Вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка3/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3

Тэма 6. Палітычныя і аб’яднаўчыя працэсы 1850-1860-х гг. Аб’яднанне Італіі. Барацьба двух кірункаў у нацыянальна-вызваленчым руху Італіі – рэвалюцыйна-дэмакратычнага і ліберальна-манархічнага. Саюз Сардзінскага каралеўства з Францыяй. Франка-італа-аўстрыйская вайна. Нацыянальна-вызваленчы рух у Цэнтральнай Італіі. Плебісцыты 1860 г. Рэвалюцыйны рух у Сіцыліі. “Паход тысячы” Дж. Гарыбальдзі. Народны рух у Паўднёвай Італіі. Утварэнне Італьянскага каралеўства. Унутраная і знешняя палітыка ўрадаў у 1860-х гг. Барацьба за канчатковае аб’яднанне краіны.

Аб’яднанне Германіі. Эканамічнае развіццё германскіх краін у 1850-1860-х гг. Барацьба Прусіі і Аўстрыі за гегемонію ў Германіі. Малагерманскі і вялікагерманскі шлях аб’яднання Германіі. Ольмюцкая канвенцыя 1850 г. Уздым буржуазнага ліберальнага руху. Рабочы рух. “Усеагульны германскі рабочы саюз”. Канстытуцыйны канфлікт у Прусіі і прыход да ўлады О. фон Бісмарка.

Пачатак аб’яднання германіі пад кіраўніцтвам Прусіі. Войны Прусіі з Даніяй і Аўстрыяй. Утварэнне Паўночнагерманскага саюза. Узнікненне партыі нацыянал-лібералаў. Франка-пруская вайна 1870-1871 гг. і завяршэнне аб’яднання Германіі.



Вялікабрытанія. Панаванне лібералаў у палітычным жыцці Вялікабрытанія ў 1840-1860-х гг. Ліберальная партыя, яе склад, прынцыпы, сацыяльная дактрына. Унутраная і знешняя палітыка лібералаў. Каланіяльная агрэсія. Закабаленне Індыі. Эміграцыя ў Аўстралію і Новую Зеландыю. Дараванне Канадзе статуса дамініёна. Адраджэнне нацыянальна-вызваленчага руху ў Ірландыі. Апошні перыяд дзейнасці чартыстаў. Рух за новую выбарчую рэформу. Біль аб рэформе.

Францыя. Рэжым Другой імперыі ў Францыі. Унутраная і знешняя палітыка Напалеона ІІ. Каланіяльныя захопы. Ліберальны і рэспубліканскі рух. Рост сацыяльных кантрастаў. Крызіс банапартысцкага рэжыму.

Утварэнне Аўстра-Венгрыі. Неаабсалютысцкі рэжым ў Аўстрыі і Венгрыі. Узмацненне нацыянальнага прыгнёту. Палітыка анямечвання. Развіццё эканомікі, феадальныя перажыткі. Паражэнне Аўстрыі ў вайне з Прусіяй і абвастрэнне палітычнага крызісу. Саюз буйной буржуазіі з шляхтай і манархіяй. Кампраміс правячых колаў Аўстрыі з пануючымі сіламі Венгрыі. Аўстра-венгерскае пагадненне 1867 г. Аўстра-венгерскі дуалізм.

ЗША. Асаблівасці палітычнага ладу ЗША напачатку 19 ст. Партыйна-палітычная сістэма. Праўленне федэралістаў. Джэферсонаўская дэмакратыя. Экспансія ЗША. Абаліцыянісцкі рух. Выспяванне рэвалюцыйнага крызісу. Грамадзянская вайна ў Канзасе. Крах сістэмы “вігі-дэмакраты”. Утварэнне рэспубліканскай партыі. Паўстанне Дж. Браўна. Абранне прэзідэнтам А. Лінкальна. Мяцеж Поўдня. Абвяшчэнне Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі. Пачатак Грамадзянскай вайны. “Канстытуцыйная” вайна 1861-1862 гг. Рэвалюцыйны перыяд Грамадзянскай вайны 1863-1865 гг. Завяршэнне Грамадзянскай вайны. Рэканструкцыя Поўдня 1865-1877 гг. Гістарычнае значэнне другой Амерыканскай рэвалюцыі.
Тэма 7. Дэмакратызацыя заходняга грамадства (1870-1914 гг.). Шляхі і формы руху да дэмакратыі. Зацвярджэнне парламентарызму. Палітычныя партыі і грамадскія таварыствы, іх роля ў справе фармавання цывілізаваных традыцый палітычнай барацьбы. Формы праўлення. Рэспубліка, манархія. Складванне грамадзянскай супольнасці. Захаванне кансерватыўных традыцый у палітычным жыцці.

Вялікабрытанія. Новы ўздым руху за рэформу выбарчага права ў Вялікабрытаніі ў канцы 1860-х – 1870-х гг. Унутраная і знешняя палітыка лібералаў. У. Гладстан. Узмацненне кансерватараў. Б. Дызраэлі. Выбарчая рэформа 1884 г. Ірландскае пытанне, раскол ліберальнай партыі. Кансерватыўныя кабінеты пры ўладзе на мяжы ХІХ і ХХ ст. Паражэнне кансерватараў на парламенцкіх выбарах 1906 г. Палітыка ліберальных кабінетаў. Д. Лойд-Джордж. Канстытуцыйны крызіс напярэдадні першай сусветнай вайны. Ірландскі нацыянальна-вызваленчы рух.

Францыя. Рэвалюцыя 4 верасня 1870 г. у Францыі. Падзенне Другой імперыі, абвяшчэнне Трэцяй рэспублікі. Капітуляцыя Францыі ў вайне з Прусіяй. Парыжская камуна 1871 г., яе склад, структура, асноўныя мерапрыемствы, прычыны паражэння. Клерыкальна-манархічная рэакцыя і спроба рэстаўрацыі манархіі ў 1870-х гг. Барацьба за ўмацаванне рэспублікі. Канстытуцыя 1875 г. Прыход да ўлады памяркоўных рэспубліканцаў. Буланжызм. Барацьба у абарону рэспублікі і дэмакратыі. Справа Дрэйфуса. Фарміраванне ўрада “нацыянальнай згоды”. Прыход да ўлады радыкалаў. Ж. Клемансо. Рост нацыяналізму і шавінізму. Антымілітарысцкі рух.

Германія. Партыйна-палітычная сістэма Германіі пасля завяршэння аб’яднання. Імперская канстытуцыя 1871 г. О. фон Бісмарк – першы германскі канцлер. Культуркампф. Адміністрацыйная рэформа ў Прусіі. Мытная палітыка. Пратэкцыянісцкі тарыф. Сацыяльныя рэформы. Асаблівасці новага курсу канцлера Капрыві. Узмацненне саюза буржуазіі і юнкерства. Канцлер Гагенлоэ. Пераход да сусветнай палітыкі. Гатэнтоцкі парламенцкі блок. Утварэнне чорна-блакітнага блока ў рэйхстагу. Выспяванне палітычнага крызісу ў краіне. Барацьба супраць мілітарызму. Германская сацыял-дэмакратыя.

ЗША. Двухпартыйная сістэма ў ЗША. Палітыка рэспубліканцаў і дэмакратаў у 1870-1890-х гг. Фермерскі рух. Буржуазны рэфармізм Т. Рузвельта. Палітычны крызіс у перадваенныя гады. Раскол у рэспубліканскай партыі. Прэзідэнцкія выбары 1912 г. Палітыка прэзідэнта В. Вільсана.

Італія. Фармаванне парламентарызму ў Італіі ў перыяд Пострысарджымента. Асноўныя накірункі палітыкі гістарычных “правай” і “левай” партый. Крывавыя падзеі 1890-х гг. Паварот у палітыцы Італіі ў пачатку 20 ст. “Новы курс” Дж. Джаліці. Рух нацыяналістаў. Італа-турэцкая вайна 1911 г. і яе ўздзеянне на палітычнае становішча ў краіне. Крах “новага курсу”.

Аўстра-Венгрыя. Перыяд ліберальных міністэрстваў у Аўстра-Венгрыі. Урады Таафэ і Бадэні. Венскі кампраміс. Барацьба вакол моўнага пытання. Увядзенне усеагульнага выбарчага права ў Аўстрыі напачатку ХХ ст. Сацыяльная і нацыянальная барацьба ў Венгрыі, Чэхіі, Маравіі, Славакіі, Галіцыі.

Іспанія. Вынікі буржуазных рэвалюцый у Іспаніі. Першая рэспубліка. Канстытуцыя 1876 г. Двухпартыйная сістэма. Рэспубліканскі рух. Нацыянальныя рухі ў Каталоніі і Басконіі.

Швецыя. Канстытуцыйная рэформа 1865-1866 гг. у Швецыі. Кампраміс буржуазіі і дваранства. Ваенная і падатковая рэформы. Барацьба за пераход да парламентарызму і за сацыяльныя рэформы. Увядзенне усеагульнага выбарчага права. Шведская сацыял-дэмакратыя.

Нарвегія. Узнікненне буржуазных партый у Нарвегіі. Скасаванне уніі са Швецыяй. Карлстадскае пагадненне 1905 г. Буржуазна-дэмакратычныя рэформы.

Данія. Канстытуцыя 1866 г. у Даніі. Утварэнне ліберальна-кансерватыўнага блоку. Барацьба за парламентарызм. Барацьба за канстытуцыйную рэформу.

Грэцыя. Паварот да парламенцкай манархіі ў Грэцыі. Канстытуцыя 1864 г. Уздым нацыянальнага руху падчас руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг. Крыцкае паўстанне 1895-1897 гг. Паварот да ліберальнага курсу напачатку ХХ ст.

Румынія. Буржуазныя рэформы ў Румыніі. Абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці Румыніі і яе міжнароднае прызнанне. Аграрнае заканадаўства 1907-1910 гг. Блок лібералаў і кансерватараў.
Тэма 8. Грамадская думка, грамадска-палітычныя рухі і рухі сацыяльнага пратэсту. Ліберальныя і кансерватыўныя ідэі ў 19 ст. Развіццё паняццяў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы. Крызіс лібералізму ў апошняй трэці ХІХ ст. і ўзмацненне кансерватызму. Пераход да буржуазнага рэфармізму ў пачатку ХХ ст., яго асаблівасці ў заходнееўрапейскіх краінах і ЗША. “Новы курс” Дж. Джаліці ў Італіі. Антыклерыкалізм і сацыяльныя рэформы радыкалаў у Францыі. Спробы рэфармавання ў Германіі (Б. Бюлаў). Рэфармізм Т. Рузвельта і В. Вільсана ў ЗША. Палітыка ллойд-джарджызму ў Вялікабрытаніі.

Зараджэнне сацыялістычнай ідэі і сацыялістычны рух у 19 ст. Сацыялісты-утапісты. Сен-Сімон, Фур’е, Оўэн, Блан. Анархізм Прудона. Ф. Ласаль. К. Маркс і Ф. Энгельс. Маніфест камуністычнай партыі.

Пачатак барацьбы рабочых за паляпшэнне матэрыяльнага становішча. Лудызм у Вялікабрытаніі. Узнікненне прафсаюзаў. Паўстанні ліёнскіх ткачоў у Францыі. Паўстане сілезскіх ткачоў у Германіі. Удзел рабочых у палітычнай барацьбе. Чартысцкі рух у Вялікабрытаніі. Узнікненне першай рабочай партыі. Парыжская камуна 1871 г. Сацыяльныя заваёвы рабочых у другой палове ХІХ ст.

Рост рабочага руху. Узнікненне сацыялістычных партый. Прафсаюзны рух. Кааператыўны рух. Заснаванне Інтэрнацыяналу, яго праграма. Узнікненне секцый Інтэрнацыяналу ў краінах Еўропы і ЗША. Кангрэсы Інтэрнацыяналу, яго роспуск.

Міжнародны сацыялістычны кангрэс 1889 г. і заснаванне ІІ Інтэрнацыяналу. Кангрэсы II Інтэрнацыяналу. Барацьба рэвалюцыйнага і рэфармісцкага накірункаў. Ф. Энгельс, К. Лібкнехт, Р. Люксембург, У. І. Ленін, Э. Бернштэйн, К. Каўцкі. Крах ІІ Інтэрнацыяналу.
Тэма 9. Рэлігійнае жыццё заходняга грамадства ў ХІХ - пачатку ХХ ст. Рэлігійная мапа Еўропы і Паўночнай Амерыкі на пачатак ХІХ ст. Канкардат паміж Напалеонам І і Піям VII. Акупацыя Рыма французскімі войскамі. Венскі кангрэс. Аднаўленне інквізіцыі і цэнзуры.

Рэвалюцыя 1848 г. і каталіцкі касцёл. Скасаванне свецкай улады папы ў Папскай вобласці. Паражэнне рэвалюцыі і аднаўленне пазіцый касцёлу. Завяршэнне аб’яднанне Італіі. Узнікненне “рымскага пытання”.

“Сілабус” Пія ІХ. Ватыканскі сабор і яго рашэнні. Раскол на старакаталікоў і новакаталікоў. Адносіны паміж касцёлам і дзяржавай. Канфлікт паміж рэлігіяй і навукай. Распаўсюджванне антыклерыкалізму і атэізму.

“Рэрум наварум” Льва ХІІІ як сацыяльная дактрына каталіцызму. З’яўленне палітычных партый “каталіцкай дзейнасці”, хрысціянскіх прафсаюзаў.

Каталіцкі касцёл ў пачатку ХХ ст. Закон аб аддзяленні царквы ад дзяржавы ў Францыі. Першая сусветная вайна і каталіцкі касцёл. Місіянерская дзейнасць каталіцкага касцёлу.

Рэформы ў пратэстантызму канца ХІХ ст. Зараджэнне і развіццё экуменічнага руху.


Тэма 10. Міжнародныя адносіны і каланіяльная палітыка. Венская сістэма міжнародных адносін у першай палове ХІХ ст. Змены ў суадносінах моцы еўрапейскіх дзяржаў пасля напалеонаўскіх войнаў. “Свяшчэнны саюз”, яго мэты і дзейнасць. “Усходняе пытанне” і супярэчнасцей паміж вядучымі еўрапейскімі дзяржавамі. Крымская (Усходняя) вайна. Паражэнне Расіі. Развал “венскай сістэмы”.Еўрапейскія дзяржавы і Грамадзянская вайна ў ЗША. Узнікненне новага балансу сілаў у міжнародных адносінах пасля аб’яднання Італіі і Германіі.

Еўропа на шляху стварэння ваенна-палітычных блокаў. Франка-пруская вайна 1870-1871 гг. Узмацненне франка-германскіх супярэчнасцей. Сістэма “ўзброенага міру” ў Еўропе. “Саюз трох імператараў”. Руска-турэцкая вайна 1877-1878 гг. Берлінскі кангрэс. Утварэнне аўстра-германскага і Траістага саюзаў. Франка-рускі саюз. Англійская палітыка “бліскучай ізаляцыі”.

Каланіяльная палітыка. Крызіс старой каланіяльнай палітыкі ў Амерыцы. “Дактрына Манро” і экспансія ЗША на амерыканскім кантыненце ў першай палове ХІХ ст. Узмацненне каланіяльнай экспансіі еўрапейскіх дзяржаў у Афрыцы і Азіі ў канцы ХІХ ст., яе імперыялістычны характар. Падзел Афрыкі. Англа-бурская вайна. Выхад Германіі і ЗША на арэну сусветнай палітыкі. Барацьба за падзел Кітая. Заканчэнне тэрытарыяльнага падзелу свету паміж капіталістычнымі краінамі.

Міжнародныя адносіны ў пачатку ХХ ст. Англа-германскія супярэчнасці. Англа-французскае пагадненне 1904 г. Англа-рускае пагадненне 1907 г. Утварэнне Антанты. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай. Міжнародныя канфлікты і крызісы ў пачатку ХХ ст. Мараканскія і Баснійскі крызісы. Балканскія войны. Гонка ўзбраенняў. Выспяванне сусветнай вайны.


Тэма 11. Першая сусветная вайна 1914-1918 гг. Прычыны і характар вайны. Сараеўская забойства і Ліпеньскі крызіс. Пачатак вайны. Планы і мэты дзяржаў-удзельніц. Эканамічны патэнцыял і ўзброеныя сілы Траістага саюзу і Антанты.

Зрыў германскага плану “маланкавай вайны”. Манёўравы перыяд на Заходнім фронце. Роля Усходняга фронту ў крушэнні плану “маланкавай вайны”. Уступленне ў вайну Японіі. Барацьба блокаў за нейтральныя дзяржавы. Уступленне ў вайну Турцыі.

Ваенныя дзеянні ў 1915 г. Уступленне ў вайну Італіі і Балгарыі. Разгром Сербіі. Ваенныя дзеянні на Усходнім фронце ў 1915 г.

Ваенныя дзеянні ў 1916 г. Вердэнская бітва. Наступленне рускіх войскаў на Паўднёва-Усходнім фронце. Уступленне ў вайну Румыніі. Ютландская аперацыя. Бітва на Соме.

Важнейшыя палітычныя падзеі і ваенныя дзеянні ў 1917-1918 гг. Набліжэнне палітычнага крызісу ў ваюючых краінах. Уступленне ў вайну ЗША. Рэвалюцыя ў Расіі. Планы мірнага выхаду з вайны. Аперацыі Германскіх войскаў на Заходнім фронце ды іх зрыў. Контрнаступленне Антанты. Капітуляцыя Балгарыі, Турцыі, Аўстра-Венгрыі. Пачатак рэвалюцыі ў Германіі. Капітуляцыя Германіі. Вынікі першай сусветнай вайны.

4. ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ-ЗАВОЧНІКАЎ

(8 семестр)
1. Францыя ў перыяд Консульства.

2. Французская імперыя ў 1804 – 1814 гг.

3. Напалеонаўскія войны ў Еўропе.

4. Краіны Еўропы ў перыяд напалеонаўскіх войнаў.

5. ЗША у 1800-1815 гг.

6. Венскі кангрэс і яго рашэнні.

7. Чартысцкі рух у Вялікабрытаніі.

8. Францыя ў эпоху Рэстаўрацыі Бурбонаў.

9. Ліпеньская рэвалюцыя і ўсталяванне ў Францыі буржуазнай манархіі.

10. Германія ў 1815 – 1847 гг.

11. Рэвалюцыя 1848 г. у Францыі. Другая рэспублікі і яе заняпад.

12. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Германіі.

13. Аб'яднанне Італіі.

14. Аб'яднанне Германіі. Абвяшчэнне Германскай імперыі.

15. Францыя ў эпоху Другой імперыі.

16. ЗША у 1816-1861 гг.

17. Грамадзянская вайна ў ЗША.

18. ЗША у другой палове 1860-х - 1870-х гг. Рэканструкцыя Поўдню.

19. Вялікабрытанія ў апошняй трэці ХІХ ст.

20. Вялікабрытанія напачатку ХХ ст.

21. Францыя ў апошняй трэці ХІХ ст.

22. Францыя напачатку ХХ ст.

23. ЗША у апошняй чвэрці ХІХ ст.

24. ЗША напачатку ХХ ст.

25. Германія ў апошняй трэці ХІХ ст.

26. Лібералізм і кансерватызм у ХІХ - напачатку ХХ ст.

27. Рабочы і сацыялістычны рухі ў ХІХ - напачатку ХХ ст.

28. Каталіцкі касцёл у ХІХ - напачатку ХХ ст.

29. Венская сістэма міжнародных адносін ў першай палове ХІХ ст.


    1. Міжнародныя адносіны напачатку ХХ ст. Ліпеньскі крызіс.



ПРЫКЛАДНЫ СПІС ПЫТАННЯЎ ДА ЭКЗАМЕНАЎ

(завочнікі; 7 семестр)
1. Гісторыя новага часу як прадмет. Перыядызацыі новай гісторыі.

2. Вялікія геаграфічныя адкрыцці.

3. Каланіяльная палітыка еўрапейскіх дзяржаў.

4. Карані, сутнасць і асноўныя рысы Адраджэння.

5. Культура Адраджэнне ў Італіі.

6. Культура Адраджэння ў Германіі.

7. Культура Адраджэнне ў Англіі.

8. Культура Адраджэння ў Францыі.

9. Культура Адраджэння ў Нідэрландах.

10. Культура Адраджэння ў Іспаніі.

11. Культура Адраджэння ў Паўночнай Еўропе.

12. Перадумовы Рэфармацыі і яе сутнасць.

13. Рэфармацыя ў Германіі.

14. Рэфармацыя ў Швейцарыі.

15. Рэфармацыя ў Англіі.

16. Рэфармацыйны рух у Францыі.

17. Рэфармацыя ў Нідэрландах.

18. Рэфармацыя ў Паўночнай Еўропе.

19. Контррэфармацыя ў Еўропе.

20. Гістарычнае значэнне Рэфармацыі і контррэфармацыі.

21. Перадумовы і сутнасць навуковай рэвалюцыі.

22. Развіццё прыродазнаўчых навук у 16-17 ст.

23. Развіццё гуманітарных навук у 16-17 ст.

24. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 16 – першай палове 18 ст.

25. Развіццё гандлю ў 16 – першай палове 18 ст.

26. Міжнародныя адносіны ў 16-пачатку 17 ст.

27. Трыццацігадовая вайна. Вестфальскі мір 1648 г.

28. Міжнародныя адносіны ў Еўропе ў др. пал 17 ст.

29. Міжнародныя адносіны ў перш. пал. 18 ст.

30. Міжнародныя адносіны ў 1750-я – 1789 г.

31. Агульныя рысы абсалютызму, яго сацыяльна-палітычная сутнасць і тыпалогія.

32. Англійскі абсалютызм і яго асаблівасці.

33. Станаўленне абсалютнай манархіі ў Францыі.

34. Абсалютызм у Іспаніі.

35. Абсалютызм у Германіі.

36. Аўстрыйскі абсалютызм і яго асаблівасці.

37. Італьянскі абсалютызм.

38. Перадумовы і сутнасць Асветніцтва.

39. Англійскае і шатландскае Асветніцтва.

40. Французскае Асветніцтва.

41. Асветніцтва ў Германіі.

42. Італьянскае Асветніцтва.

43. Амерыканскае Асветніцтва.

44. Перадумовы і прычыны рэвалюцыі ў Нідэрландах.

45. Асноўныя падзеі рэвалюцыі ў Нідэрландах.

46.Характар, асаблівасці, вынікі і гістарычнае значэнне Нідэрландскай рэвалюцыі.

47. Англія напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі.

48. Пачатак Англійскай буржуазнай рэвалюцыі. "Канстытуцыйны этап".

49. Грамадзянскія войны 40-х гг. 17 ст. у Англіі.

50. Індэпендэнцкая рэспубліка ў Англіі.

51. Пратэктарат Кромвеля, яго заняпад і рэстаўрацыя Сцюартаў.

52. Англія ў эпоху рэстаўрацыі. Слаўная рэвалюцыя.

53. Характар, асаблівасці, вынікі і гістарычнае значэнне Англійскай рэвалюцыі.

54. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча паўночнаамерыканскіх калоніяў у 1-ай пал. 18 ст.

55. Абвастрэнне канфлікту паміж Англіяй і яе паўночнаамерыканскімі калоніямі. "Дэкларацыя незалежнасці" ЗША.

56. Вайна за незалежнасць ЗША.

57. Злучаныя Штаты ў першыя пасляваенныя гады. "Артыкулы канфедэрацыі".

58. Прыняцце Канстытуцыі ЗША 1787 г. "Біль аб правах".

59.Перадумовы і прычыны Французскай буржуазнай рэвалюцыі 18 ст.

60. Скліканне Генеральных Штатаў. Пачатак рэвалюцыі ў Францыі.

61. Рэвалюцыйная Францыя ў 1789 – 1793 гг.

62. Якабінская дыктатура і яе падзенне.

63. Рэжым Дырэкторыі ў Францыі, яго ўнутраная і знешняя палітыка.


    1. Характар, асаблівасці, вынікі і гістарычнае значэнне Французскай буржуазнай рэвалюцыі 18 ст.



(завочнікі; 8 семестр)
1. Францыя ў перыяд Консульства.

2. Французская імперыя ў 1804 – 1814 гг.

3. Напалеонаўскія войны ў Еўропе.

4. Краіны Еўропы ў перыяд напалеонаўскіх войнаў.

5. ЗША у 1800-1815 гг.

6. Венскі кангрэс і яго рашэнні.

7. Насельніцтва і урбанізацыя ў 19 – пачатку 20 ст.

8. Прамысловая рэвалюцыя, яе асаблівасці.

9. Станаўленне і развіццё манапалістычнага капіталізму.

10. Вялікабрытанія ў 1815 - 1830-я гг.

11. Чартысцкі рух у Вялікабрытаніі.

12. Францыя ў эпоху Рэстаўрацыі Бурбонаў.

13. Ліпеньская рэвалюцыя і ўсталяванне ў Францыі буржуазнай манархіі.

14. Германія ў 1815 – 1847 гг.

15. Аўстрыйская імперыя ў 1815-1847 гг.

16. Італія ў 1815 - 1840-х гг. Пачатак Рысарджымента.

17. Іспанія ў 1815- 40-я гг.

18. Нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя 1821-1828 гг. ў Грэцыі.

19. Рэвалюцыя 1848 г. у Францыі. Другая рэспублікі і яе заняпад.

20. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Германіі.

21. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Італіі.

22. Рэвалюцыя 1848-1849 гг. у Аўстрыйскай імперыі.

23.Перадумовы і прычыны, агульная характарыстыка і асноўныя вынікі рэвалюцый 1848-1849 гг. у Еўропе.

24. Аб'яднанне Італіі.

25. Аб'яднанне Германіі. Абвяшчэнне Германскай імперыі.

26. Вялікабрытанія ў 1840-я – 1960-я гг.

27. Францыя ў эпоху Другой імперыі.

28. Аўстрыйская імперыя ў 1850-1867 гг. Утварэнне Аўстра-Венгрыі.

29. ЗША у 1816-1861 гг.

30. Грамадзянская вайна ў ЗША.

31. ЗША у другой палове 1860-х - 1870-х гг. Рэканструкцыя Поўдню.

32. Палітычная эвалюцыя заходняга грамадства ў 1870 – 1914 гг.

33. Вялікабрытанія ў апошняй трэці ХІХ ст.

34. Вялікабрытанія напачатку ХХ ст.

35. Францыя ў апошняй трэці ХІХ ст.

36. Францыя напачатку ХХ ст.

37. ЗША у апошняй чвэрці ХІХ ст.

38. ЗША напачатку ХХ ст.

39. Германія ў апошняй трэці ХІХ ст.

40. Германія напачатку ХХ ст.

41. Аўстра-Венгрыя ў апошняй трэці ХІХ ст.

42. Аўстра-Венгрыя напачатку ХХ ст.

43. Італія ў апошняй трэці ХІХ ст.

44. Італія напачатку ХХ ст.

45. Іспанія ў апошняй трэці ХІХ - напачатку ХХ ст.

46. Скандынаўскія краіны ў апошняй трэці ХІХ - напачатку ХХ ст.

47. Грэцыя ў др. пал. ХІХ - напачатку ХХ ст.

48. Румынія ў апошняй трэці ХІХ - напачатку ХХ ст.

49. Лібералізм і кансерватызм у ХІХ - напачатку ХХ ст.

50. Рабочы і сацыялістычны рухі ў ХІХ - напачатку ХХ ст.

51. Каталіцкі касцёл у ХІХ - напачатку ХХ ст.

52. Пратэстантызм у ХІХ - напачатку ХХ ст.

53.Венская сістэма міжнародных адносін ў першай палове ХІХ ст.

54. Міжнародныя адносіны ў другой палове 1850-х - 1860-х гг.

55. Міжнародныя адносіны ў апошняй трэці ХІХ ст.

56. Міжнародныя адносіны напачатку ХХ ст. Ліпеньскі крызіс.

57. Каланіяльная экспансія заходніх дзяржаў у ХІХ - напачатку ХХ ст.

58. Першая сусветная вайна ў 1914-1916 гг.

59. Першая сусветная вайна ў 1917-1918 гг.

60. Вынікі першай сусветнай вайны.




      1. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА

Паколькі, на жаль, рэальныя (папяровыя) падручнікі і дапаможнікі, навуковая літаратура і крыніцы па гісторыі Новага часу па разнастайных аб'ектыўных і суб'ектыўных прычынах застаюцца не вельмі даступнымі, для студэнтаў-гісторыкаў узнікае пільная неабходнасць выкарыстання сучасных магчымасцяў Інтэрнэту. Неабходную літаратуру па прадмету (як пералічаныя ніжэй кнігі, гэтак і многія сотні іншых) можна лёгка знайсці ў электронных бібліятэках. Вось толькі некаторыя з іх:



www.allhistorybook.ru

www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/INDEX_HISTORY.php

www.hrono.ru/libris/index.php

www.libhistory.ru

www.rikonti-khalsivar.narod.ru

www.studhistory.ru

www.twirpx.com/files/historic/
ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. История средних веков. В.2 т. Т. 2; Учеб. Для вузов по спец “История” / Под ред. З.В.Удальцовой и С.П.Карпова. М., 1991.

  2. Новая история стран Европы и Америки: Ч. 1. 1640-1870 / Под ред. А.В.Адо. М., 1986.

  3. Новая история стран Европы и Америки. Первый период / Под ред. Е.Е.Юровской, И.М.Кривогуза. М., 1997.

  4. Новая история стран Европы и Америки. Второй период / Под ред. Е.Е.Юровской, И.М.Кривогуза. М., 1998.

  5. Новая история стран Европы и Америки. XVI – XIX века. В 3 ч.: учебник для студентов вузов / Под ред. А.М. Родригеса, М.В. Пономарева. М., 2005.

  6. Сборник документов по истории нового времени стран Европы и Америки. 1640-1870. М., 1990.

  7. Средневековая Европа глазами современников и историков. М., 1994, Т IV-V.

  8. Хрестоматия по истории государства и права зарубежных стран (Новое и Новейшее время). М., 2000.

  9. Чикалов Р.А., Чикалова И.Р. Западная Европа и США (1815-1918 годы). Мн., 2000.

  10. Экономическая история зарубежных стран. Мн., 1996.


Часопісы

12. Беларускі гістарычны часопіс



13. Вопросы истории

  1. Вопросы философии

  2. :Гісторыя праблемы выкладання

  3. Новая и новейшая история


Дадатковая

  1. Авербух Р.А. Революция в Австрии (1848-1849). М., 1970.

  2. Алексеев В.М. Тридцатилетняя война. Л., 1961.

  3. Американские просветители. Избр. Произведения: В 2 т. М., 1968-1969.

  4. Антюхина-Московченко В.И, История Франции. М., 1986.

  5. Барг М.А. Английская революция в портретах ее деятелей. М., 1991.

  6. Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса. М., 19990.

  7. Бацер М.И, От нарратива к теории. Англо-американская историография английской революции XVII в. // Новая и новейшая история. 1997. № 5.

  8. Бисмарк О. Воспоминания, мемуары: В 2 т. М., 2001.

  9. Блуменау С.Ф. Современная французская историография Вандеи // Новая и новейшая история. 1992. № 1.

  10. Бовыкин Д.Ю. Людовик XVII: жизнь и легенда // Новая и новейшая история. 1995. № 4.

  11. Борисов Ю.В. Дипломатия Людовика XIV. М., 1991.

  12. Бродель Ф. Динамика капитализма. М., 1993.

  13. Бродель Ф. Материальная цивилизация, экономика и капитализм. М., 1986-1992. Т. 1-3.

  14. Буржуазия и Великая Французская революция. М., 1989.

  15. Бэрк Э. Размышления о революции во Франции // Социс. 1993. № 4.

  16. Вебер М. Протестантская этика и дух капитализма // Избранные произведения. М., 1990.

  17. Виноградов К.Б. У истоков лейбористской партии 1889-1900. М., 1965.

  18. Виппер Р.Ю. Влияние Кальвина и кальвинизма на политические учения и движения в XVI в. Церковь и государство в Женеве XVI века в эпоху кальвинизма. М., 1984.

  19. Война за независимость и образование США // Под ред. Г.Н.Севостьянова. М., 1976.

  20. Галкин И.С. Создание Германской империи. 1815-1871. М., 1986.

  21. Гарэн Э. Проблемы итальянского Возрождения. М., 1986.

  22. Германская история в новое и новейшее время: В 2 т. М., 1970.

  23. Григулевич И.Р. Инквизиция. М., 1985.

  24. Давыдов Г.Н. Веберовская концепция капитализма // Социс. 1994. № 3, 8-10.

  25. Зомбарт В. Этюды по истории духовного развития современного экономического человека. М., 1994.

  26. Ивонин Ю.Е. Становление европейской системы государств. Англия и Габсбурги на рубеже двух эпох. Мн., 1989.

  27. Ивонин Ю.Е. У истоков европейской дипломатии нового времени. Мн., 1984.

  28. Историография истории нового времени стран Европы и Америки. М., 1990.

  29. История Европы. Т. 2, 3, 4. М., 1991-1994.

  30. История Европы / Альдебер Ж., Бендер Й., Груша И. и др.; Пер. с фр.; Науч. ред. и предисл. В. С. Кошелева. Мн., 1996.

  31. История крестьянства в Европе. Эпоха феодализма: В 3 т. Т. 3. М., 1986.

  32. История США: В 4 т. Т. 1, 2. М., 1983, 1985.

  33. Кан А.С. История Скандинавских стран (Дания, Норвегия, Швеция). М., 1980.

  34. Карлейль Т. Французская революция: история. М., 1991.

  35. Кожокин Е.М, Государство и народ: от Фронды к Великой французской революции. М., 1989.

  36. Копосов Н.Е. Абсолютистская монархия во Франции //Вопросы истории. 1989. № 1.

  37. Косминский Е.А. Историография средних веков. V — середина XIX. М., 1963.

  38. Краткая история Венгрии. М., 1991.

  39. Культура Западной Европы в эпоху Возрождения / Брагина Л.М. и др. М., 1996.

  40. Лан В.И. США: от испано-американской войны до первой мировой войны. М., 1975.

  41. Лозинский С.Г. История папства. 3-е изд. М., 1986.

  42. Магидович И.П., Магидович В.И, Очерки истории географических открытий: В 5 т. 3-е изд. Т. 2. Великие географические открытия (конец XV – середина XVII века). М., 1983.

  43. Малов В.Н. Кольбер: абсолютистская бюрократия и французское общество. М., 1991.

  44. Манфред А.З. Великая французская революция. М., 1983.

  45. Манфред А.З. Наполеон Бонапарт. 4-е изд. М., 1986.

  46. Манфред А.З. Образование франко-русского союза. М., 1975.

  47. Маныкин А.С. История двухпартийной системы США (1789-1980). М., 1981.

  48. Осиновский И.Н. Томас Мор: утопический коммунизм, гуманизм, реформация. М., 1978.

  49. Павлова Т.А. Кромвель. М., 1980.

  50. Патрушев А.В. Макс Вебер: дух и этос капитализма // Философские науки. 1990. № 6.

  51. Пименова Л.А. Идея свободы во французской революции // Новая и новейшая история. 1992. № 1.

  52. Политическая мысль средневековья и эпохи Возрождения. М., 1993.

  53. Ревуненков В.Г. Очерки по истории Великой французской революции: Падение монархии. 1789-1792. Л., 1982

  54. Ревуненков В.Г. Очерки по истории Великой французской революции: Якобинская диктатура и ее крушение. Л., 1983.

  55. Репина Л.П. Локальная история и современная историография английской революции // Новая и новейшая история. 1992. № 3.

  56. Рутенбург В.И. Истоки Рисорджименто: Италия в XVII-XVIII вв. Л., 1982.

  57. Рутенбург В.И. Титаны Возрождения. М., 1976.

  58. Севастьянов Г.Н., Уткин А.И. Томас Джефферсон. М., 1976.

  59. Сказкин С.Д. Избранные труды по истории. М., 1973.

  60. Смирин М.М. Народная реформация Томаса Мюнцера и Великая крестьянская война. М., 1955.

  61. Смирин М.М. Эразм Роттердамский и реформационное движение в Германии. М., 1978.

  62. Соловьев Э.Ю. Непобедимый еретик: Мартин Лютер и его время. М., 1984.

  63. Тарле Е.В. Наполеон. Мн., 1992.

  64. Трухановский В.Г. Уинстон Черчилль. М., 1977.

  65. Федералист. Политические эссе А.Гамильтона, Дж.Мэдисона, Дж.Джея. М., 1993.

  66. Фурсенко А.А. Американская революция и образование США. Л., 1978.

  67. Черкасов П.П. Лафайет. Политическая биография. М., 1991.

  68. Чистозвонов А.Н. Нидерландская буржуазная революция XVI века. М., 1958.

  69. Эразм Роттердамский и его время / Под ред Л.С.Чиколини. М., 1989.

  70. Якобинство в исторических итогах Великой французской революции // Новая и новейшая история. 1996. № 5.

  71. Яковлев Н.Н. Вашингтон. М., 1976.
1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка