класіфікацыя стыляў літаратурнай мовы. Мова мастацкай літаратуры. Паняцце пра “кніжную” лексіку. Стылістычныя функцыі паэтычнага выказвання. Стылёвая плынь.


Лабараторны занятак 7: Аўтарскія неалагізмы як крыніца паэтычнага натхнення.

Прырода аўтарскага неалагізму. Самакаштоўнасць паэтычнага выказвання. Паэтака рускага футурызму. Неалагізм як метад. Да пытання аб паэтычнай словатворчасці.


Лабараторны занятак 8: Моўныя штампы і моўныя стандарты.

Моўныя штампы: вызначэнне. Моўныя штампы і банальная рыфма. Стылістычная праўка паэтычнага тэксту. Паняцце пра моўныя стандарты.


Лабараторны занятак 9: Лірычны герой і лірычны пункт гледжання.

Узнікненне, эвалюцыя і трактоўкі тэрміна “лірычны герой”. Вобраз лірычнага героя як способ раскрыцця аўтарскай свядомасці. Ці з’яўляецца лірычны герой “двайніком” паэта? Лірычны герой як “я” створанае. Суадносіны паняццяў “жыццёвы прататып” і “мастацкі тып”. Лірычны пункт гледжання як эстэтычная і светапоглядная катэгорыя. Асаблівасці сучаснай лірыкі, жанравая разнастайнасць.


Лабараторны занятак 10: Канфлікт і яго роля ў літаратурным творы.

Роля канфлікту ў раскрыцці зместу твора. Асаблівасці канфлікту лірычных твораў. Тыпы канфліктаў: паміж асобнымі персанажамі, паміж персанажам і асяроддзем, псіхалагічны канфлікт). Канфлікт і калізія.


Лабараторны занятак 11: Эвалюцыя лірычных жанраў.

Жанравая палітра сучаснай лірыкі. Жанры-гібрыды. Лірыка і іншыя роды літаратуры. Ліра-эпічная паэзія і лірычная проза. Паняцце пра лірычны пункт гледжання.



Літаратура.


  1. Альфонсов В.Н. Поэзия русского футуризма // Поэзия русского футуризма. — СПб: Академический прект, 1999. — С. 5—66.

  2. Аристотель. Поэтика. Риторика. — СПб.: Азбука, 2000. — 349 с.

  3. Асеев Н. Разговоры о поэзии. — М.: Советская Россия, 1962. — 96 с.

  4. Ахманова О.С. Словарь лингвистических терминов. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — 608 с.

  5. Белый А. Глоссолалия: Поэма о звуке. ― М.: Evidentis, 2002. ― 142 с.

  6. Бирюков С. Поэзия русского авангарда. — М.: Изд-во Руслана Элинина, 1991. — 288 с.

  7. Брик О. Звуковые повторы // Поэтика: Сборники по теории поэтического языка. — П.: 18-ая Государственная типография, 1919. — С. 58–98.

  8. Ваншенкин К. Непонятливая Лика. О поэзии и поэтическом вкусе. — М.: Искусство, 1966. — 104 с.

  9. Веселовский А.Н. Историческая поэтика. ― М.: Едиториал УРСС, 2004. ― 646 с.

  10. Вознесенский А.А. Прорабы духа. — М.: Советский писатель, 1984. — 496 с.

  11. Гилевич Н.С. В это верю: О поэзии: Сб. ст. — М.: Сов. Писатель, 1986. — 268 с.

  12. Гинзбург Л. О лирике. — М.: Интрада, 1997. — 416 с.

  13. де Ман, Поль. Аллегории чтения. Фигуральный язык Руссо, Ницше, Рильке и Пруста. — Екатеринбург: Изд-во Уральского университета, 1999. — 368 с.

  14. Жирмунский В.М. Пэтика русской поэзии. — Спб.: Азбука-классика, 2001. — 485 с.

  15. Жирмунский В.М. Теория стиха. — Л.: Советский писатель. Ленинградское отделение, 1975. — 664 с.

  16. Кавалеўскі А. “Адчуць нявыказанае” (развагі аб інтэрпрэтацыі паэтычнага тэксту) // Слова ў кантэксце часу: да 80-годдзя д-ра філал. навук, праф. Аркадзя Іосіфавіча Наркевіча: зб. навук. прац / пад агульн. рэд. д-ра філал. навук, праф. В.І. Іўчанкава. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. — С. 200–210.

  17. Кавалеўскі А. Аз, Букі, Ведзі... Бум-Бам-Літ // Журналистика и искусство: Материалы научн. чтений, посвящ. творческой деятельности театр. критика, доктора филол. наук, профессора Т.Д. Орловой, Минск, 2005 г. / Белорусский государственный университет. — Минск, 2005. — С. 33—36.

  18. Кавалеўскі А. Паэзія і крытыка: спосабы і формы ўзаемадзеяння // Сучасныя аспекты развіцця беларускай журналістыкі. Выпуск 4: Зб. артыкулаў; Рэдкал.: В.П. Вараб’ёў (адк. рэд.) і інш. — Мінск, 2001. — С. 75—80.

  19. Кавалеўскі А. Паэтычны тэкст як сістэма і прынцыпы яго комплекснага аналізу // Журналістыка – 2003: Матэрыялы 5-й Міжнароднай навук.-практ. канф., Мінск, 4—5 снежня 2003 г. / Беларускі дзяржаўны універсітэт. — Мінск, 2003. — С. 106—108.

  20. Кавалеўскі А. Пачатак логафармізму: Маніфест // Першацвет. 1999. № 7—8 С. 38—42.

  21. Кавалеўскі А.М. Руская “фармальная школа” (ОПОЯЗ) і Пражскі Лінгвістычны Гурток: пераемнасць ідэй і эвалюцыя поглядаў // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 4: Філал. Журн. Пед. — 2005. — № 2. — С. 90—95.

  22. Кісліцына Г.М. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. — Мінск: Беларуская навука, 2000. — 118 с.

  23. Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — 752 с.

  24. Лотман Ю.М. О поэтах и поэзии: Анализ поэтического текста. Статьи. Исследования. Заметки. — СПб.: Искусство – СПБ, 2001. — 848 с.

  25. Марков В. О свободе в поэзии. — СПб.: Изд-во Чернышева, 1994. — 367 с.

  26. Мукаржовский Я. Структуральная поэтика. — М.: Языки русской культуры, 1996. — 480 с.

  27. Озеров Л. Работа поэта. — М.: Советский писатель, 1963. — 336 с.

  28. Потебня А.А. Теоретическая поэтика. — М.: Высшая школа, 1990. — 344 с.

  29. Проблемы теории стиха: Сб. ст. / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. дом); Редкол.: В.Е. Холшевников (отв. ред.) и др. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1984. — 255 с.

  30. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. —Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — 320 с.

  31. Сартр Ж.П. Что такое литература? Слова. — Минск: Попурри, 1999. — 448 с.

  32. Тарановский К. О поэзии и поэтике. — М.: Языки русской культуры, 2000. — 432 с.

  33. Тодоров Ц. Теории символа / Пер. с франц. Б. Нарумова. — М.: Дом интеллектуальной книги; Русское феноменологическое общество, 1998. — 408 с.

  34. Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика. — М.: Аспект пресс, 2003. — 333 с.

  35. Трубецкой Н.С. Основы фонологии. — М.: Аспект пресс, 2000. — 351 с.

  36. Тынянов Ю. Проблема стихотворного языка. Статьи. — М.: Советский писатель, 1965. — 304 с.

  37. Чернухина И.Я. Общие особенности поэтического текста (лирика). — Воронеж: Изд-во воронежского университета, 1987. — 160 с.

  38. Шкловский В. О поэзии и заумном языке // Поэтика: Сборники по теории поэтического языка. — П.: 18-ая Государственная типография, 1919. — С. 13–26.

  39. Штайн К.А. Язык. Поэзия. Гармония. — Ставрополь: Ставропольское книжное изд-во, 1989. — 208 с.

  40. Эйхенбаум Б.М. О поэзии. — Л.: Советский писатель. Ленинградское отделение, 1969. — 552 с.

  41. Эйхенбаум Б.М. О прозе; О поэзии: Сб. ст. — Л.: Худож. лит. Ленингр. отд-ние, 1986. — 453 с.

  42. Якобсон Р.О. Работы по поэтике. — М.: Прогресс, 1987. — 460 с.

  43. Якубинский Л.П. О звуках стихотворного языка // Поэтика: Сборники по теории поэтического языка. — П.: 18-ая Государственная типография, 1919. — С. 37—49.

  44. Jack, Ian. The poet and his audience. — Cambridge: Cambridge University Press, 1984. — 198 p.

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА РАЗДЗЕЛУ “ПАЭЗІЯ”




  1. Прырода паэтычнага выказвання.

  2. Верш як форма асноўных жанраў антычнасці, сярэднявечча, Адраджэння і класіцызму.

  3. Спосабы арганізацыі паэтычнай мовы. Рытм і рыфма.

  4. Асноўныя сістэмы вершаскладання.

  5. Асаблівасці і класіфікацыя лірычных твораў.

  6. Лірычны герой. Гісторыя ўзнікнення і трактоўка тэрміна.

  7. Эвалюцыя паэтычных жанраў у сусветнай і беларускай літаратуры.

  8. Жанры-гібрыды.

  9. Вобраз аўтара ў лірыцы.

  10. Тропы і асаблівасці мастацкай манеры паэта.

  11. Вечныя тэмы ў сучаснай паэзіі.

  12. Афарыстычнасць лірыкі.

  13. Стылістыка паэтычнай творчасці.

  14. Спосабы паэтызацыі мастацкага вобраза.

  15. Ад сілаба-тонікі да верлібра.

  16. Верлібр і яго месца ў сучаснай беларускай паэзіі.

  17. Жанравая палітра сучаснай лірыкі.

  18. Пейзажная, інтымная, філасофская, медататыўная, сугестыўная лірыка ў сусветнай і беларускай літаратуры.

  19. Правілы работы над паэтычным тэкстам.

  20. Аўтарскія неалагізмы як крыніца паэтычнага натхнення.

  21. Моўныя штампы і моўныя стандарты.

  22. Канфлікт і яго роля ў паэтычным творы.

  23. Форма і змест паэтычнага твора.

  24. Мастацкае абагульненне і мастацкая дэталізацыя.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка