Вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка2/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.5 Mb.
1   2   3

Тэма 8. Еўрапейскі абсалютызм.

Агульная рысы абсалютызму i яго сацыяльна-палiтычная сутнасць. Перадумовы фармiравання абсалютысцкага ладу ў Еўропе. Асноўныя накiрункi ўнутранай i знешняй палiтыкi абсалютнай манархii. «Асветны абсалютызм», яго сутнасць i значэнне. Роля абсалютызму ў гiстарычным развiццi Еўропы.

Англiйскi абсалютызм i яго асаблiвасцi. Англiя пры Цюдорах. Станаўленне i ўмацаванне абсалютнай манархii ў Англii. Росквiт англiйскага абсалютызму. “Залаты век” Елiзаветы I i пачатак крызiсу абсалютысцкага ладу ў Англii. Прыход да ўлады дынастыi Сцюартаў. Развiццё палiтычнага крызiсу абсалютызму ў Англіі і яго звяржэнне.

Станаўленне абсалютнай манархii ў Францыi. Палiтыка французскiх каралёў у канцы XV — пачатку XVI ст. Рэлiгiйна-палiтычныя войны i iх вынiкi. Генрых IV i зацвярджэнне абсалютызму ў Францыi. Палiтыка Рышэльё i Мазарынi. Фронда. Росквiт французскага абсалютызму пры Людовiку XIV. Кальбер. Барацьба Францыi за гегемонiю ў Еўропе.

Пачатак крызiсу феадальна-абсалютысцкай сiстэмы ў Францыi. Аслабленне мiжнародных пазiцый краiны. Палiтычны крызiс 70-х гг. XVIII ст. Фармiраванне апазiцыi абсалютызму. Рэформы Цюрго. Падзенне абсалютнай манархii ў Францыi.



Абсалютызм у Iспанii. Дзяржаўны лад Iспанii ў пачатку XVI ст. Асаблiвасцi зацвярджэння iспанскага абсалютызму. Роля каталiцкай царквы. Аслабленне Iспанii ў другой палове XVII ст. Прыход на iспанскi трон дынастыi Бурбонаў. Фiлiп V. Палiтыка “асветнага абсалютызму” i яе вынікі. Умацаванне рэакцыйных тэндэнцый у палiтыцы iспанскага абсалютызму ў канцы XVIII ст.

Абсалютызм у Германii. Палiтычнае развiццё Германii ў XVI—XVII ст. Дзяржаўная раздробленасць. Наступствы Трыццацiгадовай вайны для Германii. Зацвярджэнне княжацкага абсалютызму. Стварэнне Брандэнбургска-Прускай дзяржавы. Станаўленне i асаблiвасцi брандэнбургска-прускага абсалютызму. Каралеўства Прусiя i яго ўзвышэнне. Зацвярджэнне абсалютызму ў Прусii. Кароль Фрыдрых Вiльгельм I i стварэнне ваенна-палiцэйскай манархii. Палiтыка “асветнага абсалютызму”.

Аўстрыйскi абсалютызм i яго асаблiвасцi. Дзяржаўны лад манархii аўстрыйскiх Габсбургаў у XVI ст. Станаўленне абсалютысцкага ладу. Манархiя i каталiцкая царква. Палiтыка цэнтралiзацыi аўстрыйскiх iмператараў. Умацаванне знешнепалiтычных пазiцый у першай трэцi XVIII ст. Палiтыка “асветнага абсалютызму” i яе вынiкi. Феадальна-абсалютысцкая рэакцыя ў Аўстрыйскай імперыі.

Iтальянскi абсалютызм. Асаблiвасцi палiтычнага развiцця Iталii ў XVI—XVII ст. Станаўленне абсалютысцкага ладу ў iтальянскiх дзяржавах у XVIII ст. Абсалютызм i каталiцкая царква. Рэформы “асветнага абсалютызму” i iх значэнне.
Тэма 9. Эпоха Асветніцтва.

Агульная характарыстыка. Перадумовы фармiравання новага сацыякультурнага руху ў другой палове XVII—ХVIII ст. Асноўны змест i характар Асветнiцтва. Грамадска-палiтычная асветнiцкая думка. Канцэпцыя “натуральнага права” i “грамадскага дагавору”. Асветнiцтва i царква. Культурнае жыццё заходняга грамадства ў канцы XVII—XVIII ст. Развiццё сiстэмы адукацыi. Фармiраванне грамадскай думкi. Станаўленне журналiстыкi. Узнiкненне фiласофскiх таварыстваў i масонства. Мастацкая культура i яе асноўныя накiрункi (класiцызм, сентыменталізм, рамантызм). Роля i месца асветнiцкага руху ў гiстарычным працэсе.

Англiйскае Асветнiцтва i яго асаблiвасцi. Фiласофiя i палiтычныя погляды Дж. Лока. Грамадска-палiтычныя канцэпцыi англiйскiх асветнiкаў Г. Болiнгброка, Дж. Толанда, Дж. Прыстлi, У. Годвiна. Эканамiчная думка (Т. Мальтус).

Англiйская публiцыстыка XVIII ст. Дж. Свiфт, Д. Дэфо, Г. Фiлдынг. Дасягненнi мастацкай культуры. Англiйскi раман (Р. Рычардсан, Л. Стэрн, Г. Фiлдынг, Д. Дэфо). Творчасць У. Блэйка. Выяўленчае мастацтва (У. Хогарт, Дж. Рэйналдс). Культурнае жыццё Англii ў XVIII ст.



Шатландскае Асветнiцтва. Асаблiвасцi культурнага жыцця Шатландыi ў XVIII ст. ФiласофiяЭ. Флетчара i Д. Юма. Эканамiчная тэорыя А. Смiта. Лiтаратура. Творчасць Р. Бёрнса.

Французскае Асветнiцтва i яго асноўныя рысы. «Старэйшае пакаленне» французскiх асветнiкаў. Ш. Мантэск’ё, Вальтэр. «Энцыклапедыя» Д. Дзiдро. Фiзiякраты (А. Р. Ж. Цюрго, Ф. Кенэ).

Дэмакратычная плынь французскага Асветнiцтва (Ж.-Ж. Русо). Камунiстычныя тэорыi (Ж. Мелье, Г. Маблi).

Мастацкая культура. Лiтаратура (Вальтэр, Д. Дзiдро, П.А. Бамаршэ, Ж.-Ж. Русо). Выяўленчае мастацтва (Ж. Шардэн, Ж.-Л. Давiд). Асаблiвасцi культурнага жыцця Францыi ў эпоху Асветнiцтва.

Iтальянскае Асветнiцтва i яго асаблiвасцi. Уздым грамадскай думкi Iталii ў пачатку XVIII ст. (П. Джаноне, Дж. Вiка). Дзейнасць А. Джэнавезэ i Ч. Бекарыа. Iтальянская культура XVIII ст. Лiтаратура (К. Гальдонi, В. Алiф’еры).

Асветнiцтва ў Германii. Асаблiвасцi нямецкай грамадскай думкi. Iдэйныя погляды i творчасць Г. Э. Лесiнга i I. Г. Гердэра. Фiласофiя i палiтыка-прававая канцэпцыя I. Канта. Дэмакратычная плынь нямецкага Асветнiцтва (Г. Форстэр). Станаўленне нацыянальнай культуры. Рух “Бура i нацiск”. Творчасць Ф. Шылера i I.В. Гётэ. Музыка i архiтэктура (I.С. Бах, Г. Кнобельсдорф). Культурнае жыццё Германii XVIII ст.

Амерыканскае Асветнiцтва i яго асаблiвасцi. Фармiраванне амерыканскай нацыянальнай культуры. Б. Франклiн i Т. Джэферсан.
Тэма 10. Буржуазныя рэвалюцыі XVI – XVIII стст.

Гiстарычная роля буржуазных рэвалюцый i iх тыпалогiя. Агульная характарыстыка буржуазных рэвалюцый эпохi мануфактурнага капiталiзму: перадумовы, задачы, кiруючыя i рухаючыя сiлы, асноўныя формы барацьбы, расстаноўка класавых сiл, вынiкi i гiстарычнае значэнне.


Тэма 11. Нiдэрландская буржуазная рэвалюцыя.

Перадумовы i прычыны рэвалюцыi ў Нiдэрландах. Палiтыка Фiлiпа II. Узмацненне феадальна-каталiцкай рэакцыi. Складванне рэвалюцыйнай сiтуацыi. Распаўсюджванне кальвiнiзму. Буржуазная i дваранская апазiцыя iспанскаму абсалютызму.

Паўстанне 1566 г. i яго наступствы. Рэжым герцага Альбы. Народная барацьба супраць iспанскага панавання. Лясныя i марскiя гёзы. Дзейнасць прынца Аранскага i дваранскай эмiграцыi.

Паўстанне 1572 г. i пачатак фармiравання буржуазнай рэспублiкi на поўначы Нiдэрландаў.

Вызваленчая барацьба на поўднi краiны. Паўстанне 4 верасня 1576 г. “Генцкае замiрэнне” i яго сутнасць. “Вечны эдыкт”. Палiтыка iспанскiх улад i абвастрэнне палiтычнай барацьбы на поўднi Нiдэрландаў. Дэмакратычны рух у Генце. Араская i Утрэхцкая унii 1579 г. Звяржэнне Фiлiпа II. Абвяшчэнне рэспублiкi ў Паўночных Нiдэрландах. Падзенне Антверпена. Паражэнне рэвалюцыi на поўднi краiны i яго прычыны.

Палiтыка генеральных штатаў у канцы XVI ст. Працяг вайны з Iспанiяй. Перамога рэвалюцыi i вызваленчай вайны ў Паўночных Нiдэрландах. Зацвярджэнне Рэспублiкi Злучаных правiнцый. Характар, асаблiвасцi, вынiкi i гiстарычнае значэнне нiдэрландскай рэвалюцыi. Гiстарыяграфiя нiдэрландскай буржуазнай рэвалюцыi.


Тэма 12. Англiйская буржуазная рэвалюцыя.

Перадумовы i прычыны буржуазнай рэвалюцыi ў Англii. Распаўсюд­жванне пурытанскага руху. Дзейнасць буржуазна-дваранскай апазiцыi i яе праграма. Абвастрэнне палiтычнага крызiсу пры Сцюартах. Палiтыка Якава I i Карла I. “Петыцыя аб праве”. Перыяд беспарламенцкага праўлення. Падзеi ў Шатландыi. Кароткi парламент. Склiканне Доўгага парламента i пачатак рэвалюцыi. Расстаноўка класавых сiл. Прэсвiтэрыяне i iндэпендэнты. Феадальна-абсалютысцкi лагер. Дзейнасць Доўгага парламента i першыя рэвалюцыйныя пераўтварэннi. “Вялiкая рэманстрацыя” i пачатак расколу ў радах апазiцыi.

Першая грамадзянская вайна. “Кавалеры” i “круглагаловыя”. О. Кромвель i рэарганiзацыя парламенцкай армii. Ход ваенных дзеянняў. Палiтыка парламента ў перыяд вайны. Аграрны закон 1646 г. i яго значэнне. Сялянскi рух. Барацьба за паглыбленне рэвалюцыi i абвастрэнне супярэчнасцей у рэвалюцыйным лагеры. Пазiцыя прэсвiтэрыян i iндэпендэнтаў. “Раздзелы прапаноў”. Рух левелераў. Джон Лiльберн. “Народнае пагадненне”. Фармiраванне апазiцыi ў армii. Першая чыстка парламента i перамога iндэпендэнтаў. Абвастрэнне супярэчнасцей памiж левелерамi i iндэпендэнтамi.

Другая грамадзянская вайна i яе вынiкi. “Прайдава чыстка” i прыход да ўлады iндэпендэнтаў. Абвяшчэнне рэспублiкi.

Палiтыка iндэпендэнцкай рэспублiкi i яе сацыяльна-палiтычная сутнасць. Барацьба з Iрландыяй i Шатландыяй. Народны рух. “Сапраўдныя” левелеры. Сацыяльнае вучэнне Дж. Уiнстэнлi. Крызiс iндэпендэнцкай рэспублiкi. Усталяванне пратэктарату, яго сутнасць i палiтыка. Рэстаўрацыя Сцюартаў i яе прычыны.

Палiтыка Карла II i Якава II. Фармiраванне парламенцкай апазiцыi. Вiгi i торы. Дзяржаўны пераварот 1688 г. i яго сутнасць. “Бiль аб правах”. Зацвярджэнне асноў канстытуцыйнай манархii ў Англii.

Характар, асаблiвасцi, вынiкi i гiстарычнае значэнне англiйскай рэвалюцыi. Гiстарыяграфiя англiйскай буржуазнай рэвалюцыi.
Тэма 13. Вайна за незалежнасць i Першая амерыканская рэвалюцыя.

Перадумовы i прычыны вайны за незалежнасць у паўночнаамерыканскiх калонiях Англii. Палiтыка англiйскiх уладаў у Паўночнай Амерыцы ў 60-х — першай палове 70-х гг. XVIII ст. Узмацненне супярэчнасцей памiж Англiяй i калонiямi. Пачатак масавага вызваленчага руху амерыканскiх каланiстаў. Уздым фермерскага руху.

“Бостанскае чаяванне”. Першы Кантынентальны кангрэс. Расстаноўка класавых сiл. Лаялiсты i патрыёты. Пачатак узброенай барацьбы. Другi Кантынентальны кангрэс. Дж. Вашынгтон. Кульмiнацыя рэвалюцыi. Дэкларацыя незалежнасцi.

Ход ваенных дзеянняў у 1776—1781 гг. Бiтва пры Саратозе. Мiжнароднае становiшча ЗША. Ваенныя дзеяннi на поўднi краiны. Версальскi дагавор.

Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя пераўтварэннi ў перыяд вайны.

Эканамiчнае становiшча ЗША ў 80-я гг. XVIII ст. Паўстанне Д. Шэйса. Станаўленне дзяржаўнага ладу ЗША. “Артыкулы канфедэрацыi”. Канстытуцыя 1787 г. i яе асноўныя прынцыпы. Абвастрэнне палiтычнай барацьбы. Федэралiсты i антыфедэралiсты. “Бiль аб правах” i яго значэнне. Характар, асаблiвасцi, вынiкi i гiстарычнае значэнне Першай амерыканскай рэвалюцыi. Гiстарыяграфiя амерыканскай буржуазнай рэвалюцыi XVIII ст.


Тэма 14. Французская рэвалюцыя XVIII ст.

Перадумовы i прычыны буржуазнай рэвалюцыi ў Францыi. Развiццё крызiсу феадальна-абсалютысцкай сiстэмы ў другой палове XVIII ст. Гандлёва-прамысловы крызiс канца 80-х гг. XVIII ст. Абвастрэнне сацыяльна-палiтычнай барацьбы ў канцы 80-х гг. XVIII ст. Фармiраванне дваранскай апазiцыi абсалютызму. Склiканне Генеральных штатаў. Нацыянальны сход.

Узыходзячая фаза рэвалюцыi. Пачатак рэвалюцыi. Паўстанне ў Парыжы 1789 г. Рэвалюцыйны рух у горадзе i вёсцы. Праўленне канстытуцыяналiстаў-манархiстаў. Заканадаўства Устаноўчага сходу. Аграрнае пытанне. “Дэкларацыя правоў чалавека i грамадзянiна”. Канстытуцыя 1791 г. Закон Ле Шапелье. Уздым грамадска-палiтычнага руху. Палiтычныя клубы i парыжскiя секцыi. Варэнскi крызiс i размежаванне ў лагеры рэвалюцыi. Раскол Якабiнскага клуба. Дзейнасць Заканадаўчага сходу. Абвастрэнне сацыяльна-палiтычнай барацьбы. Мiжнароднае становiшча Францыi i пачатак вайны. Рэвалюцыйна-патрыятычны ўздым. Паўстанне ў Парыжы 1792 г. Камуна Парыжа.

Прыход да ўлады жырандыстаў. Дзейнасць жырандысцкага ўрада. Аграрныя пераўтварэннi. Склiканне Нацыянальнага канвента i абвяшчэнне рэспублiкi. Палiтычная барацьба ў Канвенце. Ваеннае становiшча Францыi. Палiтыка “рэвалюцыйнай вайны”.

Паглыбленне рэвалюцыi. Народны рух. Аграрна-ўраўняльная барацьба. Палiтычны крызiс. Вандэйскi мяцеж. Ускладненне ваеннага становiшча Францыi. Барацьба памiж жырандыстамi i якабiнцамi. Паўстанне ў Парыжы 1793 г. Звяржэнне Жыронды i прыход якабiнцаў да ўлады. Палiтыка якабiнскага Канвента летам 1793 г. Аграрнае заканадаўства. Канстытуцыя 1793 г. Фармiраванне рэжыму рэвалюцыйнай дыктатуры. Пераўтварэннi ў галiне культуры i быту. Стаўленне якабiнцаў да царквы. Перабудова ўзброеных сiл i арганiзацыя абароны краiны. Перамогi якабiнцаў на франтах. Абвастрэнне супярэчнасцей у якабiнскiм блоку. Крызiс i падзенне якабiнскай дыктатуры.

Зыходзячая фаза рэвалюцыi. Тэрмiдарыянскi пераворот i яго сутнасць. Палiтыка тэрмiдарыянскага Канвента. Народны рух у 1795 г. i яго разгром. Канстытуцыя 1795 г. Рэжым Дырэкторыi, яго характар. Рух “роўных”. Гракх Бабёф. Знешняя i ўнутраная палiтыка Дырэкторыi. Французская экспансiя ў Еўропе i на Блiжнiм Усходзе. Ваенныя падзеi 1799 г. “Палiтыка арэляў”. Крызiс рэжыму Дырыкторыi i яго звяржэнне. Пераварот 18 брумера. Характар, асаблiвасцi, вынiкi i гiстарычнае значэнне Французскай буржуазнай рэвалюцыi XVIII ст. Гiстарыяграфiя Французскай рэвалюцыi.



РАЗДЗЕЛ ІІ. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ХІХ – пачатку ХХ СТ.
Тэма 1. Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка ў перыяд напалеонаўскіх войнаў (1799-1815).

Напалеон Банапарт як прэтэндэнт на сусветнае панаванне. Усталяванне дыктатуры Напалеона Банапарта ў Францыі. Канстытуцыя 1799 г. Банапартызм. Унутраная палітыка Напалеона. Цэнтралізацыя кіравання. Кодэксы Напалеона. Абвяшчэнне Францыі імперыяй. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Францыі ў гады Консульства і Першай імперыі.

Характар і мэты знешняй палітыкі Напалеона Банапарта. Англа-французская барацьба за панаванне ў свеце. Распад другой антыфранцузскай кааліцыі. Ам’енскі мір. Пачатак напалеонаўскіх войнаў. Вайна з трэцяй кааліцыяй. Паражэнне Аўстрыі. Вайна з чацвёртай кааліцыяй. Кантынентальная блакада і Тыльзіцкі мір. Уварванне французскай арміі ў Партугалію і Іспанію. Пятая антыфранцузская кааліцыя. Абвастрэнне франка-рускіх адносін. Нашэсце Напалеона на Расію. Шостая антыфранцузская кааліцыя. Вызваленчы характар вайны 1813 г. Кампанія 1814 г. і крах Першай імперыі ў Францыі. Рэстаўрацыя Бурбонаў. Значэнне і вынікі напалеонаўскіх войнаў.

Уплыў французскай рэвалюцыі на Англію. Уздым дэмакратычнага руху. Вызваленчы рух у Ірландыі. Удзел Англіі ў войнах супраць напалеонаўскай Францыі. Каланіяльныя захопы Англіі. Кантынентальная блакада. Вынікі англа-французскага гандлёва-каланіяльнага і прамысловага саперніцтва. Удзел германскіх дзяржаў у войнах супраць Францыі. Ліквідацыя “Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі”. Разгром Францыяй Прусіі. Рэформы ў Прусіі. Германская палітыка Напалеона. Рэйнскі саюз. Нацыянальны ўздым у Германіі. Туганбунд. Вызваленне Германіі з пад французскага панавання.

Удзел Аўстрыйскай манархіі ў войнах супраць Францыі. Ваенныя паражэнні. Феадальна-абсалютысцкая рэакцыя.

Напалеонаўскае панаванне ў Італіі. Нацыянальна-вызваленчы рух. Пачатак Рысарджымента. Карбанарыі. Вызваленне ад французскага прыгнёту.

Французская інтэрвенцыя ў Партугалію і Іспанію. Вайна іспанскага народа за незалежнасць. Першая буржуазная рэвалюцыя ў Іспаніі. Севільская хунта. Устаноўчыя картэсы. Аграрныя законы, каланіяльнае пытанне. Канстытуцыя 1812 г. Роспуск картэсаў і рэстаўрацыя абсалютызму.

ЗША пасля Вайны за незалежнасць. Уздым дэмакратычнага руху ў перыяд Французскай рэвалюцыі. ЗША і войны ў Еўропе. Вайна ЗША супраць Англіі 1812-1814 гг. і яе вынікі.

Венскі кангрэс 1814-1815 гг. Удзельнікі кангрэса, іх мэты. Суадносіны сіл паміж еўрапейскімі дзяржавамі. Падзел напалеонаўскай спадчыны ў Еўропе. Тэрытарыяльныя і палітычныя змены ў еўрапейскіх краінах, у каланіяльнай сферы. Немагчымасць рэстаўрацыі мінулых парадкаў.

Стварэнне Свяшчэннага Саюзу і яго мэты. Кангрэсы Свяшчэннага Саюзу. Усталяванне Венскай сістэмы міжнародных адносін.


Тэма 2. Індустрыялізацыя Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Насельніцтва. Дэмаграфічныя працэсы. Пачатак дэмаграфічнай рэвалюцыі ў Францыі. Міграцыі насельніцтва, іх прычыны і характар. Шлюб, сям’я. Побыт і асяроддзе. Рост гарадоў. Праблемы, выкліканыя урбанізацыяй. Развіццё медыцыны і санітарыі. Грамадская ахова здароўя.

Прамысловая рэвалюцыя, яе асаблівасці. Навукова-тэхнічны прагрэс. Новыя функцыі навукі ў перыяд прамысловай рэвалюцыі. Стварэнне рабочых машын. Паравы рухавік. Развіццё металургіі. Новыя галіны вытворчасці. Перамены ў сельскай гаспадарцы. Сельскагаспадарчыя прылады. Пачатак механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

Завяршэнне прамысловага перавароту ў Англіі. Поспехі буйной машынай вытворчасці. Пераўтварэнне Англіі ў “майстэрню свету”.

Пачатак прамысловай рэвалюцыі ў Францыі і прычыны адносна павольных яе тэмпаў. Сельская гаспадарка, становішча сялян. Завяршэнне прамысловага перавароту ў гады Другой імперыі.

Мануфактурна-рамесны характар вытворчасці ў германскіх землях у пачатку ХІХ ст. Аграрныя адносіны на захадзе і ўсходзе Германіі. Пачатак прамысловай рэвалюцыі, яе асаблівасці. Значэнне завяршэння аб’яднання Германіі для паскоранага развіцця прамысловага капіталізму. Завяршэнне прамысловага перавароту.

Першыя крокі прамысловай рэвалюцыі ў Італіі. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Асаблівасці эканамічнага развіцця пасля нацыянальнага аб’яднання. Завяршэнне індустрыялізацыі.

Пачатак прамысловага перавароту ў Аўстрыйскай манархіі. Буржуазныя пераўтварэнні ў вёсцы. Аграрная рэформа. Завяршэнне прамысловай рэвалюцыі ў Аўстра-Венгрыі ў канцы ХІХ ст.

Асаблівасці індустрыялізацыі ў Румыніі, Бельгіі, Галандыі, Грэцыі, Швейцарыі, Скандынаўскіх краінах.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё ЗША ў пачатку ХІХ ст. Прамысловы пераварот у паўночна-ўсходніх штатах і яго асаблівасці. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы Паўночнага Усходу. Плантацыйнае рабства ў паўднёвых штатах. Вырашэнне аграрнага пытання ў час Грамадзянскай вайны. Рэканструкцыя Поўдню і завяршэнне індустрыялізацыі. Імклівае развіццё ЗША ў канцы ХІХ ст.

Змены ў сацыяльнай структуры еўрапейскага грамадства. Старая і новая шляхта. Буржуазія і яе ўклад жыцця. Фарміраванне сярэдняга класа і яго месца ў грамадстве. Сялянства і яго дыферэнцыяцыя, з’яўленне сучаснага сялянства. Рабочы клас. Фарміраванне індустрыяльнага пралетарыяту. Жанчыны і іх становішча
Тэма 3. Манапалістычны капіталізм.

Нераўнамерны характар развiцця заходнiх краiн. Эканамiчныя крызiсы. Еўрапейскi аграрны крызiс 1870-х гг. Сусветныя эканамiчныя крызiсы. Канцэнтрацыя i цэнтралiзацыя вытворчасцi i капiталаў. Акцыянерныя таварыствы. Нараджэнне i рост прамысловых i банкаўскiх манаполiй. Развiццё рынкавай эканомiкi. Унутраны гандаль. Знешнi гандаль. Вываз капiталаў. Стварэнне капiталiстычнай сiстэмы сусветнай гаспадаркi. Абвастрэнне канкурэнтнай барацьбы.

Манаполii i фiнансавы капiтал у Англii. Каланiяльны характар англiйскага манапалiстычнага капiталiзму. Прамысловыя манаполii, банкаўскi капiтал i фiнансавая алiгархiя ў Францыi. Вываз капiталаў i яго лiхвярскi характар.

Юнкерска-буржуазны характар германскага манапалiстычнага капiталiзму. Прапаганда каланiяльнай экспансii. Асаблiвасцi амерыканскага манапалiстычнага капiталiзму. Панамерыканiзм.

Цэнтралiзацыя банкаў i вытворчасцi ў Аўстра-Венгрыi. Роля замежнага капiталу. Асаблiвасцi манапалiстычнага капiталiзму ў Аўстра-Венгрыi. Станаўленне iтальянскага манапалiстычнага капiталiзму i яго асаблiвасцi. Iмперыялiстычныя мэты iтальянскага капiталiзму. Манапалiстычны капiталiзм у Iспанii, Бельгii, Галандыi, Швейцарыi, Скандынаўскiх краiнах.
Тэма 4. Ліберальныя і нацыянальна-вызваленчыя рухі і рэвалюцыі 1820-30-х гг. Прычыны ліберальных і рэвалюцыйных рухаў. Мэты буржуазіі і ліберальнага дваранства, роля арміі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікабрытаніі ў пачатку ХІХ ст. Распаўсюджванне радыкальна-ліберальных ідэй. Барацьба за выбарчую рэформу. У. Кобэт. Рэформы 1820-х гг. Легалізацыя трэд-юніёнаў і закон аб стачках. Хваляванні ў краіне 1829-1831 гг. першая парламенцкая рэформа і яе гістарычнае значэнне. Новы закон аб бедных. Перадумовы і пачатак чартысцкага руху. Народная хартыя. Накірункі ў чартысцкім руху. Нацыянальны канвент чартыстаў. Петыцыі. Урадавыя рэпрэсіі.

Ліпеньская рэвалюцыя 1830 г. у Францыі. Развіццё эканомікі ў гады Рэстаўрацыі. Узмацненне шляхецкай і клерыкальнай рэакцыі пры Карле Х. Ліберальная апазіцыя рэжыму Рэстаўрацыі, яе ідэалогія. Рэспубліканскія дэмакратычныя рухі. Ліпеньская рэвалюцыя 1830 г. і яе вынікі. Усталяванне ў Францыі буржуазнай манархіі. Хартыя 1830 г. Рэжым Луі Філіпа.

Пачатак барацьбы за аб’яднанне Германіі. Студэнцкі рух 1817-1819 гг. Карлсбадскія пастановы. Масавыя хваляванні 1830 г. Гамбахская дэманстрацыя. “Маладая Германія” і рост апазіцыйных настрояў. Стварэнне мытнага саюза. Буржуазны лібералізм. Узнікненне рабочага руху.

Рэвалюцыі ў Італіі. Дзяржаўная раздробленасць італьянскіх зямель. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы, феадальныя перажыткі. Аўстрыйскі прыгнёт. Рост нацыянальнай самасвядомасці. Узнікненне падпольных таварыстваў. Рэвалюцыі ў Неапалітанскім каралеўстве і П’емонце 1820-1821 гг. Аўстрыйская інтэрвенцыя. Паражэнне рэвалюцый. Новы рэвалюцыйны ўздым 1831 г. у Цэнтральнай Італіі. Утварэнне двух накірункаў у нацыянальна-вызваленчым руху Італіі. Дж. Мадзіні. “Маладая Італія”, яе праграма. Ліберальна-манархічны напрамак у вызваленчым руху.

Рэстаўрацыя абсалютызму ў Іспаніі ў 1814 г. Другая рэвалюцыя ў Іспаніі. Мэты буржуазіі і ліберальнага дваранства, роля арміі ў краіне. Паўстанне пад кіраўніцтвам Р. дэ Рыегі. Аграрнае заканадаўства лібералаў. Барацьба сялян і рух гараджан. Контрэвалюцыйная інтэрвенцыя Францыі 1823 г. паражэнне рэвалюцыі 1820-1823 гг.



Нацыянальна-вызваленчая рэвалюцыя 1821-1828 гг. у Грэцыі. Грэцыя пад ігам Турцыі. Узнікненне нацынальна-вызваленчага руху. Паўстанне 1821 г., пачатак вызваленчай рэвалюцыі. Турэцка-егіпецкае нашэсце. Грэчаскае пытанне на міжнароднай арэне. Наварынская бітва 1827 г. Руска-турэцкая вайна 1828-1829 гг. і ўсталяванне незалежнасці Грэцыі.
Тэма 5. Рэвалюцыі 1849-1849 гг. у Заходняй Еўропе. Францыя. Рэжым Ліпеньскай манархіі. Буржуазная апазіцыя. Утварэнне масавай палітычнай прэсы. Рост уплыву буржуазных рэспубліканцаў. Дзейнасць А. Бланкі. Рэвалюцыйны утапічны камунізм. Дробнабуржуазны утапічны камунізм. Крызіс ліпеньскай манархіі. Абвастрэнне сацыяльнай і палітычнай барацьбы. Эканамічны крызіс 1847 г. Рэвалюцыйная сітуацыя ў 1847-1848 гг. Лютаўская рэвалюцыя, яе характар і рухаючыя сілы. Стварэнне Часовага ўрада, яго склад. Абвяшчэнне рэспублікі. Патрабаванні рабочых, палітыка ўрада. Кампраміс лютаўскіх дзён. Абвастрэнне барацьбы паміж буржуазіяй і пралетарыятам. Устаноўчы сход і яго дзейнасць. Дэманстрацыя 15 траўня 1848 г. у Парыжы. Пераход контррэвалюцыйных сілу наступленне. Чэрвеньскае паўстанне рабочых у Парыжы і яго паражэнне. Дыктатура буржуазных рэспубліканцаў. Канстытуцыя 1848 г. Рост уплыву манархістаў. Утварэнне “партыі парадку”. Прэзідэнцкія выбары. Прычыны перамогі Луі Напалеона.

Германія. Эканамічны крызіс 1847 г. Пачатак масавых хваляванняў. Рэвалюцыя ў Заходняй Германіі. Сакавіцкая рэвалюцыя 1848 г. у Прусіі. Уздым рэспубліканскіх рухаў вясной 1848 г. Паўстанне ў Бадэне і Познані. Рэакцыйны курс урада Кампгаўзена-Ганземана. Прускі Устаноўчы сход, яго рашэнні. Пераход контррэвалюцыі ў наступленне. Дзяржаўны пераварот у Прусіі. Франкфурцкі парламент, яго склад і дзейнасць. Імперская канстытуцыя 1849 г. Разгон Франкфурцкага парламента. Паражэнне рэвалюцыі.

Італія. Выспяванне рэвалюцыйнага крызісу. Пачатак рэвалюцыі 1848 г. Паўстанне ў Сіцыліі. Прыход да ўлады ліберальнай буржуазіі. Паўстанні ў Мілане і Венецыі. Нацыянальна-вызваленчая вайна супраць Аўстрыі. Пераход контррэвалюцыі ў наступленне. Народныя рухі. Паражэнне ў вайне супраць Аўстрыі. Другі этап рэвалюцыі. Уздым рэвалюцыйнага руху ў Венецыі, Таскане, Рыме. Другая вайна за незалежнасць. Французская інтэрвенцыя. Вынікі і значэнне рэвалюцыі.

Аўстрыйская імперыя. Этнасацыяльная структура імперыі. Нацыянальны прыгнёт. Эканамічнае развіццё Аўстрыі і Чэхіі ў першай палове 19 ст. Ліберальна-дэмакратычныя рухі. Выспяванне рэвалюцыі. Расклад палітычных сіл. Петыцыя гараджан Прагі. Паўстанне 13 сакавіка 1848 г. у Вене, яго вынікі. Уздым дэмакратычных настрояў, выступленні рабочых. Травеньскія падзеі ў Вене. Скліканне рэйхстага. Ліквідацыя феадальных павіннасцей. Славянскі кангрэс і пражскае паўстанне 12-17 чэрвеня 1848 г. Кастрычніцкае паўстанне ў Вене, яго паражэнне. Рэвалюцыя 1848 г. у Венгрыі. Праграма буржуазна-дэмакратычных пераўтварэнняў Л. Кошута. Дзейнасць Ш. Пётэфі. Стварэнне рэвалюцыйнага ўраду. Аграрная рэформа. Контррэвалюцыйная інтэрвенцыя. Падаўленне рэвалюцыі.

Агульная характарыстыка рэвалюцый. Перадумовы рэвалюцый. Незавершанасць буржуазных пераўтварэнняў ва ўмовах развіцця капіталізму, эканамічны крызіс 1847 г. Крызіс палітыкі правячых колаў. Антыфеадальны, антыабсалютысцкі, дэмакратычны характар рэвалюцый. Расстаноўка палітычных сіл у перыяд рэвалюцыі. Адыход буржуазіі з рэвалюцыйных пазіцый. Дробная буржуазія горада, сялянства. Удзел рабочых у рэвалюцыйных падзеях. Прычыны паражэння рэвалюцый. Асноўныя вынікі рэвалюцый 1848-1849 гг.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка