«Вось такiя мы былi »




Дата канвертавання03.05.2016
Памер97.3 Kb.
« Вось такiя мы былi...»
Браты Куксёнкi - Павел, Мiкалай i Фёдар - нарадзiлiся ў в. Царкавiшча Ра­сонскага раёна ў розныя гады апошняга дзесяцiгоддзя мiнулага стагоддзя. Гэта акалiчнасць паўплывала пэўным чынам на ix жыццi i лёс. У сям'i руплiвых i праца­вiтых сялян дзяцей было многа (акрамя братоў яшчэ тры сястры), i старэйшаму, як нi кiнь, выпадала шукаць працу на баку. Скончыўшы царкоўнапрыходскую школу, у хуткiм часе Павел падаўся ў Ры­гу, дзе ўладкаваўся на адным з заводаў. Трапiў у згуртаванае пралетарскае ася­роддзе. Сем гадоў, праведзеных тут, не прапалi дарэмна: кемлiвы i старанны юнак набыў рабочую спецыяльнасць, прайшоў добрую жыццёвую школу. З пачаткам пер­шай сусветнай вайны ён быў мабiлiзаваны на фронт. Пазней узялi i Мiкалая. Вяр­нуўшыся з вайны, з энтузiязмам уклю­чылiся ў будаўнiцтва новага жыцця. На агульным сходзе сялян былой Ефрасiн­неўскай воласцi (цяпер Сакалiшчанскi сельсавет) Паўла выбралi старшынёй валаснога камiтэта. Адначасова ён узнача­лiў i рэўком. Калi ў 1918 г. кайзераўскiя салдаты акупiравалi Беларусь, Павел Куксёнак арганiзаваў насельнiцтва на адпор акупантам. У воласцi быў створаны партызанскi атрад пад камандаваннем салдата-бальшавiка Аляксандра Казачон­ка. У ваенных дзеяннях, што праходзiлi ў Сакалiшчы, удзельнiчаў сам старшыня рэўкома. Партызаны, падначаленыя яму, разбурылi мост цераз рэчку Нiшча, стварылi засаду, адбiлi атакi працiўнiка i не пусцiлi немцаў у вёску. У гэтым жа годзе П. Куксёнак у лiку першых уступiў у рады КП (б) Б, крыху пазней камунiстам стаў i Мiкалай.

Потым браты Куксёнкi ваявалi супраць белапалякаў, якiя ўварвалiся на тэрыто­рыю Беларусi вясной 1919 г. У складаны час пасляваеннай разрухi П. А. Куксён­ка зноў выбiраюць старшынёй, цяпер ужо Сакалiшчанскага сельскага Савета. У 1924 г. Паўла Антонавiча назначаюць старшынёй выканкома ўтворанага Полац­кага раёна. Праз тры гады на той жа пасадзе ён працаваў у Ульскiм раёне, затым быў дырэктарам Слуцкай МТС.

Мiкалай у гэты час узначалiў толькi што створаны ў роднай вёсцы калгас «Чырвонае вусце», затым працаваў на­чальнiкам вытворчага ўчастка Клясцiцкай МTC, праз некаторы час зноў заняў паса­ду старшынi ў калгасах «Уперад», паз­ней - «Першая пяцiгодка». Фёдар, да­рожны майстар, будаваў дарогi i масты ў Вiцебскай вобласцi,затым працаваў бры­гадзiрам у калгасе в. Царкавiшча.

1938 год. Паўла забiраюць у Мiнск, ён займае кiруючую пасаду ў Наркамземе БССР. Працаваць у Мiнску доўга не давя­лося. У вераснi 1939 г. П. А. Куксёнак прыняў удзел у паходзе ў Заходнюю Бе­ларусь. Перад самай вайной працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкома. Быў выбраны дэпутатам у Вярхоўны Са­вет БССР 1-га склiкання.

Айчынная вайна стала яркай старонкай у бiягpaфii вялiкай сям'i Куксёнкаў i ix родзiчаў. Вярнуўшыся на бацькаўшчыну, Павел у канцы чэрвеня 1941 арганiзаваў знiшчальны батальён з больш як 40 патры­ётаў з лiку дэпутатаў сельсавета, антывi­стаў, калгаснiкаў, мясцовай iнтэлiгенцыi. Пасля акупацыi раёна члены знiшчаль­нага батальёна далучылiся да зводнага ба­тальёна адступаючых байцоў, каб пра­рвацца на ўсход за лiнiю фронту. Аднак пад Невелем трапiлi ў акружэнне i выму­шаны былi вярнуцца назад. Разам з Паў­лам быў i яго брат Фёдар. Мiкалай яшчэ ў першыя днi вайны добраахвотнiкам пра­сiўся на фронт. Аднак з-за застарэлага ранення яго накiравалi на працу ў ваенна­палявы шпiталь, якi пад Невелем трапiў у акружэнне. Мiкалай трапiў у палон, зве­даў усе жахi лагернага жыцця ў Германii i Hapвeгii. Цудам застаўся жывы. Дамоў вярнуўся хворым i знясiленым. Працаваў у Полацкiм леспрамгасе. Памёр у 1966 г.

Павел згуртаваў вакол сябе мясцовых патрыётаў, каб прадоўжыць барацьбу з акупантамi ў родных мясцiнах. З лiпеня 1941 г. пачало дзейнiчаць Сакалiшчанскае партыйна-камсамольскае падполле пад кiраўнiцтвам П. А. Куксёнка. Членам пад­полля ўдалося ўкаранiць у органы акупа­цыйных улад cвaix людзей. Бургамiстрам Сакалiшчанскай воласцi стаў былы дырэктар Галоўчыцкай школы П. А. Новiкаў, старастамi ў вёсках Залессе i Царкавi­шча - былыя старшынi калгасаў С. I. Ва­яводаў i С. Ц. Мацецкi. У падпольную ар­ганiзацыю ўступалi ўсё новыя i новыя патрыёты. У хуткiм часе яна налiчвала 49 членаў i аб'ядноўвала 10 груп. Станавi­лася ўсё больш тых, хто актыўна садзей­нiчаў арганiзацыi, дапамагаў падполь­шчыкам у правядзеннi аперацый. Сярод ix былi калгасны брыгадзiр Ф. П. Савейка, млынар Р. Ф. Сцяпук, сёстры Л. С. i Я. С. Тальвiнскiя з Сакалiшча, начальнiк пошты А. В. Марцiноўская, настаўнiкi С. А. Данiловiч i В. I. Лаўручонак, калгаснiцы Г. М. Снапок, З. С. Якубава з Боркавiч, Я. I. Фiлiмонаў з Латышова, Л. Т. Сапуноў, В. Г. i П. М. Ка­зачонкi з Залесся i многiя iншыя. Па за­даннi арганiзацыi сын П. Куксёнка Ула­дзiмiр пайшоў на сувязь з Расонскiм падполлем. Сакалiшчанскiя патрыёты ўстанавiлi сувязь таксама з падпольшчы­камi Полацка.






П. А.Куксёнак.

А. Ф. Куксёнак.
3 снежня 1941 г. па даносе здраднiка П. А. Куксёнак быў схоплены i загiнуў. Уладзiмiр прадоўжыў гераiчную справу бацькi. Калi вясной 1942 г. у наваколь­ных лясах з'явiўся асобны атрад «Ба­явы», Уладзiмiр разам з iншымi мясцовы­мi жыхарамi далучыўся да байцоў атрада. “Ён лiчыўся ў нас лепшым разведчыкам, лепшым дыверсантам i наогул лепшым партызанам. Ён на сваiм рахунку адных толькi асабiста спушчаных пад адхон эша­лонаў меў 13 i каля 10 iншых дыверсiй. Усе яго подзвiгi цяжка нават апi­саць...» - так характарызаваў Уладзiмiра Куксёнка камандзiр разведгрупы атрада «Баявы» Л. Дз. Савейка. Пасля вызва­лення Беларусi Уладзiмiр працаваў у ор­ганах бяспёкi. Быў узнагароджаны ордэ­намi i баявымi медалямi. Пaмёp у 1988 г. Iмёны бацькi i сына ўвекавечаны ў музеi баявой садружнасцi ў Расонах i ў Дзяр­жаўным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны ў Miнcкy.

Як жа склаўся лёс астатнiх членаў вялi­кай сям'i Куксёнкаў? Фёдар у жнiўнi 1941 г. узначалiў падпольную групу з 8 чалавек у в. Царкавiшча. Члены групы старанна назапашвалi зброю, распаў­сюджвалi лiстоўкi, зводкi Саўiнфармбюро, сабатавалi розныя мерапрыемствы аку­пантаў. Каб выратоўваць акружэнцаў, на бальшаку Полацк - Клясцiцы дзейнiчаў начны патруль з членаў групы, на рацэ Дрыса была арганiзавана спецыяльная ло­дачная пераправа, дзе гаспадарыў Сцяпан Якаўлевiч Пiлюшэнка, ён выратаваў многix ваеннаслужачых. Пазней у Ф. Куксён­ка размяшчаўся штаб партызанскага ат­рада «Баявы». Бяда прыйшла ў лiпенi 1942 г., калi вёску акружылi немцы i па даносе здраднiка Фёдара i яго 11-гадовага сына Генадзя арыштавалi i разам з iншымi падпольшчыкамi павезлi ў Полацк. Ад­туль яны ўжо не вярнулiся - ix расстра­лялi. Другi яго сын Анатоль з усёй старан­насцю, уласцiвай яго ўзросту, выконваў даручэннi падпольнай групы, потым быў разведчыкам у атрадзе «Баявы». Загiнуў у бai, калi яму было ўсяго 15 гадоў. Пасмя­ротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступенi. Дачка Фёдара Нiна ў 1941 г. заканчвала двухгадовую школу мё­дыцынскiх сясцёр у Полацку. У пачатку вайны вярнулася ў родную вёску i таксама ўвайшла ў падпольную групу. Як сувяз­ная рабiла ўсё, што ёй даручалi. Потым пайшла ў партызанскi атрад «Баявы», бы­ла тут i санiнструктарам, i паварыхай, i прачкай. Нейкi час працавала ў парты­занскiм шпiталi ў в. Залессе медсястрой. Калi атрад пайшоў на захад, ёй прапа­навалi перайсцi ў медсанчасць у Дрысен­скую брыгаду. Партызанскiя шляхi-дарогi прывялi потым у 1-ы Калiнiнскi атрад 2-й Дрысенскай брыгады. У канцы лiста­пада - пачатку снежня 1943 г. некаторыя партызанскiя атрады перайшлi за лiнiю фронту. Нiна трапiла ў 332-ю стралковую дывiзiю 268-га асобнага знiшчальнага су­працьтанкавага дывiзiёна 4-й ударнай ар­мii 1-га Прыбалтыйскага фронту. Закон­чыла ваенную службу ў 413-м медсанбаце ў якасцi медсястры. Hiнa Фёдараўна Сяр­геева кавалер двух ордэнаў - Чырвонай Зоркi i Айчыннай вайны II ступенi, узнагароджана трыма баявымi медалямi.

Дзецi Мiкалая Антонавiча таксама з гонарам вытрымалi суровае выпрабаванне часам. Дачка Зiнаiда, тады васьмiкласнi­ца, улiлася ў рады падпольшчыкаў, вы­конвала заданнi групы. Разам са стрыеч­най сястрой Нiнай не адзiн раз трапляла ў небяспечныя сiтуацыi, з якiх удавалася выйсцi i зноў прадаўжаць змагацца з ворагам. У 1942 г. Зiна стала сувязной партызанскага атрада «Баявы», неаднара­зова хадзiла на сувязь з патрэбнымi людзьмi на ст. Боркавiчы, дзе размяшчаў­ся нямецкi гарнiзон. Калi «Баявы» пера­дыслацыраваўся ў заходнiя раёны Бела­pyci, Зiна стала партызанкай 1-га Калi­нiнскага атрада 2-й Дрысенскай брыгады. Узнагароджана ордэнам Айчыннай вай­ны II ступенi, медалём «За баявыя заслу­гi». Яе старэйшы брат Уладзiмiр Мiкала­евiч у нялёгкiх умовах ваеннага часу працаваў на Омскiм авiяцыйным заводзе, за што ўзнагароджаны медалём «За доб­лесную працу ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Малодшы Анатоль, пад­летак, дапамагаў падпольшчыкам, усяляк даказваў сваю гатоўнасць i жаданне пай­сцi ў партызаны, але яго не бралi: малы! I ycё ж ён дамогся свайго - да­лучыўся да групы разведчыкаў 1-га Ка­лiнiнскага атрада 2-й Дрысенскай брыга­ды, хадзiў у нямецкiя гарнiзоны ў вёсках Боркавiчы i Адамова, здабываў разведда­ныя для 1-га Прыбалтыйскага фронту. У мiрны час, калi прыйшла пара, быў прызваны ў армiю i аддаў ёй 29 гадоў жыцця. Закончыў Анатоль Мiкалаевiч ва­енную службу ў званнi маёра. Мае ўзна­гароды.

З роду змагароў таксама Леанiд i Ефра­сiння Папкоўскiя - дзецi роднай сястры братоў Куксёнкаў Настассi Антонаўны. Ефрасiння Аляксандраўна Мацецкая (па мужу) была падпольшчыцай, хадзiла на сувязь з партызанамi. Леанiд Аляксандра­вiч Папкоўскi працягваў справу свайго дзядзькi - кipaўнікa Сакалiшчанскага падполля, стаў яго пераемнiкам, затым быў начальнiкам штаба партызанскага атрада «Баявы», а пазней узначальваў ар­мейскую снецразведку 1-га Прыбалтый­скага фронту ў Полацка-Лепельскай пар­тызанскай зоне. Узнагароджаны двума ор­дэнамi Чырвонага Сцяга, двума ордэнамi Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонай Зор­кi i дзесяццю баявымi медалямi. Памёр 19 чэрвеня 1988 г.

Як маглi, дапамаглi ў барацьбе з вора­гам родныя сёстры братоў Куксёнкаў - Настасся Антонаўна i Хрысцiна Антонаў­на. Гэтыя жанчыны не раз xaвалi, рызыку­ючы жыццём, акружэнцаў i ваеннапалон­ных, якiя вырывалiся з бapaвyxiнcкix лагераў з-пад Полацка. Кармiлi партызан, перадавалi iм ад падпольшчыкаў патрэб­ныя звесткi.

На гераiчным i самаахвярным шляху змагання не абышлося без ахвяр i пакут. Загiнулi кipaўнiк падполля П. А. Куксё­нак i яго жонка Надзея Прохараўна. Былi забiты карнiкамi Фёдар Антонавiч i яго сын Генадзь, другi яго сын Ана­толь загiнуў у бai ў партызанах. Двух сыноў - Дзмiтрыя i Пятра (першага ў фiнскую) - забралi ў Настассi Антонаў­ны войны. Яе дачку Антанiну Танькову, нявестку Марыю Папкоўскую (жонку Пятра), яе мацi К. М. Гадон i ix ма­ленькiх дзяцей i ўнукаў фашысцкiя вы­людкi спалiлi ў час варожай блакады. Хрысцiне Антонаўне з яе трыма малымi дзецьмi рыхтаваўся такi ж лёс, што i ix зусiм маленькiм стрыечным брацiкам i сястрычкам Таньковым i Папкоўскiм. Калi яны хавалiся ў лесе, ix забралi немцы i зачынiлi ў пунi, але нейкiм цудам яны пазбеглi жудаснай расправы - на другi

дзень ix пагрузiлi на фурманку i пад узброенай вартай адвезлi на чыгуначную станцыю i вывезлi ў Латвiю, потым у Германiю. Усё перанеслi, што было нака­навана iм горкiм лёсам. Вярнулiся дамоў толькi ў 1945.

Нялёгка давялося салдацкай удаве i ў пасляваенны час - муж загiнуў на фрон­це. «Вось такiя мы былi. Гepoiкi асаблi­вай няма, але ўсе мы былi патрыётамi сваёй Радзiмы”,- сцiпла i проста пiсала мне Зiнаiда Мiкалаеўна Касач, паведа­мляючы некаторыя звесткi аб родных.



В. П. Маскаленка.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка