Вольга Барабаншчыкава «Каханне як кавалак торта»




Дата канвертавання18.05.2016
Памер108.37 Kb.
Газета «Настаўнiцкая газета» (20 января 2009 г.)
Вольга Барабаншчыкава
«Каханне як кавалак торта»
Напрыканцы мiнулага года у Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя М.Горкага была здзейснена пастаноўка "Жанiцьбы" Гогаля. Праўда, рэжысёр спектакля Валянцiна Еранькова на­звала свой спектакль "Жанixi", звярнуўшыся да першапачатковай назвы п'есы. Акцэнт на "жанixах" зроблены невыпадкова: усе шэсць жанiхоў, якiя прэтэндуюць на руку i сэрца (а дакладней – на маёмасць) маладой купчыxi Агаф’i Цiханаўны, у нейкай ступенi сiмвалiзуюць тыя якасцi, якiя ва ўсе часы замiналi сапраўднаму каханню: страх, эгаiзм, глупства, сквапнасць... На маю думку, спектакль можна было б назваць яшчэ прасцей – "Жанix". Нягледзячы на тое, што Гогаль вызначыў сваю п'есу як "зусiм неверагодная падзея", нiчога неверагоднага, асаблiва сёння, у ёй няма. З'ява, калi людзi не адважваюцца здзейснiць у жыццi сваю самую запаветную мару, якраз самая звычайная. Куды лепш i бяспечней плыць па цячэннi "Жанiцьба" – гэта п'еса пра чалавека, якi атрымаў залаты шанц змянiць свае жыццё у лепшы бок, але бяздумна не выкарыстаў яго. Галоўны герой п'есы – iнфантыльны Падкалесiн, якi перад самым вянчаннем скокнуў з акна дома нявесты i, як баязлiвы заяц, уцёк з уласнага вяселля. “Зусiм неве­рагодная падзея"? Сапраўды, неверагодная, таму што нельга зразумець, як увогуле магчыма так жыць – марыць i нiчога не рабiць для здзяйснення сваей мары?!
Гiсторыя пра жанiха, якi уцёк напярэдаднi вяселля, – старая як свет. Нездарма у музычных нумарах, якiя злучаюць сцэны спектак­ля, дзяўчаты спяваюць "Пакахала я хлопца, а ў хлопца сэрца няма". Нягледзячы на тое, што Агаф’i Цiханаўне неверагодна пашчасцiла – да яе прыйшлi сватацца ажно шэсць жанiхоў, аднак узнёслая дзяўчына была асуджана на глыбокае расчараванне з самага пачатку. "Па­кахала я хлопца, а ў хлопца сэрца няма". Кожны з прэтэндэнтаў на яе руку i сэрца хаця сам па сабе чалавек i някепскi, але быў не здольны па-сапраўднаму пакахаць Агаф'ю Цiханаўну. Нiхто з жанiхоў i не шукаў нiякага кахання, калi iшoў да яе. Напрыклад, экзекутара Яiчнiцу цiкавiў у першую чаргу дом маладой куп­чыхi, адстаўнога афiцэра Анучкiна – цi можа нявеста добра гаварыць на французскай мове.

Марак Жавакiн хацеў, каб нявеста абавязкова была у целе... Невыпадкова дом Агаф’i Цixа­наўны створаны мастаком-пастаноўшчыкам Аляксандрам Касцючэнкам у выглядзе вялiзнага трохпавярховага вясельнага торта. Час ад часу гэты бутафорскi ласунак рассоўваецца па кавалках, якiя ператвараюцца у часткi дома Агаф’i Цiханаўны. Маладая купчыха i яе дом так i ўспрымаюцца жанiхамi – як смачны кавалак торта. Што да Агаф’i Цiханаўны, то яна таксама не асаблiва разборлiвая у сардэчных справах: "Уж как трудно решиться, так просто рассказать нельзя, как трудно! Если бы губы Никанора Ивановича да приставить к носу Ивана Кузьмича, да взять сколько-нибудь развязности, какая у Балтазара Балтазаровича, да, пожалуй, прибавить к этому еще дород­ности Ивана Павловича – я бы тогда тотчас же решилась. А теперь поди подумай! Просто голова даже стала болеть. Я думаю, что лучше всего кинуть жребий. Положиться во всем на волю Божию: кто выкинется, тот и муж". I ня­веста, i яе жанiх – бездапаможныя, мiзэрныя у сваiм няўменнi кахаць.



Не лепшы за астатнiх жанiхоў i Iван Кузьмiч Падкалесiн, якога настойлiва сасватаў Агаф’i Цiханаўне яго сябар Iлья Фамiч Качкароў. “Вот как начнешь эдак один на досуге подумывать, так видишь, что наконец точно нужно жениться. Что, в самом деле? Живешь, живешь, да такая наконец скверность становится. Вот опять пропустил мясоед. А ведь, кажется, все готово, и сваха вот уже три месяца ходит. Право, самому как-то становится совестно», – разважае Падкалесiн на пачатку спектакля. Стыль жыцця гэтага чалавека – бясконцая нудотная рэфлексiя. У спектаклi гэты стан цудоўна перадаецца праз цiкавыя гумарыстычныя дэталi накшталт вышывання сэрдца i двух лебедзяў, за якiмi карпiць Падкалесiн, або дзiцячых цацак, якiя спускаюцца аднекуль зверху ў яго пакой на стракатых парашуцiках як сiмвал ненароджаных, але магчымых дзяцей. Увогуле ў спектаклi В.Ераньковай каханне, жывыя адносiны памiж мужчынам i жанчынай узнiкаюць толькi на iмгненне, як няўлоўныя сонечныя зайчыкi. Адзiн такi “сонечны зайчык” з’яўляецца ў самай першай сцэне спектакля, калi слуга Падкалесiна Сцяпан iмкнецца “зблiзiцца” з любай дзяўчынай, “сарваць” з яе вуснаў любымi праўдамi i няпраўдамi пацалунак. Аднак бясконцыя прыдзiркi барына, яго рэфлексiя пазбаўляюць каханых магчымасцi "iнтыму". Цiкава, што адносiны Падкалесiна i Качкарова (чалавека энергiчнага, пазiтыўнага, дзейснага) вельмi нагадваюць адносiны Абломава i Штольца, якiя будуць апiсаны Ганчаровым у "Абломаве" лiтаральна праз некалькi дзесяцiгоддзяў пасля "Жанiцьбы" Гогаля. Няма нiчога страшней за душэўны iнфантылiзм у чалавеку. Наступствы падкалесiншчыны i абломаўшчыны трагiчныя у першую чаргу для самiх Пад­калесiна i Абломава (яны не развiваюцца як асобы), а таксама для людзей, з якiмi яны маюць зносiны (гiсторыя з няўдачнай жанiцьбай была таксама i ў Абломава). Таму злосны маналог Качкарова, у якiм ён выкрывае сутнасць Падкалесiна, з'яўляецца гваздом "Жанiцьбы". "...Эдакой мерзавец! Какая противная, подлая рожа! Взял бы тебя, глупую животину, да щел­чками бы тебя в нос, в уши, в рот, в зубы – во всякое место! Ведь вот что досадно: вышел себе – ему и горя мало; с него все это так, как с гуся вода, – вот что нестерпимо! Пойдет к себе на квартиру и будет лежать да покуривать трубку. Экое противное созданье! Бывают противные рожи, но ведь эда­кой просто не выдумаешь; не сочинишь хуже этой рожи, ей-богу не сочинишь! Так вот нет же, пойду нарочно ворочу его, бездельника! Не дам улизнуть, пойду приведу подлеца!"

Трэба адзначыць, што В.Еранькова паставшася да п'есы Гогаля велыш беражтва, перанесла на сцэну увесь дра-матурпчны твор, без скарачэн-няу. Спектакль щзе больш за дзве гадзшы, але глядзець яго не сум-на. Для спектакляу Ераньковай характэрна пэўная эклектычнасць, пост-мадэрністычная жартаўлівасць. Але у "Жаніхах" такі стыль апраўданы i цікавы. Напрыклад, вельмі арыгінальна вырашаны ў спектаклі жаночыя персанажы п'есы, у прыватнасці вобраз Агаф’і Ціхаанаўны. На сцэну выхо-дзіць не якая - небудзь мажная маладая купчыха, а высокае хударлявае дзяўчо з коскамі, купчыха -балерынка, такое брыдкае качанё, якоё імкнецца ператварыцца ў чароўнага лебедзя. Актрыса Іна Савенкава нагадвае своеасаблівую пасталелую Пэпі ДоўгуюПанчоху, якая так i не развіталася са сваімі чароунымі марамі, дзіўнымі фантазіямі. Яе Агаф'я Ціханаўна не-верагодна смешная, замілавальная ў сваёй наіўнасці, жаночай недалёкасці. Вельмі добра адчувае сябе у вобразе свацці Фёклы Іванаўны жыццярадасная, усмешлівая актрыса Алена Дуброўская. Нягледзячы на тое, што ў п'есе Фёкла Іванаўна — гэта жанчына ў гадах, якую Качкароў называе старой пацучыхай, у спектаклі яна ператвараецца ў абаяльную маладую жанчыну, такую лісу- падманшчыцу, хітруху- аптымістку. Запамінальны, смешны вобраз стварае і Юлія Кадушкевіч, якая iгpae у спектаклі служанку Дуняшку ў доме Агаф’і Ціханаўны. Вельмі выразныя атрымаліся вобразы жанкоў, сярод якіх асабліва запамміаюцца нудотны перфекцыяніст Анучкін (Аляксандр Ждановіч), нахабны i прамалінейны Яічніца (Аляксандр Суцкавер), прасцяк Жавакін (Аляксандр Захарэвіч), баязліўца Падкалесін (Аляксей Сянчыла). Асаблівая музычная тэма суправаджае кожны выхад на сцэну Качкарова, якога з імпэтам iгpae Сяргей Чакярэс. Нізкі голас кантрабаса, настроенага на джазавую хвалю, вельмі добра перадае жывы авантурны характар Качкарова (кампазітар — Аляксей Еранькоў). Магчыма, сваю музычную тэму можна было прыдумаць для кожнага персанажа. Аднак Качкароў, напэўна, адзіны з усіх герояў п'есы мае права на ўласны Голас...


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка