Вучэбная праграма для спецыяльнасці




старонка1/3
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.5 Mb.
  1   2   3

Установа адукацыі


Полацкі дзяржаўны універсітэт”

Гісторыя новага часу




Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)


Кірунак спецыяльнасці: 1-21 03 01-01 «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)»

Наваполацк, 2010 г.

1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПИСКА.

“Гісторыя новага часу” – вучэбная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі з XVI cт. і да пачатку ХХ ст. У сусветна-гістарычным працэсе новы час (гісторыя новага часу) з’яўляецца неабходным сувязным звяном паміж дзвюма эпохамі – сярэднімі вякамі і навейшым часам. Хаця працягласць новай гісторыі зусім нязначная ў параўнанні з папярэднімі эпохамі, па інтэнсіўнасці развіцця гістарычнага працэсу новая гісторыя апярэджвае іх. За гэты час Заходняя Еўропа і ЗША пераўтварыліся ў сусветных лідэраў, а гісторыя як рэальны працэс – з гісторыі асобных краін у сусветную гісторыю.

У падмурку выкладання дысцыпліны “Гісторыя новага часу” ляжыць “Государственный стандарт Республики Беларусь. Высшее образование первая ступень” для атрымання кваліфікацыі “Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”, зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.06.2008 г. № 50.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя новага часу” студэнт павінен валодаць наступнымі ключавымі кампетэнцыямі:



акадэмічнымі кампетэнцыямі:

  • валодаць базавымі навукова-тэарэтычнымі ведамі ў галіне сусветнай гісторыі і выкарыстоўваць іх для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

  • валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;

  • валодаць даследчыцкімі навыкамі;

  • умець працаваць самастойна;

  • валодаць міждысцыплінарным падыходам для вырашэння практычных задач;

  • мець навыкі, звязаныя з выкарыстаннем і кіраваннем інфармацыяй;

сацыяльна-асобаснымі кампетэнцыямі:

  • валодаць якасцямі грамадзяніна і патрыёта сваёй дзяржавы;

  • быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння;

  • валодаць здольнасцямі да міжасабовай камунікацыі;

  • валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця;

  • умець працаваць як у калектыве, гэтак і самастойна;

  • быць здольным практычна выкарыстоўваць свае веды;

прафесійнымі кампетэнцыямі:

  • планаваць, арганізоўваць і весці навукова-метадычную і вучэбна-метадычную работу;

  • выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання;

  • арганізоўваць сваю працу на навуковай аснове, валодаць інфармацыйнымі тэхналогіямі пошуку, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі ў сферы прафесійнай дзейнасці;

  • ажыццяўляць арганізацыйна-упраўленчую дзейнасць;

  • аналізаваць гістарычныя і сучасныя праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства, тэндэнцыі яго ўстойлівага развіцця;

  • мець веды, практычны вопыт для кансультавання ў пытаннях гісторыі ўвогуле, і новай гісторыі краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў прыватнасці, арганізацыі даследчыцкіх работ і выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, навукі і культуры



МЭТА І ЗАДАЧЫ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ “ГІСТОРЫЯ НОВАГА ЧАСУ”.
Мэта:

даць студэнтам трывалыя веды пра гісторыю Заходняй цывілізацыі ў XVI – пачатку ХХ ст., неабходныя для паспяховай навуковай і педагагічнай дзейнасці па спецыяльнасці “Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін”.


Задачы:

  • садзейнічаць трываламу ўсведамленню значэння і месца гісторыі Заходняй цывілізацыі азначанага перыяду ў сусветна-гістарычным працэсе;

  • паглыбіць веды аб асноўных накірунках, тэндэнцыях і перспектывах развіцця Захаду ў эпоху новага часу;

  • выявіць агульныя заканамернасці і логіку трансфармацыі традыцыйнага грамадства і пераўтварэнне яго ў індустрыяльнае;

  • раскрыць стадыяльную і рэгіянальную спецыфіку сацыяльна-эканамічных, грамадска- і міжнародна-палітычных з’яў, падзей і працэсаў;

  • паспрыяць развіццю гістарычнага мыслення і інтэлектуальных здольнасцей студэнтаў фарміраванню сацыяльна-асобасных, акадэмічных і прафесійных кампетэнцый;

  • выпрацаваць практычныя ўменні і звычкі, неабходныя для адэкватнай арыентацыі ў складаных падзеях і працэсах сучаснасці.

Пасля вывучэння дысцыпліны “Гісторыя новага часу” студэнт павінен:



  1. Мець уяўленне:

1.1. пра храналагічны рамкі новай гісторыі;

1.2. пра палітычную геаграфію Еўропы і Паўночнай Амерыкі;

1.3. пра найноўшыя тэндэнцыі развіцця гістарыяграфіі новай гісторыі;

1.4. пра сувязь бягучых эканамічных, грамадска-палітычных і падзей у краінах Захаду, міжнародных канфліктаў і супярэчнасцяў на сучасным этапе развіцця з падзеямі і працэсамі эпохі новага часу.




  1. Ведаць:

    1. прадмет, задачы і асноўны змест гісторыі новага часу;

2.2. перыядызацыю гісторыі новага часу;

    1. накірункі гістарыяграфіі новай гісторыі;

    2. храналогію важнейшых падзей эпохі;

    3. асноўныя тэндэнцыі і накірункі сацыяльна, эканамічнага, унутрыпалітычнага, культурна-духоўнага развіцця краін Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў эпоху новага часу;

    4. важнейшыя падзеі і працэсы азначанай эпохі;

    5. буйныя гістарычныя постаці новай гісторыі.




  1. Умець:

    1. выкарыстоўваць гістарычныя тэрміны і паняцці;

    2. абагульняць і аналізаваць факты, сістэматызаваць і выкладаць іх у лагічнай паслядоўнасці;

    3. выяўляць сувязь гістарычных падзей і працэсаў з бягучымі падзеямі і працэсамі;

    4. знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі з’яў, падзей і працэсаў новай гісторыі;

    5. праводзіць параўнальны аналіз дыяхронных і сінхронных падзей , з’яў і працэсаў новай гісторыі;

    6. працаваць з манаграфічнай літаратурай і навуковай перыёдыкай, прысвечанай гісторыі новага часу;

    7. арыентавацца ў сацыяльна-эканамічных, грамадска-палітычных і геапалітычных рэаліях сучаснасці;

    8. карыстацца даведачнымі матэрыяламі і гістарычнымі картамі;

    9. крытычна ацэньваць адлюстраванне гісторыі новага часу ў масавай культуры і сродках масавай інфармацыі.

У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці на вывучэнне дысцыпліны адводзіцца 252 гадзіны, з іх 136 гадзін аўдыторных заняткаў (84 гадзіны – лекцыі, 52 гадзіны – семінары).


2. ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН



Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

усяго

у тым ліку

лекцый

семінараў




РАЗДЗЕЛ І. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў XVI – XVIII cтст.










1.

Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі новага часу.

4

2

2

2.

Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка заходнееўрапейскіх дзяржаў.

6

4

2

3.

Культура Адраджэння.

8

4

4

4.

Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Заходней Еўропе.

6

4

2

5.

Навуковая рэвалюцыя і фармаванне новай навуковай карціны свету.

4

2

2

6.

Развіццё капіталізму ў XVI – першай палове XVIII ст.

6

4

2

7.

Еўрапейская міжнародна-палітычная сістэма ў XVI – XVIII стст.

6

4

2

8.

Еўрапейскі абсалютызм.

6

4

2

9.

Эпоха Асветніцтва.

6

4

2

10.

Буржуазныя рэвалюцыі XVI – XVIII стст.

4

2

2

11.

Нiдэрландыская буржуазная рэвалюцыя.

2

2




12.

Англiйская буржуазная рэвалюцыя.

6

4

2

13.

Вайна за незалежнасць i Першая амерыканская рэвалюцыя.

6

4

2

14.

Французская рэвалюцыя XVIII ст.

8

6

2




РАЗДЗЕЛ ІІ. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ХІХ – ПАЧАТКУ ХХ СТ.










1.

Заходняя Еўропа і Паўночная Амерыка ў перыяд напалеонаўскіх войнаў (1799-1815).

6

4

2

2.

Індустрыялізацыя Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

4

2

2

3.

Манапалістычны капіталізм.

4

2

2

4.

Ліберальныя і нацыянальна-вызваленчыя рухі і рэвалюцыі 1820-30-х гг.

6

4

2

5.

Рэвалюцыі 1849-1849 гг. у Заходняй Еўропе.

6

4

2

6.

Палітычныя і аб’яднаўчыя працэсы 1850-1860-х гг.

8

6

2

7.

Дэмакратызацыя заходняга грамадства (1870-1914 гг.).

6

4

2

8.

Грамадская думка, грамадска-палітычныя рухі і рухі сацыяльнага пратэсту.

4

2

2

9.

Рэлігійнае жыццё заходняга грамадства ў ХІХ пачатку ХХ ст.

4

2

2

10.

Міжнародныя адносіны і каланіяльная палітыка.

6

2

4

11.

Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.

4

2

2







136

84

52


3. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ.
РАЗДЗЕЛ І. НОВАЯ ГІСТОРЫЯ Ў XVI – XVIII СТСТ.

Тэма 1. Прадмет, задачы і праблемы курса гісторыі новага часу.

Паняцце “новая гісторыя”. Агульная характарыстыка новай гісторыі. Сутнасць капіталізму і буржуазнай цывілізацыі. Праблема мадэрнізацыі заходніх грамадстваў. Дэмаграфічныя зрухі. Змены ў галіне эканомікі, палітычным жыцці і культуры. Зацвярджэнне парламентарызму. Фарміраванне нацый. Умацаванне сусветных сувязей. Шляхі пераходу да капіталізму. Рэвалюцыя і эвалюцыя. Перыядызацыя новай гісторыі. Асноўны змест першага і другога перыядаў новай гiсторыi. Важнейшыя крыніцы і даследаванні па новай гісторыі Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Асноўныя накірункі гістарыяграфіі новага часу.


Тэма 2. Вялікія геаграфічныя адкрыцці і каланіяльная палітыка заходнееўрапейскіх дзяржаў.

Перадумовы Вялiкiх геаграфiчных адкрыццяў. Адкрыццё марскога шляху з Еўропы ў Iндыю i Усходнюю Азiю. Адкрыццё Амерыкi. Першае кругасветнае падарожжа. Каланiяльныя захопы заходнееўрапейскiх краiн у XVI—XVIII ст.

Стварэнне каланiяльных iмперый Партугалii, Iспанii, Галандыi, Англii i Францыi. Мэты каланiяльнай палiтыкi. Формы эксплуатацыi калонiй. Гандлёвыя кампанii i iх дзейнасць. Гандлёва-каланiяльнае сапернiцтва памiж еўрапейскiмi дзяржавамi. Змены ў жыцці насельнiцтва заваяваных тэрыторый.

Уплыў каланiялiзму на развiццё капiталiстычных адносiн у Заходняй Еўропе. Пашырэнне гандлю. «Рэвалюцыя цэн» i яе вынiкi. Рабства i гандаль рабамi. Здабыткi i страты чалавецтва ў вынiку адкрыццяў i каланiзацыi новых тэрыторый.


Тэма 3. Культура Адраджэння.

Агульная характарыстыка эпохi Адраджэння. Змены ў духоўным жыццi заходнееўрапейскiх краiн у перыяд пераходу ад сярэднявечча да новага часу. Сутнасць i асноўныя рысы Адраджэння. Яго сацыяльныя i iдэйныя каранi. Гуманiзм. Стылi мастацкай творчасцi. Народная творчасць. Адраджэнне i царква. Праблемы гуманiзму i Адраджэння ў гiстарыяграфii.

Росквiт i заняпад культуры Адраджэння ў Iталii. Характэрныя рысы Высокага Адраджэння. Леанарда да Вiнчы. Мiкелянджэла Буанароці, Рафаэль Санцi, Джарджоне, Тыцыян. Мастацтва позняга Адраджэння. Паэзiя Т. Таса i Л. Арыёста. Узнiкненне прафесiйнага тэатру. Спрэчкi аб Платоне i Арыстоцелі. Музыка Д. Палестрыны. Рэнесансная архiтэктура Iталii.

Культура Адраджэння ў Германii. Рост нацыянальнай самасвядомасцi. Гуманiстычны рух. Росквiт сатыры. Эразм Ратэрдамскi. I. Рэйхлiн. Г. Сакс. I. Фiшарт. Гуманiзм Ульрыха фон Гутэна i Себасцьяна Франка. “Лiсты цёмных людзей”. Жывапiс. Альбрэхт  Дзюрэр. Лукас Кранах Старэйшы. Ганс Гальбейн Малодшы.

Адраджэнне ў Англii. Распаўсюджванне гуманiстычных поглядаў. Томас Мор. Паэзiя i мастацкая проза. Тэатр i драма. У. Шэкспiр. Архiтэктура. І. Джонс. Жывапiс. Музыка.

Культура Адраджэння ў Францыi. Фармiраванне нацыянальнай культуры. Ф. Рабле. Паэтычная школа “Плеяда”. М. Мантэнь.

Галандскае Адраджэнне. Уплыў Нiдэрландскай буржуазнай рэвалюцыi на развiццё культуры. Рытарычныя таварыствы. Д. Каарнхерт. Ф. Марнiкс. Нiдэрландскi жывапiс. Пітэр Брэйгель Старэйшы. Рэмбрант. Нiдэрландская музычная школа.

Iспанскае Адраджэнне. Росквiт iспанскай культуры ў XVI — першай палове XVIII ст., яе своеасаблiвасць. “Эразмiты”. Iспанскi раман. М. дэ Сервантэс. Гуманiстычная паэзiя. Тэатр. Лопэ дэ Вэга, П. Кальдэрон. Архiтэктура. Х. Эрэра. Жывапiс. Эль Грэка, Веласкес, Б. Мурыльё.

Паўночнаеўрапейскі Рэнесанс. Абнаўленне культурнага жыцця ў краiнах Паўночнай Еўропы. Замежныя ўплывы на культуру Скандынаўскiх краiн. Развiццё нацыянальнай культуры.
Тэма 4. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Заходней Еўропе.

Сутнасць Рэфармацыi. Яе эканамiчныя, сацыяльна-палiтычныя i iдэйныя перадумовы. Нарастанне апазiцыi каталiцкай царкве i феадальнаму ладу. Асноўныя накiрункi Рэфармацыi: бюргерскi, народны, каралеўска-княжацкi. Iх патрабаваннi. Формы рэфармацыйнага руху.

Пачатак Рэфармацыi ў Германii. Германiя напярэдаднi Рэфармацыi. М. Лютэр. Раскол у лагеры Рэфармацыi. Т. Мюнцэр. Анабаптысты. Сялянская вайна 1524—1525 гг. Лютэраўская Рэфармацыя. Рэйхстаг 1529 г. i ўзнiкненне пратэстантызму. Аўгсбургскi рэлiгiйны мiр (1555).

Рэфармацыя ў Швейцарыi. Швейцарыя напярэдаднi Рэфармацыi. У. Цвiнглi. Ж. Кальвiн i кальвiнiзм. Рэфармацыя ў Жэневе. Распаўсюджванне кальвiнiзму ў Еўропе.

Рэфармацыя ў Англii. Усталяванне каралеўскай супрэматыi над царквой. Узнiкненне англiканскай царквы i пурытанiзму.

Рэфармацыйны рух у Францыi. Распаўсюджванне лютэранства i кальвiнiзму. Гугеноты. Перыядызацыя рэфармацыйнага руху. Яго асноўныя накiрункi. Грамадзянскiя войны. Варфаламееўская ноч. Нанцкi эдыкт.

Рэфармацыя ў Нiдэрландах. Распаўсюджванне пратэстантызму. Кальвiнiсцкiя кансiсторыi. Злучэнне рэфармацыйнага, рэвалюцыйнага i нацыянальна-вызваленчага рухаў. Кальвiнiзм — рэлiгiйны сцяг Нiдэрландскай буржуазнай рэвалюцыi. Абвяшчэнне свабодамыснасцi. Ператварэнне кальвiнiсцкай царквы ў афiцыйную.

Рэфармацыя ў Швецыi, Данii, Нарвегii. Разрыў з Рымам. Секулярызацыя царкоўных уладанняў.

Контррэфармацыя i феадальная рэакцыя, iх перадумовы i сутнасць. Трыдэнцкi сабор. Ордэн езуiтаў. Iнквiзiцыя i цэнзура.

Наступствы Рэфармацыi i контррэфармацыi. Раскол каталiцкай царквы. Пратэстанцкiя плынi, цэрквы i секты. Уплыў Рэфармацыi i контррэфармацыi на сацыяльна-эканамiчнае i палiтычнае развiццё Еўропы.
Тэма 5. Навуковая рэвалюцыя і фармаванне новай навуковай карціны свету.

Перадумовы навуковай рэвалюцыi. Рост патрабаванняў у новых ведах. Назапашванне фактаў. Поспехi кнiгадрукавання. Стварэнне навуковых цэнтраў. Унiверсiтэты i акадэмii. Падзенне схаластыкi. Абгрунтаванне пазнавальнасцi свету. Новыя метады навуковага даследавання. Эмпiрычны метад пазнання. Ф. Бэкан. Рацыяналiстычны метад Р. Дэкарта.

Новая астраномiя. Гелiяцэнтрычная сiстэма М. Капернiка. Яе развiццё Ц. Браге, I. Кеплерам, Г. Галiлеям, Дж. Бруна. Пераварот ва ўяўленнях пра Сусвет.

Развiццё прыродазнаўчых навук. Новыя навуковыя прыборы. Фiзiка. Адкрыццё асноўных законаў механiкi i закона сусветнага прыцягнення. Матэматыка. Геалогiя. Батанiка. Мiнералогiя. Медыцына. Буйнейшыя вучоныя. Леанарда да Вiнчы. Э. Тарычэлi, Д. Кардана. Ф. Вiет. П. Ферма. Агрыкала. К. Геснер. Ф. Парацэльс. У. Гарвей. I. Ньютан.

Новы росквiт натурфiласофii ў другой палове XVI — пачатку XVII ст. Змены ў поглядах на адносiны прыроды i Бога. Пантэiзм. Атаясамлiванне Бога i сусветнай прасторы. Буйнейшыя прадстаўнiкi натурфiласофii. Леанарда да Вiнчы. П. Пампанацы. Б. Тэлезiа. К. Маро. М. Мантэнь. Дж. Бруна. Т. Кампанела. Ф. Бэкан. Спадчына мiнулага. Вядзьмарскiя працэсы. Астралогiя. Алхiмiя.

Развiццё гiстарычнай i палiтычнай думкi. Узмацненне цікавасці да гiсторыi. Выяўленне сутнасцi дзяржавы i лепшых формаў дзяржаўнага праўлення ў працах М. Макiявелi, Ж. Бадэна, Дж. Б’юкенена, Гуга Гроцыя. Новая перыядызацыя гiсторыi. Даследаваннi i публiкацыi гiстарычных дакументаў. Зараджэнне археалогii, нумiзматыкi, тапанiмiкi.

Сацыяльныя утопii. Пошукi найлепшага дзяржаўнага i грамадскага ладу. “Утопiя” Томаса Мора i «Горад Сонца» Т. Кампанелы. Праекты рэформаў прыхiльнiкаў маёмных класаў.

Вынiкi развiцця навукi ў эпоху Адраджэння. Пашырэнне i ўдакладненне ведаў аб прыродзе, грамадстве i чалавеку. Стварэнне перадумоў для паскарэння сацыяльна-эканамiчнага развiцця.


Тэма 6. Развіццё капіталізму ў XVI – першай палове XVIII ст.

Асаблiвасцi пераходнага перыяду ад феадалiзму да капiталiзму. Узровень сацыяльна-эканамiчнага развiцця заходнееўрапейскiх краiн у пачатку новага часу.

Развiццё вытворчых сiл у прамысловасцi i сельскай гаспадарцы. Рост мануфактурнай вытворчасцi. Роля дамашняй прамысловасцi i рамяства. Развiццё важнейшых галiн прамысловасцi.. Буйнейшыя прамысловыя цэнтры. Дзяржаўная прамысловая палiтыка. Нераўнамернасць развіцця капіталізму ў Еўропе. Пераўтварэннi ў сельскай гаспадарцы. Зараджэнне капiталiстычных формаў вытворчасцi. Фермерская гаспадарка. Пашырэнне таварнай вытворчасцi i выкарыстання наёмнай працы. Аграрны лад у краінах Заходняй Еўропы.

Развiццё гандлю. Гандлёвы пераварот у XVI ст. Аб’екты гандлю. Формы ўнутранага гандлю. Мiжнародны гандаль. Фарміраванне сусветнага рынку. Бiржы i бiржавая спекуляцыя. Антверпенская i Амстэрдамская бiржы. Грашовае абарачэнне i цэны. Крэдыт i банкi. Шляхi i сродкi зносiн. Тэорыя i практыка меркантылiзму.

Фармiраванне новых класаў — буржуазii i пралетарыяту.
Тэма 7. Еўрапейская міжнародна-палітычная сістэма ў XVI – XVIII стст.

Пачатак агульнаеўрапейскай гiсторыi. Змены ў мiжнародных адносiнах у XVI ст. Нацыянальныя дзяржавы i унiверсалiсцкiя манархii. Палiтыка “дзяржаўнага iнтарэсу”. Фармiраванне сiстэмы “еўрапейскага балансу” i яе сутнасць.

Iтальянскiя войны. Барацьба Габсбургаў i Францыi за перавагу ў Еўропе. Като-Камбрэзiйскi мiр. Уплыў Асманскай iмперыi на палiтычную сiтуацыю ў Еўропе. Барацьба Iспанii за Нiдэрланды. Англа-iспанскае сапернiцтва за панаванне на моры.

Абвастрэнне мiжнароднага становiшча ў Еўропе ў пачатку XVII ст. Трыццацiгадовая вайна — першы агульнаеўрапейскi канфлiкт. Вестфальскi мiр 1648 г. Стварэнне новай сiстэмы мiжнародных адносiн у Еўропе.

Барацьба Францыi за гегемонiю ў Еўропе. Рысвiкскi мiр 1697 г. Англа-французскi антаганiзм. Англа-галандскае сапернiцтва за гандлёва-каланiяльную перавагу ў другой палове XVII ст.

Фармiраванне новага балансу сiл у Еўропе ў XVIII ст. Вайна за iспанскую спадчыну. Замацаванне марской i каланiяльнай магутнасцi Англii. Узвышэнне Прусii. Пачатак аўстра-прускага дуалiзму. Балтыйскае пытанне. Паўночная вайна. Узмацненне мiжнародных пазiцый Расii. Руска-шведскiя войны. Вайна за аўстрыйскую спадчыну. Абвастрэнне барацьбы Аўстрыi i Прусii за гегемонiю ў германскiх землях.

“Дыпламатычная рэвалюцыя” сярэдзiны XVIII ст. Сямiгадовая вайна, яе асаблiвасцi i вынiкi. Усходняе пытанне. Польскае пытанне. Падзелы Рэчы Паспалiтай i iх наступствы. Амерыканская рэвалюцыя XVIII ст. i пазiцыi вялiкiх дзяржаў. Уплыў Французскай рэвалюцыi на мiжнародныя адносiны ў Еўропе

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка