Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе




Дата канвертавання15.03.2016
Памер56.47 Kb.
ВУЧЭБНА-ТРЭНІРОВАЧНЫ КОМПЛЕКС “ПІШАМ ПРАВІЛЬНА” (У АДПАВЕДНАСЦІ З НОВАЙ РЭДАКЦЫЯЙ “ПРАВІЛ БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ І ПУНКТУАЦЫІ, 2008) ЯК СРОДАК УДАСКАНАЛЬВАННЯ ІНФАРМАЦЫЙНА-АДУКАЦЫЙНАГА АСЯРОДДЗЯ Ў СУЧАСНАЙ ШКОЛЕ

В.А.Колбік, настаўнік беларускай мовы і літаратуры першай катэгорыі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 6 г. Барысава»

г. Барысаў, Мінскай вобласці

Рэспубліка Беларусь

borisov_ sh6@mail.ru

У любы час адукацыйны працэс мае на сваёй мэце павышэнне якасці выкладання, дасягненне новых адукацыйных вынікаў, якія б адпавядалі патрабаванням сучаснага грамадства. Таму паўстае неабходнасць у стварэнні інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, якое адлюстравана ў “Нацыянальнай праграме паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на 2011-2015 гг.”. Паводле гэтай праграмы інфарматызацыя адукацыйнага асяроддзя павінна “прывесці да стварэння ўмоў для павышэння якасці і даступнасці адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь” [1].

Для стварэння інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя неабходна не толькі камп’ютарнае абсталяванне, але і стварэнне электронных сродкаў навучання, якія ўяўляюць сабой камп’ютарныя праграмы навучальнага прызначэння, дэманстрацыйныя матэрыялы, якія распрацаваны з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Да дадзеных сродкаў адносяцца інфармацыйныя даведнікі, электронныя падручнікі і энцыклапедыі, камп’ютарныя трэнажоры, віртуальны кабінет па прадмеце, віртуальныя экскурсіі, адукацыйныя сайты і г.д. [6, с.18]

У сувязі з тым, што з 1 верасня 2010 года ўступіла ў сілу новая рэдакцыя “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, паўстала неабходнасць у стварэнні дадатковых сродкаў навучання для засваення правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, а час інфармацыйных тэхналогій патрабуе сучаснага падыходу да вырашэння пастаўленых задач.

Перавага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій бясспрэчна: яны забяспечваюць хуткасць і надзейнасць пры рашэнні разнастайных задач у розных сферах жыццядзейнасці. У сувязі з актыўным развіццём працэса інфарматызацыі сучаснай школы камп’ютарныя тэхналогіі становяцца адным з асноўных сродкаў навучання. У дадзеным артыкуле мы прапануем сваім калегам практычныя напрацоўкі па заяўленай тэме. Вучэбна-трэніровачны комплекс “Пішам правільна” – гэта электронны сродак навучання, адно са звёнаў інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя, які здольны забяспечыць неабходную якасць навучання грамаце, зацікавіць вучняў і зрабіць навучальны працэс больш прадуктыўным. Вучэбна-трэніровачны комплекс разлічаны на шырокае кола карыстальнікаў:


  • вучням дапамагае падрыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання, удасканальвае навыкі пры падрыхтоўцы да алімпіяды і творчых конкурсаў;

  • настаўнікам дазваляе павысіць якасць урока, арганізаваць факультатыўныя заняткі так, каб яны былі больш разнастайнымі, займальнымі і цікавымі;

  • можа выкарыстоўвацца як трэнажор з мэтай павышэння агульнай граматнасці ўсіх, хто зацікаўлены ў вывучэнні сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Дапаможнік уяўляе сабой Web-сайт, які складаецца з наступных старонак:

  • Галоўная

  • Дапамога, дзе змешчана інструкцыя па выкарыстанні дадзенага комплексу

  • Старонка “Змест” складаецца з гіперссылак, якія запускаюць навучальныя прэзентацыі да тэм “Правапіс мяккага знака і апострафа”, “Правапіс вялікай і малой літар”. Ажыццяўляюць пераходы да старонак “Правапіс галосных літар”, “Правапіс зычных літар”

На старонцы “Правапіс галосных літар” адлюстраваны асаблівасці перадачы галосных гукаў на пісьме ў беларускай мове, змяшчаюцца гіперссылкі, якія запускаюць навучальныя прэзентацыі.

Старонка “Правапіс зычных літар” аналагічна старонцы “Правапіс галосных літар”.

На старонцы “Практыкум” змешчаны гіперссылкі для пераходу да навучальных тэстаў па разгледжаных тэмах і да заліковага тэста.

Навучальныя прэзентацыі ўтрымліваюць тлумачэнні правілаў, заданні для самаправеркі, арфаграфічны даведнік, у якім змешчаны словы, якія патрабуюць асаблівай пільнасці.

Тлумачэнні правілаў рэалізуюцца праз схемы і табліцы, звяртаецца ўвага на словы-выключэнні.

Для слоў, лексічнае значэнне якіх незразумела, зроблены тлумачальны слоўнік.

Для самаправеркі прапануюцца разнастайныя заданні:


  • выбар слова з памылкай;

  • увод арфаграм;

  • устанаўленне адпаведнасці паміж словам і вывучаным правілам;

  • выбар правільна і няправільна напісанага слова.

Праверка правільнасці выканання ажыццяўляецца аўтаматычна з наглядным адлюстраваннем. Прэзентацыі інтэрактыўныя, дзе карыстальнік можа самастойна выбраць тэмп змены слайдаў, вярнуцца да зместу і да патрэбнага слайда.

Старонка “Практыкум”. Навучальныя тэсты па тэмах зроблены з дапамогай праграмы My Test, якая распаўсюджваецца бясплатна для некамерцыйнага выкарыстання. Заданні ў тэстах розных тыпаў:

  • з адным ці некалькімі варыянтамі адказаў;

  • супастаўленне;

  • самастойны ўвод.

Калі пры выкананні тэставых заданняў узнікаюць цяжкасці, то можна звярнуцца да падказкі, скарыстаўшы адпаведную клавішу. На экране з’явіцца вытрымка з правіла, якая дапаможа выканаць заданні. Калі адказы на тэставае заданне, на жаль, няправільныя, то ёсць магчымасць праглядзець правільныя адказы з тлумачэннямі.

Заліковы тэст складаецца з 280 пытанняў у свабодным рэжыме, для адказу прапануецца 50 пытанняў, якія выпадкова выбірае камп’ютар.

Вучэбна-трэніровачны комплекс “Пішам правільна” – гэта ўніверсальны сродак, які можна выкарыстоўваць на розных узроўнях адукацыйнага працэсу. Таму што інтэрактыўныя заданні настаўнік можа класіфікаваць у залежнасці ад магчымасцяў яго вучняў. Абагульняльныя тэсты маюць рознаўзроўневы характар: ад больш простага да больш складанага. Мае простую навігацыю і маляўнічае афармленне. Для стварэння дадзенага комплексу была выкарыстана літаратура, якая адпавядае новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Для забеспячэння работы вучэбна-трэніровачнага комплексу “Пішам правільна” камп’ютарная тэхніка павінна адпавядаць наступным патрабаванням:

Windows XP

ОЗУ 128 Мб

Pentium 800 МГц або аналагічны

Свабоднага месца на жосткім дыску 40 Мб

Microsoft Office PowerPoint 2007

Інтэрнэт –браўзер

Праграмныя сродкі, выкарыстаныя ў час распрацоўкі:

Microsoft Office PowerPoint 2007

Праграма для стварэння тэстаў MyTest X

Microsoft Office SharePoint Designer 2007

Вучэбна-трэніровачны комплекс “Пішам правільна” быў прадстаўлены на VII Рэспубліканскім конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. На заключным этапе, які праходзіў з 7 па 9 чэрвеня 2012 г. на базе сярэдняй школы № 1 г. Ашмяны, гэты праект быў адзначаны пахвальным водгукам і ўключаны ў каталог галіновага фонду праграмных сродкаў навучання.

Такім чынам, вучэбна-трэніровачны комплекс – гэта дзейсны сродак, які здольны павысіць арфаграфічную пільнасць і літаратурную граматнасць насельніцтва, дапамагчы навучэнцам у падрыхтоўцы да выпускнога экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання па адной з дзяржаўных моў, а таксама паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў па беларускай арфаграфіі. У той жа час вучэбна-трэніровачны комплекс “Пішам правільна” – гэта рэальны вопыт стварэння інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя сістэмы адукацыі ў рамках рэалізацыі “Нацыянальнай праграмы паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на 2011-2015 гг.”.



Літаратура

  1. Национальная программа ускоренного развития услуг в сфере информационно-коммуникативных технологий на 2011-2015 годы: постановление Совета Министров Респ. Беларусь, 28 марта 2011 г., № 384 // Нац. реестр правовых актов Респ. Беларусь. – 2011. – № 38. – 5/33546

  2. Анохін, С. Возможности применения технологий интернета в образовании// Народное образование. – 2006. – № 5. – С. 157-162

  3. Игнаткович, И.В. Развитие средств обучения в информационно-образовательной среде// Народная асвета. – 2009. – №6. – С. 15-19

  4. Лозицкий, В.Л. Информационная компетентность преподавателя социально-гуманитарных дисциплин как основа системного применения информационно-коммуникативных технологий// Адукацыя і выхаванне. – 2012. – №7. – С. 56-63

  5. Равков, Д.А. Семиотический анализ цифровой медиа репрезентации// Народная асвета. – 2007. – №5. – С. 26-28

  6. Потапенко, Н.И. Электронные средства обучения/ Н.И.Потапенко. – Минск: РИПО, 2005. – 81 с.

  7. Шараева, Е.И. Виртуальное общение профессионалов: ответ на вызовы времени// Народная асвета. – 2011. – №3. – С. 28-29


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка