Вучэбная праграма для паступаючых у магістратуру па спецыяльнасці




старонка3/4
Дата канвертавання22.04.2016
Памер0.66 Mb.
1   2   3   4

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Мяцеж польскага корпуса Доўбар-Мусніцкага. Наступленне войскаў кайзераўскай Германіі ў лютым 1918 г. і захоп новых тэрыторый Беларусі. Падпісанне Брэсцкага мірнага дагавора 3 сакавіка 1918 г. і яго наступствы для Беларусі. Нямецкі акупацыйны рэжым на захопленай тэрыторыі Беларусі. Падпольная і партызанская барацьба супраць нямецкіх акупантаў. Беларускі нацыянальны рух пасля разгону I Усебеларускага кангрэса. Спробы стварэння беларускай дзяржаўнасці ва ўмовах нямецкай акупацыі. Першая і другая Устаўныя граматы. Стварэнне Народнага сакратарыята. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Стварэнне Рады БНР і яе склад. Прыняцце трэцяй Устаўной граматы, абвясціўшай незалежнасць БНР.

Узаемаадносіны Рады і ўрада БНР з германскімі акупацыйнымі ўладамі. Палітычны крызіс Народнага сакратарыята і Рады БНР вясной — летам 1918 г. Раскол БСГ. Дабавачны дагавор 27 жніўня 1918 г. Заканчэнне Першай сусветнай вайны і ануліраванне Брэсцкага дагавора. Адыход нямецкіх акупацыйных войскаў і ўступленне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі. Аднаўленне савецкай улады.

Барацьба Рады і ўрада БНР за міжнароднае прызнанне. Беларускае пытанне на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Месца БНР у гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва беларускага народа.

Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР і беларускія секцыі РКП(б), іх намаганні і роля ў абвяшчэнні Беларускай рэспублікі. Адносіны Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыканкамзаха да праблемы стварэння беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Барацьба па пытанні аб беларускай савецкай дзяржаўнасці. Прыняцце цэнтральнымі партыйнымі органамі рашэння аб утварэнні БССР. VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Фарміраванне Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларускай ССР, яе тэрыторыя. Маніфест аб абвяшчэнні Беларускай ССР.

Пастанова ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 г. аб вылучэнні са складу БССР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. I з'езд Саветаў БССР і яго рашэнні. Першая Канстытуцыя Савецкай Беларусі. Сумеснае пасяджэнне ЦВК БССР і ЦВК ЛітССР 27 лютага 1919 г., абранне ЦВК і СНК Літоўска-Беларускай ССР (Літбел), іх дзейнасць па арганізацыі абароны рэспублікі і ажыццяўленні мерапрыемстваў у сферы палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця. Ліквідацыя Літбела і яе прычыны.



Беларусь у час польска-савецкай вайны. Прычыны польска-савецкай вайны. Палітыка польскіх улад у адносінах да Беларускага пытання і Рады БНР. Федэралісцкая канцэпцыя Ю. Пілсудскага і канцэпцыя інкарпарацыі польскіх нацыянал-дэмакратаў. Віленская адозва Ю. Пілсудскага. Наступленне польскіх войскаў і ваенныя дзеянні на польска-савецкім фронце, захоп беларускай тэрыторыі. Дэкрэт УЦВК «Аб аб'яднанні Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік: Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі для ба-рацьбы з сусветным імперыялізмам» ад 1 чэрвеня 1919 г. Выхад польскіх легіёнаў да Бярэзіны і Заходняй Дзвіны. Усталяванне польскага акупацыйнага рэжыму. Падпольны і партызанскі рух супраць польскіх акупантаў. Пазіцыя партыі беларускіх эсэраў. Курс на супрацоўніцтва з падпольнымі камуністычнымі структурамі. Ідэя «трэцяга шляху» ў рэвалюцыі. Стварэнне арганізацыі «Маладая Беларусь» і Беларускай камуністычнай арганізацыі. У. Ігнатоўскі.

Раскол у беларускім грамадска-палітычным руху. Сесія Рады БНР у снежні 1919 г. Утварэнне Найвышэйшай Рады БНР. Наступленне Чырвонай Арміі летам 1920 г. Аднаўленне савецкай улады на вызваленай ад польскай акупацыі тэрыторыі. Дагавор РСФСР і Літвы 12 ліпеня 1920 г. і яго наступствы для Беларусі. Палітычная барацьба па пытаннях адраджэння беларускай нацыянальнай дзяржавы на савецкай аснове. Другое абвяшчэнне БССР. Паражэнне Чырвонай Арміі пад Варшавай. Перагаворы паміж РСФСР і Полын-чай аб перамір'і. Пытанне аб удзеле ў іх прадстаўнікоў Беларусі. Заканчэнне польска-савецкай вайны. Падпісанне прэлімінарнага мірнага дагавора Польшчы з РСФСР і Украінай. Стварэнне на польскай тэрыторыі антысавецкіх узброеных фарміраванняў. Разгром атрадаў С. Булак-Балаховіча, іншых антысавецкіх выступленняў. Слуцкі збройны чын у лістападзе — снежні 1920 г. II Усебеларускі з'езд Саветаў. Падпісанне Рыж-скага мірнага дагавора, яго вынікі і наступствы для Беларусі і Польшчы.



5.3. Беларуская ССР у 20 – 30-я гг. XX ст.

Агляд літаратуры і гістарычных крыніц.



Грамадска-палітычнае жыццё і нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі ў 20-я гг. XX ст. Палітычнае, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае і эканамічнае становішча БССР пасля Рыжскага міру. Адмоўны ўплыў на эканоміку краіны палітыкі «ваеннага камунізму». Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці. Актывізацыя ўзброенай антысавецкай барацьбы ў пачатку 20-х гадоў. Стварэнне надзвычайных органаў і ўзмацненне барацьбы з тэрарызмам і бандытызмам. Стварэнне Беларускай праваслаўнай мітраполіі.

Палітычная амністыя 1923 г. у БССР і яе ўплыў на рост даверу да савецкай улады. Вяртанне ў БССР з эміграцыі дзеячаў БНР.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 1921—1927 гг. Пагадненні БССР з РСФСР і іншымі савецкімі рэспублікамі. Роля БССР у стварэнні Саю-за ССР. IV з'езд Саветаў Беларусі і яго рашэнні. I Усесаюзны з'езд Саветаў 30 снежня 1922 г. Дэкларацыя і дагавор аб утварэнні Саюза ССР, іх змест. Статус Беларускай ССР у складзе СССР. Канстытуцыя Саюза ССР 1924 г.

Нацыянальная палітыка РКП(б) і КП(б) Беларусі. Рашэнні X і XII з'ездаў РКП(б) аб нацыянальнай палітыцы. Палітыка беларусізацыі, яе прычыны, сутнасць, умовы і характар ажыццяўлення. Станоўчыя і адмоўныя вынікі беларусізацыі. Прычыны яе згортвання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа ў БССР. Вяртанне Беларускай ССР этнічных беларускіх тэрыторый са складу РСФСР у 1924 і 1926 гг. Складанасць вырашэння гэтага пытання. VII Надзвычайны з'езд Саветаў Беларусі. Становішча нацыянальных меншасцей у БССР, іх грамадска-палітычнае і культурнае жыццё. Нацыянальныя раёны і Саветы ў Беларусі.

Актывізацыя дзейнасці Саветаў. Усталяванне аднапартыйнай сістэмы. Са-мароспуск партыі беларускіх эсэраў. Прыняцце Канстытуцыі БССР 1927 г. Грамадскія арганізацыі. Прафсаюзы. Дзейнасць Рабоча-Сялянскай Інспекцыі.



Пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭПа). Сельская гаспадарка. Становішча беларускай вёскі і сельскай гаспадаркі ў пачатку 20-х гг. Аграрная палітыка Камуністычнай партыі, яе сутнасць і накірункі. X з'езд РКП(б). Пераход да НЭПа на вёсцы. Замена харчразвёрсткі харчовым падаткам. Дэк-рэт ЦВК БССР «Аб свабодным выбары форм землекарыстання» (студзень 1922 г.). Землеўпарадкаванне, яго асаблівасці ў Беларусі. Рост хутарской сістэмы гаспадарання. Змены ў сацыяльнай структуры беларускай вёскі. Працэс драблення сялянскіх гаспадарак.

Кааператыўны рух у беларускай вёсцы, яго формы і дынаміка. Калектыўныя гаспадаркі і саўгаснае будаўніцтва. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў канцы 20-х гг. Беларуская вёска напярэдадні «вялікага пералому».



Прамысловае развіццё Беларусі ў 20-я гг. Прамысловасць Беларусі ва ўмовах пераходу да мірных умоў развіцця. Ажыццяўленне мерапрыемстваў новай эканамічнай палітыкі ў прамысловасці: развіццё рыначных адносін, увядзенне гаспадарчага разліку, рэарганізацыя кіравання народнай гаспадар-кай, змена адносін да прыватнага капіталу. Грашовая рэформа і яе вынікі. Развіццё крэдыту. Галоўныя вынікі аднаўленчага перыяду ў прамысловасці. Рост прадукцыйнасці працы. Паляпшэнне сацыяльных умоў жыцця рабочых.

Згортванне дзейнасці прыватных прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў. Крызіс збыту, таварны голад. Паступовае згортванне НЭПу і пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання эканомікай.



Станаўленне беларускай савецкай культуры (20-я гг.). Палітыка па пытаннях развіцця нацыянальных культур. Асноўныя напрамкі, супярэчнасці і здабыткі. Развіццё беларускай культуры. Узмацненне ідэалагічнага ўціску ў культурным жыцці.

Фарміраванне савецкай сістэмы адукацыі. Барацьба з непісьменнасцю. Станаўленне агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школ. БДУ. Навуковыя ўстановы. Дзейнасць Інстытута беларускай культуры. Стварэнне Акадэміі навук Беларусі. Матэрыяльна-тэхнічная база і кадравае забеспячэнне школы і навукі. Культурна-асветніцкая работа ў рэспубліцы.

Развіццё мастацкай літаратуры, тэатра ва ўмовах савецкай улады. Узнікненне розных літаратурных плыняў і напрамкаў, ідэйная барацьба ў творчай дзейнасці. Стварэнне і дзейнасць літаб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», «Полымя», Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (Бе-лАПП). Музычнае і выяўленчае мастацтва.

Беларуская эміграцыя ў 20-я гг. Палітычныя і эканамічныя прычыны эміграцыі з Беларусі, яе плыні і мэты. Цэнтры беларускіх палітычных партый і арганізацый у эміграцыі. Дзейнасць Рады і ўрада БНР. Палітычныя канферэнцыі ў Рызе і Празе. Адносіны лідэраў беларускай палітычнай эміграцыі да Рыжскага мірнага дагавора, да савецкай улады і БССР. Рост прасавецкіх настрояў у палітэміграцыі. Раскол беларускай эміграцыі. Канферэнцыя ў Берліне ў кастрычніку 1925 г. Вяртанне палітычных эмігрантаў у БССР і ўдзел іх у грамадскім жыцці.

Індустрыялізацыя ў Беларускай ССР. Пераход да фарсіраванай індустрыялізацыі краіны, яе прычыны і ўмовы, мэты і задачы. Унутрыпартыйная барацьба аб шляхах і метадах пабудовы сацыялізму. Першы пяцігадовы план развіцця эканомікі і культуры: яго асноўныя паказчыкі і асаблівасці ў. прамысловасці Беларусі. Рэсурсы і сродкі развіцця для індустрыялізацыі рэспублікі. Стварэнне новых галін прамысловасці. Новабудоўлі фабрык і заводаў, тэхнічная рэканструкцыя прадпрыемстваў у гарадах рэспублікі ў гады першай пяцігодкі. Узмацненне камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання прамысловасцю і выкананне планавых заданняў пяцігодкі. Рэальныя вынікі першага пяцігадовага плана ў прамысловасці БССР.

Развіццё прамысловасці рэспублікі ў гады другой пяцігодкі. Планавыя паказчыкі і іх выкананне. Рост колькасці рабочага класа. Падрыхтоўка кадраў інжынерна-тэхнічных работнікаў і кваліфікаваных рабочых. Разгортванне працоўнага «сацыялістычнага спаборніцтва». Стаханаўскі рух у Беларусі. Метады дасягнення планавых паказчыкаў. Вынікі індустрыялізацыі ў БССР.



Калектывізацыя сельскай гаспадаркі рэспублікі. Курс на сацыялістычную перабудову вёскі. Яго мэты і задачы. Унутрыпартыйная ба-рацьба па пытаннях аб шляхах развіцця сельскай гаспадаркі. Крызіс хлебанарыхтовак. Забарона гандлю сельскагаспадарчымі прадуктамі.

Пераход да масавай калектывізацыі, тэрміны яе правядзення. Гвалтоўныя метады стварэння калектыўных гаспадарак. Ажыццяўленне «палітыкі раскулачвання». Выхад сялянскіх гаспадарак з калгасаў вясной 1930 г. Новы этап калектывізацыі восенню 1930г. Рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі.

Арганізацыя МТС, палітаддзелаў пры іх. Арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў і іх матэрыяльна-тэхнічнай базы. Саўгасы і іх гаспадарчая дзейнасць. Голад 1932—1933 гг. у Беларусі. Завяршэнне калектывізацыі беларускай вёскі, яе палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя вынікі.

Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларускай ССР у 30-я гг. Карэнны паварот у грамадска-палітычным і культурным жыцці ў пачатку 30- х гг. Разгортванне ідэйна-палітычнай барацьбы з беларускім «нацыянал-дэмакратызмам».

Палітыка «культурнай рэвалюцыі». Развіццё савецкай сістэмы адукацыі ў рэспубліцы. Барацьба за ліквідацыю непісьменнасці. Пераход да сямігадовага абавязковага навучання. Стварэнне сістэмы агульнаадукацыйнай, спецыяльнай і вышэйшай школ. Стварэнне сістэмы навуковых устаноў. АН БССР. У. Ігнатоўскі. Асноўныя накірункі развіцця беларускай навукі і дасягненні беларускіх вучоных у 1930-я гг,

Развіццё беларускай савецкай літаратуры. Асноўныя творы вядучых пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў і іх тэматыка. Абвастрэнне ідэйна-палітычнай барацьбы сярод беларускіх літаратараў. Перабудова пісьменніцкіх арганізацый. Стварэнне Саюза савецкіх пісьменнікаў.

Тэатральнае, музычнае, выяўленчае і іншыя формы мастацтва і асноўныя накірункі іх развіцця ў рэспубліцы. Архітэктура Беларусі. Укараненне ў грамадстве «пралетарскай па змесце і сацыялістычнай па форме» культуры. Асноўныя рысы і характар грамадства, сфарміраванага ў Савецкім Саюзе ў канцы 30-х гг.: палітычны, эканамічны, сацыяльны і духоўна-культурны аспекты.



Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі ў 30-я гг. Аб'ектыўныя і суб'ектыўныя прычыны палітычных рэпрэсій. Разгортванне хвалі палітычных рэпрэсій у Беларусі ў пачатку 30-х гг. Фабрыкацыя ДПУ БССР «контррэвалюцыйных» спраў Саюза вызвалення Беларусі (СВБ), Працоўнай сялянскай партыі (ПСП), Прамысловай партыі (Прампартыя), Саюзнага бюро РСДРП меншавікоў. Ліквідацыя «шкодніцтва» ў Наркамземе і Трактарацэнтры, жывёлагадоўлі, лясной і папяровай прамысловасці. Справы Беларускага на-цыянальнага цэнтра (БНЦ), Польскай арганізацыі вайсковай (ПАВ), Белару-скай народнай Грамады (БНГ) і інш. Палітыка ўлад у дачыненні да праваслаўнага і каталіцкага духавенства. Рэпрэсіі 1937—1938 гг. супраць інтэлігенцыі, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва, ваенных і супрацоўнікаў НКУС БССР. Вынікі палітычных рэпрэсій.
5.4. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы (1921 – 1939 г.)

Літаратура па тэме і агляд гістарычных крыніц.



Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы. Тэрыторыя Заходняй Беларусі, яе адміністрацыйны падзел. Віленскі канфлікт, яго прычыны. Сярэдняя Літва. Органы кіравання, сацыяльны і нацыянальны склад насельніцтва і канфесіі. Спецыфіка царкоўнага жыцця. Неаунія. Палітыка польскіх улад у Заходняй Беларусі. Нацыянальны прыгнёт. Закрыццё беларускіх школ. Прымусовая паланізацыя беларусаў.

Адметныя рысы эканомікі Заходняй Беларусі. Прамысловасць і асноўныя яе галіны. Сусветны эканамічны крызіс 1929—1933 гг. і яго ўплыў на народную гаспадарку Заходняй Беларусі. Становішча рабочага класа. Умовы пра-цы і жыцця. Рост беспрацоўя.

Сельская гаспадарка Заходняй Беларусі, яе стан і развіццё. Аграрная палітыка польскіх улад. Зямельныя рэформы і іх вынікі. Парцэляцыя, кама-сацыя, ліквідацыя сервітутаў. Землеўладанне. Падатковая палітыка. Збяднен-не вясковага насельніцтва, эканамічная эміграцыя.

Рэвалюцыйна-вызваленчы рух. Асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі ў Заходняй Беларусі. Выбары ў польскі сейм 1922 г. Стварэнне і дзейнасць Беларускага пасольскага клуба. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць партыі беларускіх эсэраў. Утварэнне Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Партызанскі рух. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), Беларускі сялянскі саюз (БСС). Дзейнасць польскіх, яўрэйскіх і іншых партый і арганізацый.

Утварэнне Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ) і Камуністычнага Саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Праграмныя мэты і задачы КПЗБ, яе дзейнасць.

Арганізацыя Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (БСРГ), яе праграма і дзейнасць. Прычыны забароны БСРГ польскімі ўладамі і яе разгром.

Выбары ў сейм Польшчы ў 1928 г. у Заходняй Беларусі. Стварэнне Беларускага сялянска-рабочага пасольскага клуба «Змаганне». Уздым рабочага і ся-лянскага руху ў пачатку 1930-х гг. Косаўскае (1927) і Асташынскае (1932) выступленні сялян, Кобрынскае ўзброенае выступленне сялян (1933), выступленні нарачанскіх рыбакоў (1935). Узмацненне палітычных рэпрэсій польскіх улад. Спробы стварэння дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. Беларускае народнае аб'яднанне (БНА). Прычыны роспуску КПЗБ. Рэпрэсіі ў адносінах да яе кіраўнікоў і членаў.



Культура Заходняй Беларусі. Умовы развіцця культуры. Барацьба за асвету на роднай мове. Таварыства беларускай школы (ТБІЫ), Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІПК), Беларускае навуковае таварыства (БНТ). Літаратура, друк і мастацтва. Творы М. Васілька, В. Таўлая, М. Танка, I. Дварчаніна, Б. Тарашкевіча і інш. Я. Драздовіч, Р. Шырма. Народная творчасць.

6. БЕЛАРУСЬ 3 1939 г. ДА ПАЧАТКУ XXI ст.
6.1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939 – 1945 г.)

Гістарыяграфія праблемы і агляд апублікаваных крыніц.



Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Заходняя Беларусь у геапалітычных планах Германіі і Савецкага Саюза. Германа-савецкі дагавор аб ненападзе 23 жніўня 1939 г., сакрэтныя пратаколы да яго. Пачатак Другой сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні германскіх войскаў на беларускай тэрыторыі. Бежанства.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Асобныя баявыя аперацыі савецкіх войскаў супраць польскай арміі. Адносіны беларускага насельніцтва да Чырвонай Арміі, дапамога насельніцтва ва ўстанаўленні савецкай улады. Савецка-германскі дагавор аб дружбе і граніцах ад 28 верасня 1939 г.

Арганізацыя часовых органаў кіравання, іх дзейнасць. Перадача Вільні і Віленшчыны Літве. Народны сход Заходняй Беларусі і яго рашэнні. Прыняц-це Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз'яднанне яе з БССР. Стварэнне органаў савецкай улады, іх дзейнасць. Выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР.

Сацыяльна-эканамічныя і культурныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Пачатак стварэння калгасаў і МТС. Накіраванне ў заходнія вобласці БССР партыйных, савецкіх і гаспадарчых работнікаў з усходніх раёнаў рэспублікі. Змены ў культурным жыцці.

Польскі падпольны рух Супраціўлення. Дэпартацыі з заходніх раёнаў БССР асаднікаў, служачых лясной аховы і інш.

Уз'яднанне беларускага народа ў адзінай дзяржаве — акт гістарычнай справядлівасці.



Вынікі развіцця БССР у канцы 30-хпачатку 40-х гг. Трэці пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі. Асноўныя накірункі і вынікі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1938—1941 гг. Узмацненне працоўнай дысцыпліны. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё рэспублікі напярэдадні вайны. Новы адміністрацыйны падзел БССР. Удзел Беларусі ў мерапрыемствах па ўзмацненні абараназдольнасці СССР. Заходняя Асобая вайсковая акруга, пераўзбраенне яе войскаў. Стварэнне ўмацаваных раёнаў. Удзел беларускага насельніцтва ў абарончых мерапрыемствах.

Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г. Напад фашысцкай Германіі на СССР. Прыгранічныя баі на тэрыторыі БССР. Абарона Брэсцкай крэпасці. Навагрудскі кацёл. Мерапрыемствы КП(б)Б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу. Эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўнай і калгаснай маёмасці ў савецкі тыл. Будаўніцтва абарончых аб'ектаў. Баі пад Мінскам, Барысавам, Бабруйскам і Віцебскам. Абарона Магілёва і Гомеля. Прычыны паражэння савецкіх войскаў у першы перыяд вайны.

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Захоп тэрыторыі Беларусі германскімі войскамі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі. Сістэма акупацыйнай улады і яе органаў. Рабаванне гітлераўцамі гаспадарчых і культурных каштоўнасцяў рэспублікі. Стварэнне канцлагераў, Яўрэйскія гета. Масавае знішчэнне ваеннапалонных і насельніцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германію. Карныя экспедыцыі. Калабаранцкія арганізацыі і іх дзейнасць: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларуская самаахова, Саюз беларускай моладзі (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краёвая абарона (БКА). Другі «Усебеларускі кангрэс». Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная царква. Каталіцкая царква і спробы актывізацыі місіянерства. Рэпрэсіі супраць святароў.

Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Стварэнне падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацый і партызанскіх атрадаў. Мінскае партыйнае падполле. Барацьба падпольных арганізацый з акупантамі ў Віцебску, Магілёве, Оршы і іншых гарадах і раёнах Беларусі. Дзейнасць антыфашысцкіх арганізацый у заходніх абласцях Беларусі. Антыфашысцкія выступленні ў гета.

Узмацненне партызанскага руху пасля разгрому нямецка-фашысцкіх войскаў пад Масквой. Баявая дзейнасць партызан. Арганізацыйная структура савецкага партызанскага руху. Стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) і Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР).

Партызанскія зоны. Партызанскія рэйды. Узаемаадносіны партызан і мірнага насельніцтва. Супраціўленне насельніцтва акупантам, зрыў іх палітычных і эканамічных мерапрыемстваў. «Рэйкавая вайна» і яе этапы.

Дзейнасць фарміраванняў Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі, яе мэты і тактыка, узаемаадносіны з савецкімі партызанамі.



Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак вы-звалення Беларусі ў канцы 1943 г. Аперацыя «Канцэрт». Беларуская насту-пальная аперацыя «Баграціён». Сумесныя дзеянні партызан з часцямі Чырво-най Арміі. Акружэнне і разгром фашысцкіх войскаў пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам. Вызваленне сталіцы Савецкай Беларусі. Парад савецкіх партызан. Брэсцка-Люблінская наступальная аперацыя. Завяршэнне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пачатак аднаўлення народнай гаспадаркі, устаноў адукацыі і культуры на вызваленай тэрыторыі, актыўная дапамога ў гэтым народаў Савецкага Саюза.

Перамога над фашысцкай Германіяй. Завяршэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі. Праца эвакуіраванага насельніцтва Беларусі ў савецкім тыле. Удзел беларусаў у еўрапейскім руху Супраціўлення. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны.
6.2. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х — першая палова 50-х гг. XX ст.)

Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі па перыядзе. Класіфікацыя крыніц, характарыстыка іх асноўных груп.



Пераход да мірнага будаўніцтва. Развіццё прамысловасці. Страты, нанесеныя фашысцкімі акупантамі народнай гаспадарцы і культуры Беларусі. Пачатак аднаўлення ў 1944—1945 гг. Дапамога народаў СССР Беларусі. Удзел беларусаў у аднаўленні Данбаса, Сталінграда, Дняпроўскай электрастанцыі і г.д. Аднаўленне і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў, энергетычнай і паліўнай базы, чыгункі. Узнаўленне гарадоў. Пасляваенная індустрыялізацыя Беларусі, яе сутнасць і вынікі. Стварэнне новых галін прамысловасці. Будаўніцтва аўтамабільнага, трактар-нага заводаў і інш. Прамысловае развіццё заходніх абласцей БССР. Рост рабочага класа і яго працоўнае падзвіжніцтва. Роля жанчын і падлеткаў у аднаўленчых работах.

Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі. Становішча сельскай гаспадаркі пасля вызвалення рэспублікі. Цяжкасці яе аднаўлення. Пасяўная кампанія 1944 і 1945 гг. Адраджэнне калгасна-саўгаснай сістэмы. Калектывізацыя ў заходніх абласцях БССР і яе вынікі. Ліквідацыя хутароў. Узбуйненне калгасаў. Сістэма кіравання калгасамі. Дзяржнарыхтоўкі. Скарачэнне прысядзібных гаспадарак. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1947 г. «Аб крымінальнай адказнасці за крадзеж дзяржаўнай і грамадскай маёмасці». Прычыны адставання сельскай гаспадаркі ад тэмпаў адраджэння прамысловасці і транспарту. Мерапрыемствы па змяненні яе крытычнага стану.

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Культура і навука. Бытавое становішча насельніцтва рэспублікі. Картачная сістэма. Заработная плата ра-бочых і служачых. Зніжэнне жыццёвага ўзроўню жыхароў Беларусі ў сувязі з засухай 1946 г. у Украіне. Працадзень і яго аплата. Падатковая палітыка ў вёсцы. Прымусовыя пазыкі. Жыллёвае будаўніцтва. Адмена картачнай сістэмы і правядзенне грашовай рэформы. Зніжэнні цэн. Наладжванне медыцынскага і сацыяльнага забеспячэння. Уладкаванне дзяцей-сірот. Радыёфікацыя вёскі.

Аднаўленне і развіццё агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай школы, вышэйшых навучальных устаноў, бібліятэк, клубаў. Падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў. Аднаўленне і пашырэнне дзейнасці навуковых устаноў. Стварэнне новых даследчых інстытутаў. АН БССР. Змена прыярытэтаў навуковых даследаванняў. Развіццё беларускай літаратуры. Творчасць Я. Коласа, I. Шамякіна, I. Мележа, П. Пестрака, Я. Брыля, К. Крапівы, М. Танка і інш. Дзейнасць тэатральных калектываў. Развіццё музычнага мастацтва. Твор-часць М. Аладава, А. Багатырова, У. Алоўнікава, Ю.Семянякі і інш. Выяўленчае мастацтва. Тэматыка твораў мастакоў I. Ахрэмчыка, Я. Зайцава, У. Сухаверхава і інш. Гераічная тэматыка скульптараў 3. Азгура, А. Бембеля, А. Глебава і інш. Архітэктура.


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка