Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання




Дата канвертавання17.03.2016
Памер97.26 Kb.


Проект
міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь


Вучэбная праграма

для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай (рускай) мовай навучання


ГІСТОРЫЯ бЕЛАРУСІ



історыя беларусі

са старажытных часоў да канца ХV ст.)


VI клас

Мінск


Нацыянальны інстытут адукацыі

2015


ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА КАНЦА ХV ст.

(35 г.)


Уводзіны (1 г.)

Значэнне ведаў па айчыннай гісторыі. Гісторыя Беларусі — частка сусветнай гісторыі. Перыяды ў ранняй гісторыі чалавецтва. Гістарычныя крыніцы.


РАЗДЗЕЛ I. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ

Ў СТАРАЖЫТНЫЯ ЧАСЫ (6 г.)
Найстаражытнейшыя людзі на беларускай зямлі. Прырода і людзі ў старажытнасці. Старажытны каменны век (палеаліт). Пранікненне першых людзей на тэрыторыю Беларусі. Засяленне тэрыторыі Беларусі. Лад жыцця старажытных людзей. Роды і плямёны.

Першабытныя жывёлаводы і земляробы. Рассяленне індаеўрапейцаў. Вытворчая гаспадарка. З’яўленне жывёлагадоўлі. Першыя земляробы. З’яўленне няроўнасці ў грамадстве. Першабытнае мастацтва.

Пачатак выкарыстання металаў на беларускіх землях. Першыя прылады працы з металу. Здабыча жалеза. Значэнне адкрыцця жалеза. Будаўніцтва гарадзішчаў. Міфы і рэлігійныя ўяўленні.

Балты — старажытныя насельнікі Беларусі. Тэрыторыя рассялення. Плямёны балтаў. Лад жыцця балтаў. Удзел балтаў у гандлі. Рамёствы і мас­тацтва.

Рассяленне славян. Паходжанне славян. Першыя звесткі аб славянах. Шляхі рассялення. Славяна-балцкае ўзаемадзеянне. Славянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі.

Славяне на тэрыторыі Беларусі ў Раннім сярэднявеччы. Князі і вай­сковая сіла. Народнае кіраванне. Племянныя княжанні. Заняткі старажытных славян. Гандаль. Суседская абшчына. Вераванні славян.
Асноўныя паняцці: стаянка, паселішча, збіральніцтва, паляванне, бортніцтва, першабытны чалавечы статак, родавая абшчына, племя, індаеўрапейцы, земляробства, жывёлагадоўля, суседская абшчына, гара­дзішча, балты, усходнія славяне, славяна-балцкае ўзаемадзеянне (славянізацыя балтаў), саюз плямён, крывічы-палачане, дрыгавічы, радзі­мічы, князь, дружына, веча, племянное княжанне, падсечна-агнявое зем­ляробства, язычніцтва, свяцілішча, ідал.
Урок абагульнення (1 г.)

РАЗДЗЕЛ II. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАВЫ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Ў IX — СЯРЭДЗІНЕ XIII ст.
(9 г.)
Дзяржаўнасць усходніх славян. Паходжанне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Месца беларускіх зямель у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Старажытная Русь — супольная дзяржава ўсходніх славян.

Полацкае княства ў X—XI стст. Старажытны Полацк. Пачатак по­лацкай княжацкай дынастыі. Умацаванне Полацкага княства. Пачатак уладарання Усяслава Брачыславіча. Бітва на рацэ Нямізе. Найвышэйшы ўздым Полацкага княства.

Полацкая зямля ў XII — першай палове XIII ст. Пачатак раздроб­ленасці Полацкай зямлі. Зямля і воласці. Часовы ўздым Менскага княства. Адносіны Полацка і Кіева. Веча ў Полацкай зямлі.

Беларускія землі ў складзе старажытнарускіх княстваў. Узнікненне Тураўскага княства. Турава-Пінская зямля. Беларускія землі ў складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў. Лёс Берасцейшчыны. Узнікненне гарадоў і княстваў у Панямонні. Балцкія суседзі Русі.

Знешняя небяспека ў першай палове XIII ст. З’яўленне крыжакоў ва Усходняй Прыбалтыцы. Напады нямецкіх рыцараў. Супрацьстаянне кры­жакам. Саюз Полацка з Ноўгарадам Вялікім. Батыева нашэсце і беларускія землі.

Гарады і гаспадарка беларускіх зямель. Гаспадарчыя заняткі. Дан­ніцкія абавязкі насельніцтва. Грашовае абарачэнне. Пачатак феадалізма. Шляхі ўзнікнення гарадоў. Гарады на тэрыторыі Беларусі. Гарадскія рамёствы. Гандаль.

Хрысціянства на заходніх землях Старажытнай Русі. Прычыны прыняцця хрысціянства. Першыя хрысціяне беларускіх зямель. Язычніцтва і хрысціянства. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы. Вынікі і значэнне распаўсюдж­вання хрысціянства.

Культура беларускіх зямель у Высокім сярэдневеччы. Архітэктура сярэдневяковых гарадоў. Мураванае дойлідства. Мастацтва. Пісьменнасць. Помнікі пісьменства.

Паўсядзённае жыццё нашых продкаў у IX—XIII стст. Старажытна­рускае грамадства. Паселішчы і жыллё. Харчаванне. Сродкі зносін. Ваенная справа і зброя. Забавы.
Урок абагульнення (1 г.)
Асноўныя паняцці: Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь), ста­ражытнарускае княства, княства-зямля, княства-воласць, Полацкае княства (Полацкая зямля), Тураўскае княства (Турава-Пінская зямля), апалчэнне, веча, рыцарска-манаскі ордэн, крыжаносцы, Берасцейшчына, манголы, Залатая Арда, верв, ворыўнае земляробства, даніна, палюддзе, волакі, ладдзя, чэлядзь, халопы, смерды, закуп, дзядзінец, пасад, торг, царкоўная дзесяціна, фрэска, берасцяная грамата, летапісы, Тураўскае евангелле, жыціе, прытча.


РАЗДЗЕЛ III. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ —


КАНЦЫ ХІV ст. (6 г.)
Вытокі і ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Прычыны і асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы. Каранацыя Міндоўга ў Навагрудку. З’яўленне ў Прыбалтыцы Тэўтонскага ордэна. Змаганне з крыжакамі. Ба­рацьба за ўмацаванне дзяржавы.

Умацаванне вялікакняскай улады. Барацьба з крыжакамі. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ. Княжанне Гедзіміна. Альгерд і Кейстут. Асноўныя напрамкі крыжацкай агрэсіі. Стараста Давыд Гарадзенскі. Князь Андрэй Полацкі.

Княжанне Ягайлы. Крэўская унія і яе значэнне. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы. Крэўская унія і яе вынікі. 

Дзяржаўны лад ВКЛ. Тэрытарыяльны падзел ВКЛ. Дзяржаўны лад і кіраванне. Мясцовыя органы ўлады.

Гаспадарчае развіццё. Матэрыяльная і духоўная культура. Сельская гаспадарка і промыслы. Гарады і заняткі іх жыхароў. Архітэктура. Побыт насельніцтва. Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Этнічнае і канфесійнае становішча ў ВКЛ. ВКЛ як шматэтнічная дзяржава. Роля праваслаўнай царквы ў ВКЛ. Пачаткі распаўсюджвання каталіцтва.
Урок абагульнення (1 г.)
Асноўныя паняцці: Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Літва, Нава­гародскае княства, Крэўская унія, прывілей, Астроўскае пагадненне, вялікі князь («гаспадар»), вялікакняжацкая (гаспадарская) рада, вотчыны, удзелы, намеснікі, Тэўтонскі ордэн, баяры, «дым», рэлігійная цярпімасць, пра­васлаўе, каталіцтва, кастэль.


РАЗДЗЕЛ IV. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ


Ў КАНЦЫ ХІV—ХV СТ. (8 г.)
Княжанне Вітаўта. Намаганні Вітаўта па аднаўленні самастойнасці ВКЛ. Вялікае Княства Літоўскае на вяршыні магутнасці. Спробы Вітаўта атрымаць каралеўскую карону.

Вялікая вайна і Грунвальдская бітва. Узмацненне крыжацкай небяспекі. Падрыхтоўка да рашучага адпору крыжакам. Грунвальдская бітва. Вынікі і гістарычнае значэнне бітвы. Торуньскі мір.

Грамадзянская вайна 1432—1439 гг. Змены ў дзяржаўным ладзе. Супярэчнасці паміж групоўкамі феадалаў у ВКЛ. Змаганне паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам. Бітва пад Вількамірам і ўсталяванне міру. Казімір Ягайлавіч і яго палітыка.

Войска і ваенная справа. Знешняя палітыка ВКЛ у другой палове ХV ст. Арганізацыя войска. Узбраенне. Страта ВКЛ першынства ў «збіранні рускіх зямель».

Развіццё феадальнага грамадства. Фарміраванне саслоўяў у Вялікім Княстве Літоўскім. Землеўладанне і землекарыстанне. Сялянскія павіннасці. Пачатак запрыгоньвання сялян.

Развіццё гарадоў. Гаспадарчыя заняткі гараджан. Насельніцтва гарадоў. Узрастанне ролі рамяства і гандлю. Гарады і замкі на дзядзінцах. Магдэбургскае права. Гістарычная роля гарадоў.

Этнічнае развіццё беларускіх зямель. Царква і рэлігія. Асаблівасці фарміравання беларускага этнасу. Паходжанне назвы «Белая Русь». Этнічныя меншасці ў ВКЛ. Канфесійная палітыка дзяржавы. Становішча праваслаўнай царквы і каталіцкага касцёла.

Культура беларускіх зямель у канцы ХІV—ХV ст. Асноўныя мастацкія стылі. Культавае і абарончае дойлідства. Жывапіс і скульптура. Літаратура.
Урок абагульнення (1 г.)
Асноўныя паняцці: Судзебнік, ваяводства, канцлер, маршалак, падскарбій, паны-рада, сейм (сойм), пагоня, паспалітае рушэнне, харугва, паны, мяшчане, прыгонніцтва, «пахожыя» сяляне, «непахожыя» сяляне, чынш, паншчына, фальварак, фальваркова-паншчынная сістэма, торг, мястэчкі, магдэбургскае права, магістрат, бурмістры, ратуша, народнасць, «Белая Русь», «ліцвіны», «русіны», этнічная тэрыторыя, кагал, кляштар, біскуп, парафія.
Выніковае абагульненне (1 г.)

СПОСАБЫ ВУЧЭБНА-ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ,

ЯКІЯ ПАВІННЫ АСВОІЦЬ ВУЧНІ:
- называць даты гістарычных падзей;

- вызначаць працягласць і паслядоўнасць гістарычных падзей;

- складаць каляндар гістарычных падзей, храналагічныя табліцы;

- лакалізоўваць гістарычныя аб’екты і падзеі на гістарычнай карце;

- апісваць гістарычныя падзеі, помнікі культуры;

- параўноўваць гістарычныя падзеі па пазначаных крытэрыях;

- растлумачваць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі

падзеямі;

- абагульняць гістарычныя факты, фармуляваць на іх аснове вывады;

- пераводзіць тэкставую інфармацыю ў знакава-сімвальную і наадварот;

- раскрываць змест гістарычных паняццяў;

- канкрэцізіраваць гістарычныя паняцці;

- рыхтаваць паведамленні аб гістарычных падзеях і асобах.


ЛІТАРАТУРА

Аповесць мінулых гадоў: старонкі летапісу. — Мінск, 1999.



Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі / У. Арлоў. — Мінск, 2002.

Арлоў, У. Ілюстраваная гісторыя. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / У. Арлоў, З. Герасімовіч. — Kalligram, 2012. 

Арлоў, У. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Гера­сімовіч. — Martin, Slovakia, 2003.

Асветнікі зямлі Беларускай. Х — пачатак ХХ ст. Энцыклапедычны да­веднік. — Мінск, 2001.



Бутэвіч, А. Званы Нямігі. Сем цудаў Беларусі / А. Бутэвіч. — Мінск, 2002.

Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.

Беларуская міфалогія. — Мінск, 2001.

Варонін, В. А. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага : дапам. для настаўнікаў. 7 клас / В. А. Варонін. — Мінск : Асар, 2010.

Варонін, В. А. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага : дапам. для вучняў. 7 клас / В. А. Варонін. — Мінск : Асар, 2010.

Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя : у 3 т. — Мінск, 2005, 2006, 2010.

Вялікі гістарычны атлас Беларусі. — Мінск, 2009. — Т. 1.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст. : 6-ы кл.: хрэстаматыя / Склад. С. М. Цемушаў. Мінск : Народная асвета, 2012.

Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны XIII ст.: 6-ы кл. : хрэстаматыя / склад. С. М. Цемушаў. — Мінск, 2012.

Ермаловіч, M. I. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае /
М. І. Ермаловіч. — Мінск, 2000.

Загорульский, Э. М. Белая Русь с середины I тысячелетия до середины XIII века / Э. М. Загорульский. — Минск, 2014.

Калечыц, А. Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі / А. Г. Калечыц. —Мінск, 2007.

Кніга для чытання па гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў (VI—XV стст.). Аўт.-склад. Н. Я. Новік. — Мінск, 2003.



Краснова, М. А. Гісторыя Беларусі ў 7 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / М. А. Краснова, Ю. М. Бохан. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2011.

Краўцэвіч, А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага : Ад пачатку гас­падарства да Каралеўства Літвы і Русі (1248—1341). Дуумвірат Альгерда і Кейстута Гедымінавічаў (1341—1377) / А. Краўцэвіч. — Гародня-Уроцлаў, 2015.

Лысенко, П. Ф. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. — Минск, 2007.

Марціновіч, А. Златавуст з Турава, альбо Якая яна, старажытная Ту­раўшчына? / А. Марціновіч. — Мінск, 2000.

Марціновіч, А. Святая Ефрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля / А. Марціновіч. — Мінск, 1999.

Марціновіч, А. А. Рагнеда і Рагнедзічы / А. А. Марціновіч. — Мінск, 2010.

Мысліцелі і асветнікі Беларусі . Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995.



Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты /
А. Ф. Мяснікоў. — Мінск, 2008.

Насевіч, В. Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага / В. Насевіч. — Мінск, 1993.

Рябцевич, В. Н. Нумизматика Беларуси / В. Н. Рябцевич. — Минск, 1995.

Тарасаў, С. В. Чарадзей сёмага веку Траяна : Усяслаў Полацкі / С. В. Та­расаў. — Мінск, 1991.

Темушев, С. Н. Образование Древнерусского государства / С. Н. Те­мушев. — М., 2014.

Цемушаў, С. М. Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны XIII ст. : дапам. для настаўнікаў. 6 клас / С. М. Цемушаў. — Мінск : Асар, 2010.

Цемушаў, С. М. Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны XIII ст. : дапам. для вучняў. 6 клас / С. М. Цемушаў. — Мінск : Асар, 2010.

Цемушаў, С. М. Гісторыя Беларусі ў 6 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / С. М. Цемушаў. — Мінск, 2011.

Чарняўскі, М. М. Ілюстраваная гісторыя старадаўняй Беларусі : пер­шабытны перыяд / М. М. Чарняўскі. — Мінск, 2003.

Чаропка, В. Імя ў летапісе / В. Чаропка. — Мінск, 2003.

Штыхаў, Г. В. Археолагі дапаўняюць летапісцаў / Г. В. Штыхаў. —Мінск, 2009.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка